СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Мода меняется, шкаф наполняется новыми вещами, а часы мучительных раздумий перед грудой одежды не сокращаются ни на йоту. Знакомо? Недаром ведь придумали такую шутку: у женщин всего две проблемы – нечего надеть и некуда носить.
Базовый гардероб: must have против «нечего надеть»
Пасля ўзвядзення Спаса-Праабражэнскай царквы ў загараднім мястэчку Сяльцо, што ў дзвюх вярстах ад тагачаснага Полацка, на супрацьлеглым беразе ракі Палаты прападобная ігумення Еўфрасіння (1104 – 1173 гг.) заснавала «Марыін» мужчынскі манастыр.
Багародзічны мужчынскі манастыр у горадзе Полацку
Минский район один из самых крупных регионов Республики Беларусь и по территории, и по населению. Он расположен в центре Минской области, его площадь ― 194 тысячи гектаров. Минский район граничит с Логойским, Смолевичским, Червенским, Узденским, Дзержинским, Воложинским, Молодечненским, Вилейским, Пуховичским районами области. Город Минск не входит в состав района.
Минский район
В Беларуси действует уведомительный принцип в отношении изменения местонахождения, назначения (замены) руководителя коммерческой, некоммерческой организации.
Изменение регистрационных данных об организации
Белорусские и чешские деловые и научные круги расширяют взаимодействие в области интеллектуальной собственности и инноваций.
Сотрудничество в области науки
'Мелодии века» – белорусская информационно-разговорная радиостанция. Учредителm -СП «Би-Эй Интернейшнл».
Мелодии Века
Программа ТВ

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам, або музеяў-скансэнаў.

Музеі гэтага тыпу — гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі. Як музей, што дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету.

Ідэя стварэння музея народнай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам упершыню была выказана ў 1908 годзе вядомым мастаком Фердынандам Рушчыцам, аднак Першая сусветная, а потым Другая сусветная вайна перашкодзілі ажыццяўленню яго задумы.

У 50-60-я гады на Беларусі інтэнсіўна вялося новае будаўніцтва, ствараліся аграпрамысловыя комплексы, паляпшыўся дабрабыт сяла, вызначаліся неперспектыўныя пасяленні. Узнікла рэальная пагроза страты помнікаў драўлянага дойлідства і народнай матэрыяльнай культуры.

З 1961 года на старонках рэспубліканскага друку з’яўляецца шэраг артыкулаў аб неабходнасці захавання помнікаў народнай архітэктуры і стварэння музея пад адкрытым небам.

9 снежня 1976 года Урадам Рэспублікі была прынята Пастанова № 367 “Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту”,  а для яе рэалізацыі загадам Міністэрства культуры арганізавана Рабочая група па стварэнню музея. У яе склад ўвайшлі архітэктары, гісторыкі і этнографы.  Пачалася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў музейнага значэння.

Музейны комплекс павінен быў уключаць больш 250 помнікаў і 50 тыс. экспанатаў, вытворча-гаспадарчую зону, аб’екты інжынернага забеспячэння, унутрымузейныя дарогі, аб’екты добраўпарадкавання.

На працягу  1987–1994 гадоў  для  наведвальнікаў былі адчынены  тры навукова-экспазіцыйных сектары:  «Цэнтральная Беларусь» і часткова сфарміраваныя  «Паазер'е» і «Падняпроўе».  Сёння ў склад экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ўваходзяць каля 40 аб'ектаў, частка якіх знаходзіцца  ў стадыі рэстаўрацыі.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ