СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
10.9°C
Без особых явлений
Брест
15.6°C
Ливневый дождь
Витебск
17.2°C
Гроза
Гомель
12.5°C
Дымка
Гродно
13.4°C
Без особых явлений
Минск
14.9°C
Ливневый дождь
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Беларуская народная песня «Чэпурушэчка».
«Чэпурушэчка» // Слухаць
Радзімічы – этнічная супольнасць балцкіх плямён, якая засяляла міжрэчча вярхоўя рэк Дняпра і Сожа. Разам з крывічамі і дрыгавічамі гэтая супольнасць склала аснову для фарміравання беларускай народнасці.
Радзімічы
Царские врата ведут в алтарную часть храма и символизируют собой врата Рая.
Царские врата // Покровская церковь
Суббота выделяет потомков Авраама, Ицхака и Якова из всех народов мира. Причем выделяет куда больше, чем кашрут (религиозные предписания, связанные с пищей) или национальные праздники. Прекратить в субботу все виды деятельности — единственное ритуальное предписание, упомянутое Торой в Десяти заповедях.
Шаббат
Чацвер — дзень, прысвечаны Найсвяцейшаму Сакрамэнту.
Малітва ў чацвер
Витебский областной территориальный фонд государственного имущества (Фонд «Витебскоблимущество») выполняет функции по управлению, учету, распоряжению, приватизации и оценке имущества, находящегося в республиканской и коммунальной собственности.
Фонд «Витебскоблимущество»
Программа ТВ

Банцараўская культура

Банцараўская культура

Банцараўская культура існавала на Беларусі ў V–VIII стагодзях нашай эры. Але ўпершыню пра яе загаварылі ў 1920-х гадах. Засталося многа таямніц і па сення. Адкуль прыйшоў гэты народ? Відавочна, што плямены займалі чужыя пасяленні. Былі яны захопнікамі ці сяліліся і перабудоўвалі знішчаныя паселішча?

У весцы Гарадзішча Мядзельскага раёна знойдзена пасяленне, старэйшае за банцараўцаў. Яно з’явілася ў III-IV стагодзях нашай эры. Прыкладна праз два стагоддзі каля яго была пабудавана абарончая сцяна, валы і роў. Вакол археолагі знайшлі 42 паўзямлянкі. Даследчыкі лічаць: гэта старажытны “горад” банцараўцаў. Цэнтральнае селішча не выкарыстоўвалася для пастаяннага месца жыхарства. Тут захоўвалі запасы ежы. Гарадзішчы іншых археалагічных культур банцараўцы перарабілі. У асноўным, з іх атрымаліся сховішчы, дзе ратаваліся падчас небяспекі.

Балцкае ці славянскае паходжанне?

Плямёны гэтай культуры ранняга сярэднявечча займалі тэрыторыю Паўночнай і Сярэдняй Беларусі. Знойдзена гарадзішча на левым беразе ракі Свіслач. Сотні гадоў таму тут была пляцоўка ў форме авала памерам 50 x 35 метраў, а само пасяленне — ўмацавана рвамі і валамі. Знойдзена пасуда з гліны. Вядома, што яна была зроблена без ганчарнага круга! У некаторых гаршках засталіся абвугленыя рэшткі ежы (проса, гарох, пшаніца). Некаторы посуд меў пашырэнне ў верхняй частцы. Гэта прыкмета славянскіх культур. Але часцей сустракаліся збаны, якія мелі форму слоіка. Даследчыкі адносяць такі посуд да культуры балтаў.

Аднак трэба заўважыць, што славяне таксама маюць адносіны да Банцараўскай культуры, пра што сведчаць некаторыя прызнакі:

  • славянская кераміка была знойдзена ў некаторых гарадзішчах;
  • трупаспаленні ў круглых курганах;
  • жытло з печамі-каменкамі;
  • жорнавыя камяні;
  • славянская гідраніміка Падзвіння.

Навукоўцы прытрымліваюца меркавання: Банцараўская культура сфарміравалася на аснове кіеўскай і днепра-дзвінскай (для апошняй  была характэрна штрыхаваная кераміка).

Першыя пасяленні банцараўцаў размяшчаліся ўздоўж берагоў вадаёмаў. Помнікі першага перыяду - наземныя збудаванні і паўзямлянкі з печамі-каменкамі. Іх знайшлі каля весак  Варонеч (Полацкі раён); Гуры і Сосенкі (Вілейскі раён); Малое Стахава (Барысаўскі раён). Наземны грунтовы могільнік можна ўбачыць каля весак Курчына і Равячка (Мядзельскі раён). Падобная да Банцараўшчыны культура была знойдзена і на смаленскіх землях. Ёсць звесткі пра аналагічныя знаходкі ля Варганаў і Лукомля, Полацка і Віцебска і на тэрыторыі сучаснай Мінскай вобласці. Такія ж гарадзішчы выяўлены:

  • каля вёскі Цясты (Верхнядзвінскі раён);
  • Пруднікі (Міёрскі раён);
  • Беларускае Падзвінне.

Банцараўская культура пакінула пасля сябе могільнікі. Яны датуюцца V–VII стагодзямі нашай эры. Рэшткі крэмацыі размяшчаліся альбо ў вурне, альбо ў ямах. Урны накрывалі звычайна пасудзінамі (ляпныя збаны розных формаў). У пахаваннях сустракаюцца ўпрыгожванні: некаторыя дэталі адзення банцараўцаў, а таксама адзінкавыя рэчы (шкляныя пацеркі, бронзавыя выпуклыя бляшкі, фрагменты касцяных вырабаў). Многа пахаванняў гэтага перыяду выяўлена ў Паўночнай Беларусі. Насыпы на магілах авальныя, круглыя, падоўжаныя. У жыхароў паселішчаў V-VII стагодзяў галоўнымі заняткамі былі жывёлагадоўля і ляднае земляробства. Банцараўцы займаліся рыбнай лоўляй і паляваннем, а таксама рамяством: ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай скур, металургіяй (каляровай і чорнай).

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ