СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
18.0°C
Без особых явлений
Брест
16.1°C
Без особых явлений
Витебск
16.9°C
Без особых явлений
Гомель
16.3°C
Без особых явлений
Гродно
17.3°C
Ливневый дождь
Минск
14.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Записки публициста.
Александр Казарский
Ніл Гілевіч (1931) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі. У відэа — кароткія звесткі пра творчасць і верш пра Купалле. Аўтар размаўляе з гледачом праз малюнкі на пяску.
Ніл Гілевіч
Столица Республики Беларусь. Самые ранние поселения на территории современного города датируются IX веком.
Минск // Смотреть
Прежде чем приступить к обработке шерсти, ее стирают. На фабрику шерсть поступает в прессованном виде. Рабочие распаковывают тюки с материалом. Подробнее о том, как делают шерстяны нити, в нашем видео.
Как делают шерстяные нити? // Смотреть
Аквадинамика еще не успела стать массовым фитнес-направлением, но уверенно «набирает обороты». Все, кто является завсегдатаем бассейнов, уже давно знакомы с аквааэробикой. Но аквадинамика и аквааэробика – это разные направления в фитнесе.
Водные процедуры: аквадинамика
Список судов и контакты.
Суды районов Минска
Программа ТВ

Мірскія хронікі. Зброевая, паляўнічая зала, вялікая сталовая

Мірскія хронікі. Зброевая, паляўнічая зала, вялікая сталовая

Мірскі замак — унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, адзін з найпрыгажэйшых замкаў нашай краіны. Гэта месца, дзе жывуць легенды. Уся Беларусь запрашае дакрануцца да гісторыі.

Экспазіцыя даспехаў. Трэці ярус паўднева-заходняй вежы. У гэтай зале можна атрымаць дакладнае ўяўленне аб узбраенні ваяроў ВКЛ. Тут жа каля даспехаў можна убачыць арыгінальныя сцены Мірскага замка. Цагліны, якім, як і гэтаму помніку архітэктуры, 500 г.

Зброевая была абавязковай прыналежнасцю кожнага замка. Тут захоўвалася зброя замкавага гарнізона, які ў выпадку небяспекі выходзіў на абарону крэпасці. Для арсенала адводзіліся як адмысловыя пакоі, так і прыстасаваныя існуючыя.

Уладальнікі, якія спецыяльна збіралі рэдкую зброю, ганарыліся сваёй калекцыяй. Складалі каталогі з падрабязнымі апісаннямі. Падчас прыему гасцей іх абавязкова запрашалі да агляду зброевай. Існуе профіль абарончых прыстасаванняў: даспехі, шаломы, шчыты — і наступальных: мячы, шпагі, дзяды. Уладальнікі замка збіралі калекцыі каштоўнасцей, рарытэтаў, твораў мастацтва і зброі. Ад італьянскага Рэнесансу ў замку захавалася рытмічнасць размяшчэння дзвярэй і вокнаў, аднолькавасць паверхаў, прастор лесвічных пралетаў. Засталіся і элементы готыкі: складаныя пераходы ў галерэях, старая сістэма мура.

Вялікая сталовая — параднае памяшканне замка. Перададзены дух эпохі Рэнесансу. Зала адноўлена на ўзор канца XVI — пачатку XVII стст. Тая эпоха для такіх памяшканняў дыктуе свае умовы: значныя памеры, наяўнасць кафлянай печы з гербавай сімволікай. Са сталовай ізбы трапляеш наўпрост у сталовую залу. Радзівілы былі заўзятымі паляўнічымі. На зімовыя і летнія забавы не шкадавалі ні грошай, ні сіл. Часта запрашалі не адну сотню гасцей. Часам толькі лік загоншчыкаў дасягаў 400.

Паляўнічая зала — невялікае памяшканне ў адной з вежаў. Мінімум інтэр’еру. Але сапраўдныя воўчыя і мядзвежыя шкуры. Менавіта ў гэтай зале знаходзіцца аўтограф французскага салдата, пакінуты на сцяне у 1812-м г.

Чытайце таксама:

Мірскія хронікі. Гасцёўня, бібліятэка, кабінет

Мірскія хронікі. Афармленне замка

Мірскія хронікі. Гаспадарчыя памяшканні

Мірскія хронікі. Піўніца

Мірскія хронікі. Другое жыццё

Мірскія хронікі. Гісторыя замка

Мірскія хронікі. Прэзентацыйнае відэа

Мірскія хронікі. Памяць продкаў

Мирский замок — легенда Средневековья

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ