СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Финансирование госпрограмм, поддержка развития бизнеса и работа с населением по депозитам и кредитам – все это относится к банковскому сектору. В Беларуси он имеет двухуровневую систему.
Белорусская банковская система
В городском психоневрологическом диспансере окажут психиатрическую, включая психотерапевтическую, сексологическую (здесь находится единственное в стране сексологическое отделение) и психологическую помощь.
Городской психоневрологический диспансер г.Минска
Женщин, которые ожидают двойню, часто беспокоит вопрос: можно ли кормить грудью сразу двоих малышей?
Как кормить грудью близняшек
История православия в Бобруйске начинается с появлением первых летописных свидетельств.
История Бобруйской епархии
В структуру Военной академии входит управление, основные подразделения, подразделения обеспечения.
Структура
Один из трех восточнославянских софийских соборов находится в Беларуси.
В честь святой Софии
Программа ТВ

Мірскія хронікі. Гісторыя замка

Мірскія хронікі. Гісторыя замка

Велічны Мірскі замак — архітэктурная жамчужына Беларусі. Гэта першая каменная прыватна-уласніцкая рэзідэнцыя на землях ВКЛ. Узнікла ў пачатку XVI стагоддзя. І лёс яе цесна звязаны з гістарычнамі падзеямі на нашых землях. Размясціўся замак усяго за 100 кіламетраў ад Мінска ў гарадскім паселку Мір Гродзенскай вобласці — у мястэчку, гісторыя якога пачынаецца з XIV стагоддзя.

Помнік вылучаецца багаццем дэкору і гарманічным спалучэннем элементаў архітэктуры розных стыляў: готыкі, рэнесансу, барока.

Архітэктурны комплекс уключае рэзідэнцыю-крэпасць, земляныя валы, маляўнічы парк, створаны ў англійскім стылі, італьянскі сад, царкву-пахавальню роду Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка, а таксама прыдарожную капліцу.

Мірскім замкам па чарзе валодалі князі Ілінічы, Радзівілы, Святаполк-Мірскія, якія ў адпаведнасці са сваімі густамі і ўяўленнямі ўносілі змены ў першапачатковае аблічча замка.

За стагоддзі свайго існавання Мірскі замак неадначасова разбураўся, руйнаваўся і адраджаўся зноў. Пасля Ілінічаў у XVI стагоддзі па спадчыне замак пераходзіць Радзівілам. Самы вядомы магнацкі род Беларусі валодаў ім некалькі стагоддзяў.

Затым у XIX стагоддзі ў замка з’явіўся новы гаспадар — князь Вітгенштэйн. У 1891-м годдзе замак купляюць Святаполк-Мірскія — апошнія ўладальнікі Міра.

У 1939 годдзе пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі велічная пабудова становіцца ўласнасцю Саветаў. Пасля вызвалення Беларусі Мірскі замак ператвараюць у вялікую камунальную кватэру. Да 1962 года тут жылі простыя людзі. У разбураных вежах трымалі хатніх жывел, складвалі сена.

Як і ў любым замку, ў Міры есць свае легенды. Самая вядомая — пра падземны ход. Згодна з ёй, Радзівілы — ўладальнікі міра і Нясвіжа — злучылі дзве свае рэзідэнцыі тунэлем даўжыней звыш 30 кіламетраў, па якім некалі свабодна мог праехаць запрэжаны тройкай кіпаж. І быццам бы менавіта тут схаваныя 12 апосталаў Радзівілаў. Гэта толькі некаторыя загадкі Мірскага замка. Не выдае ён усіх сваіх таямніц, бо гісторыя гэтага помніка вызначаецца стагоддзямі.

Чытайце таксама:

Мірскія хронікі. Гасцёўня, бібліятэка, кабінет

Мірскія хронікі. Зброевая, паляўнічая зала, вялікая сталовая

Мірскія хронікі. Афармленне замка

Мірскія хронікі. Гаспадарчыя памяшканні

Мірскія хронікі. Піўніца

Мірскія хронікі. Другое жыццё

Мірскія хронікі. Прэзентацыйнае відэа

Мірскія хронікі. Памяць продкаў

Мирский замок — легенда Средневековья

 


3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ