СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Национальный герой Чили, всемирно известный ученый-минералог, ректор Чилийского университета.
Игнатий Домейко
Правила поступления в учреждение образования «Военная академия Республики Беларусь».
Порядок подачи и предъявления документов для поступления
Лимонный напиток со сметаной — это вкусно и полезно. Готовим вместе с Алесей Пуховой!
Лимонный напиток со сметаной
Лаконичность в деталях, соответствие ситуации, уместность в использовании - все эти слова можно отнести к людям, которые знают правила выбора и использования парфюма. Он, как вторая одежда, способен рассказать о человеке многое.
Выбираем парфюм правильно!
С давних пор грецкий орех величают деревом жизни – это растение кормило, исцеляло и восстанавливало силы людей.
Польза грецкого ореха
Аквадинамика еще не успела стать массовым фитнес-направлением, но уверенно «набирает обороты». Все, кто является завсегдатаем бассейнов, уже давно знакомы с аквааэробикой. Но аквадинамика и аквааэробика – это разные направления в фитнесе.
Водные процедуры: аквадинамика
Программа ТВ

Чорная Панна Нясвіжскага замка

Чорная Панна Нясвіжскага замка

Палацава-замкавы комплекс Беларусі знакаміты не толькі сваёй архітэктурай. Вось як ужо больш за чатыры стагоддзі жыве ў старажытным горадзе паданне аб Чорнай панне. Вось што распавядаюць пра яе ў Нясвіжы.

Чорная Панна Нясвіжскага замка — гэта, на самой справе, прывід Барбары Радзівіл. Легенда апавядае нам сумную гісторыю пра каханне і прыдворныя інтрыгі.

Князёўна Барбара паходзіла з знакамітага роду Радзівілаў. Яна рана згубіла бацьку і мужа, і засталася ў адзіноце. Але праз некаторы час прыгажуня стала каханай каралевіча Жыгімонта, які жыў непадалеку ад яе замкаў. Яны сталі сустракацца.

Лукас Кранах малодшы. Барбара Радзівіл (1553–1556)

У хуткім часе Жыгімонт ІІ Аўгуст павінны быў стаць каралём, і таму яго маці Бона Сфорца шукала сыну будучую жонку, якая была вартай стаць каралевай. Але ён кахаў Барбару, і калі заняў каралеўскі пасад, узяў з ёю шлюб.

Ян Мацейка. Жыгімонт Аўгуст з Барбарай ў Радзівілаўскім палацы ў Вільні

Барбара стала каралевай. Бона Сфорца была вельмі незадаволена тым, что не змагла ажыццявіць свае планы наконт параднення з еўрапейскай элітай. Яна была вымушана згадзіцца з рашэннем сына, але ў знак пратэсту пакінула яго і з’ехала ў Італію. Праз шэсць месяцаў Барбару атравілі. Ёсць меркаванні, што ў гэтым прыняла ўдзел Бона Сфорца, якая дала загад атравіць каралеву.

Гравюра з выявай Боны (1521)

Да нашых дзён дайшло прозвішча аптэкара Монці, які замест патрэбных лекаў прыгатаваў яд, што павольна звёў квітнеючую прыгажуню ў магілу. Цікава, што Бона была таксама атраўленая, і цікава, што сваім жа ўрачом, Папагадзі.

Па завяшчанні памерлай Барбары труну з яе целам павезлі ў Вільню. Яна была пахавана ў Кафедральным саборы на плошчы Гедыміна. Саркафаг з яе астанкамі знаходзіцца там і ў нашы дні.

Кароль пасля смерці каханай так па ёй сумаваў, што адважуўся прасіць алхімікаў, каб тыя вызвалі яе душу. За гэту справу ўзяліся Твардоўскі і Мнішак (гістарычныя асобы).

У паўцёмным зале падрыхтавалі люстэркі, на адным з якіх быў выгравіраваны вобраз Барбары ў белым адзенні. Жыгімонту наказалі ні пры якіх абставінах не дакранацца да каханай падчас яе аб’яўлення, але ён не змог гэтага выканаць, як толькі ўбачыў прывід Барбары.

Войцех Герсон. Прывід Барбары Радзівіл (1886)

Легенда кажа, што ў той момант, калі ён дакрануўся да яе, пачуўся выбух і пайшоў трупны пах. З таго часу душа каралевы цяпер не можа знайсці дарогу ў сваю магілу. Пасля смерці караля яна пасялілася ў Нясвіжскім замку.

Перад жывымі Барбара заўсёды з'яўлялася ў чорным адзенні: ў знак жалобы па сваім загубленым каханні. У замку лічылі, што прывід папярэджвае яго ўладальнікаў аб войнах і хваробах.

Інтэр'ер Нясвіжскага замка

Читайте также:

Несвижский замок. Фотопутешествие

Экскурсия по Несвижу

Слуцкая брама в Несвиже

Несвижская ратуша

Фарный костел в Несвиже

Несвиж

Дворцовый комплекс в Несвиже. История в фотографиях

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ