СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.2°C
Дымка
Брест
9.5°C
Дымка
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Дымка
Гродно
11.1°C
Без особых явлений
Минск
10.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Мірскі замак ведае, як хутка бяжыць час. Ён чуў галасы пакаленняў. Ён захоўвае таямніцы векавой гісторыі. І адчувае любоў роднай зямлі. Ён удзячны за кожны пражыты дзень... Мірскі замак — спадчына вялікай гісторыі. Сардэчна запрашаем у Мір!
Мірскія хронікі. Прэзентацыйнае відэа
Первый документально зафиксированный матч команды состоялся 18 июня 1927 года в Смоленске, с местными динамовцами. В той встрече минчане оказались сильнее – 2:1.
Футбольный клуб «Динамо-Минск»
Галерея талисманов чемпионатов мира по хоккею.
Такие разные
Николай Семёнович Триковский – российский и советский военачальник, генерал-лейтенант (1917), трижды георгиевский кавалер (1905, 1906, 1915).
Генерал-лейтенант Николай Семёнович Триковский
ОАО «Евроторгинвестбанк» зарегистрировано 25 февраля 2002 года в Едином государственном регистре юридических лиц и индивидуальных предпринимателей за №807000043.
Евроторгинвестбанк
Сметана — продукт, который многие потребляют ежедневно. А что мы знаем о ее полезных свойствах и о том, как правильно и с чем ее употреблять?
При каких диагнозах полезна сметана
Программа ТВ

Гістарычны герб Вільні

Гістарычны герб Вільні

Сталіца Вялікага княства Літоўскага Вільня займела герб у 1330 г. — ужо праз сем гадоў пасля свайго заснавання. На гербе ў барвяным (пунсовым) полі быў адлюстраваны святы Хрыстафор, які ідзе па вадзе і трымае на плячы немаўля Ісуса.

Святы Хрыстафор (з грэцкай — «той, хто нясе Ісуса»), верагодна, жыў у III ст. Згодна з легендай ён перажыў пакутніцкую смерць за прапаведаванне хрысціянства ў Лікіі падчас кіравання імператара Дэцыя.

Паводле легенды святы Хрыстафор быў вялікага росту. Ён жыў пры рацэ і пераносіў праз яе людзей на ўласных плячах. Аднойчы дзіця папрасіла Хрыстафора перанесці яго на другі бок. На палове дарогі стала дужа цяжка, і Хрыстафор пачаў баяцца за іх жыццё. Аднак яны шчасліва перабраліся праз раку, і на другім беразе дзіця сказала будучаму святому, што ён пераносіў самога Хрыста, які нясе на сваіх плячах цяжар грахоў усяго свету.

Зрэшты, у таленавітага гісторыка і яшчэ больш таленавітага містыфікатара XIX ст. Тэадора Нарбута была свая версія трактоўкі герба Вільні. Згодна з ёй на гербе быў адлюстраваны легендарны казачны герой Алціс у момант, калі ён пасля чарговага подзвігу — перамогі над драконам — пераходзіць уброд мора, несучы на плячы княжацкую дачку, якую ён атрымаў за жонку ў абмен на скарбы, забраныя ў дракона. Толькі пазней, у XV ст., герб Вільні, на думку Тэадора Нарбута, быў пераасэнсаваны ў хрысціянскім духу. Гэтая версія атрымала шырокае распаўсюджванне ў папулярных выданнях, прысвечаных былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага.

Вільня карысталася сваім гістарычным гербом да апошняга падзела Рэчы Паспалітай у 1795 г. Новая расійская ўлада першапачаткова змясціла над галавой святога Хрыстафора двухгаловага царскага арла. Пры Мікалаі I, у 1845 г., гэты герб быў заменены на «Пагоню» — былы герб Вялікага княства Літоўскага. Герб, зацверджаны ў 1878 г., адлюстроўваў «на барвяным шчыце на сярэбраным кані, пакрытым барвяным трохканечным з залатой абшыўкай дываном, вершніка, які скача, з мячом і шчытом, да якога прымацаваны васьміканцовы барвяны крыж».

Герб са святым Хрыстафорам быў вернуты былой сталіцы ВКЛ у 1922 г., аднак ён не атрымаў афіцыйнага зацвярджэння польскіх улад. Толькі ў 1990 г. горад Вільня зноў займеў свой гістарычны сімвал.

Сучасны герб Вільні быў зацверджаны 17 красавіка 1991 г. Вярхоўнай Радай Літоўскай Рэспублікі. Ён выглядае наступным чынам: «У барвяным (пунсовым) полі — святы Хрыстафор, які ідзе па вадзе і трымае на плячы немаўля Ісуса. Шчытатрымальнікамі з’яўляюцца дзве жаночыя постаці: правая трымае ў руках фасцыі ліктараў (сімвал еднасці); левая — вагі (сімвал справядлівасці) і якар (сімвал надзеі). Герб завяршае лаўровы вянок, перавіты жоўтай, чырвонай і зялёнай стужкамі. Дэвіз герба — Unitas, Justitia, Spes (Адзінства, Справядлівасць, Надзея)».

Использованные источники

1. Виноградов А. А. Путеводитель по городу Вильне и его окрестностям. Со многими рисунками и новейшим планом, составленным по Высочайше конфирмованному. В 2-х частях. — Второе издание. — Вильна: Типография Штаба Виленского военного округа, 1908;

2. Witamy na Litwie. http://pl.welcometo.lt/miasto/wilno.html;

3. Герб города Вильна (Вильнюс, 1845 г.) Наука и жизнь, N6, 2000 г.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ