СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.2°C
Дымка
Брест
9.5°C
Дымка
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Дымка
Гродно
11.1°C
Без особых явлений
Минск
10.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Для правильной диагностики заболевания врачу очень важно знать максимально больше информации о том, что. когда и как, случилось с пациентом. На медицинском языке это называется анамнез заболевание.
Как рассказать врачу о своём заболевании
В Республике Беларусь шесть областей — Брестская, Витебская, Гомельская, Гродненская, Минская и Могилевская. Особой административно-территориальной единицей является город Минск.
Административно-территориальное деление Республики Беларусь по областям
Жалюзи запатентовали еще в 19-ом веке. Первыми были горизонтальные. Их сооружали из дерева. Интересно, что прообразом вертикального аналога, скорее всего, были лоскутные матерчатые завесы дверных проемов, которые существовали уже в Средние века.
Как делают жалюзи?
Бэкпэкинг ( «I pack back my backpack») – это слово обозначает один из лучших видов путешествий: своими силами, самостоятельные путешествия, когда сам себе составляешь маршрут, сам покупаешь билеты и сам прорабатываешь варианты ночлега. Путешественник Алекс знает, как выжить.
Бэкпэкинг, или как путешествовать со вкусом и экономно
Агентство оказывает комплекс услуг по купле-продаже объектов нежилого и жилого фондов, в том числе новостроек Минска и других городов Беларуси.
Риэлтерское агентство “Молисон”
Город Заславль в летописях упоминается, как Изяславль, Ижеславль, Жеславль. Построен в конце X века киевским князем Владимиром Святославовичем, который отдал его жене Рогнеде и сыну Изяславу. Впервые упоминается в летописях в 1127—1128 в связи с походом великого князя киевского Мстислава Владимировича на Полоцкую землю, «на Кривичи», в ходе которого был разорён.
Заславль // Смотреть
Программа ТВ

Гістарычны герб Ліды

Гістарычны герб Ліды

Ліда атрымала свой герб паводле прывілея Жыгімонта III Вазы на Магдэбургскае права ад 17 верасня 1590 г.

Герб Ліды ўяўляў сабой барочную тарчу (гербавы шчыт), разбітую вертыкальна. У чырвоным полі адлюстраваны павернуты ўбок леў, у блакітным — два скрыжаваныя ключы на блакітным фоне. Згодна легендзе гэта тыя самыя два ключы, што былі ўручаны Езусам апосталу Пятру ад брамы раю і пекла. Верагодна, яны могуць быць ключамі ад раю для тых, хто бясстрашна ваяваў за свабоду і росквіт роднай зямлі.

Леў заўсёды быў адным з любімых вобразаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння геральдыкі гарадоў. Бо гэта моцная, мудрая, а галоўнае, высакародная жывёла, нездарма празваная царом звяроў. Лідскі леў мае даволі грозны выгляд. Пастава атакі, пашча з высунутым языком кажуць пра тое, што горад можа даць адпор ворагам, якія прыйшлі на гэтую зямлю. Чырвоны колер фону, на якім выяўлены цар звяроў, сімвалізуе кроў, пралітую абаронцамі горада.

Пасля доўгачаканага атрымання Магдэбурскага права ў 1590 г. горад Ліда набыў магчымасць ствараць сваю сістэму юрыдычных нормаў, якія б упарадкоўвалі эканамічнае і палітычнае жыццё ўсёй воласці. У ажыццяўленні гэтага мерапрыемства немалую ролю адыграў Ян Абрамовіч, які з’яўляўся войцкім намеснікам віленскім, старастам вендзенскім і прэзідэнтам дзерпцкім.

17 верасня 1590 г. з’явіўся ўласны герб горада Ліды. На ім былі выяўлены леў і два перакрыжаваныя ключы.

У часы, калі Ліда належала Расійскай імперыі, яна атрымала новы герб. Адбылося гэта 6 красавіка 1845 г., калі Лідскі павятовы горад быў зацверджаны Мікалаем I. Гэта быў шчыт, падзелены на дзве паловы: у ніжняй быў змешчаны залаты сноп каласоў пшаніцы і серп, у верхняй — выява рыцара на сярэбраным кані (герб Віленскай губерні). Перавязаны сноп — сімвал асноўнай дзейнасці жыхароў горада — земляробства.

30 мая 2002 г. Лідзе быў вернуты першапачатковы герб.

Цікава, што толькі тры беларускія гарады маюць выяву льва на сваіх гербах: Ліда, Слонім і Гарадок. Скрыжаваныя ключы, наогул, з’яўляюцца ўнікальнай выявай для беларускай геральдыкі.

Лідскі герб прызнаны адным з самых старажытных. Ён больш стары, чым віцебскі, гомельскі і нават мінскі герб.

Использованные источники

1.Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.) / А. Цітоў. – Мн., 1998;

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ