СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Польшча, Літва і Беларусь спрачаюцца, каб назваць яго “сваім”. Імя гэтага чалавека вядома ўсяму свету. У свой час яго сябрамі былі Гюго, Шапэн, Бальзак, Герцэн, Санд і іншыя геніі. Бунтарскі дух – другое “Я”знакамітага паэта.
Адам Міцкевіч
Понятие предпринимательской деятельности закреплено в п. 1 ст. 1 Гражданского кодекса Республики Беларусь.
Предпринимательская деятельность
История Евгения Добротворского. С кафедры бокса, фехтования, шахмат и шашек - в воздушно-десантные войска.
Банка сгущенки за победу и парни из 9-ой роты
Полоцкая епархия ведет свою историю от 992 года, когда здесь была учреждена первая на Белой Руси епископская кафедра.
История Полоцкой епархии
Мірскі замак... Якім ён быў пяць стагоддзяў таму? Што знаходзіцца у сутарэннях будынка? Што лічылася модным у часы Ілінічаў? На каго палявалі Радзівілы? Якія фаліянты захоўваліся ў бібліятэцы Святаполк-Мірскіх? Мірскі замак гатовы прыадчыніць таямніцы беларускай гісторыі і пазнаёміць з загадкавым светам Сярэднявечча.
Мірскія хронікі. Піўніца
Государственное производственное объединение «Белоруснефть» - ведущее нефтяное предприятие в Беларуси, работающее в сфере нефтедобычи более 40 лет.
Белоруснефть
Программа ТВ

Мінскія прывіды

Мінскія прывіды

Па колькасцi мiстыкi «на душу насельнiцтва» Мiнск вытрымае параўнанне з тымі гарадамi Еўропы, куды традыцыйна турысты едуць у пошуках таямнiчага.

У Лошыцкім парку

Самы вядомы з мінскіх прывідаў — пані Ядзвіга. Жыве яна ў Лошыцкім парку. Хоць звычайна незаспакоеныя душы не вылучаюцца дабрынёй, лошыцкі прывід лічыцца добрым.

Была панна жонкай гаспадара Лошыцкага фальварка і ўладара «Бровара» Яўстафія Любанскага. Згодна з паданнем, прыгажуня закахалася ў маладога беднага шляхціца. Пра іх сувязь даведаўся муж, а здарылася гэта акурат у дзень 30-годдзя жанчыны. У фальварку быў вялікі прыём, гаспадыня ў бальнай сукенцы выбегла на бераг ракі Лошы. Што здарылася далей — невядома. Альбо лодка, у якую села пані, перакулілася, альбо жанчына сама кінулася ў ваду. Калі пачалі пошукі, спачатку ўбачылі белы лёгкі шалік на вадзе, а пазней знайшли і цела — яго вынесла на бераг.

Лошыцкі парк

— Я не веру, што пані Ядзвіся скончыла жыццё самагубствам, — гаворыць дырэктар турыстычнага прадпрыемства «Гасціна», гісторык Ала Барташэвіч. — Яе нашчадкі, якія зараз жывуць у Польшчы, сцвярджаюць, што яна была шчырай хрысціянкай. Так, яна была вельмі прыгожай  — з пышнымі белакурымі валасамі, класічнымі рысамі твару, любіла фліртаваць, але была верная Любанскаму. Яе смерць
— проста трагічны выпадак.

Паколькi самагубства не было даказана, пахавалі пані Ядзвігу ў капліцы, муміфікаванае цела ляжала ў хрустальнай труне, як у вядомай казцы. На месцы, дзе знайшлі цела каханай, пан Любанскі пасадзіў манчжурскі абрыкос — экзатычнае дрэва, плады якога знешне нагадваюць сэрца. Капліцы сёння ўжо няма, яе разабралі ў 1930-я, калі будавалі машынна-трактарную станцыю. А дрэва, што пасадзіў у 1905 годзе пан Любанскі, ўбачыць можна і сёння. Кажуць, што вясной, калі абрыкос зацвітае, вечарамі ў Лошыцкім парку можна сустрэць прывід жанчыны ў белым адзенні.

У гістарычным цэнтры

Лічыцца, што адзін такі цень блукае па вуліцы Зыбіцкай, што знаходзіцца ў раёне плошчы Свабоды. Праўда, стары дом, у якім “пражывала” незаспакоеная душа, быў некалькі гадоў таму знесены, і на яго месцы зараз пабудаваны новы.

Вуліца Зыбіцкая. Архіўны фотаздымак

Будынак прызначаны для студэнтаў беларускай духоўнай акадэміі, так што ці заселіцца прывід туды зноў — вялікае пытанне. Легенда ж распавядае, што ў XIX стагоддзі ў тым, што зараз знесены, доме, жыў купец, які меў дзвюх дачок і падчарку. Для ўсіх трох дзяўчын купец наняў настаўніка. І ўсе дзяўчыны ў яго, маладога і прыгожага, закахаліся. А ён, згодна з казачнай логікай, абраў падчарку. Сёстры вырашылі адпомсціць шчаслівіцы. Сабраўшыся на баль, яны звязалі сястру і пасадзілі ў падпол. І якраз у той час вада ў Свіслачы паднялася і затапіла падпол. Дзяўчына загінула. Прывід яе нядобры толькі да маладых дзяўчын, хлопцам не паказваецца.

У скверы каля ратушы

А ў ратушы і скверы каля яе з XVIII стагоддзя сустракаецца прывід Міхала Валадковіча. Багаты шляхціч Валадковіч быў блізкім сябрам Радзівіла, знакамітага Пане Каханку. Заўзяты карцёжник і п’яніца, Міхал марыў увайсці ў склад гарадской рады Мінска і засядаць у ратушы. Аднак за круты нораў кіраўніком яго не абіралі. Нарэшце Радзівіл паўплываў на «айцоў горада», але і трапіўшы ў ратушу,  Міхал сваіх звычак не змяніў.

Ратуша ў 1800 годзе

Аднойчы, прайграўшыся ў карты, ён «пазычыў» грошы з гарадской казны, што захоўвалася у ратушы. А пасля яшчэ і сарваў каталіцкае богаслужэнне, выставіўшы перад касцёлам на плошчы (зараз плошчы Свабоды) бочку з віном –– для тых, хто замест малітвы абярэ гулянку. Такіх набралося нямала, а Міхал трапіў ў астрог. Яму пагражала смяротнае пакаранне. Але яго можна было пазбегнуць, калі б злачынца ўсяго толькі папрасіў прабачэння ў святара і пакаяўся. Валадковіч быў настолькі ўпэўнены ў абароне Радзівіла, што горда адмовіўся ад прапановы. І памыліўся. Бо пане Каханку на той час у Мінску не было, а гарадскія ўлады, не паведаміўшы Радзівілу, хуценька расстралялі Валадковіча ў скверы каля ратушы. З тых часоў яго дух пужае людзей пры поўным месяцы.

На Кальварыйскіх могілках

Старэйшым у Мінску могілкам — Кальварыйскім — афіцыйна 170 гадоў. Але, як сведчаць гісторыкі, на гэтым месцы пахаванні праводзіліся яшчэ ў XV стагоддзі. Зразумела, гэта самае ўтульнае месца для прывідаў.

Кальварыйскія могілкі. Канец XIX стагоддзя

Напрыканцы XIX стагоддзя ў багатай шляхецкай мінскай сям’і раптоўна памерла дачка. Маладую паненку пахавалі ў склепе. На самой справе дзяўчына заснула летаргічным сном і прачнулася ў труне. Выбрацца са склепа яна не змагла і памерла ў пакутах. Вось і блукае прывід па могілках восеньскімі вечарамі, плача, стогне і пужае людзей. Мінская Белая панна з Кальварыйскіх могілак (у адрозненне ад Чорнай Панны Нясвіжа) вылучаецца злосным норавам, лепш яе не сустракаць.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ