СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Речь идёт о детях, более подверженных «простудным» заболеваниям, чем их сверстники. Что же это за дети такие особенные? Почему они так часто болеют?
Опять на больничном
В результате разделов Речи Посполитой белорусские земли оказались в составе России. Беларуст стала местом исторической встречи и взаимодействия традиций политической жизни в условиях магнатско – шляхетской республики и новых реалий абсолютистской империи.
Изменения в политическом положении населения белорусских земель в начале XIX века.
ЗАО «Дельта Банк» зарегистрирован Национальным банком Республики Беларусь 25 января 2001 г. Решением внеочередного Общего собрания акционеров ЗАО «АТОМ-БАНК» от 23.08.2007 г., протокол №15, ЗАО «АТОМ-БАНК» было переименовано в ЗАО «Дельта Банк».
Дельта Банк
Использование валюты при расчетах (между физическими лицами –– резидентами, субъектами валютных операций и физическими лицами и между субъектами валютных операций –– резидентами) жестко регламентируется законодательством.
Можно ли физлицам расплачиваться валютой?
Многие известные специи обладают лечебными свойствами. Добавляя специи в те или иные блюда, вы не просто придаете им уникальные вкусовые сочетания, но и получаете вместе с пищей ряд ценнейших соединений, необходимых для оптимального функционирования организма.
Секрет долголетия — полезные специи
Схемы речных портов Беларуси
Схемы речных портов
Программа ТВ

Палесскае «Міжрэчча»

Палесскае «Міжрэчча»

На Тураўшчыне ёсць невялікая вёска Пагост, куды трапіць можна толькі адной дарогай. Дабраўшыся сюды наш рэпарцёр пераканаўся – вось месцейка, дзе жыве душа паляшуцкая!

Адна дарога ляжыць у гэтую вёску, бо з астатніх бакоў гэта сакральнае месца акружаюць воды ажно дзвюх рэк. Трапіўшы туды, насамрэч зразумела – будзе біцца сэрца Полесся да таго часу, пакуль тут гучыць песня. А яе нельга падрабіць, выканаць пад фанаграму.

Гурт «Міжрэчча» існуе з 1980 года. Створаны ён выдатнай спявачкай Кацярынай Панчэняй. Жаданне захаваць у Пагосце традыцыйныя абрады і звычаі былі заўважаны дзяржавай: у 2004 годзе абраду «Карогод» на свята Юр’я, які ў вёсцы захоўваецца ў жывой традыцыі, першаму ў нашай краіне нададзены статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а ў 2006 гурт «Міжрэчча» атрымаў найменне «народны».

Палесскія спявачкі выступалі і ў самым центры Берліна, у былой царкве Святой Елізветы, ператворанай у канцэртны зал, і ў Дрэздэне. А сама вёсачка Пагост ў 2010-м годзе па версіі амерыканскай тэлекампаніі CNN, увайшла ў топ-10 лепшых месцаў свету для святкавання Каляд. Зноўку дзякуючы намаганням удзельніц гурта «Міжрэчча». На першым месцы - Нюрнберг у Германіі, на другім - Рэйк‘явік ў Ісландыі, на трэцім - гэтая беларуская вёска.

Лайфхакі ад Кацярыны Панчэні:

Я песні з нашага рэпертуару нікому не аддаю, але спяваць – даю, няхай… Хіба можна перадаць назаўжды сваю душу? Не стану слухаць, як спяваць  будзеце, а буду слухаць – як маю, нашу песню выканаеце… Ёсць песні, у якіх – мая музыка, маё гора, мая туга, мая боль. Няхай на душы боль, скруха, адчай – усё роўна, трэба спяваць! Раней, памятаем, шэсць дзён працавалі на калгас, а ў нядзельку – час бавілі на сябе. Каля кожнай хаты спявалі, гулялі, а ў клуб было не ўбіцца. Спеўна жывём… Ці дрэнна, ці добра – нам заўсёды няблага, ніколі не скардзімся. Гэта ў нас тут спрадвеку вялося! І пасля таго, як сыйдзем на той свет, таксама будзе.

Лайфхакі ад Ірыны Юнчыц:

Адметнасць пагосцкай спеўнай традыцыі ў тым, што яна цесна пераплеценая з абрадавай. У ваколіцах старадаўняга Турава  здаўна жылі людзі крыху загадкавыя, здольныя пераўтварыць, скажам, звычайны выган скаціны ў поле напрадвесні ў сапраўднае маляўнічае “действо”. Тут няма аніякай штучнасці, поўная і яскравая аўтэнтыка!

Толькі паслухаўшы носьбітаў першакрыніцы, можна наблізіцца да разумення вытокаў. Няма сумніву, любы выканаўца, які бярэцца за такую справу, павінен імкнуцца як мага бліжэй падысці да асэнсавання таго, што закладзена менавіта ў арыгінальнай трактоўцы. І варта памятаць: жывуць яшчэ бабулі, якім, пры жаданні, могуць досыць крытычна паставіцца да выкарастання іх песеннага багацця.

Лайфхакі ад Кацярыны Міхнавец:

Пагосцкая традыцыя – далёка не адна такая, на жыткавіцкай зямлі хапае вёсачак, кожная з якіх можа пахваліцца сваім спеўным каларытам. Большасць з нашых самадзейных калектываў, між іншым, маюць званні “народных”. І, што цікава, на сцэну звычайна выходзяць у строях, якія ствараюць сваімі ж рукамі. Ёсць значныя адметнасці, зрэшты, не толькі ў дэталях убранняў – галоўнае, як спяваюць. Практычна ўсе выкарыстоўваюць дыялектныя словы з тых вёсак, дзе жывуць.

Сапраўдных адмысловых выканаўцаў народнай песні – што ў Расіі, што ў нас, на Беларусі – не так і шмат. Напрыклад, гісторыя “Міжрэчча” даказвае яскрава: каб спеўная традыцыя ў той ці іншай вёсцы не толькі нарадзілася, але і адзначалася асаблівым каларытам на працягу доўгага часу – трэба высілкі сапраўдных талентаў. Менавіта тых, якія з’явіліся з глыбінь народных.

Кацярына Панчэня стварыла фальклорна-этнаграфічны гурт “Міжрэчча”, выдатная спявачка, захавальніца традыцыйнай культуры сваёй роднай вёскі. Ірына Юнчыц кіруе сельскім клубам. Кацярына Міхнавец  - дырэктар Жыткавіцкага раённага Цэнтра фальклору.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ