СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.2°C
Дымка
Брест
9.5°C
Дымка
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Дымка
Гродно
11.1°C
Без особых явлений
Минск
10.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Пане Коханку: светский щеголь Речи Посполитой XVIII века. Цикл очерков Алексея Лиса.
Детство. Очерк второй
Кинодраматург и сценарист Фёдор Конев о мастерстве в кино, о тех, кто его снимает и самом процессе творчества, о том, что переживает мастер кино прошлого столетия.
Сценарист Фёдор Конев об искусстве кино
Вся Беларусь решила рассказать вам о необычной традиции. Ради этого наш корреспондент отправился в полесскую деревню. Пинская свадьба –– древний обряд, который до сих пор соблюдают местные жители.
Пинская свадьба: традиции бракосочетания
Когда уважаемый писатель и драматург пишет о замечательном поэте получается как минимум интересный материал.
Серия очерков об Аркадии Кулешове
В Республике Беларусь создана собственная национальная система подготовки военных кадров, соответствующая потребностям современной белорусской армии.
Военное образование в Республике Беларусь
Общественные объединения граждан играют заметную роль в общественно-политической жизни Республики Беларусь.
Общественные объединения, союзы, зарегистрированные в Республике Беларусь
Программа ТВ

Гістарычны герб Слуцка

Гістарычны герб Слуцка

Слуцк, цяпер горад Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, упершыню згадваецца пад 1116 г. як адзін з цэнтраў Тураўскага княства.

З’яўляючыся ў Сярэднявеччы адным з найбуйнейшых гарадоў Вялікага княства Літоўскага, Слуцак (як яго тады называлі) асаблівы статус набыў у XVI ст., калі стаў цэнтрам уладанняў князёў Алелькавічаў, а затым (праз шлюб апошняй прадстаўніцы гэтага роду Соф’і з Янушам Радзівілам) — Радзівілаў. У XVI–XVIII стст. гэтае месца з’яўлялася буйным адміністрацыйным (цэнтр Слуцкага княства), культурным і рэлігійным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага.

Нягледзячы на тое што Слуцк стаў трэцім горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які набыў Магдэбургскае права (1441), герб у гэтага горада з’явіўся нашмат пазней. Зрэшты, і гарадскімі вольнасцямі слуцкія мяшчане цешыліся нядоўга: на пачатку XVI ст. права на самакіраванне было адклікана тагачасным слуцкім князем Сямёнам Міхайлавічам Алелькам. Яно было вернута жыхарам месца толькі ў 1652 г. дзякуючы намаганням Багуслава Радзівіла, які на той час валодаў Слуцкам і шмат зрабіў для развіцця гэтага цэнтра сваіх уладанняў. Менавіта з 1652 г. трэба звязваць факт з’яўлення ў Слуцка ўласнай пячаткі.

Разам з прывілеем на самакіраванне Слуцк атрымаў герб «Пагоньчык». Вядомы беларускі даследчык Анатоль Цітоў прыводзіць яго апісанне: «У блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы (попона. — заўвага рэд.) пад княжацкай каронай манаграма R[adivil] D[ux]». Жывыя спрэчкі сярод навукоўцаў выклікала апошняя дэталь герба. Так, беларуская даследчыца Тамара Габрусь лічыць, што манаграма пад каронай раскладаецца насамрэч на літары B і R, што з’яўляецца пачатковымі літарамі імя Багуслава Радзівіла. Гэтая слушная заўвага, у сваю чаргу, была ўдакладнена маладым айчынным навукоўцам Кірылам Карлюком, які заўважыў на манаграме тры літары: BRD, што расшыфроўваецца як Boguslaus Radzivil Dux (Багуслаў Радзівіл Князь).

Зрэшты, задоўга да спрэчак навукоўцаў 18 чэрвеня 1996 г. быў зацверджаны варыянт з манаграмай, рэканструяванай Анатолем Цітовым.

Использованные источники

1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

2. Габрусь, Т. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. — 1993. — № 1. — С. 69-75.

3. Карлюк, К. Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — № 23. — С. 13.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ