СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.7°C
Дымка
Брест
14.6°C
Без особых явлений
Витебск
19.2°C
Без особых явлений
Гомель
12.6°C
Дымка
Гродно
14.1°C
Без особых явлений
Минск
15.5°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Звезды с небес могут спуститься лично к вам на землю. И никакого волшебства — немного оптики и вашего любопытства — и вуаля — вы путешествуете по небу. Немного истории Минского планетария.
Минский планетарий: там, где светят звезды
Государственное производственное объединение «Белоруснефть» - ведущее нефтяное предприятие в Беларуси, работающее в сфере нефтедобычи более 40 лет.
Белоруснефть
Прежде чем любимый аромат станет частью образа, он проходит различные этапы изготовления и химической обработки. Какие, сейчас узнаем.
Как делают одеколон?
ОАО «Паритетбанк» – универсальный кредитно-финансовый институт.
Паритетбанк
Манго – это вечнозеленое растение, достигающее тридцати метров в высоту. Возраст манговых деревьев часто переваливает за сто лет, а наиболее крупные плоды достигают четырех килограммов веса.
Манго – кладезь для молодости и здоровья
В состав Пленума Верховного Суда Республики Беларусь входят Председатель Верховного Суда Республики Беларусь, первый заместитель и заместители Председателя Верховного Суда Республики Беларусь, судьи Верховного Суда Республики Беларусь, председатели областных (Минского городского), Белорусского военного судов.
Пленум
Программа ТВ

Политические партии, зарегистрированные в Республике Беларусь

Политические партии,  зарегистрированные в Республике Беларусь

Список политических партий Республики Беларусь: цели и задачи.

Ліберальна-дэмакратычная партыя

Кіраўнік: Гайдукевіч Сяргей Васільевіч.

Тэлефон: + 375 17 503 11 61.

Кіруючы орган: Вышэйшы Савет.

Адрас: 223042, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Сёмкава, вул. Садовая, 89а.

Мэты: Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

Кіраўнік: Александровіч Уладзімір Аляксандравіч.

Тэлефон: + 375 17 283 07 50.

Кіруючы орган: Савет.

Адрас: 220000, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 77-а, корп.Б, пак. 3.

Мэты: Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб′яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.

Беларуская партыя «Зялёныя'

Кіраўнік: Новікаў Алег Анатольевіч.

Тэлефон: +375 17 334 08 27.

Кіруючы орган: Цэнтральны савет.

Адрас: 220029, г. Мінск, праспект Машэрава, д. 9, к. 109.

Мэты: Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

Выконваючы абавязкі кіраўніка: Ермак Сяргей Уладзіміравіч.

Кіруючы орган: Савет.

Мэты: Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ.

Адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 10.

Беларуская аграрная партыя

Кіраўнік: Русы Міхаіл Іванавіч.

Кіруючы орган: Цэнтральны савет.

Адрас: 220007, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 7 «А».

Мэты: Усебаковы удзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання пасродкам делегавання сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаванне грамадзян, фармаванне і развіццё іх свядомасці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасці; выяўленне меркаванняў грамадзян па любых пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця і давядзенне іх да ведама шырокай грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця сяла; захаванне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцця, развіццё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.

Рэспубліканская партыя

Кіраўнік: Белазор Уладзімір Якаўлевіч.

Тэлефон: + 375 17 216 91 38.

Кіруючы орган: Цэнтральнае праўленне.

Адрас: 220082, г. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 34.

Мэты: Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя ― БНФ

Кіраўнік: Пазьняк Зянон Станіслававіч.

Кіруючы орган: Сойм.

Мэты: Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.

Адрас: 220036, г. Мінск, вул. Заходняя, д. 13, пак. 231.

Партыя БНФ

Кіраўнік: Янукевіч Аляксей Антонавіч.

Тэлефон: +375 17 284 50 12.

Кіруючы орган: Сойм.

Мэты: Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб′яднання «БНФ «Адраджэньне» шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.

Адрас: 220012, г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, п.39.

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

Адрас: 220012, г. Мінск, зав. Калінінградскі, 17, пак. 21.

Кіраўнік: Задняпраны Васіль Васільевіч.

Тэлефон: + 375 17 280 48 07, + 375 17 280 66 11, + 375 17 290 96 44, + 375 17 290 96 45.

Кіруючы орган: Палітсавет.

Мэты: Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці.

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет'

Кіраўнік: Калякін Сяргей Іванавіч.

Тэлефон: + 375 17 281 68 13, + 375 17 292 25 73.

Кіруючы орган: Цэнтральны Камітэт.

Мэты: Аб′яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці.

Адрас: 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312.

Аб`яднаная грамадзянская партыя

Кіраўнік: Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч.

Тэлефон: + 375 17 289 50 09.

Кіруючы орган: Нацыянальны камітэт.

Мэты: Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства; садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравую эканамічную супольнасць.

Адрас: 220123, г. Мінск, вул. В.Харужай, 22, офіснае памяшканне № 38.

Беларуская патрыятычная партыя

Кіраўнік: Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч.

Кіруючы орган: Савет.

Мэты: Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; падтрымка Прэзідэнта ў яго намаганні па выкананню перадвыбарнай праграмы і безадкладных мер па ўмацаванню эканамічнай і харчовай бяспекі краіны; абарона нацыянальных інтарэсаў гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах.

Адрас: 220000, г. Мінск, вул. Наватарская, 2б, каб. 216.

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада'

Кіраўнік: Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч.

Тэлефон: + 375 17 226 74 37.

Кіруючы орган: Цэнтральная рада.

Мэты: Стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.

Адрас: 220013, г. Мінск, вул. Кульман, 4.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Кіраўнік: Вештард Iрына Зянонаўна.

Тэлефон: +375 16 222 06 03.

Кіруючы орган: Цэнтральны Камітэт.

Мэты: Пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы - раўнапраўнага суб′екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

Адрас: 224030, г. Брэст, вул. 17 Верасня, д. 22-24.

Камуністычная партыя Беларусі

Кіраўнік: Карпенка Iгар Васільевіч.

Тэлефон: + 375 17 293 48 88, + 375 17 293 45 03.

Кіруючы орган: Цэнтральны камітэт.

Мэты: Арыентацыя грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, які вядзе да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага па прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасці, выступае за народаўладдзе; умацаванне беларускай дзяржаўнасці; аднаўленне на дабравольнай падставе дзяржаўнага саюза народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Адрас: 220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21, пак. 412.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ