СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Беларусь – транзитная страна. Через территорию Республики проходит два европейских транспортных коридора. Самые популярные и загруженные направления транзитных перевозок через страну: из Германии, Польши в Россию и наоборот.
Автомобильная Беларусь
Семья как естественная и основная ячейка общества находится под гарантированной защитой государства. Республика Беларусь заботиться о семьях, осуществляя следующие мероприятия
Законы и семья
На сегодняшний день ОАО «МАПИД» — крупнейшее в Беларуси строительное предприятие, включающее в себя более 20 структурных подразделений. Его мощности позволяют строить до 600 тыс. кв.м. жилья в год.
ОАО «МАПИД»
Цели и задачи
Развитие туризма
Скраб – это отшелушивающее средство для очищения кожи и удаления омертвевших клеток.
Пять лучших скрабов в домашних условиях
Прекрасно, если бюджет семьи позволяет молодой маме находиться в декретном отпуске все три года, предоставленные ей государством. Однако не каждая женщина может позволить себе быть дома столь длительный срок.
Карьера и/или декретный отпуск
Программа ТВ

Частка 1. Максім Багдановіч. Пачатак шляху

Частка 1. Максім Багдановіч. Пачатак шляху

Продкі Максіма Багдановіча насілі прозвішча Скокліч, і толькі прадзед Максіма, Лук’ян, прыгонны садоўнік, з цягам часу стаў падавацца ў дакументах як Багдановіч (Багдан).

Максім Багдановіч (1891-1917 )— паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся  9 снежня 1891  (паводле новага стылю) у горадзе Мінску.

Бацька – Адам Ягоравіч Багдановіч (1862–1940) у дзяцінстве насіў імя Адольф. Існуе версія, што яго хрысцілі ў касцёле, паводле каталіцкага абраду. Афіцыйна, на падставе дубліката метрычнага запісу, лічыцца, што ён быў ахрышчаны ў Халопеніцкай праваслаўнай царкве Барысаўскага павета (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці). Максімавага дзеда Юрыя (Ягора), беззямельнага селяніна, былога прыгоннага кухара маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер у Глускім раёне Магілёўскай вобласці) прывёз у гэтую мясцовасць на службу памешчык.

Бабуля Максіма – маці Адама Ягоравіча Анэля Тамашоўна (Ганна Фамінічна) Асьмак, хоць і непісьменная, але мела прыродныя матэматычныя здольнасці, а таксама была цудоўнай апавядальніцай народных казак, атрымаўшы гэты дар у спадчыну ад сваёй маці Рузалі Казіміраўны Асьмак. Паводле ўспамінаў Адама Ягоравіча, прабабуля Максіма расказвала казкі вельмі творча, дадаючы новыя рысы ў сюжэт. Зробленыя Адамам Ягоравічам запісы з яе вуснаў казак, народных абрадаў, паданняў, прымавак, прыказак, загадак і інш. сталі для Максіма першай крыніцай яго знаёмства з беларускай мовай і беларускім фальклорам.

Адам Ягоравіч скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам у вясковай школе, выкладчыкам гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску, ацэншчыкам і землеўпарадчыкам у Сялянскім зямельным банку ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі. У маладыя гады падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі-нарадавольцамі. Ён шмат займаўся самаадукацыяй, самастойна вывучыў некалькі замежных моваў, добра ведаў беларускі фальклор, апублікаваў некалькі навуковых прац этнаграфічнага і гістарычнага характару, выступаў таксама як публіцыст. Адам Ягоравіч пісаў артыкулы пра жыццё беларускіх сялян да і пасля адмены прыгоннага права, пакінуў успаміны пра рэвалюцыйны рух у Беларусі 1880-х — пачатку 1890-х гадоў, а таксама пра славутага рускага пісьменніка Максіма Горкага. Ён жа па прапанове Інстытута беларускай культуры ў 1923 годзе  напісаў успаміны пра свайго сына.

Маці – Марыя Апанасаўна Мякота (1869-1896) паходзіла з старажытнага беларускага шляхецкага роду (герба “Курч”), які, аднак, не быў зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі. Сведчанні аб продках Марыі прадстаўлены дакументамі з першай паловы XVII стагоддзя. Прадзед Максіма Ян служыў уніяцкім святаром, дзед Апанас (Афанасій) за ўдзел у Крымскай вайне (1853-1856) атрымаў пажыццёвае дваранства, пасля служыў дробным чыноўнікам у павятовым горадзе Ігумене (цяпер Чэрвень).

Дачкой святара таксама была бабуля Максіма – Таццяна Восіпаўна Малевіч. У сям’і нарадзіліся чатыры дачкі – Стэфанія, Марыя, Аляксандра, Ганна і сын Іван. Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і, смерць бацькі прывялі да таго, што Марыя разам са сваёй малодшай сястрой Аляксандрай і братам выхоўвалася ў Мінскім прытулку, дзе на вялікія здольнасці дзяўчынкі звярнула ўвагу жонка мінскага губернатара і ў хуткім часе ўзяла яе на выхаванне. Марыя скончыла Мінскае трохкласнае жаночае вучылішча, вучылася ў земскай настаўніцкай школе ў Пецярбургу, займалася педагагічнай практыкай. Яна шмат чытала, тонка адчувала мастацтва, мела літаратурныя схільнасці і наогул надзвычай жывую фантазію, па натуры была мяккай, весёлай, вельмі ўражлівай, эмацыянальнай. Паводле сведчання Адама Ягоравіча, выдатнай рысай яго жонкі з’яўляліся надзвычайная выразнасць пачуццяў і жвавасць рухаў.

У 1888 годзе  Адам Ягоравіч з Марыяй Апанасаўнай узялі шлюб. Сям’я Багдановічаў жыла ў той час у Мінску. У 1890  тут нарадзіўся старэйшы брат Максіма – Вадзім. Амаль праз два гады з’явіўся на свет Максім. У сувязі з пагаршэннем стану здароўя Адам Ягоравіч вымушаны быў пакінуць пасаду выкладчыка і перайсці ў банкаўскія служачыя, прычым давялося змяніць нават месца жыхарства.

Праз некалькі месяцаў пасля нараджэння Максіма сям’я пераехала ў Гродна, дзе бацька стаў працаваць у банку. Кола яго кантактаў складала пераважна мясцовая інтэлігенцыя, сярод якой Адам Ягоравіч карыстаўся аўтарытэтам. Яго нават абралі дырэктарам публічнай бібліятэкі. у гэты час ім былі напісаны значныя творы па беларускай этнаграфіі і гісторыі сялянства.

У 1894 годзе ў Гродне нарадзіўся малодшы брат Максіма – Леў. Марыя Апанасаўна займалася хатнімі справамі, гадавала дзяцей, але не забывала і пра інтэлектуальную працу. У гродзенскай губернскай газеце было апублікавана яе апавяданне пад назвай “Напярэдадні Каляд”.У 1895  некалькі вясенніх і летніх месяцаў Марыя Апанасаўна з дзецьмі правяла ў сваёй старэйшай сястры Стэфаніі Секяржыцкай у вёсцы Вяззе (цяпер у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці), дзе дзеці шмат часу праводзілі на прыродзе, у лесе, пазнаёміліся з вясковым жыццём, апынуліся ў асяроддзі жывой беларускай мовы. Пасля нараджэння дачкі Ніны і справакаванага родамі хуткацечнага туберкулёзу ў кастрычніку 1896  Марыя Апанасаўна памерла. Маленькі Максім вельмі цяжка перанёс яе смерць. Бацька лічыў, што па складзе свайго характару ён быў “маленькім падабенствам маці”, асабліва ў дзяцінстве. У далейшым не толькі яе псіхічная, але і інтэлектуальная спадчыннасць – трапнасць назіранняў і іх паўната, сіла ўяўлення, пластычнасць і вобразнасць мыслення ў поўнай меры праявіліся ў жыцці і творчасці сына Максіма.

У канцы 1896 Адам Ягоравіч быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. У гэты ж час памерла і маленькая сястрычка Максіма Ніна. Вадзіма, Максіма і Льва даглядалі родныя сёстры Адама Ягоравіча Марыя і Магдалена. Праз некалькі гадоў Адам Ягоравіч узяў шлюб з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай (яе родная сястра Кацярына Паўлаўна была жонкай Максіма Горкага, чыім блізкім сябрам стаў Адам Ягоравіч), аднак яна памерла пры родах, а іх маленькі сын Аляксандр гадаваўся у сям’і Горкага (у двухгадовым узросце хлопчык цяжка захварэў і памёр). Пазней Адам Багдановіч звязаў сваё жыццё з сястрой першай жонкі – Аляксандрай Апанасаўнай Мякота, і ў іх нарадзілася пяцёра сыноў (Павел, Мікалай, Аляксей, Вячаслаў і Раман). З цёткай у Максіма, на жаль, не склаліся добрыя адносіны, што ў далейшым у пэўнай меры адбілася на яго лёсе – уся яе ўвага (і, як следства, клопаты бацькі) была накіравана галоўным чынам на малодшых дзяцей.

У Ніжнім Ноўгарадзе склалася своеасаблівая беларуская “калонія”. Трэба адзначыць, што ў сям’і Багдановічаў размаўлялі ў асноўным па-руску, але лад жыцця, звычкі, густы ў сваёй аснове заставаліся беларускія. Тут дзеці чулі беларускія казкі, песні, прымаўкі. Відавочна, гэтыя абставіны паспрыялі таму, што ўжо ў дзесяцігадовым узросце Максім пачаў спрабаваць пісаць мастацкія творы па-беларуску.

Для сям’і Багдановічаў вялікім выпрабаваннем было захворванне на туберкулёз, ад якога памерлі многія з родных. Цяжкім ударам, асабліва для Максіма, стала смерць вясной 1908  брата Вадзіма, таленавітага юнака, які пражыў толькі васямнаццаць гадоў.

У ніжагародскі перыяд ішло не толькі станаўленне грамадзянскай пазіцыі Максіма Багдановіча, але і фарміраванне яго як паэта. Ён пачынае цікавіцца беларусікай: вывучае беларускую мову і літаратуру, пад уплывам настаўніка, беларуса па паходжанні Кабанава больш глыбока знаёміцца з гісторыяй сваёй бацькаўшчыны — Беларусі, а таксама з матэрыяламі беларускіх газет “Наша доля” і “Наша ніва”, якія выдаваліся ў Вільні (іх для Максіма ў 1906 годзе выпісала яго хросная маці Сёмава, яна працавала ў Пінскім жаночым вучылішчы, была ў мінулым удзельніцай народавольскага гуртка).

1907 год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча. 19 ліпеня на старонках газеты “Наша ніва” з’явіўся яго першы твор – празаічнае апавяданне “Музы́ка”. У апавяданні расказваецца, як ад гукаў скрыпкі галоўнага героя вочы людзей напаўняліся то слязьмі ад думак аб сваёй цяжкай долі, то гневам на тых, хто асуджае народ на пакуты. Нават загубіўшы музы́ку, “злыя і сільныя людзі” не змаглі забіць памяць аб ім. Юны аўтар апавядання здолеў у алегарычнай форме перадаць і нялёгкае жыццё роднай Беларусі, і надзею на тое, што беларусы ўсё ж стануць гаспадарамі свайго лёсу.

Использованные источники

Багдановіч, М. Поўны збор твораў. Т. 1–3. Мінск, 2001.

Бачыла, А. Дарогамі Максіма Багдановіча. Мінск, 1983.

Белая, С.А. Яраслаўль у лёсе Максіма Багдановіча: дакументальнае эсэ. Мінск, 2006.

Вабішчэвіч, Т. Антон Луцкевіч як рэцэнзент “Вянка” Максіма Багдановіча: змена ацэначных падыходаў // Роднае слова. 2010. № 11. С. 19–22.

Ватацы, Н.Б. Максім Багдановіч. Мінск: Дзяржбібліятэка БССР, 1977.

Ватацы, Н.Б. Шляхі: Гісторыка-культурныя артыкулы. Мінск, 1986.

Гілевіч Н. “Маці родная, Маці-Краіна!..” // Багдановіч М. Шыпшына: вершы, апавяданні, нарысы, крытыка, публіцыстыка / Уклад. С. Панізнік. Мінск, 1991. С. 4–11.

М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс // Замоцін І.І. Творы: Літ.-крытыч. арт. Мінск, 1991. С. 52-149.

Зубараў, Л.І. Максім Багдановіч: [аб жыццёвым і творчым шляху]. Мінск, 1989.

Кароткая, Т.М. Багдановіч Максім. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1992. С. 157–159.

Каханоўскі, Г.А. А сэрца ўсё імкнецца да бацькоўскага краю...: З біягр. М.Багдановіча / Мал. Ю.П.Герасіменкі-Жызнеўскага. Мінск, 1991.

Кісялёў, Г. Ці было такое выданне? Даследчыцкі сюжэт з Багдановічам, Каліноўскім і бібліяграфічнымі рэбусамі // Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мінск, 1994. С. 223–231.

Козіч, В.І., Мазоўка, Н.К. Багдановіч Максім. Бібліяграфія. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 1. Мінск, 1992. С. 159–178.

Конан, У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча. Мінск, 1991.

Ластоўскі В. Мае ўспаміны аб М. Багдановічу // На суд гісторыі. Мінск, 1994. С. 24–38.

Лойка, А.А. Максім Багдановіч. Мінск, 1966.

Максім Багдановіч – празаік, крытык, публіцыст / [укладальнікі В. Скалабан, К. Нарушэвіч]. Мінск, 2006.

Марачкін, А. «Заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька': Вобраз Максіма Багдановіча ў беларускім выяўленчым мастацтве // Роднае слова. 1988. № 6. С. 54–62.

Мачульскі, В.Ф. Апіс рукапісаў М. Багдановіча і матэрыялаў да яго біяграфіі. Мінск, б/в, 1929.

Мікута, В. Яраслаўскае акружэнне Максіма Багдановіча // Шляхам гадоў. Мінск, 1990. С. 181–187.

Мышкавец, І. “Больш за ўсё на свеце жадаю я...”: сямейная рэліквія Багдановічаў // Роднае слова. 2008. № 5. С. 102–103.

Навуменка, І. “Ой, чаму я стаў паэтам у нашай беднай старане…”: Старонкі жыцця Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 9. С. 5–18.

Навуменка, І. Сведка часу, аддалены вякамі: Бацькаўшчына сноў, летуценняў, легендаў Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1998. № 2. С. 36–53.

Навуменка, І. Суладдзе са светам прыроды: Адухоўленасць прыроды ў паэзіі Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1998. № 1. С. 26–39.

Навуменка, І. “Толькі ў сэрцы трывожным пачую…”: Вершы Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь” і “Пагоня” // Роднае слова. 1998. № 4. С. 17–28.

Навуменка, І. “Як зрабілася, што пакахаў цябе я…”: Жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 11. С. 30–43.

Рагойша, Вячаслаў. Максім Багдановіч // Рагойша В.П. Вяршыні: з невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча. Мінск, 1991. С. 140-192, 197-198.

Трус, М. Венскае выданне брашуры Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (1916): вядомае і невядомае // Роднае слова. 2009. № 1. С. 28–31.

Трус, М. Летапісец беларускай мінуўшчыны – Адам Багдановіч // Роднае слова. 2010. № 11. С. 15–18.

Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. Мінск, 1975.

Я хацеў бы спаткацца з Вамі...: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча / [укладанне Т.Шэляговіч]. Мінск, 2009.

Яцкевіч Д.Л. Радавод Максіма Багдановіча. Мінск, 1999.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ