СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
В первые месяцы жизни малыш полностью обеспечен всеми веществами, необходимыми для нормального роста и развития, за счёт грудного молока.
Необходимость коррекции питания при грудном вскармливании
Цели и задачи
Развитие хоккея с шайбой
Самый древний город Беларуси. Согласно исландским сагам, Полоцк был крещён две тысячи лет назад исландским викингом-христианином Торвальдом Кодранссоном
Полоцк // Смотреть
Квас — древний напиток: был известен еще до нашей эры. Уже к 15 столетию на Руси существовало 500 видов кваса. Посмотрим, как готовят всеми любимый летний напиток на фабрике. Отправляемся понаблюдать за процессом через видеокамеру!
Как варят квас на фабрике?
Коньяк имеет одноименное название со своей родиной –– городом, в котором он был изобретен. Данный напиток начали производить в конце XVII века.
Как делают коньяк?
Идейным руководителем и практическим организатором восстания 1863—1864 годов на территории Беларуси стал представитель революционно-демократического течения Константин (Кастусь) Калиновский.
Восстание 1863—1864 годов в Беларуси
Программа ТВ

Максім Багдановіч. Частка 3

Максім Багдановіч. Частка 3

Максім Багдановіч — адзін з заснавальнікаў у беларускай літаратуры такога накірунку, як філасофская лірыка.

Паступова ў яго творчасці пачалі праяўляцца агульначалавечыя тэмы  (“Дзед” (Так цёпла цэлы дзень было), 1913), эгаізм людзей як прычына ўсялякай несправядлівасці (“Мяжы”, 1914), марнасць і бессэнсоўнасць чалавечых канфліктаў (“Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы”, 1915). Радкі з апошняга верша: “Нашто ж на зямлі // Сваркі і звадкі, боль і горыч, // Калі ўсе мы разам ляцім // да зор?” сталі хрэстаматыйнымі.

Максім Багдановіч фактычна першы з беларускіх паэтаў, хто звярнуўся да санета, трыялета, рандо, тэрцыны, скерца і іншых складаных форм верша (варта ўспомніць хоць бы хрэстаматыйныя цяпер “Санет” (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі) (1911 ) або “Трыялет” (Калісь глядзеў на сонца я) (1912). Ён свядома імкнуўся ўзбагаціць маладую беларускую літаратуру новымі для яе формамі, ужо добра асвоенымі ў сусветнай літаратуры, і тым самым істотна пашырыць яе творчыя магчымасці, удасканаліць літаратурную мову.

У пачатку 1914 у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, выдадзены адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі Максіма Багдановіча “Вянок” (на тытуле пазначаны 1913 год) з прысвячэннем: “Вянок на магілу С.А. Палуяну (памёр 8 красавіка 1910)”. У зборніку каля 100 вершаў (лірычнага і патрыятычнага характару) і 2 паэмы. Яны былі аб’яднаны па цыклах: “У зачарованым царстве”, “Згукі Бацькаўшчыны”, “Старая Беларусь”, “Места”, “Думы”, “Вольныя думы”, “Старая спадчына”, “Мадонны”. Сам Багдановіч пазней так ахарактарызаваў сваю кнігу: “Недахватаў рожных – гібель, ды і … вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912, калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца”.

У 1913-1916 гадах ён напісаў шэраг апавяданняў і нарысаў не толькі на беларускай (“Апавяданне аб іконніку і залатару…”, “Шаман”, “Марына”, “Гарадок”, “Сярод глухой пушчы”, “Вясной”), але і на рускай мове (“Несчастный случай”, “Колька”, “Преступление”, “Мадонна”, “Сон-трава”, “Страшное”, “Именинница”, “Чудо маленького Петрика”, “Экзамен”, “Из летних впечатлений”, “Катыш”, “Около театра миниатюр”, “Волгари”, “На углу”, “Около билетов”). Гэта невялікія па аб’ёме творы з разнастайнай тэматыкай: усхваленне жанчыны, любаванне прыродай, апісанне розных мясцовасцей, жыццёвых акалічнасцей і цяжкасцей вайны, ёсць аўтабіяграфічныя замалёўкі, гучаць рэлігійныя, казачныя і гістарычныя матывы і інш.

Асобнае месца ў гэтым радзе належыць апавяданню “Апокрыф” і яго пашыранаму рускамоўнаму варыянту “Притча о васильках”, у якіх выкладзена паэтычнае крэда Максіма Багдановіча – “Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля душы”. У гэтым творы, які імітуе біблейскі стыль, асвятляюцца ўзаемаадносіны паўсядзённага жыцця і мастацтва і іх яднанне.

Увагу Максіма Багдановіча прыцягнуў яшчэ адзін жанр мастацкай прозы – казкі. У гэтым праявілася схільнасць пісьменніка да шырокай метафары, алегорыі. У казцы “Башня мира”, напісанай у 1915 годзе на рускай мове, у больш поўнай меры, чым у іншых творах, Багдановіч меў магчымасць выказаць свой погляд на падзеі вайны, якая вялася ўжо паўгода, і негатыўнае стаўленне да вайны наогул.

Трэба адзначыць, што амаль усё напісанае Максімам Багдановічам у жанры мастацкай прозы было адразу ж надрукавана ў беларускай і расійскай прэсе. Мастацкае слова Масіма Багдановіча прагучала з усёй сілай яго таленту і пры стварэнні ім паэтычных пераказаў твораў іншых аўтараў.

Багдановіч імкнуўся да таго, каб узбагаціць беларускую літаратуру набыткамі сусветнай класікі. Малады паэт добра ведаў літаратуры найперш славянскія: рускую, украінскую, польскую, не абмінаў увагай і творчасць антычных і сучасных заходнееўрапейскіх аўтараў. І прыкладаў намаганні, каб па меры магчымасці пазнаёміць прадстаўнікоў розных народаў з тым, што створана суседзямі. Пры гэтым ён імкнуўся як да дакладнасці ва ўвасабленні арыгінала на іншай мове, так і да перадачы яго мастацкай адметнасці.

Асобна варта адзначыць пераклады 22 вершаў французскага паэта-сімваліста Поля Верлена, чыя творчасць была асабліва блізкая Максіму Багдановічу.  Да 1913-1916 гадоў адносяцца пераклады на беларускую мову твораў бельгійскага паэта Верхарна і рускага класіка Аляксандра Пушкіна.

Таксама Максім Багдановіч займаўся перакладамі на рускую мову твораў беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Існаваў цэлы рукапісны сшытак перакладаў на рускую мову вершаў Янкі Купалы. Ацалеў толькі пераклад верша Янкі Купалы “Жніво”.

Значнай з’явай у працэсе развіцця беларускага прыгожага пісьменства стаў артыкул Максіма Багдановіча “Глыбы і слаі”, які з’явіўся ў студзені 1911 года на старонках газеты “Наша ніва” і быў прысвечаны аналізу творчасці беларускіх пісьменнікаў, стану беларускай літаратуры. Ён фактычна паклаў пачатак беларускай прафесіянальнай літаратурнай крытыцы. Малады аўтар адразу праявіў сябе як уважлівы і ўдумлівы крытык, які ў сваіх даследаваннях зыходзіў з высокіх эстэтычных крытэрыяў. Яго глыбокі аналіз, грунтоўныя тэарэтычныя напрацоўкі заклалі падмурак для далейшага развіцця беларускага літаратуразнаўства, якога да Багдановіча практычна не існавала.

Восенню 1916 года, закончыўшы юрыдычны ліцэй і атрымаўшы магчымасць самастойна, без аглядкі на матэрыяльную падтрымку бацькі, вырашаць свой лёс, Максім Багдановіч пераехаў у Мінск. У імкненні быць як мага бліжэй да Беларусі яго не спынілі ні хвароба, ні адарванасць ад родных, ні цяжкае прыфрантавое становішча ў горадзе. Тут ён працаваў сакратаром харчовага камітэта мінскай губернскай управы, адначасова актыўна займаўся справамі бежанцаў у Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны, удзельнічаў у рабоце гурткоў моладзі, быў сярод іх арганізатараў. Максім пасяліўся на адной кватэры з літаратарам Змітраком Бядулем, які пазней пакінуў успаміны пра Багдановіча, пра тое, як ён апантана працаваў, нягледзячы на стан здароўя, якое ўвесь час пагаршалася, на пастаянна высокую тэмпературу (пачаўся адкрыты працэс захворвання на туберкулёз).

У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія знакамітыя творы, як “Пагоня” і “Страцім-лебедзь”. У вершы “Пагоня” аўтар звяртаецца да гераічных старонак беларускай мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну. Гэты твор многімі ўспрымаўся як гімн беларусаў. “Страцім-лебедзь” – гэта паэтызацыя біблейскага міфа пра лебедзя, паводле якой адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноева каўчэга, сам уступіў у адзінаборства са стыхіяй патопу, аднак трагічна загінуў, бо не ў сіле аказаўся ўтрымаць птахаў, што абселі яго, ратуючыся ад патопу. Хоць сам Страцім-лебедзь гінуў, але даваў жыццё іншым птахам. У міфе асуджалася непакорнасць, Багдановіч яе ўслаўляў.

У канцы 1916 года Максім Багдановіч напісаў свае апошнія артыкулы, у якіх даказваў неабходнасць для зберажэння нацыянальнай культуры навучання і выхавання дзяцей на матчынай (беларускай) мове ('

Использованные источники

Багдановіч, М. Поўны збор твораў. Т. 1–3. Мінск, 2001.

Бачыла, А. Дарогамі Максіма Багдановіча. Мінск, 1983.

Белая, С.А. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. Мінск, 2006.

Вабішчэвіч, Т. Антон Луцкевіч як рэцэнзент “Вянка” Максіма Багдановіча: змена ацэначных падыходаў // Роднае слова. 2010. № 11. С. 19–22.

Ватацы, Н.Б. Максім Багдановіч. Мінск: Дзяржбібліятэка БССР, 1977.

Ватацы, Н.Б. Шляхі: Гісторыка-культурныя артыкулы. Мінск, 1986.

Гілевіч Н. “Маці родная, Маці-Краіна!..” // Багдановіч М. Шыпшына: вершы, апавяданні, нарысы, крытыка, публіцыстыка / Уклад. С. Панізнік. Мінск, 1991. С. 4–11.

М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс // Замоцін І.І. Творы: Літ.-крытыч. арт. Мінск, 1991. С. 52-149.

Зубараў, Л.І. Максім Багдановіч: [аб жыццёвым і творчым шляху]. Мінск, 1989.

Кароткая, Т.М. Багдановіч Максім. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1992. С. 157–159.

Каханоўскі, Г.А. А сэрца ўсё імкнецца да бацькоўскага краю...: З біягр. М.Багдановіча / Мал. Ю.П.Герасіменкі-Жызнеўскага. Мінск, 1991.

Кісялёў, Г. Ці было такое выданне? Даследчыцкі сюжэт з Багдановічам, Каліноўскім і бібліяграфічнымі рэбусамі // Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мінск, 1994. С. 223–231.

Козіч, В.І., Мазоўка, Н.К. Багдановіч Максім. Бібліяграфія. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1992. С. 159–178.

Конан, У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча. Мінск, 1991.

Ластоўскі В. Мае ўспаміны аб М. Багдановічу // На суд гісторыі. Мінск, 1994. С. 24–38.

Лойка, А.А. Максім Багдановіч. Мінск, 1966.

Максім Багдановіч – празаік, крытык, публіцыст / [укладальнікі В. Скалабан, К. Нарушэвіч]. Мінск, 2006.

Марачкін, А. «Заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька»: Вобраз Максіма Багдановіча ў беларускім выяўленчым мастацтве // Роднае слова. 1988. № 6. С. 54–62.

Мачульскі, В.Ф. Апіс рукапісаў М. Багдановіча і матэрыялаў да яго біяграфіі. Мінск, б/в, 1929.

Мікута, В. Яраслаўскае акружэнне Максіма Багдановіча // Шляхам гадоў. Мінск, 1990. С. 181–187.

Мышкавец, І. “Больш за ўсё на свеце жадаю я...”: сямейная рэліквія Багдановічаў // Роднае слова. 2008. № 5. С. 102–103.

Навуменка, І. “Ой, чаму я стаў паэтам у нашай беднай старане…”: Старонкі жыцця Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 9. С. 5–18.

Навуменка, І. Сведка часу, аддалены вякамі: Бацькаўшчына сноў, летуценняў, легендаў Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1998. № 2. С. 36–53.

Навуменка, І. Суладдзе са светам прыроды: Адухоўленасць прыроды ў паэзіі Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1998. № 1. С. 26–39.

Навуменка, І. “Толькі ў сэрцы трывожным пачую…”: Вершы Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь” і “Пагоня” // Роднае слова. 1998. № 4. С. 17–28.

Навуменка, І. “Як зрабілася, што пакахаў цябе я…”: Жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 11. С. 30–43.

Рагойша, Вячаслаў. Максім Багдановіч // Рагойша В.П. Вяршыні: з невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча. Мінск, 1991. С. 140-192, 197-198.

Трус, М. Венскае выданне брашуры Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (1916): вядомае і невядомае // Роднае слова. 2009. № 1. С. 28–31.

Трус, М. Летапісец беларускай мінуўшчыны – Адам Багдановіч // Роднае слова. 2010. № 11. С. 15–18.

Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. Мінск, 1975.

Я хацеў бы спаткацца з Вамі...: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча / [укладанне Т.Шэляговіч]. Мінск, 2009.

Яцкевіч Д.Л. Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ