СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
25.4°C
Без особых явлений
Брест
23.2°C
Без особых явлений
Витебск
23.2°C
Без особых явлений
Гомель
26.5°C
Без особых явлений
Гродно
25.2°C
Без особых явлений
Минск
21.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Трудовой кодекс – это кодифицированный нормативный акт, регулирующий трудовые и связанные с ними отношения.
Трудовой кодекс Республики Беларусь: общие положения
Согласно ст. 57 Конституции Республики Беларусь всеобщая воинская обязанность является важнейшей конституционной обязанностью граждан Республики Беларусь.
Гарантии работникам в связи с выполнением воинских обязанностей
Кассы и обменные пункты Национального банка в Витебской области/
Кассы Нацбанка. Витебская область
Местный фонд предпринимательской взаимопомощи и солидарности
Местный фонд взаимопомощи
Декоративная ваза “70 лет Сталину” (“Беларусь Советская”) (1955) была создана к Декаде литературы и искусства Белорусской ССР в Москве. Сложная конструкция и пышный декор произведения соответствует эстетике 1950-х годов ХХ века.
Николай Михолап. Беларусь Советская
Брынза — это рассольный сыр мягкой консистенции, получаемый свертыванием овечьего или коровьего молока с помощью кисломолочной закваски, пепсина и сычужного фермента. При производстве сырную массу помещают в специальный рассол на 3 недели, в результате чего брынза приобретает характерный солоноватый вкус. А при открытии герметичной упаковки выделяется некоторый объем жидкости — рассол.
Чем так полезна брынза?
Программа ТВ

Слуцкія паясы

Слуцкія паясы

Традыцыйна беларускі строй уключаў пояс. Гэты элемент адзення меў сімвалічны сэнс. Слуцкі пояс ткаўся з дарагіх залатых і срэбных ніцяў. Першы станок для вырабу “персідскай” тканіны на нашыя землі цішком прывезлі са Стамбула.

Пісьменнік Вацлаў Ластоўскі казаў: “Бывалі паясы на штодзень, на сьвята, на вясельле і похараны, да гульні і г.п. Старасьвецкія рэестры і сьпісы рэчаў баярскіх і князеўскіх паказуюць між вопраткамі нязьмерны лік паясоў. Не дармо ў нас у XVI і XVII стст. паджартовывалі з тагочасных франтаў, што «ў яго ўся маетнасьць у паясах…”

Традыцыя ўпрыгожвання мужчынскіх паясоў сярод шляхты безумоўна падкрэслівала багацце ўладальніка. І таму, калі ў 1758 годзе Слуцку па ініцыятыве Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі пачалі ладзіць ткацкую манафактуру па вырабу паясоў, гэтыя прадметы гардэроба амаль адразу сталі надзвычай папулярныя.

Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька быў адным з ардынатараў Нясвіжа. Ваявода, гетман, маршалк і кашталян, Рыбанька імкнуўся зрабіць свае ўладанні самымі “перадавымі”. На працягу ардэнатуры ў Нясвіжы ён заснаваў мануфактуру па вырабу паясоў кілімаў і тканіны (ужо пазней яна перамясцілася ў Слуцк). Пры ім з'явіліся кадзецкі корпус і музычная школа. Міхаіл Радзівіл запрашаў замежных спецыялістаў, якія маглі дапамагчы развіццю новых напрамкаў. Але дзейнасць ардынатара была яшчэ матывавана ўзмацненнем свайго аўтарытэту сярод шляхты. Дарэчы мануфактура па вырабу паясоў спачатку планавалася як “персіярня”. То бок тут карысталіся персідскай тэхналогіяй вырабу габеленаў, кілімаў і адзення (у першую чаргу, вядома, гэта былі паясы).

Знакамітыя кілімы з вытанчаным усходнім арнаментам добрай якасці на той час ужо амаль стагоддзе захаплялі еўрапейцаў. З’яўляліся пэўныя тэндэнцыі ў модзе на персідскую і турэцкую культуры.

Слуцкі пояс і Трэці Літоўскі Статут

Мануфактура ў Нясвіжы

Заснаваная з дапамогай заморскіх ткачоў у Нясвіжы мануфактура праіснавала каля дваццаці гадоў. Аднак прадбачлівы Рыбанька не стаў разлічваць толькі на персідскіх ды турэцкіх майстроў, а неўзабаве накіраваў у Станіслаў двух сваіх прыдворных мастакоў Тамаша Хаецкага і Яна Гадоўскага, якія, авалодаўшы там прамудрасцямі новай для іх шоўказалататкацкай справы, пасля пэўны час паспяхова кіравалі вытворчасцю на Нясвіжскай мануфактуры. Дарэчы, менавіта ім некаторымі даследчыкамі старадаўняга ткацкага мастацтва прыпісваецца і стварэнне ўзору першых адрозных ад завезеных з Блізкага Усходу, скажам так, непасрэдна айчынных кунтушовых паясоў. Іх спроба злучыць усходнія матывы з традыцыйнымі ўзорамі, якія шырока выкарыстоўваліся ў народным ткацтве, аказалася даволі ўдалай.

Прынамсі, гаспадарчыя рэестры Нясвіжскай ардынацыі сведчаць, што Міхал Казімір Радзівіл ахвотна дарыў розным вяльможам «персідскія паясы», зробленыя ў Нясвіжы. Істотна новы віток у дзейнасці Нясвіжскай мануфактуры шаўковых паясоў звязаны з імем Яна Маджарскага. Гэта быў даволі таленавіты майстар, які спасцігаў сакрэты ткацкага майстэрства і атрымаў высокую прафесійную загартоўку на лепшых турэцкіх мануфактурах. Паходзіў ён са Стамбула, але меў армянскія карані. Між іншым, сапраўднае яго імя — Аванэс Маджаранц. Менавіта з ім падчас сваёй стажыроўкі ў Станіславе, дзе на той час працаваў гэты майстар, зблізіліся радзівілаўскія пасланцы Т. Хаецкі і Я. Гадоўскі. З іх падказкі Рыбанька і стаў настойліва пераманьваць А. Маджаранца да сябе ў Нясвіж. Але згода на пераезд была атрымана ад майстра толькі ў канцы 1757 года, і ўжо напачатку наступнага года ён стаў кіраўніком Нясвіжскай мануфактуры, у функцыі якога таксама ўваходзіла і навучанне персідскаму ткацкаму рамяству. Цікава, што спачатку планавалася, што на мануфактуры будуць працаваць менавіта персы, але паступова да вытворчасці пачалі дапускаць і выпускнікоў школы Маджаранца.

У другой чвэрці ХVІІІ стагоддзя буйным цэнтрам ткацтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляўся і недалёкі ад Нясвіжа Слуцк. Там існавалі даволі даўнія традыцыі ткацкага майстэрства, якія перадаваліся случанамі з пакалення ў пакаленне. Гэта ў свой час улічыў малодшы брат Рыбанькі Геранім Фларыян Радзівіл, які стаў апекавацца дзейнасцю адразу некалькіх слуцкіх мануфактур. Іх прадукцыя была даволі разнастайнай — ад традыцыйных паясоў, ручнікоў, стужак і кілімаў да пазументаў — тасьмы, вышытай сярэбранымі ніткамі, і залачоных нашывак-галуноў для вайсковых мундзіраў і параднага адзення.

Выгляд слуцкіх паясоў

Унікальнасць паясоў са Слуцку у тым, што паступова ў персідскія ўзоры пачалі пранікаць і беларускія элементы.

Вацлаў Ластоўскі піша: “У другім дзесяцілецьці істнаваньня слуцкай паясарні ўзоры на паясох маюць саўсім асобны свой стыль, які, чым далей, тым больш унікае ламаных пэрскіх ліній і штораз болей вытыкае кветак краёвай флёры. Самымі ўлюбёнымі кветкамі на слуцкіх паясох гэта былі — васількі, або валошкі, і чырвоныя гвозьдзікі”.

Гэта яскравы прыклад таго, як элемент адной культуры пераасэнсоўваецца іншай.

Пра асаблівасці слуцкіх паясоў А. Карпенка піша: “Слуцкім паясам характэрны колеравыя спалучэнні блакітных, зеленаватых, ружовых тонаў. Эфектна і ўрачыста выглядаюць чырвона-сінія паясы з залаціста-бэжавай каймой і традыцыйнымі букетамі на канцах”.

Даўжыня пояса была ад двух да пяці метраў, шырыня — каля трыдцаці санціментраў (часам і болей). Менавіта слуцкія паясы не мелі выварата і мелі толькі асабовы бок. Пояс ткаўся часам з залатых і срэбных ніцей. Першы станок для вырабу “персідскай” тканіны для мануфакутуры цішком прывезлі са Стамбула.

Працэс вырабу слуцкага пояса быў доўгім і цяжкім. Спачатку мастакі, спецыяльна вывучыныя для працы на персіярні, рабілі эскізы ўздалення, пасля яго ткалі на станку. Праца за станком была цяжкай, таму на слуцкай мануфактуры працавалі выключна мужчыны, а не кабеты (як у вершы Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”). За год на мануфактуры выраблялі не больш за 200 паясоў.

Слуцкая мануфактура

Слуцкія паясы вылучаліся таксама і сваім коштам, які быў параўнальны з заробкам афіцэра арміі Рэчы Паспалітай. Хутка паясы, вырабленыя на слуцкай мануфакутуры, пачынаюць карыстацца попытам. Мець такую дарагую і вытанчанную рэч стала пытаннем прэстыжа сярод шляхты. Захаваліся партрэты яе прадстаўнікоў у слуцкіх паясах — гетмана Вацлава Ржавускага, Тадэвуша Багдановіча, Язэпа Жагеля, Войцеха Пуслоўскага, Ігнацы Завішы. Таксама вядома, што паясы перадаваліся ў спадчыну.

З 1781 года мануфактурай кіраваў сын Арнэса Маджаранца — Лявон. Але пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай (1795 г.), калі Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, вытворчасць паясоў пачала змяншацца. З 1848 года на слуцкай мануфакутры перасталі вырабляць паясы, якія прыносілі неймаверны прыбытак. Замест гэтага адкрылася вытворчасць па пашыву аддзення для святароў. Тут жа пачалі рабіць тканыя рэчы для патрэбаў царквы і касцёла.

Вядома, што вялікі попыт на слуцкія паясы прымусіў іншыя мануфактуры наладзіць падобную вытворчасць. Так ў Гародні, Карэлічах, Слоніме і Ружанах таксама існавалі цэхі. Але толькі на сапраўдных слуцкіх паясах рабілі надпісы на лацінцы і кірыліцы.

Цікавасць да паясоў адрадзілася на пачатку ХХ стагодзя, калі рускі калекцыянер Шчукін пачаў збіраць слуцкія паясы дзеля сваёй калекцыі.

У 20-я гады ХХ стагоддзя беларускія музеі атрымалі з розных калекцый слуцкія паясы, але падчас вайны амаль ўсе яны былі вывезены з Беларусі то немцамі, то рускімі дзеля захавання. Зараз у дзяржаўных музеях знаходзіцца толькі чатыры поўных пояса: два ў Музееі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ў Дзяржаўным музеі гісторыі і культуры Беларусі і Мінскім абласным краязнаўчым музеі; у астаніх — толькі фрагменты.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ