СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
17.5°C
Без особых явлений
Брест
14.8°C
Дымка
Витебск
14.7°C
Без особых явлений
Гомель
16.7°C
Без особых явлений
Гродно
14.7°C
Без особых явлений
Минск
14.1°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Указом Президента Республики Беларусь от 26 августа 1994 года было создано Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь.
Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь
В первые месяцы жизни малыш полностью обеспечен всеми веществами, необходимыми для нормального роста и развития, за счёт грудного молока.
Необходимость коррекции питания при грудном вскармливании
Задачи разработки и реализации экономической политики государства, а также координации работы органов государственного управления в сфере экономического развития возложены на Министерство экономики Республики Беларусь.
Планы программы социально-экономического развития на 2011-2015 годы
В Древнем Китае к столу императора зачастую подавали необычное блюдо. Оно состояло из снега, льда, молока, кусочков апельсина, лимона и зёрен граната. Своеобразный прототип современного мороженого. Как делают лакомство на специализированных комбинатах сегодня? Ответ в видео.
Как делают мороженое?
Образовательный процесс, организованный в соответствии с типовым учебным планом cуворовского училища, предусматривает изучение математики, физики и иностранного языка на повышенном уровне. Его осуществляют 43 педагога, 36 из них имеют высшую и первую квалификационные категории.
Учебный процесс
Ирина Клименко – белорусская клавишница и музыкальная преподавательница.
Ирина Клименко
Программа ТВ

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі

Фіналам першабытнай эпохі чалавецтва стаў жалезны век (VIII–VII стст. да н.э. — IV–V ст. н.э.), калі галоўным матэрыялам для вырабу прылад працы стала жалеза.

Першымі на Беларусі (другая чвэрць першага тысячагоддзя да н.э.) авалодала тэхнікай працы з новай сыравінай мілаградская археалагічная культура. Плямёны займалі поўдзень сучаснай тэрыторыі Беларусі. У другой палове жалезнага веку больш дасканалыя прыёмы засвоілі плямёны днепра-дзвінскай культуры і шнуравікі, якія засялялі цэнтральную і паўночную Беларусь. Лічыцца, што паўднёвыя жыхары Беларусі авалодалі майстэрствам апрацоўкі жалеза адначасова с іншымі еўрапейскімі народамі.

Калі ў бронзавым веку ў насельніцтва была праблема з радовішчамі металу, то ў жалезным такога не было — азёрныя і балотныя жалезныя руды былі шырока распаўсюджаны. Асаблівымі прывілегіямі карысталіся майстры, якія былі адначасова і здабытчыкамі руды, і кавалямі.

Сяргей Ганчарэнка, гісторык:
Жалеза на тэрыторыі Беларуcі ў адрозненні ад бронзы есць. Яго здабывалі з балотнай руды. У падобных печках-домніцах уласна жалеза і здабывалася. Пластамі засыпаўся вугаль і балотная руда. Вугаль падпальваўся, знізу нагняталася халоднае паветра, каб стварыць неабходную тэмпературу, утваралася крыца, якая апрацоўвалася. І выраблялася невялікая колькасць жалезных прадметаў: сярпы, наканечнікі коп’яў, сякеры. Звярніце ўвагу на маленькія сасуды. У іх плавіліся каляровыя металы. У эпоху жалеза з’яўляецца ювелірная справа. У суседняй ветрыне можна пабачыць прадметы, звязаныя з мастацтвам, рэлігіяй: падвескі, скроневыя кольцы, фібулы.

Гаспадарка жалезнага веку

Выкарыстанне жалеза значна пашырыла гаспадарчыя магчымасці насельніцтва. Выкарыстанне сахі з жалезным нарогам, жалезнай сякеры, сярпа, касы фактычна забяспечыла насельніцтва прадуктовымі запасамі, чаго не было ў такіх маштабах раней.

Лад жыцця змяняўся, а з ім з’яўляліся новыя заняткі і прылады працы (нажніцы, абцугі, пілы, напільнікі). Паляпшалася дрэваапрацоўка, што дазваляла рабіць больш дасканалае жытло, транспартныя пабудовы і г.д. Дабрабыт людзей павышаўся, і паміж групоўкамі адбываліся войны з мэтай прысваення лепшага скарбу. Гэта прымушала людзей шукаць цяжкадаступныя месцы для паселішчаў і майстраваць першыя абарончыя збудаванні: капаць рвы, рабіць земляныя валы і г.д.

Паралельна новым заняткам захоўваюцца і ўдасканальваюцца формы прысвойваючай гаспадаркі: палявання, збіральніцтва і рыбалавецтва.

Сацыяльныя зносіны

Гідраграфічная сетка Беларусі (каля 20 тысячаў рэк) спрыяла развіццю гандлю паміж плямёнамі і асваенню новых тэрыторый. На надпоймавых узвышшах і берагавых тэрасах размяшчаліся палі і пасяленні. Абалонныя паплавы былі ідэальным месцам для нарыхтоўкі сена і выпасу жывёлы. Спрыяльную ролю ў станаўленні гаспадаркі і рассяленні старажытных людзей адыграў цёплы і вільготны умерана кантынентальны клімат.

Абапіраючыся на даследаванні, можна сказаць, што ў жалезным веку радавая абшчына перажывала сваё разлажэнне. Тэндэнцыя ўзвышэння асобнага чалавека, сям’і працягвала ўзмацняцца, у плямёнах вызначалася радавая знаць і ўскладняліся ўнутрагрупавыя адносіны.

Духоўная культура насельніцтва

Разам з развіццём і ўдасканальваннем матэрыяльнай культуры насельніцтва, узбагачаўся і духоўны свет.

Значнае развіццё атрымала міфалогія. У жалезным веку практычна кожная жывёліна, з’ява прыроды мелі сваё адлюстраванне ў міфах. Культы папярэдніх эпох знайшлі сабе месца і ў новым перыядзе. Навукоўцы адшукалі каля 100 фігурак жывёл на мілаградскіх гарадзішчах Паўднёвай Беларусі. Таксама ёсць звесткі пра распаўсюджанасць жывёльнага культа сярод плямёнаў зарубінецкай археалагічнай культуры.

Лічыцца, што менавіта ў жалезным веку канчаткова сфарміраваўся пантэон багоў. Узрастае роля бога-грамавіка, які меў і некаторыя аграрныя функцыі. Тым не менш вельмі значным было хтанічнае бажаство, якое адказвала адразу за шматлікія сферы жыцця (дзікія і дамашнія жывёлы, свет памерлых, зямныя воды і г.д.).

Новыя рысы атрымала арнаментыка. Пачалі больш трапляцца салярныя знакі (крыжы, канцэнтрычныя кругі, праменепадобныя лініі), трохкутнікі, вуглы, ромбы, ламаныя лініі. Зігзагі (двайныя і трайныя) можна выявіць у арнаментах днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі, але, што цікава, схожыя матывы прагледжваюцца і ў раннесярэднявечных плямён Латвіі і Літвы.

Характэрнай з’явай для жалезнага веку былі рацыянальныя веды. Да гэтага часу чалавек сабраў пэўны вопыт, які мог удасканальваць, правяраць і перадаваць наступным пакаленням — гэта былі звесткі, звязаныя з астраноміяй, метэаралогіяй, геаграфіяй, прыродазнаўствам).

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ