СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
23.1°C
Без особых явлений
Брест
18.4°C
Ливневый дождь
Витебск
20.7°C
Без особых явлений
Гомель
20.2°C
Без особых явлений
Гродно
17.6°C
Ливневый дождь
Минск
17.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
По данным Всемирного банка, по индексу знаний (способность генерировать, воспринимать и распространять научные знания) Беларусь находится в ТОП-50 линейки рейтинга из 146 стран, занимая 45-е место, опередив все страны СНГ и уступив только России (43-е место).
Наука в Республике Беларусь
Наниматель привлекает гражданина на работу на условиях совместительства, как правило, в случаях, когда нет возможности принять на вакантную должность работника на условиях полной занятости.
Совместительство: общие положения
В последнее время в фешн-индустрии достаточно часто можно услышать слово «деграде». Термин деграде означает плавный переход от одного цвета к другому.
Техника окрашивания волос «омбре», «деграде»
Добкин Аркадий Михайлович — основатель, президент, председатель совета директоров «EPAM Systems», крупнейшего разработчика заказного программного обеспечения в Центральной и Восточной Европе, резидента Парка Высоких Технологий номер один. Входит в десятку самых успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси.
Аркадий Добкин
Мечта об идеальном аромате преследует человечество ещё со времён строительства египетских пирамид. Узнаем больше о пяти нестареющих шедеврах.
Парфюмерия: нестареющие шедевры
Кефирный бисквит с изюмом — это просто и вкусно. Приготовим такой пирог к чаю вместе с актрисой Алесей Пуховой.
Приготовим кефирный бисквит с изюмом
Программа ТВ

Сярэдні каменны век на Беларусі

Сярэдні каменны век на Беларусі

Мезаліт (сярэдні каменны век) – перыяд у гісторыі Беларусі, які датуецца IX-V тысячагоддзямі да нашай эры; перыяд каменнага веку паміж неалітам і палеалітам.

З заканчэннем ледніковага перыяду клімат паступова набліжаецца да сучаснага. Раслінны і жывёльны свет таксама паступова прымае сучаснае аблічча. Складваецца блізкае да цяперашняга занальнае размеркаванне расліннасці. Вобласці, якія мелі раней тундравы характар, пакрываюцца лясамі. Ужо на працягу апошняга валдайскага абляднення выміраюць або вынішчаюцца такія характэрныя для верхнепалеалітычнай фауны жывёлы, як шарсцісты насарог, пячорны леў, гіганцкі алень, мамант і інш.

Услед за ледніком адступаюць на поўнач холадналюбiвыя жывёлы. У лясах з'яўляюцца iх новыя віды: зубр, высакародны алень, лось, буры мядзведзь, бабёр, кабан.

Новыя ўмовы, у якіх апынуўся чалавек, прымусілі яго змяніць свой ​​побыт. Знікненне буйных жывёл, былых асноўным аб'ектам палявання і галоўнай крыніцай папаўнення мясных запасаў, запатрабавала выпрацоўкі новых прыёмаў палявання і пошукаў новых тыпаў зброі, якая была б дастаткова эфектыўнай пры паляванні на любога звера, асабліва дробнага.

Перад пачаткам сярэдняга каменнага века чалавек вынайшаў лук са стрэламі – незамянімую зброю на тыя часы. Пры яго дапамозе можна было забіваць жывёл на вялікай дыстанцыі, нават здабываць агонь і свідраваць камень (не кажучы пра косць і дрэва), а таксама лучыць рыбу.

Акрямя луку з’яўляюцца і іншыя зброі і прылады працы. Тэхніка апрацоўкі матэрыялаў удасканальваецца.

Асаблівае месца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства. Квітнее збіральніцтва, больш эфектыўнай становіцца прысвойваючая гаспадарка. Усе гэтыя змены адбываюцца з-за паляпшэння клімату.

 

 

Мезалітычныя паселішчы на Беларусі

На Беларусі  ў наш час  навукоўцам  вядома больш за 120 стаянак мезаліту. Гэтая лічба значна большая, чым была напрыканцы папярэдняй эпохі. Большасць стаянак былі знойдзены на ўзбярэжжах буйнейшых рэк (Прыпяць, Днепр, Нёман) і іх прытокаў. Больш таго, менавіта ў мезаліце на тэрыторыі Беларусі з’явілася аўтахтоннае насельніцтва. Галоўнае патрабаванне для людзей мезаліту – блізкае знаходжанне вадаёму з рыбай і радовішчаў крэменю.

Мезалітычныя стаянкі падзяляліся на два тыпы: для доўгатэрміновага жыцця і для жыцця на невялікі адрэзак часу. Першы тып быў характэрны для родавай абшчыны, звычайна там жылі некалькі дзясяткаў чалавек.

Такія паселішчы былі знойдзены каля населеных пунктаў Беларусі:

  • вёска Бароўка (Быхаўскі раён);
  • вёска Берагавая Слабада (Рэчыцкі раён);
  • вёска Ворнаўка (Кармянскі раён);
  • вёска Горкі (Чэрыкаўскі раён).

Што датычыцца невялікага жытла, ім карысталіся асобныя сем’і ці паляўнічыя. Але будаваліся сааружэнні па адных стандартах. Асновай для кожнага збудавання была канструкцыя з жэрдак. Яно атрымлівалася круглае або проставугольнае. Прыклад такой канструкцыі – жытло з паселішча каля вескі Берагавая Слабада (Рэчыцкі раён). Каля гэтага жытла таксама знаходзілася агнішча і некалькі ям (памеры жытла: 4,3x3,8 метраў, заглыблена ў зямлю прыблізна на 30 сантыметраў).

Плямёны эпохі мезаліту на беларускіх землях

Грэнская археалагічная культура

Насельніцтва грэнскай культуры працягвае насяляць Падняпроўе і ў перыяд мезаліту. На сённяшні час знойдзена больш 10 помнікаў гэтай культуры. Прычым адно з паселішчаў адшукалі ва Усходнім Падзвінні. Гэта кажа пра тое, што прадстаўнікі грэнскай культуры праніклі і ў басейн Дзвіны.

У матэрыяльнай культуры плямёны шмат чаго перанялі з фінальнапалеалітычнага часу. Асіметрычныя наканечнікі стрэл па-ранейшаму выкарыстоўваюцца ў паляванні. Але з’яўляюцца таксама і новыя віды прылад працы: сякеры, скрабкі, скоблі.

Знікненне паўночных аленяў з тэрыторыі Беларусі выклікала за сабой знікненне касцяных гарпуноў. А разам з імі і наканечнікаў коп’яў з пазамі для крэмянёвых укладышаў. З-за гэтага зменьшылася колькасць і крамянёвых разцоў.

Раннемезалітычныя паселішчы плямён грэнскай археалагічнай культуры:

  • вёска Бароўка (Быхаўскі раён);
  • вёска Дальняя Ляда (Быхаўскі раён);
  • каля вёскі Гута (Бярэзінскі раён) на Бярэзіне;
  • каля вёскі  Ворнаўка (Кармянскі раён) на Сожы;

У VI-V тысячагоддзях да нашай эры (познамезалітычны час) прадстаўнікі грэнскай культуры пачынаюць вырабляць крамянёвыя ўкладышы. Іх выкарыстоўвалі для састаўных прылад працы з касцяной асновай.

Познамезалітычныя паселішчы плямён грэнскай археалагічнай культуры:

  • вёска Рэкорд (Лоеўскі раён);
  • каля горада Рэчыца.

Днепра-дзяснінская (сожская) археалагічная культура

Гэта археалагічная культура сфарміравалася з рэшткаў свідэрскай і лінгбійскай культур. На тэрыторыі Беларусі было выяўлена больш за 30 стаянак днепра-дзясніцкай культуры.

Паселішчы плямён днепра-дзясніцкай культуры:

  • Аўрамаў Бугор (Веткаўскі раён);
  • вёска Кліны-2 (Слаўградскі раён);
  • вёска Горкі (Чэрыкаўскі раён);
  • вёска Баркалабава (Быхаўскі раён);
  • вёска  Берагавая Слабада (Рэчыцкі раён).

Цікава, што наканечнікі стрэл, знойдзеныя на стаянках, мелі яскравыя рысы як свідэрскай, так і лінгбійскай археалагічных культур. Большасць з прылад выраблялася з пласцінак.

На позніх этапах свайго існавання насельніцтва гэтай культуры ўсё часцей выкарыстоўвае прылады працы невялікіх памераў. У асноўным яны маюць форму прамавугольнікаў і трапецый.

Вядома, што плямёны днепра-дзясніцкай культуры у некаторых раёнах жылі побач з грэнскаўскім насельніцтвам. Навукаўцам нічога не вядома пра іх адносіны. Аднак даследчыкі упэўнены, што яны сталі асновай для фарміравання верхнядняпроўскай неалітычнай культуры.

Кундская археалагічная культура

Плямёны кундскай археалагічнай культуры занялі поўнач Беларусі. На сёння знойдзены толькі 3 стаянкі:

  • вёска Замошша (Верхнядзвінскі раён);
  • вёска  Крумплева (Полацкі раён);
  • каля вёскі Плусы на возеры Суя (Полацкі раён).

На месцы паселішч археолагі адшукалі наканечнікі стрэл з перажытачнымі свідэрскімі рысамі. Гэта дае падставу думаць, што кундская культура па-большасці сфарміравалася з плямёнаў свідэрцаў, якія эмігравалі ў Паўднёва-Усходнюю Прыбалтыку.

Сярод астатніх знаходак былі разцы, пакарочаныя скрабкі і некаторыя іншыя наканечнікі.

Увогуле, Поўнач Беларусі – бедная на крэмень тэрыторыя. Кундцы выраблялі з яго некаторыя прылады зброі: наканечнікі коп’яў і стрэл, рагавыя кінжалы.

Адна з асаблівасцей кундскай культуры – пахавальныя абрады. Сярод плямён мезаліту гэта ледзь не адзіная культура, якая пакінула пасля сябе пахаванні. Яны ўяўляць сабою яму, куды клалі нябожчыка. У яме маглі размясціць аднаго альбо адразу некалькі памерлых. Некаторыя магілы выкарыстоўвалі шматразова. Пахаванні размяшчаліся па ярусам. Нябожчыкаў пасыпалі вохрай. Часта ў магілу клалі і прылады працы.

Кундскае насельніцтва прабыло на тэрыторыі Беларусі да пачатку неаліту. Потым яно перафарміравалася ў новую неалітычную супольнасць.

Нёманская археалагічная культура

Нёманцы жылі на тэрыторыі Беларусі на працягу ўсяго мезаліту. Гэтыя плямёны зфарміраваліся з груп перасяленцаў з захаду і нашчадкаў свідэрскай культуры.

Прылады працы гэтай археалагічнай культуры былі падобны не толькі да свідэрскіх, але і да іншых плямен мезаліту.  На познім перыядзе свайго развіцця нёманскае насельніцтва шырока карыстаецца рознымі мікралітамі. Акрамя гэтага, насельніцтва нёманскай культуры ўжывала вырабы з косці і рога (наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны).

Сёння археолагамі даследавана больш за 10 паселішчаў нёманскай археалагічнай культуры.

Стаянкі плямёнаў на Панямонні былі выяўлены:

  • вёска Беліца (Лідскі раён);
  • вёска Зблян (Лідскі раён);
  • вёска Нясілавічы (Дзятлаўскі раён);
  • каля Сямёнавага Хутара на Дзвіне (Полацкі раён).
  • Ёсць звесткі, што нёманцы трапілі і на Верхнюю Прыпяць.

Нёманская культура існавала на Беларусі ўвесь мезаліт. Затым, ужо ў неаліце, на яе аснове будзе фарміравацца новая нёманская культура.

Кудлаеўская археалагічная культура

Кудлаеўская археалагічная культура існавала на Украіне. На беларускія землі даволі невялікія групы гэтай культуры праніклі толькі ў познім мезаліце. Адрозненнем гэтых плямёнаў ад іншых познемезалітычных культур былі наступныя тыпы прылад: пласцінкі з затупленым рэтушшу краем і скошаныя крутой рэтушшу па краі адшчэпы.

На Беларусі самая старажытная стаянка, па меркаванням навукоўцаў, – в. Азярное (Любанскі раён).

Яніславіцкая археалагічная культура

Плямёны яніславіцкай культуры сфарміраваліся на аснове археалагічных культур Заходняй Беларусі і Польшчы. Назву плямёны атрымалі па пахаванні каля Яніславіцы ў Цэнтральнай Польшчы. Асаблівасць яніславіцкай культуры – ланцэтападобныя вастрыі. У асноўным яны ўжываліся як наканечнікі стрэл.

Праз некаторы час яніславіцкія плямёны прынялі ўдзел у фарміраванні неалітычных культур Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Найбольш вядомыя стаянкі яніславіцкай археалагічнай культуры:

  • вёска Старая Лутава (Лоеўскі раён)  на Дняпры;
  • вёска Красноўка (Светлагорскі раён) на Бярэзіне;
  • вёска Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) на Прыпяці;

Нёманскі басейн:

  • вёска Дабрынева (Івацэвіцкі раён);
  • вёска Нясілавічы (Дзятлаўскі раён);
  • вёска Беліца (Лідскі раён).

Усяго вядома больш за 10 стаянак яніславіцкай культуры.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ