СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
9.8°C
Без особых явлений
Брест
2.9°C
Дымка
Витебск
3.7°C
Без особых явлений
Гомель
7.6°C
Без особых явлений
Гродно
1.7°C
Без особых явлений
Минск
-1.6°C
Ветер 2 м/с, Западный
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Обзорная статья
Обзорная статья
Оперативно-розыскная деятельность регламентируется Законом Республики Беларусь № 289-З от 09.07.1999г. «Об оперативно-розыскной деятельности» (далее – Закон). Закон состоит из 7 глав, включает 26 статей.
Оперативно-розыскная деятельность: общие положения
Цели и задачи.
Социальное обслуживание
Первый «оседлый» цирк в Европе появился в XVIII веке. В 1770 г. англичанин Астлей построил круглое деревянное здание. Цирк предназначался для конной езды. Жанр определил даже диаметр арены — 13 метров. Ведь лошадь, бегущая по кругу меньшего диаметра, неизбежно падала. В то время наездники были главными артистами в цирке. Позже к ним присоединились акробаты и клоуны.
Смертельный трюк мадемуазель «Х». История цирка
Міхась Чарот (сапр.: Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) (1896–1937) — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. Вядомы пад псеўданімамі Юрка Куртаты, Максім Бяднейшы. У відэа — кароткія звесткі пра творчасць і верш. Аўтар размаўляе з гледачом праз малюнкі на пяску.
Міхась Чарот
Палеаліт — старажытны каменны век. Ён падраздзяляўся на ранні (ніжні палеаліт), сярэдні (мусцье) и позні (верхні). Менавіта ў перыяд позняга палеаліта чалавек навучыўся здабываць агонь, будаваць жыллё, паляваць на буйных жывёл. Пра асаблівасці гэтага перыяду нашаму парталу расказалі супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея. Прапануем інтэрв'ю.
Палеаліт на тэрыторыі Беларусі
Программа ТВ

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч (26 лістапада, Орша 1930 — 25 ліпеня, Мінск, 1984) — паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык.

Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. Бацька, Сямён Цімафеевіч (1887–1959), скончыў гарадское вучылішча ў Оршы, яшчэ падлеткам сам зарабляў сабе на жыццё, працаваў у казначэйстве, служыў у царскай арміі пісарам, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў супрацоўнікам фінансавых органаў. Маці — Надзея Васілеўна (1893–1977), з роду Грынкевічаў (сярод яе родных былі святары, чыноўнікі, настаўнікі), пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве некаторы час працавала настаўніцай, потым была хатняй гаспадыняй. У сям'і было трое дзяцей: сын Валерый (1918 — загінуў у 1941), дачка Наталля (1922–2003), сын Уладзімір.

Сям'я вызначалася вялікай інтэлігентнасцю. Па словах самога Караткевіча, у дзіцячыя гады сваяцкае асяроддзе шмат у чым уздзейнічала на яго. Вялікі ўплыў на Уладзіміра аказаў дзед па лініі маці Васіль Юллянавіч Грынкевіч (1861–1945), чалавек з багатым жыццёвым вопытам, дасціпны апавядальнік, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданняў, пераняў любоў да прыроды. «З'явы прыроды і зараз для мяне цікавей за іншыя кнігі«, — адзначаў Уладзімір Караткевіч ужо ў сталым узросце. У доме бацькоў мелася свая хатняя бібліятэка. Валодзя ў дзяцінстве не толькі любіў слухаць казкі і розныя гісторыі, якія яму чыталі старэйшыя, але імкнуўся дадумваць развіццё сюжэтаў, сам вельмі рана (у тры з паловай гады) навучыўся чытаць, стаў актыўным наведвальнікам гарадской дзіцячай бібліятэкі. Паводле ўспамінаў родных, у шэсць гадоў ім былі напісаны першыя вершы. У дзіцячыя гады разнастайнасць яго талентаў выявілася і ў схільнасці да малявання, якая захавалася на ўсё жыццё, і ў тым, што ён меў абсалютны слых, некаторы час займаўся ў музычнай школе.

У 1938 годзе Валодзя пайшоў у школу ў Оршы. Пасля заканчэння трэцяга класа ў пачатку лета 1941 прыехаў у Маскву пагасцяваць да старэйшай сястры Наталлі, якая вучылася там у хіміка-тэхналагічным інстытуце. Дадому ў Оршу ён вярнуцца не змог. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Валодзя разам з маскоўскімі дзецьмі трапіў у эвакуацыю ў Разанскую вобласць, потым на Урал у Молатаўскую (Пермскую) вобласць. Рабіў спробы уцячы на фронт. Праз пэўны час высветлілася, што Валодзевы бацькі змаглі эвакуіравацца і жылі ў горадзе Чкалаве (Арэнбургу). Туды ж дабралася і сястра. Толькі ў жніўні 1943 яна змагла прывезці Валодзю да бацькоў. Але вайна ўсё ж сабрала ў іх сям'і сваю даніну. На фронце загінуў старэйшы брат Валодзі Валерый. Жонку Валерыя Вольгу, якая заставалася на захопленай нямецкімі войскамі тэрыторыі, загубілі акупанты.

Пасля вызвалення савецкімі войскамі Кіева Уладзімір Караткевіч разам з маці на некаторы час пераехаў у нядаўна вызвалены горад, дзе жылі сваякі. Гэтае нядоўгае знаходжанне ў Кіеве пакінула вялікі след у памяці Уладзіміра Караткевіча, менавіта тут ён зацікавіўся гісторыяй - гэтаму спрыялі велічныя помнікі старажытнага горада на Дняпры, раскопкі, якія вялі тут археолагі. Пад уражаннем успамінаў пра той час пазней Караткевіч напіша аповесць «Лісце каштанаў».

Восенню 1944 сям’я вярнулася ў Оршу. Праз два гады яны пачалі жыць ва ўласным доме, куды ў пазнейшы час Уладзімір Караткевіч будзе прыязджаць і працаваць над сваімі творамі. Роднаму гораду, яго людзям ён прысвеціць верш «Орша», дзе выкажа прызнанне ў шчырай любові да бацькоўскіх мясцін, якая «...не знікне, пэўна, нават з маім жыццём».

Яшчэ адным такім творчым кутком для Уладзіміра Караткевіча стане дом сваякоў у Рагачове, пабудаваны дзедам Васілём у 1914 годзе. Тут для яго быў адведзены асобны пакой, сюды ён не раз прыязджаў, каб знайсці душэўнае супакаенне, прывозіў сяброў і калег. Аддаючы даніну «зямлі дзядоў», Караткевіч напіша пра яе: «...Тут добра так, як нідзе, / У старасвецкай хаце, / У дзедаўскім родным гняздзе». У Рагачове былі задуманы і напісаны многія яго знакамітыя творы. Нават існуе параўнанне значнасці для Караткевіча знаходжання ў гэтых мясцінах з болдзінскім перыядам у Пушкіна.

У другой палове 1940-х гадоў Уладзімір працягваў навучанне ў школе, ужо тады ён вызначаўся шырынёй сваіх зацікаўленняў, энцыклапедычнымі ведамі па гісторыі і літаратуры. Як ён сам пазней скажа пра гэты час у інтэрв'ю: »Быць хацеў усім на свеце (за выключэннем, можа, вучонага-матэматыка), і сапраўды многае ўмею«.

У 1949 Уладзімір Караткевіч закончыў сярэднюю школу і паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. У Кіеве Уладзімір Караткевіч працягваў складаць вершы на беларускай і рускай мовах, спрабаваў пісаць іх па-ўкраінску і па-польску. У яго студэнтскіх рэфератах былі грунтоўна распрацаваны некалькі літаратуразнаўчых тэм: аб творчасці Пушкіна, Багдановіча. У гэты час ён задумаў вялікі гістарычны твор, дзе планаваў падаць усе акалічнасці паўстання 1863-1864 гадоў. А летам 1950 быў створаны першы варыянт знакамітай аповесці »Дзікае паляванне караля Стаха« — гістарычнага дэтэктыва, дзеянне якога адбываецца ў 80-я гады XIX стагоддзя.

На радзіме ў аршанскай раённай газеце »Ленінскі прызыў« у 1951 былі надрукаваны два вершы Уладзіміра Караткевіча: »Тут будзе канал« (на рускай мове) і »Якубу Коласу« (на беларускай мове). Летам 1952 пад уражаннем паездкі ў Вязынку — родныя мясціны Янкі Купалы — быў напісаны нарыс »Вязынка«, які разам з суправаджальным пісьмом Караткевіч даслаў жонцы Янкі Купалы Уладзіславе Францаўне. У гэты ж час ён накіраваў шэраг сваіх ранніх твораў (казкі, вершы, апавяданні) для ацэнкі Якубу Коласу.

У 1954 Уладзімір Караткевіч cкончыў універсітэт. Яго дыпломная работа на тэму »Казка. Легенда. Паданне«  выклікала неадназначную рэакцыю, і толькі дзякуючы намаганням акадэміка Бялецкага і выкладчыка Назароўскага ён атрымаў вышэйшую адзнаку. Але магчымасці далейшай навуковай працы былі абмежаваны. Толькі пазней Караткевіч змог паступіць у завочную аспірантуру. У 1954-1956 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці.

Што датычыцца літаратурных твораў, то паводле сведчання самога Караткевіча, напісаны былі, як вобразна выказаўся ён сам, »горы« старонак. »Але друкавацца і не думаў. «Малады літаратар даслаў некаторыя свае вершы для азнаямлення сябру ў Мінск, а той без ведама аўтара занёс іх у рэдакцыю літаратурнага часопіса «Полымя».

У ліпені 1955 у «Полымі» быў апублікаваны верш Караткевіча «Машэка», прысвечаны герою беларускіх легендаў. Паводле слоў самога пісьменніка, гэтая падзея стала пераломнай, ён канчаткова пераключыў увагу на літаратурную творчасць, істотнае месца ў якой займалі творы гістарычнай тэматыкі. У гэтым жа годзе нарыс Уладзіміра Караткевіча «Вязынка» быў змешчаны ў зборніку матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Янкі Купалы. З гэтага часу  пачалася перапіска паміж Уладзімірам Караткевічам і галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», будучым народным паэтам Беларусі Максімам Танкам. Ён дзяліўся з старэйшым калегам сваімі творчымі задумамі. «І як многа мне яшчэ патрэбна вучыцца«, - вось, магчыма, галоўная задача, якую ставіў перад сабой »здольны малады чалавек з правінцыі«, як з гумарам назваў сябе Караткевіч у адным з лістоў Максіму Танку.

У 1956 г. Уладзімірам Караткевічам напісана легенда »Маці Ветру«, прысвечаная падзеям антыфеадальнага Крычаўскага паўстання 1743-1744 гадоў, пра якое яму калісьці расказваў дзед Васіль. У 1957 створана п'еса «Млын на Сініх Вірах», героі якой — савецкія падпольшчыкі часоў Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1959, а ўпершыню апублікавана ў 1988). У гэтым жа годзе закончыў аповесць «У снягах драмае вясна» аб студэнцкім жыцці пачатку 1950-х. (упершыню апублікавана ў 1988). У беларускім друку працягваюць з'яўляцца яго вершы. Ужо ў тыя гады Уладзімір Караткевіч усведамляў неабходнасць стварэння ў беларускай літаратуры вобраза нацыянальнага героя. У той час ён бачыў у якасці такой асобы чалавека, які жыў на Беларусі ў эпоху Рэнесанса.

У красавіку 1957 годзе Уладзімір Караткевіч атрымаў афіцыйнае прызнанне ў калег — быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. Між тым у аршанскай газеце »Ленінскі прызыў« з'явілася некалькі крытычных публікацый, у якіх Караткевіча абвінавачвалі ў празмерным захапленні гісторыяй, няўвазе да сучасных гераічных будняў савецкіх людзей, адарванасці ад жыцця, песімістычных настроях. Рэзка крытыкаваўся верш «Вадарод». У ім аўтар хоць і адзначаў вялікія магчымасці выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах, аднак, на думку апанентаў, вельмі перабольшваў пагрозу, якую нясе атам. (Падобныя прэтэнзіі будуць выказвацца і пазней, у 1960 у сувязі з вершам «Дзяўчына пад дажджом».) Былі арганізаваны канферэнцыі чытачоў, гнеўныя лісты ішлі ў сталіцу. Але ў лютым 1958 рэспубліканская газета «Звязда» надрукавала артыкул у падтрымку маладога літаратара.

Уладзімір Караткевіч заўсёды, у тым ліку і ў маладыя гады, з вялікай адказнасцю падыходзіў да працэсу літаратурнай творчасці. У 1957 ён нават занатаваў план сваёй літаратурнай работы, дзе пазначыў меркаваныя тэмы і творы, якія маглі б скласці 78 тамоў. Адна толькі серыя «Век» — гісторыя Беларусі з 1860 да канца XX стагоддзя — павінна была скласці 15 тамоў. Сярод задум пісьменніка былі вершаваныя і празаічныя творы як на гістарычныя, так і на тэмы сучаснага жыцця, літаратуразнаўчыя і мастацтвазнаўчыя, кінасцэнарыі і публіцыстыка, фальклорныя і навуковыя публікацыі, пераклады, творы для дзяцей, фантастыка і дэтэктывы.

У 1958 выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Матчына душа». У гэты ж час ён дапрацаваў аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», напісаў п'есу »Трошкі далей ад Месяца«  — (не друкавалася), пра лёс чалавека, які пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсій.

Сур'ёзныя задумы маладога пісьменніка патрабавалі яшчэ большых ведаў і такіх, якія адпавядалі б духу часу. У 1958-1962 Уладзімір Караткевіч вучыўся ў Маскве. Спачатку на Вышэйшых літаратурных курсах, а потым на сцэнарных курсах.

У гэты перыяд з друку выходзяць другі яго паэтычны зборнік «Вячэрнія ветразі» (1960) і зборнік прозы «Блакіт і золата дня» (1961), які склалі апавяданні, гістарычныя аповесці «Сівая легенда» пра народнае паўстанне на Магілёўшчыне ў XVII стагоддзя і «Цыганскі кароль», час дзеяння ў якой — другая палова XVIII, прысвечаная перыпетыям ў жыцці беларускага шляхціца Міхала Яноўскага, мясцовага цыганскага «манарха» Якуба Знамяроўскага з Ліды і «рэспубліканцаў», якія яму супрацьстаялі. Тады ж ім напісаны першы раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», дзе падзеі з жыцця сучаснай інтэлігенцыі, чалавечыя ўзаемаадносіны герояў твора — нашчадкаў паўстанца 1863 і царскага афіцэра — падаюцца праз прызму гістарычных з'яў. Раман быў апублікаваны ў часопісе «Полымя» ў 1962 пад назвай «Нельга забыць». У гэты час Уладзімір Караткевіч захапіўся кінематографам, актыўна працаваў над сцэнарыямі мастацкіх і дакументальных кінастужак.

1960-я былі вельмі плённымі для Уладзіміра Караткевіча, яго талент раскрыўся з асаблівай сілай. З 1962 года ён пастаянна жыў у Мінску.

Пачаўся перыяд, калі малады пісьменнік змог цалкам засяродзіцца на творчай працы.  Рыхтаваўся да друку зборнік, куды павінны былі ўвайсці раман »Леаніды не вернуцца да Зямлі« і аповесць »Дзікае паляванне караля Стаха«, але набор кнігі быў рассыпаны паводле распараджэння цэнзуры. Тым не менш, у 1964 аповесць »Дзікае паляванне караля Стаха« ўпершыню апублікавана. У гэты час створаны  раманы »Каласы пад сярпом тваім« (1962-1964,  апублікаваны ў 1965, асобнае выданне — 1968) — маштабнае палатно пра падзеі напярэдадні паўстання 1863-1864, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні« (1965-1966, апублікаваны ў 1972) — прысвечаны сярэднявечнай Беларусі, супрацьстаянню разняволенага чалавечага духу, гуманізму і цемрашальства, асэнсаванню гістарычнага лёсу зямлі і яе народа, а таксама іншыя гістарычныя творы — п'еса «Кастусь Каліноўскі» (1963, апублікавана ў 1980), аповесць «Зброя» (1964, апублікавана ў 1981 ) пра паўстанцаў Каліноўскага, легенда «Ладдзя Роспачы» (1964, апублікавана ў 1968) пра трагічныя абставіны вайны з Масковіяй у XVII стагоддзі, мужнасць беларускіх ваяроў.

Творчасць У. Караткевіча адрозніваецца яркай вобразнасцю і гістарычнай дакладнасцю. Пісьменнік быў узнагароджаны дзяржаўнымі літаратурнымі прэміямі БССР , ордэнам Дружбы народаў.

Уладзімір Караткевіч у апошнія гады свайго жыцця цяжка хварэў, і памёр 25 лiпеня 1984 года.

Беларуская пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеўская кажа, што цэлае пакаленне беларускіх літаратараў, да якога належыць і яна сама, «выйшла з творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Народны пісьменнік Беларускай ССР Янка Брыль характарызаваў Караткевіча як нястомнага працаўніка, літаратара, які пастаянна і грунтоўна працаваў над сабой. Ён таксама гаварыў, што многія ведалі Уладзіміра Караткевіча як чалавека невычарпальнага светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіцё, усёй душой любіў родных людзей і родную зямлю.

Владимир Короткевич и Валерий Рубинчик на киностудии «Беларусьфильм» во время монтажа картины «Дикая охота короля Стаха»

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ