СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
13.1°C
Ливневый дождь
Брест
23.3°C
Без особых явлений
Витебск
21.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.5°C
Ливневый дождь
Гродно
19.4°C
Без особых явлений
Минск
19.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Гражданин как субъект права обладает гражданской правоспособностью и дееспособностью.
Гражданин как субъект гражданского права
Для недоношенных детей грудное вскармливание – это не просто хорошее питание, это путь к спасению, гарантия нормального роста и развития.
Грудное вскармливание для недоношенных детей
Видеозаписи из архива
Аркадий Кулешов // Смотреть
Максім Танк (сапр. — Яўген Іванавіч Скурко) (1912–1995) — беларускі паэт і перакладчык, дзяржаўны дзеяч. У відэа — кароткія звесткі пра творчасць і верш, якія прадстаўлены не толькі словамі, але і малюнкамі на пяску.
Максім Танк
Самое маленькое в мире обручальное кольцо было изготовлено в 1544 году для Марии Стюарт. Будущей королеве Шотландии подарили его в возрасте двух лет. Как делают кольца сегодня? Узнаем из видео.
Как делают кольцо?
Первоначально в Смиловичах стояла деревянная соборная мечеть, но ее разрушили в 1930-е гг., не сохранилось даже изображения. Новую мечеть возвели в 1996 г.
Мечеть в Смиловичах
Программа ТВ

Свята-Уладзімірская царква ў Гродна. Гісторыя

Свята-Уладзімірская царква ў Гродна. Гісторыя

Свята-Уладзімірская (Занеманская) царква-школа з’яўляецца помнікам архітэктуры канца ХІХ стагодзя.

Гісторыя храма цесна звязана з гістарычным лёсам Беларусі. Неразрыўна яна пераплятаецца і з лёсамі прыхажан і настаяцеляў, якія нават у самыя цяжкія хвіліны заставаліся вернымі сваёй рэлігі і свайму храму.

За час свайго існавання царква перажыла нямала патрасенняў. Страшэнныя падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі нашай краіны, аказалі ўздзеянне і на яе лёс. Многія старонкі гісторыі царквы былі страчаны. Войны, рэвалюцыі, ганенні на рэлігію – усё гэта не спрыяла захаванню царкоўных дакументаў. За сваё стогадовае існаванне храм зведаў нямала: яго пагражалі знесці ў гады савецкай улады, адабралі царкоўны дом, пазбавілі сада.  Амаль поўная адсутнасць рамонту таксама не спрыяла захаванню помніка. Дакладна вядома толькі тое, што храм не зачыняўся ніколі.

У канцы XVIII стагодзя Беларусь увайшла ў склад Расіі. Большая частка насельніцтва была неадукаванай, што не спрыяла ўкараненню новага ладу жыцця. Школьную асвету дзяцей самых шырокіх колаў насельніцтва ўзяло на сябе самадзяржаўе, а ў 1857 годзе да школьнай справы была прыцягнута і царква. З гэтага часу пры праваслаўных храмах сталі адчыняцца царкоўна-прыходскія школы. Сталі будавацца спецыяльныя цэрквы-школы, у будынках якіх было прадугледжана месца для класаў. Адной з такіх цэркваў-школ з’яўляецца Свята-Уладзімірская, ці Занёманская царква.

3 снежня 1893 года адбылася пасяджэнне Савета гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскага епархіальнага вучылішчнага савета, вынікам якога стала рашэнне пабудаваць царкву, якой так не хапала ў занёманскай частцы горада. Меркавалася, што царква будзе будавацца на мясцовасці, якая была адведзена за гарадскую аселасць. План і смета пабудовы на занёманскім фарштадце былі складзены малодшым архiтэктарам Гарадзенскага губернскага праўлення Плотнікавым. Плац быў выдзелены бясплатна гарадскім грамадскім самаўпраўленнем. Агульны кошт будаўніцтва склаў 12 774 рубля 34 капейкі.

У сувязі з недахопам сродкаў Гродзенскае ўезднае аддзяленне стала хадатайнічаць аб дазваленні пачаць сбор міласціны на будаўніцтва. Ахвяраванні для храма паступалі не толькі грашыма, але і прадметамі культу: падсвечнікі, кадзіла накладнога срэбра, чаша з крапілам, святые Крыж і Евангелле ў футляры для малебнаў, мірніца, напрастольная даразахоўніца, напрастольны срэбны пазалочаны крыж, абраз Раства Хрыстова да ахвярніка і іншае.  Сборам ахвяр займаўся айцец Аляксандр Някрасаў. Будаўніцтва пачалося адразу пасля таго, як былі сабраны грошы.

Закладка новага храма была зроблена 4 чэрвеня 1895 года. Будаўніцтва ішло хуткімі тэмпамі, і ўжо да восені былі узведзены сцены, храм быў перакрыты, пабудавана калакольня. 13 кастрычніка 1895 года адбылася яшчэ адна значная падзея: урачыста быў асвешчаны і ўстаноўлены на купал храма святы крыж.

Аднак не ўсё адбывалася ў адпаведнасці з планамі будаўнікоў. Так, у ноч на 1 красавіка 1896 года ў памяшканні царквы здарыўся пажар. Праўда, гэтая падзея не спыніла ўзвядзення храма, таму што царква ад яго амаль не пацярпела, згарэлі толькі нарыхтаваныя будаўнічыя матэрыялы.

29 снежня 1896 года епіскап Брэсцкі прэасвяшчэнны Іосіф асвяціў пабудаваны храм-школу ў гонар Раўнаапостальнага князя Уладзіміра, а паколькі храм павінен быў выконваць і адукацыйныя функцыі, 31 жніўня 1903 года адбылося асвячэнне будынка царкоўнапрыходскай школы пры царкве.

Першым настаяцелям Свята-Уладзімірскай царквы стаў айцец Аляксандр Някрасаў. Непасрэдна ён хадатайнічаў аб палучэнні зямельнага надзела, на якім і быў узведзены храм. Ён актыўна удзельнічаў і ў сборы міласціны, вёў справу аб уладкаванні іканастаса ў новую царкву. З дапамогай ахвяравальнікаў айцец Аляксандр Некрасаў уладкаваў і ўнутранае ўбранства храма.

Іканастас Свята-Уладзімірскай царквы-школы быў створаны ў  ХІХ стагодзі. У яго склад ўваходзілі выявы святых, якія пры сваім жыцці мелі прамыя ці ўскосныя адносіны да Беларусі. Так, акрамя святога раўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра былі іконы святой вялікай княгіні Вольгі, святых князёў Барыса і Глеба, Афанасія Брэсцкага, Кірыла і Мефодзія, Антонія, Іаанна і Еўстафія Віленскіх, Іверскай Божай Маці і іншыя. Іканастас храма быў створаны мастаком Дзмітрыем Струкавым. Высокую якасць ікон адзначалі ўсе сучаснікі.

Царква ўмяшчала ў сябе пяцьсот чалавек. Памяшканне храму было арганізавана такім чынам, што сярэдняя яго частка магла служыць і класным пакоем для вучняў. Падчас заняткаў ў класе іканастас зачыняўся спецыяльнай перагародкай ад навучэнцаў школы. Праектам былі прадугледжаны і прыбудаваныя да царкоўнага будынку жылыя памяшканні, якія прызначаліся для кватэраванння настаўнікаў. Менавіта ў адной з гэтых кватэр адразу ж пасля асвяшчэння храма было вырашана пачаць навучанне невялікай колькасці дзяцей.

У 1915 годзе Гродна быў захоплены немцамі, насельніцтва горада было часткова эвакуіравана. Гэты лёс напаткаў і царкоўныя рэліквіі: з храма былі вывезены ўсе каштоўныя рэчы і нават іканастас.

У 20 – 30-я гады царква была перабудавана ўнутры. З храма былі прыбраны памяшканні класаў. Дзякуючы гэтым пераўтварэнням была павялічана плошча прытвора царквы. І менавіта ў гэты час іканастас Струкава быў заменены на іншы.

У 50-60 гадах тэрыторыю царквы пачалі скарачаць і забудоўваць. Побач з ёю пачалі з’яўляцца цэхі шклозавода, завода карданных валаў. Каля храма быў пабудаваны насып для аўтамабільнай дарогі. Захаванне царкоўнага прыхода не ўваходзіла ў планы гарадской адміністрацыі, таму спачатку будынак царквы меркавалі зрабіць клубам шклозавода, а пасля проста хацелі знесці. Каб адстаяць свой храм, вернікі звярталіся нават у ЦК КПСС. Дзякуючы такой актыўнасці прыхаджан Свята-Уладзімірская царква існуе і зараз, нягледзячы на змены ў знешнім выгляздзе, ўнутраным убранні і канструкцыі.

Дзяржава пільна сачыла за ўсімі бакамі царкоўнага жыцця. Уздзейнічалі на стан прыходу храма і антырэлігіёзная палітыка дзржавы. Праводзілася атэістычная праца сярод насельніцтва па абмежаванню дзейнасці царквы. У адказ на гэта святары прадпрымалі меры для актывізацыі веруючых. Няпростыя адносіны царквы і дзяржавы сказваліся на лёсе прыхаджан. Прыкладам гэтага могуць стаць старонкі біяграфіі Маліеўскай Любові Мікалаеўны, якая была звольнена з абкома КПБ, калі там даведаліся, што яна працуе дабраахвотна і ў Свята-Уладзімірскім храме.

На жаль, за доўгія гады свайго існавання і амаль поўнай адсутнасці рамонту будынак храма моцна састарэў. Страціла апору і пачала завальвацца званніца. Моцна пацярпела кладка сцен, драўляныя бэлькі даху, падлога, страха згнілі у многіх месцах, пачала разбурацца цагляная арка над алтаром. Прыйшлі ў непрыгодны стан рамы і дзверы. Каб не дапусціць далейшага разбурэння будынка царквы, настаяцель храма Аляксандар Раманчук звярнуўся за дапамогай да інженераў. Заключэнне абследавання было такім: пабудова знаходзіцца часткова ў аварыйным і часткова ў перадаварыйным стане. Было вырашана пачаць рамонтна-аднаўленчыя работы.

Падчас рамонту багаслужэнні не прыпыняліся, акрамя аднаго выпадка, калі мянялі дах царквы, службы ішлі на вуліцы. Было спынена падзенне званніцы. Надалтарную арку змянілі на жалезабетоную бэльку, на новае былі перакладзены разбураныя часткі сцен, часткова зроблена новая страха. Прычым змены канструкцыі даху не выклікалі змен у вонкавым выглядзе храма. Стваралася таксама новая сістэма вентыляцыі, якая дазваляла прыхаджанам лепш адчуваць сябе падчас службы. Была поўнасцю перабрана званніца, і ў 2010 годзе ў Свята-Уладзімірскай царкве з’явіліся званы.

Адноўлены храм ўпрыгожваўся абразамі. Многія з іх былі напісаны не так даўно, але ёсць і тыя, што датуюцца прыкладна годам заснавання царквы.

Пры Свята-Уладзімірскай царкве працуе Нядзельная школа, і дзейнасць яе не абмяжоўваецца толькі ўрокамі адзін раз у тыдзень. Тут працуе мастацкая студыя “Вясёлка”, гурток бісерапляцення, літаратурна-тэатральны гурток і гурток англійскай мовы. Традыцыяй сталі калядныя і велікодныя ранішнікі, а таксама кірмаш, вырабы для якіх дзеці рыхтуюць сваімі рукамі. У 2003 годзе ўтвораны Праваслаўны ваенна-патрыятычны клуб “Віцязь”. Стаць членам клуба можа навучэнец царкоўнай школы, прымаюцца таксама ўсе жадаючыя хлопцы з мэтай не толькі выхавання будучых воінаў, але і іх ўцаркаўлення. Пры храме створана брацтва ў імя Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рэгулярна братчыкі наведваюць бальніцы, аказваюць хворым духоўную падтрымку, дапамагаюць жадаючым падрыхтавацца да сакрамэнту споведзі і прычасця, арганізоўваюць паломніцкія паездкі,  упрыгожваюць тэрыторыю вакол храма. Пры царкве працуе відэазала, кожны тыдзень, у нядзельны дзень дэманструюцца фільмы. Для дзяцей прыхаджан арганізавана дашкольная група “Зярнятка”.

Ад першапачатковага ўбранства Свята-Уладзімірскай царквы-школы сення мала што захавалася, але і на сучасным этапе храм працягвае сваю дзейнасць.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ