СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
18.0°C
Без особых явлений
Брест
16.1°C
Без особых явлений
Витебск
16.9°C
Без особых явлений
Гомель
16.3°C
Без особых явлений
Гродно
17.3°C
Ливневый дождь
Минск
14.4°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Цели и задачи
Физическая культура и спорт
Андрэй Зязюля (сапр.: Аляксандар Астрамовіч) (1878–1921) — паэт, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадскі дзеяч. У відэа — кароткая біяграфія і верш з разважаннямі пра духоўныя цноты. Усе вобразы адлюстраваны на малюнках на пяску.
Андрэй Зязюля
Руководство военного факультета БГУ.
Руководство
Эскимосы почти не едят овощей и фруктов, и в основном питаются рыбой. При этом их сердечно-сосудистая система в отличном состоянии.
Рыба — диетический продукт
Если бы вы знали, из какого сора производят столь популярные трубы! Этот процесс начинается с распаковывания пакетов с использованным мусором. Что дальше? Ответ в нашем видео.
Как делают трубы?
Смерды – катэгорыя насельніцтва старажытных гарадоў, сяляне, земляробы ІХ – ХІV стагоддзяў. Першапачаткова былі свабодны, але з развіццём памешчыцкай сістэмы паступова сталі крэпастнымі.
Смерды
Программа ТВ

Беларускамоўныя паштоўкі

Беларускамоўныя паштоўкі

Новым моладзевым трэндам сталі паштоўкі. Першымі, хто вырашыў вырабляць такія незвычайныя віншавальныя карткі, стала сям’я Бахуноў, а калі дакладней, Тамара і яе дзеці Сяргей і Алена.

Пачалося ўсе са звычайнага здарэння. Некалькі гадоў таму Сяргей шукаў паштоўку на роднай мове. Але так сталася, што такое віншаванне не знойдзеш. Маці нечакана прапанавала: “Калі мы не маем такой прадукцыі, але самі можам яе зрабіць, дык давай возьмемся за справу!”

«Яшчэ калі я толькі пачынаў сваю справу, я паказаў сваім сталым блізкім і сваякам першыя карткі, - падзяліўся Сяргей. – Яны мне адказалі: “Ой, хто такое можа купляць, гэта нікому не трэба. Паштоўка павінна быць залатая, з выцісканнем, такая разгорнутая!”. Затое іх дзеці былі гатовыя паспрачацца. Тады я зразумеў, што мы больш накіраваны на маладых людзей».

Для шчырасці трэба адзначыць, што працы заўсёды хапае. Пасля Новага году і Калядаў надыходзіць Дзень Святога Валянціна. Моладзь віншуе каханых і сяброў. Далей - Дзень абаронцаў Айчыны і 8 Сакавіка – гэтыя святы адзначае ўся краіна.

Зараз аўтары прыдумляюць паштоўку да Вялікдня. У аснову дызайна  будзе ўзяты сімвал свята - размалеванае яйка.

Хутка купляюць паштоўкі, не прывязаныя да канкрэтных дат. “У нас вельмі папулярна адна картка, дзе абдымаюцца коцікі, - расказвае Сяргей. - Подпіс цікавы: “Усе будзе добра!”. Адны кажуць, што прывабнасці  паштоўцы надае добра падабраны аптымістычны выраз, другія - што выява “мурак” на галоўнай старонцы”.

Зараз сярод моладзі папулярны такі рух, як посткроссінг. Майстры па вырабу беларускамоўных паштовак прыдумляюць такія карткі, каб імі было зручна карыстацца і постросерам.

Як адзначае Сяргей, галоўнае ў вырабе паштоўкі – гэта прыдумаць ідэю. На сямейным савеце вызначаецца знешні выгляд віншавальнай карткі. Сяргей і Алена малююць разам. Нейкія  - ад рукі, нейкія - ў фоташопе. Да працы падыходзяць з імпэтам, бо паштоўка - гэта мініпадарунак, які можна паставіць перад вачыма і ўспамінаць пра роднага чалавека. Пасля размалёўкі макет адпраўляецца ў друкарню.

«Рэчы, якія карыстаюцца попытам, робяцца вельмі дзіўна, - адзначае Сяргей. –  Аднойчы мы намалявалі паштоўку, даслалі ў друкарню і праз некалькі дзён нам патэлефанавалі. Засталася лішняя папера і, каб яна не прапала дарма, нас папрасілі даслаць яшчэ якісьці макет. Прыдумляць малюнак прыйшлося літаральна за дзень. І як раз гэтая паштоўка стала «рэальным хітом».

Тэги:
3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ