СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
9.8°C
Без особых явлений
Брест
2.9°C
Дымка
Витебск
3.7°C
Без особых явлений
Гомель
7.6°C
Без особых явлений
Гродно
1.7°C
Без особых явлений
Минск
-1.6°C
Ветер 2 м/с, Западный
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Беларуская народная песня «Дудалка» гучыць ў выкананні славутага ансамбля “Харошкі”.
«Дудалка» // Слухаць
Об особенностях производства медицинского бандажа - в нашем видео.
Как делают медицинский бандаж?
Гидропилинг – это аппаратная неинвазивная косметологическая методика глубокого очищение кожи. В ее основе лежит комбинированное воздействие вакуума и косметических препаратов.
Гидропилинг
Республика Беларусь придает особое значение развитию взаимовыгодных, стабильных отношений с Организацией Североатлантического договора (НАТО).
Беларусь и НАТО
Первые шубы появились еще в древности, когда пещерный человек начал использовать шкуры убитых во время охоты животных чтобы согреться. По мере развития цивилизации люди освоили навыки кроя, окраски и выделки шкур, таким образом, шуба постепенно приобрела привычный для нас вид.
Выбираем шубу
4-я городская клиническая стоматологическая поликлиника — большое медицинское учреждение, в штате которого работают более 200 сотрудников.
4-я городская клиническая стоматологическая поликлиника Минска
Программа ТВ

Гістарычны герб Гомеля

Гістарычны герб Гомеля

Рашэннем Гомельскага гарвыканкама ад 16 ліпеня 1997 г. № 802 быў зацверджаны герб горада Гомеля: «В лазуревом поле французского щита лежащая золотая рысь».

Стагоддзямі раней, 21 сакавіка 1562 г., вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст выдаў прывілей на пячатку месца Гомеля. Вытрымка з яго гучыць наступным чынам:

«Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается».

Такім чынам, гістарычным гербам горада Гомеля з’яўляецца герб з выявай сярэбранага крыжа ў чырвоным полі. Стагоддзямі месца і яго жыхары выкарыстоўвалі менавіта гэты герб, які стаў сімвалам іх самастойнасці і незалежнасці.

Аднак чаму тады на сучасным гербе другога па велічыні горада нашай краіны замест гістарычнага крыжа адлюстравана рысь? Справа ў тым, што пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Гомель апынуўся ў складзе Расійскай імперыі і быў шчодра падораны Кацярынай II военачальніку графу Румянцаву «для увеселения» апошняга.

Герб з выявай сярэбранага крыжа ў чырвоным полі выкарыстоўваць перасталі. Аднак у 1781 г. суседняе мястэчка Новая Беліца атрымала статус павятовага цэнтра, што згодна з тагачаснай практыкай азначала, што яно мусіла займець свой герб. І менавіта на ім знайшла адлюстраванне рысь: «У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова расійскага герба. У ніжняй — у блакітным полі рысь, якая ляжыць спакойна, бо такіх звяроў у ваколіцах гэтага горада дужа шмат».

Больш чым праз паўстагоддзя, у 1852 г., статус павятовага горада ад Новай Беліцы перайшоў да Гомеля, а папярэдні цэнтр праз два гады быў далучаны да Гомеля і стаў яго прадмесцем. Згодна з новым статусам горад атрымаў герб, якім, як ні дзіўна, стаў герб Новай Беліцы. Менавіта выява рысі, што ляжыць у блакітным полі французскай тарчы (гербавы шчыт. — заўвага рэд.), стала афіцыйным гербам Гомеля ў 1997 г.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ