СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
21.3°C
Без особых явлений
Брест
21.8°C
Без особых явлений
Витебск
22.1°C
Без особых явлений
Гомель
19.1°C
Дымка
Гродно
23.1°C
Без особых явлений
Минск
20.3°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Национальное собрание Республики Беларусь состоит из двух палат: Палаты представителей и Совета Республики. Совет Республики - палата территориального представительства.
Совет Республики
Цикл документальных серий «Культурный код // Разговор с художником».
Художник Май Данциг о школах живописи
В результате разделов Речи Посполитой белорусские земли оказались в составе России. Беларуст стала местом исторической встречи и взаимодействия традиций политической жизни в условиях магнатско – шляхетской республики и новых реалий абсолютистской империи.
Изменения в политическом положении населения белорусских земель в начале XIX века.
Согласно переписи населения 2009 года, в Беларуси проживает 2474 немца.
Немцы в Республике Беларусь
Пасля бурнага Рэнесансу ў мастацтве пачынаецца новая эпоха – эпоха барока. З партугальскай мовы “барока” перакладаецца як “жамчужына няправільнай формы”. Гэта жамчужына адпавядала жыццю, такому ж няправільнаму, несправядліваму. Чалавек у барока думае аб сваім лёсе, спрачаецца з розумам, асэнсоўвае жыццё. Адсюль і бяруцца вычурныя формы, дынамізм, складанасць.
Пачатак эпохі барока на Беларусі
Пытанні:
Гульня-віктарына «З гісторыі рэчаў, касцюмаў, музычных інструментаў»
Программа ТВ

Гістарычны герб Мінска

Гістарычны герб Мінска

Першыя згадкі аб сімвале сучаснай сталіцы Беларусі сустракаюцца ў канцы XV ст., калі жыхары горада прывілеем вялікага князя Аляксандра ад 14 сакавіка 1499 г. набылі Магдэбургскае права.

У прывілеі адзначалася, што месцічы «на местцу годном мають справити ратуш... на ратушу мают мети бочку мерную и медницу з знаменем местским». Нейкае «знаменье местское» таксама згадваецца ў наступным прывілеі гораду ад Жыгімонта Аўгуста. На жаль, крыніцы не данеслі інфармацыі аб тым, як выглядаў гэты першы сімвал Мінска.

Наданне сталіцы Беларусі герба з сучаснай агульнавядомай выявай Панны Марыі адбылося 12 студзеня 1591 г. згодна з прывілеем Жыгімонта III Вазы. Са зместу гэтага дакумента мы даведваемся, што пад час пажару на мінскім замку згарэў першы прывілей гораду, дзе быў намаляваны папярэдні герб. У сувязі з гэтым жыхары Мінска звярнуліся да караля і вялікага князя з прашэннем аб наданні гораду «печати местской». Каралеўскі прывілей сцвярджаў: «показуючи им в том ласку нашу гдрскую, ку оздобе и учтивому захованью того места нашего Меньского надаем им на герб до печати местское на ратуш фикгуру внебовзятья панны Марыи, и в сем листе нашом вымолевати есьмо тую фикгуру велели... которое вжо они за герб в печати местской вечне ужывати... мают».

Такім чынам, на гербе Мінска знайшоў адлюстраванне знакаміты (папулярны асабліва ў каталікоў) сюжэт Ушэсця Багародзіцы. У ім апавядаецца пра тое, як Панна Марыя пасля смерці ўзышла на неба і трапіла ў рай. На гэтым шляху яе суправаджалі анёлы і херувімы, што таксама знайшло адлюстраванне на гербе.

Існуе паданне, згодна з якім абраз з выявай Ушэсця Багародзіцы прыплыў у Мінск па рацэ Свіслач са спустошанага татарамі Кіева. На гэтым месцы была ўзведзена першая ў горадзе царква, а абраз стаў заступнікам месца і яго жыхароў і адпаведна лёг у аснову гарадскога герба.

У сярэднявечча Мінск стаў вельмі багатым горадам. Справа ў тым, што ў горадзе пражывала шмат майстроў, якія рабілі вырабы на любы густ. Дзякуючы гэтаму горад і яго жыхары багацелі. Гэта стала прычынай неаднаразовых нападаў заваёўнікаў. Аднойчы жыхары горада убачылі ў рацэ Свіслач абраз Узнясення Божай Маці. З таго часу ён стаў дапамагаць мінчанам ў цяжкім становішчы, ў тым ліку і пад час ваенных дзеянняў. Калі гараджанам станавілася зусім цяжка, яны бачылі на абразе, як Божая Маці плача, і тады вораг адступаў.

Мінск стаў адным з нешматлікіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага, якому пасля падзелаў Рэчы Паспалітай удалося захаваць гістарычны сімвал. Зрэшты, для таго, каб падкрэсліць факт пераходу Мінска пад уладу Расійскай імперыі, герб з выявай Панны Марыі быў змешчаны на грудзях расійскага двухгаловага арла.

У якасці афіцыйнага гарадскога сімвала сталіцы герб быў канчаткова адноўлены рашэннем Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 г. Афіцыйнае яго апісанне выглядае наступным чынам: «Герб горада Мінска ўяўляе сабой барочную тарчу (гербавы шчыт. — заўвага рэд.), у блакітным полі якой адлюстраваны Маці Божая на сярэбраным воблацы ў чырвона-блакітным строі, два анёлы і два херувімы».

Цікавай дэталлю герба Мінска з’яўляюцца рукі Панны Марыі. Справа ў тым, што ў цяперашнім сваім варыянце рукі Багародзіцы разведзеныя па-праваслаўнаму. А, напрыклад, на фасадзе касцёла святых Сымона і Алены яны складзены лодачкай, што больш стасуецца з каталіцкай традыцыяй. Абодва варыянты выявы герба маюць гістарычныя падставы. У 2001 г. была зацверджана версія, якая адпавядае, хутчэй, праваслаўным традыцыям. Як бы там ні было, жыхары сталіцы Беларусі ў нашы дні па праве ганарацца сваім старажытным гербам.

Использованные источники

1. А. К. Цітоў. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 216;

2.Зміцер Яцкевіч. Невядомая вуніяцкая царква ў Менскім замку // Каштоўнасці мінуўшчыны. Зборнік 1: Праблемы зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны Менска, 1998.

3.Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ