СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
17.5°C
Без особых явлений
Брест
14.8°C
Дымка
Витебск
14.7°C
Без особых явлений
Гомель
16.7°C
Без особых явлений
Гродно
14.7°C
Без особых явлений
Минск
14.1°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Цели и задачи
Профилактика, диагностика и лечение онкологических заболеваний
В Музее народной архитектуры и быта в деревне Озерцо под Минском можно увидеть много оригинальных строений. Некоторые возвели еще в 17-м веке. Все они были привезены сюда из разных уголков Беларуси. Одно из центральных мест в экспозиции занимает Покровская церковь - прекрасный образец деревянного зодчества 18-го века.
Esse Homo // Покровская церковь
Известная белорусская актриса театра и кино Алеся Пуховая поделилась с нами рецептом «Осеннего пирога».
Осенний пирог
Представительства Национального олимпийского комитета в областях и городах.
Представительства
У 1161 годзе па замове прападобнай ігуменні Еўфрасінні майстар-ювелір Лазар Богша стварыў для Спаса-Праабражэнскай царквы крыж-рэлікварый.
Крыж Еўфрасінні Полацкай
Рассмотрим поступки, которые разрешены паломникам в состоянии ихрама (однако они избегают их из-за вынесенных некоторыми людьми фетв):
Ихрам: разрешенные поступки
Программа ТВ

Гістарычны герб Гродна

Гістарычны герб Гродна

Сучасны герб горада Гродна быў зацверджаны рашэннем Гродзенскага Савета народных дэпутаў ад 1 кастрычніка 1990 г.

Апісанне выявы на блакітным полі шчыта гучыць наступным чынам: «Алень, які скача ў правы бок тарчы праз плот, на галаве аленя паміж рагамі ўмацаваны залаты крыж». Гэта так званы алень святога Губерта.

Губерт — каталіцкі святы, апякун паляўнічых. Згодна з легендай аднойчы гэты чалавек пабачыў на паляванні прыгожага аленя з залатым крыжам паміж рагоў. Гэта было ўспрынята Губертам як знак, і ён раздаў усю сваю маёмасць бедным, стаўшы ўзорным хрысціянінам. Верагодна, алень быў абраны сімвалам Гродна таму, што горад быў атачоны вялікімі пушчамі, якія здаўна славіліся багаццем дзічыны.

Лічыцца, што герб з выявай аленя святога Губерта мог быць нададзены Гродна яшчэ ў 1540 г. вялікай князёўнай італьянкай Бонай Сфорцай, аднак першыя пячаткі, на якіх адлюстраваны гэты сюжэт, датуюцца 1565 г.

Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. новыя ўлады пайшлі на змену сімвала былой вольнасці гараджан месца Гродна. У 1802 г. быў зацверджаны герб Гродзенскай губерні: у верхняй частцы тарчы — выява «Пагоні», у ніжняй — выява зубра ў чырвоным полі. У 1845 г. на гербе засталася толькі выява зубра, якая ў наступныя гады нязначна змянялася. Пазней Гродна быў вернуты яго гістарычны герб з выявай святога Губерта, аднак з далучэннем гэтай тэрыторыі да СССР ён перастаў выкарыстоўвацца. Пасля атрымання незалежнасці Беларуссю гораду быў зноў нададзены яго даўні гістарычны сімвал, які ён з гонарам носіць і зараз.

Использованные источники

1.Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн. Полымя, 1998.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ