СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Заводской район города Минска относится к основной промышленной зоне города.
Заводской район
Гомельское викариатство Могилевской епархии было учреждено в 1907 году.
История Гомельской епархии
Находится в пределах Витебской, на северо-востоке Гродненской и севере Минской областей. Южная граница проходит Вильнюс — Молодечно — Бегомль — Холопеничи — Ореховск.
Достопримечательности браславского поозерья
На нынешнем этапе развития отношений между Республикой Беларусь и Венесуэлой особое внимание уделяется ускорению динамики стратегического партнерства в сфере экономики, особенно — в строительном секторе.
Беларусь-Венесуэла: сотрудничество в сфере строительства
Як вядома, ушанаванне таго ці іншага святога складаецца з усталявання дня яго памяці, пераносу мошчаў, складанні агіяграфічнага і іканаграфічнага канону. Культ прападобнай Еўфрасінні развіваўся дынамічна з моманту яго зараджэння.
Надтрунны комплекс Еўфрасінні Полацкай, створаны ў Кіева - Пячэрскай лаўры
Группа компаний “Твоя столица” работает на белорусском рынке риэлтерских услуг Беларуси с 1996 года.
Риэлтерское агентство «Твоя столица»
Программа ТВ

Частка 2. Максім Багдановіч. Творчы шлях

Частка 2. Максім Багдановіч. Творчы шлях

У 1908 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе Максімам Багдановічам былі напісаны і першыя лірычныя вершы “Над магілай” і “Прыйдзе вясна”. З лета гэтага года Багдановічы жылі ў Яраслаўлі. Тут Максім працягваў навучанне ў Яраслаўскай гімназіі, дзе праявіў сябе выдатным знаўцам літаратуры, які ведаў на памяць вялікую колькасць вершаў, рыхтаваў рэфераты на літаратурныя тэмы, выступаў з імі перад навучэнцамі.

Пасябраваў з выкладчыкам лацінскай мовы  Белавусавым, высокаадукаваным чалавекам, знаўцам многіх моў, які кіраваў заняткамі Максіма па вывучэнні не толькі лацінскай, але і грэчаскай, італьянскай, французскай моў.

У гэты перыяд ён сутыкнуўся з цяжкімі выпрабаваннямі. Вясной 1909 Максім захварэў на туберкулёз. Бацька адвёз яго ў Крым на лячэнне, што добра паўплывала на стан здароў’я Максіма, ён захапіўся паўднёвым краем, з’явілася новае кола знаёмых, закаханасць. У значнай меры пераломным у жыцці Максіма Багдановіча стаў 1911 год, бо спраўдзілася яго даўняе жаданне – пабываць на Беларусі.

Пасля заканчэння вучобы ў гімназіі ён наведаў Вільню, дзе пазнаёміўся з выдатнымі дзеячамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху братамі Луцкевічамі, беларускім пісьменнікам, гісторыкам, філолагам, літаратуразнаўцам Вацлавам Ластоўскім, выдаўцом, мовазнаўцам і літаратуразнаўцам Эпімах-Шыпілам. Па запрашэнні Луцкевічаў Максім Багдановіч амаль усё лета жыў у іх родзіча ў фальварку Ракуцёўшчына каля Маладзечна. Да гэтага часу ён меў пераважна кніжнае ўяўленне аб Беларусі, але тут у 20-гадовым узросце змог зблізку ўбачыць беларускую прыроду, жыццё і побыт беларусаў.

1910-1911 гг.

Атрымаўшы атэстат сталасці, у 1911 годзе Максім Багдановіч паступіў у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй, навучанне ў якім завяршыў у 1916. Ён не меў ніякай схільнасці да юрыспрудэнцыі, хацеў паступіць у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Была і спрыяльная акалічнасць для гэтага: на просьбу акадэміка Шахматава рэкамендаваць чалавека, які мог бы заняцца пад яго кіраўніцтвам вывучэннем беларускай мовы і літаратуры, рэдакцыя “Нашай нівы” назвала кандыдатуру Багдановіча. Але Максім не здолеў здзейсніць сваю мару з-за таго, што сыры клімат сталіцы не падыходзіў для чалавека са слабым здароўем, і з-за адсутнасці сродкаў (бацька аддаваў перавагу навучанню малодшага сына Льва, які меў вялікія матэматычныя здольнасці і планавалася яго паступленне ў Маскоўскі ўніверсітэт).

Увесь час Максім вельмі настойліва займаўся самаадукацыяй. Яго веды ў галіне гісторыі, літаратуры, культуры народаў славянскага свету мелі энцыклапедычны характар. Шмат увагі ён аддаваў замежным мовам: вывучаў грэчаскую, лацінскую, італьянскую, польскую, французскую і нямецкую. І не пераставаў пісаць. Сярод значных падзей асабістага жыцця гэтага перыяду была паездка ў Крым летам 1915 для паўторнага курса лячэння. Там было і захапленне жанчынай, пачуццё да якой стала ўзаемным. Новае каханне пакінула шмат уражанняў, як станоўчых, так і адмоўных, і знайшло адбітак у творчасці маладога паэта.

У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны і набліжэннем фронту да Мінска ў Яраслаўлі апынулася даволі вялікая колькасць бежанцаў з Беларусі. Максім Багдановіч пазнаёміўся з многімі з іх, чым мог стараўся дапамагчы, арганізоўваў для студэнтаў-беларусаў наведванне тэатра, удзельнічаў у студэнцкіх вечарынах, падчас якіх вельмі любіў слухаць беларускія песні, знаёміцца з народнымі абрадамі, танцамі.

Нягледзячы на тое, што цяжкая хвароба ўжо праявіла сябе, яраслаўскі перыяд жыцця Максіма Багдановіча – час напружанай і найбольш плённай творчай працы. І асабліва ён шчыраваў на ніве беларушчыны. Бацька і некаторыя сваякі не падзялялі яго такога празмернага, на іх погляд, зацікаўлення беларускай мовай і ўвогуле беларускай тэматыкай. На думку некаторых даследчыкаў, гэта, магчыма, было выклікана жаданнем засцерагчы Максіма ад цяжкасцей, з якімі той мог сутыкнуцца на Беларусі. Адам Ягоравіч пазней у сваіх успамінах назваў карціну беларускага адраджэння “даволі бязрадаснай”, гаварыў пра “слабасць матэрыяльных перадумоў” для нацыянальнага руху.

Максім Багдановіч тварыў у многіх паэтычных жанрах. Сярод яго вершаў ёсць узоры як прыродаапісальнай, пейзажнай (“Ноч” (1908), “Зімовая дарога”, “Зімой”, “Перад паводкай”, “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог”, “Вечар на захадзе ў попеле тушыць” (усе 1910 ), “Добрай ночы, зара-зараніца!” (1911), так і інтымнай лірыкі (“Ў космах схаваліся кветы чырвоныя” (1908-1909), “Жывая лялечка! Не душу і не сэрца” (1910), “Ўчора шчасце толькі глянула нясмела” (1910-1913), “Апусціўшы густыя расніцы” (1912), “Забудется многое, Клава” (1915 ), “Маладыя гады” (1915-1916).

Часта ў яго вершах сустракаюцца і міфалагічныя матывы, найперш звязаныя з беларускай народнай міфатворчасцю (“Вадзянік”, “З цыкла “Лясун”, “Хрэсьбіны лесуна” (усе 1909), “Возера” (Стаяў калісь тут бор стары) (1910).

Аднак ужо ў адным з ранніх вершаў “Краю мой родны! Як выкляты Богам...” (1909), выразна акрэслены тэма сацыяльнага прыгнёту беларусаў, а таксама надзея на іх нацыянальнае адраджэнне. Паводле некаторых ацэнак, гэты твор паставіў Максіма Багдановіча поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Боль і трывога за родную зямлю, за яе людзей выразна гучаць і ў вершы “Народ, Беларускі Народ!” (1913).

Хоць у паэзіі Максіма Багдановіча і адчувальныя матывы смерці і песімізму, у значнай ступені выкліканыя яго хваробай, як, напрыклад, верш “Я, бальны, бесскрыдлаты паэт” (1909), але ў многіх сваіх творах ён выступае як вяшчальнік надзеі, заклікае кінуць “вечны плач свой аб старонцы” (“Кінь вечны плач свой аб старонцы!” (1911). Адным з праграмных у творчасці Багдановіча лічыцца напісаны ў ліпені 1910 года верш “Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі”, дзе паэт выказвае сваю шчырую веру ў лепшую будучыню.

Помнік Максіму Багдановічу ў Мінску

Максім Багдановіч, як чалавек надзвычай грунтоўных ведаў і шырокай эрудыцыі ў галіне літаратуры, добра ведаў творчасць многіх класікаў сусветнай паэзіі. Ён захапляўся вершамі Пушкіна, Фета, Шаўчэнкі. Быў знаёмы і з творчасцю многіх паэтаў – прадстаўнікоў такога актуальнага ў той час літаратурнага накірунку, як сімвалізм. Асаблівую цікавасць ён праяўляў да створанага французскім паэтам Верленам. Творчасць аднаго з заснавальнікаў сімвалізму мела значны ўплыў на фарміраванне паэтычных прыхільнасцей Максіма Багдановіча (напрыклад, верш “Маёвая песня” (Па-над белым пухам вішняў), 1910). Багдановіча цікавіла найперш музыкальнасць паэтычных радкоў, якой сімвалісты надавалі вялікае значэнне. Аднак ён імкнуўся не капіраваць літаральна створанае іншымі, а выкарыстоўваў некаторыя творчыя напрацоўкі калег па пяры для ўдасканалення ўласнай, вельмі індывідуальнай, паэзіі.

Падчас знаходжання ў Вільні малады паэт азнаёміўся ў прыватным беларускім музеі братоў Луцкевічаў з калекцыямі старажытных рарытэтаў і пад уражаннем ад іх напісаў верш “Слуцкія ткачыхі” (1912) з цыкла “Старая Беларусь”. У гэтым творы аўтар расказвае сумную гісторыю прыгонных ткачых, апісвае хараство роднай зямлі, паэтызуе ўмельства майстрых ткаць залатыя паясы, дзе “заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька”. Васілёк з лёгкай рукі Максіма стаў адным з сімвалаў Беларусі.

Яшчэ адным вынікам паездкі сталі вершы “За дахамі места памеркла нябёс пазалота” (1911), “Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць”, “У Вільні” (1912) з цыкла “Места”, прысвечаныя старажытнай беларускай сталіцы. Максім Багдановіч – фактычна першы ў беларускай літаратуры паэт-урбаніст, гарадскія вобразы займаюць у яго творчасці даволі істотнае месца ў адрозненне ад іншых беларускіх паэтаў – яго сучаснікаў, а “Места” – першы ўрбаністычны цыкл у беларускай літаратуры.

Паэтычнай творчасці Максіма Багдановіча гэтага перыяду былі ўласцівы і такія тэмы, як гістарычны лёс Беларусі, паднявольнае становішча беларускага народа, яго барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне (цыклы 1911-1912 “Старая Беларусь”, “Згукі Бацькаўшчыны”, “Старая спадчына”).

У 1909-1916 гадах Максім Багдановіч напісаў амаль два дзесяткі вершаў на рускай мове (“Уймитесь, волнения страсти”, “Я вспоминаю дом старинный”, “Ах, как уютно, чисто, мило”), прычым некаторыя з іх не маюць аўтарскага беларускага тэксту (такія лірычныя творы, як “Зачем грустна она была”, “Я вспоминаю Вас такой прекрасной, стройной”, “Зеленая любовь”, “Осенью”).

У 1909-1913 гадах ён стварыў рукапісны зборнік паэзіі “Зеленя”, які прызначаўся для яго стрыечнай сястры Гапановіч, меркаванне якой малады паэт вельмі цаніў. У зборнік ён уключыў тры вершы на рускай мове і 19 аўтаперакладаў сваіх жа беларускіх вершаў на рускую мову.

У той жа перыяд былі напісаны паэмы “У вёсцы” (1912) і “Вераніка” (1911-1913) (некаторыя даследчыкі яе адносяць да жанру вершаванага лірычнага апавядання), дзе выразна праявілася захапленне Максіма Багдановіча вобразам жанчыны, які стаў адным з цэнтральных у яго творчасці. Глыбокія мацярынскія пачуцці, на думку Багдановіча, арганічна ўласцівыя кожнай жанчыне, нават маленькай дзяўчынцы, – ідэйная аснова твора “У вёсцы”. Хоць паэма “Вераніка” і мае эпіграф “Яна – выдумка маёй галавы”, вядома, што яе радкі навеяны пачуццём закаханасці ў сястру свайго аднакласніка – Ганну Какуеву.

Ідэалізаваны вобраз жанчыны ў душы Максіма абуджае ў аўтара імкненне да ўвасаблення яго ў паэтычнай форме. Вобразам гэтай дзяўчыны навеяны і такія вершы, як “Учора шчасце толькі глянула нясмела”, “Больш за ўсё на свеце жадаю я”, некаторыя іншыя. Другі знакаміты твор лірыкі любоўных перажыванняў – верш Максіма Багдановіча “Раманс” (Зорка Венера ўзышла над зямлёю), які пазней стаў шырокавядомай песняй, канкрэтнага адрасата не мае.

Каля 1915 паэт напісаў цыкл вершаў “На ціхім Дунаі. Вершы беларускага складу”. У іх выразна гучаць фальклорныя матывы. Да фальклорных стылізацый належаць таксама паэмы “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” (1914) пра няўдалую жаніцьбу камара і “Максім і Магдалена” (1915), яе тэма – трагічнае каханне вясковага хлопца да дачкі ваяводы, які жорстка распраўляецца з юнаком, і той гіне як герой.

Пад уражаннем ад знаёмства з фальклорам розных народаў Максім Багдановіч стварыў на беларускай мове шэраг песень, стылізаваных пад народную творчасць сербаў, рускіх, украінцаў, скандынаваў, іспанцаў, японцаў, персаў.

Использованные источники

Спіс выкарыстаных крыніц

 

Багдановіч, М. Поўны збор твораў. Т. 1–3. Мінск, 2001.

Бачыла, А. Дарогамі Максіма Багдановіча. Мінск, 1983.

Белая, С.А. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. Мінск, 2006.

Вабішчэвіч, Т. Антон Луцкевіч як рэцэнзент “Вянка” Максіма Багдановіча: змена ацэначных падыходаў // Роднае слова. 2010. № 11. С. 19–22.

Ватацы, Н.Б. Максім Багдановіч. Мінск: Дзяржбібліятэка БССР, 1977.

Ватацы, Н.Б. Шляхі: Гісторыка-культурныя артыкулы. Мінск, 1986.

Гілевіч Н. “Маці родная, Маці-Краіна!..” // Багдановіч М. Шыпшына: вершы, апавяданні, нарысы, крытыка, публіцыстыка / Уклад. С. Панізнік. Мінск, 1991. С. 4–11.

М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс // Замоцін І.І. Творы: Літ.-крытыч. арт. Мінск, 1991. С. 52-149.

Зубараў, Л.І. Максім Багдановіч: [аб жыццёвым і творчым шляху]. Мінск, 1989.

Кароткая, Т.М. Багдановіч Максім. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1992. С. 157–159.

Каханоўскі, Г.А. А сэрца ўсё імкнецца да бацькоўскага краю...: З біягр. М.Багдановіча / Мал. Ю.П.Герасіменкі-Жызнеўскага. Мінск, 1991.

Кісялёў, Г. Ці было такое выданне? Даследчыцкі сюжэт з Багдановічам, Каліноўскім і бібліяграфічнымі рэбусамі // Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мінск, 1994. С. 223–231.

Козіч, В.І., Мазоўка, Н.К. Багдановіч Максім. Бібліяграфія. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1992. С. 159–178.

Конан, У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча. Мінск, 1991.

Ластоўскі В. Мае ўспаміны аб М. Багдановічу // На суд гісторыі. Мінск, 1994. С. 24–38.

Лойка, А.А. Максім Багдановіч. Мінск, 1966.

Максім Багдановіч – празаік, крытык, публіцыст / [укладальнікі В. Скалабан, К. Нарушэвіч]. Мінск, 2006.

Марачкін, А. «Заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька': Вобраз Максіма Багдановіча ў беларускім выяўленчым мастацтве // Роднае слова. 1988. № 6. С. 54–62.

Мачульскі, В.Ф. Апіс рукапісаў М. Багдановіча і матэрыялаў да яго біяграфіі. Мінск, б/в, 1929.

Мікута, В. Яраслаўскае акружэнне Максіма Багдановіча // Шляхам гадоў. Мінск, 1990. С. 181–187.

Мышкавец, І. “Больш за ўсё на свеце жадаю я...”: сямейная рэліквія Багдановічаў // Роднае слова. 2008. № 5. С. 102–103.

Навуменка, І. “Ой, чаму я стаў паэтам у нашай беднай старане…”: Старонкі жыцця Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 9. С. 5–18.

Навуменка, І. Сведка часу, аддалены вякамі: Бацькаўшчына сноў, летуценняў, легендаў Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1998. № 2. С. 36–53.

Навуменка, І. Суладдзе са светам прыроды: Адухоўленасць прыроды ў паэзіі Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1998. № 1. С. 26–39.

Навуменка, І. “Толькі ў сэрцы трывожным пачую…”: Вершы Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь” і “Пагоня” // Роднае слова. 1998. № 4. С. 17–28.

Навуменка, І. “Як зрабілася, што пакахаў цябе я…”: Жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 11. С. 30–43.

Рагойша, Вячаслаў. Максім Багдановіч // Рагойша В.П. Вяршыні: з невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча. Мінск, 1991. С. 140-192, 197-198.

Трус, М. Венскае выданне брашуры Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (1916): вядомае і невядомае // Роднае слова. 2009. № 1. С. 28–31.

Трус, М. Летапісец беларускай мінуўшчыны – Адам Багдановіч // Роднае слова. 2010. № 11. С. 15–18.

Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. Мінск, 1975.

Я хацеў бы спаткацца з Вамі...: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча / [укладанне Т.Шэляговіч]. Мінск, 2009.

Яцкевіч Д.Л. Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ