СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
14.6°C
Без особых явлений
Брест
9.6°C
Без особых явлений
Витебск
14.4°C
Без особых явлений
Гомель
9.9°C
Без особых явлений
Гродно
11.5°C
Без особых явлений
Минск
10.2°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
В AppStore есть много полезных приложений для белорусов. С помощью смартфона от Apple в Беларуси можно выбрать, куда пойти вечером, где найти лекарства, заказать такси и сделать много других полезных дел.
Гид по полезным для минчан iOS-приложениям
19 февраля 1937 года Чрезвычайным XII съездом Советов Белорусской ССР была принята третья Конституция Белорусской Советской Социалистической Республики.
Третья Конституция БССР
Сырокопчёные колбасы не подвергаются высокотемпературной термической обработке, холодное копчение происходит при 20-25 градусах. Еще больше интеерсных фактов о производстве - в видео.
Как делают сырокопченую колбасу?
В исламе ангелы — это духовные сущности, покорные Аллаху.
Внешние качества ангелов
Никто сегодня не подвергает сомнению положение, что именно педагогические инновации становятся главным действующим лицом теоретических исследований и практической реализации преобразований в системе образования.
Инновационные педагогические технологии в системе современного образования
20-ый век начинался в Российской империи кровавыми террактами. В 1901-ом году убили министра народного просвещения Николая Боголепова, в феврале террористы расправились с министром внутренних дел, в 1905-ом жетвой терракта стал великий князь Сергей Александрович – дядя императора Николая Второго. Октябрь 1905-го года тоже не назовешь спокойным… Курловский расстрел - подробнее в фильме.
Бомба для губернатора. Фильм второй // Смотреть
Программа ТВ

Гістарычны герб Брэста

Гістарычны герб Брэста

Брэст — першы беларускі горад, які атрымаў прывілей на Магдэбургскае права ў 1390 г., што з’яўлялася, з аднаго боку, прызнаннем эканамічнай важнасці горада, з другога — было павінна актывізаваць эканамічную актыўнасць размешчанага ў выгодным геаграфічным становішчы буйнога месца.

Безумоўна, адным з атрыбутаў гарадскога самакіравання быў уласны герб, які сімвалізаваў незалежнасць таго ці іншага горада, падкрэсліваў яго высокі статус.

Нягледзячы на тое што Брэст атрымаў правы на самакіраванне яшчэ ў 1390 г., упершыню аб наяўнасці ў гэтага старажытнага месца ўласнага герба мы даведваемся больш чым праз стагоддзе. Права на атрыманне герба гораду дараваў вялікі князь Аляксандр прывілеем 1494 г.: «у блакітным полі сярэбраны лук са стралой, накіраванай джалам угору».

У 1554 г. Жыгімонт Аўгуст надаў Брэсту іншы герб: «на чырвоным полі чатырохкутная вежа на зліцці дзвюх рэк». Аднак толькі пільныя архіўныя пошукі польскіх навукоўцаў у міжваенны перыяд пацвердзілі, што сапраўды месца карысталася (прынамсі, у XVI і XVII ст.) гербам, што быў нададзены яму ў 1554 г. Аднак трэба меркаваць, што адначасова з 1584 г. Брэст меў і іншую пячатку, пра што згадвае вядомы польскі геральдыст Барташ Папроцкі: «Берасце ўжывае лук з нацягнутай цецівой з накладзенай стралой і з тэкстам вакол: Sigillum civitat Brestensis Magni Duc Litvaniae». Верагодна, менавіта апошні герб ужывала бурмістраўска-радзецкая ўлада месца, якая, уласна, і сімвалізавала самакіраванне ў горадзе. Як бы там ні было, але абодва гербы мелі выразную вайсковую сімволіку.

У 1742–1775 гг. гербам Брэста з’яўляўся фігурны картуш, на якім быў адлюстраваны лук з нацягнутай цецівой і накіраванай уверх стралой. Над картушам — карона.

З уваходжаннем земляў Вялікага княства Літоўскага ў склад Расійскай імперыі герб Брэста як сімвал нечуваных вольнасцей у аўтарытарнай краіне быў скасваны. Новы герб быў зацверджаны толькі 6 красавіка 1845 г. і грунтаваўся на гербе ўзору 1554 г.: «У верхняй частцы шчыта — гарадзенскі герб (выява зубра); у ніжняй — у блакітным полі прадстаўлена зліццё рэк Буг і Мухавец; на мысе, утвораным злучэннем рэк, пастаўлена кола сярэбраных шчытоў, сярод якіх узвышаецца крапасны штандар з двухгаловым арлом у гонар таго, што Берасце пераўтворана ў крэпасць».

7 лютага 1861 г. расійскія ўлады разгледзелі праект новага герба: «у блакітным шчыце апракінуты вілападобны сярэбраны крыж», аднак ён не быў зацверджаны афіцыйна.

У міжваеннай Польшчы ад 1919 г. Брэст выкарыстоўваў герб, на якім быў адлюстраваны астрог з дзвюма вежкамі паміж зліццём дзвюх рэк. Аднак яго адпаведнасць гістарычнаму гербу была пастаўлена пад сумнеў, таму ў далейшым разглядалася два варыянты герба: нацягнуты лук са стралой і герб, нададзены ў 1554 г. Жыгімонтам Аўгустам.

Польскія ўлады больш прыхільна паставіліся да першага варыянта. Толькі архіўныя пошукі пацвердзілі наяўнасць у Брэста і другога варыянта герба, аднак з-за пачатку Другой сусветнай вайны афіцыйна яго зацвердзіць не паспелі.

Сучасны варыянт герба быў зацверджаны рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў 26 студзеня 1991 г.: «На блакітным полі выяўлены сярэбраны лук з нацягнутай цецівой і страла, накіраваная ўверх». Гэты герб быў зарэгістраваны ў Гербавым артыкуле Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня 1994 г. № 1. Герб Брэста адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Использованные источники

1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI – пачатак XX ст.). Мінск, 1998;

2. Цітоў А. Геральдыка Беларусі (ад пачаткаў – да канца XX стагоддзя). Мінск, 2010;

3 Сайт Брэсцага гарадскога выканаўчага камітэту: http://city.brest.by/topic.php?tid=165.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ