СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.2°C
Дымка
Брест
9.5°C
Дымка
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Дымка
Гродно
11.1°C
Без особых явлений
Минск
10.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Алесь Бадак (1966) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. У відэа — кароткія звесткі пра творчасць. Аўтар зачытвае верш пра каханне, а мастак — малюе паэтычныя вобразы на пяску.
Алесь Бадак
Летний отпуск! Это долгожданное время для того, чтобы отдохнуть, отвлечься от проблем, каждодневной суеты и позволить себе ничего не делать.
Собираем косметичку в отпуск
В Музее народной архитектуры и быта в деревне Озерцо под Минском можно увидеть много оригинальных строений. Некоторые возвели еще в 17-м веке. Все они были привезены сюда из разных уголков Беларуси. Одно из центральных мест в экспозиции занимает Покровская церковь - прекрасный образец деревянного зодчества 18-го века.
Гроб Господень // Покровская церковь
БелГазета – информационно-аналитический еженедельник. Выходит на русском языке по понедельникам на 32-40 полосах формата А3 тиражом 20 тысяч экземпляров. Учредитель и издатель – ООО «БелГазета».
БелГазета
Нет ничего тяжелее, чем проживать с дорогим тебе человеком последние дни его жизни. Хорошо, если есть возможность поместить умирающего в специальное учреждение (хоспис), где ему будут созданы максимально комфортные условия и обеспечен должный уход.
Уход за умирающим
Мир детства глазами русских художников XIX-XX веков. Такой, почти фотографический реализм, который позволяет смотреть на мир снизу вверх с восхищением ребенка, познающего Вселенную. Цикл документальных серий.
Работы русских художников XIX-XX веков // Часть 3
Программа ТВ

Урбанізацыя на беларускіх землях у XV– XVI стагоддзях

Урбанізацыя на беларускіх землях у XV– XVI стагоддзях

Сялян перасялялі ў гарады па загаду феадала. Так, у выніку ўтварыліся буйныя латыфундыі Агінских, Сапег, Радзивілаў.

Наш сучаснік, калі б патрапіў у мінулае, хутчэй за ўсё, быў бы здзіўлены, бо сярэднявечны горад  выглядаў не як дрэнная кiназамалёўка, а хутчэй наадварот. Гэта быў свет, у якім кожную  раніцу  ажываў рынак, і распараджаўся ўсімі артэрыямі гарадскіх вуліц, свет, у якім жылі і мастакі, і паэты, і прыгожыя дамы, і купцы, і рамеснікі. Але, перш чым разважаць аб развіцці грамадства таго часу, пагаворым пра палітыку і аб перадумовах.

У 1430 годзе вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы -  Свідрыгайла Альгердавіч.  Калісьці  Свідрыгайла Альгердавіч  выступаў ярым апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV стагоддзя.  Але метады былі не зусім  сумленнымі.  “Палеміку”  супраць колішняга «гаспадара» Вялікага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму самога ж  Вітаўта. Той прытрымліваўся яе  ў 90-е гады  XIV стагоддзя. Сутнасць была такая: стварыць  Літоўска-Рускую  дзяржаву з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI стагоддзя Мацей Стрыйкоўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, «абапіраючыся на Русь, што яму спачувала”. Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў, як лічаць даследчыкі, не без дапамогі  князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапасаджаны »гаспадар« пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіраванні дзяржавай. Праваслаўная арыстакратыя »рускіх« абласцей княства пры ім не застаецца абдзеленай, наадварот - усялякія ўшанаванні і даніна павагі сыплются на яе, як з рога багацця, даюцца таксама вьшэйшыя пасады і месца ў »вернай« вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карсаковічы, Хадкевічы, Палазовічы).

Права на ўладу і багацце гэтых асоб прыводзіць да узрастання палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага веравызнання ў жыцці княства, а каталіцкая арыстакратыя страчвае свае сферы ўплыву.  Усе гэта прывяло да змовы супраць Свідрыгайлы Альгердавіча.  І ў ноч на 1 верасня 1432 года  адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі ў Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага.  Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распалася на два дзяржаўных ўтварэння. Як занатаваў летапісец:

»й Литва же посадиша великого князя Жигимонта Кесьтутевича на великое княженне на Вилни ... и приде Швитригайло на Полотесісь и на Смоленскь, и князи руськие и бояре посаднша князя Швитригайла на великое княженне на Руское«. “Княжанне Рускае” стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Але праіснавала  недзе 4 гады. Намінальна, гэта дзяржава-прызрак  загінула ў выніку ваеннага паражэння войскау Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам (1435). Гэта быў вынік, але прычыны былі зусім іншымі.

Авантурныя, неабачлівыя  дзеянні  »князя рускага , які не ў моцы быў адолець тонкай дыпламатыі «вялікага князя на Вільна і Троках« -  вось што прывяло да  краху.

Каб выбіць  з-пад ног  Свідрыгайлы добрую  апору ў выглядзе  праваслаўных феадалаў «рускіх» зямель, кароль  Польшчы Уладзіслаў-Ягайла  са згоды вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча, выдаў прывілей, па якім  усе прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ураўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі (15 кастрычніка 1432 года).  Праз два гады у ВКЛ пачалі тлумачыць неабходнасць такіх мер.

«Гаспадар» жадае «нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлепшага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага ўрону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслівейшага стану гэтых зямель». Услед за гэтай прэамбулай ішлі пункты, згодна якім «рускія» князі  і баяры  маглі  што заўгодна са  спадчыннымі маёнткамі па прыкладзе «іншых месц хрысціянскіх». Цяпер яны мелі права атрымання ў спадчыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі, а  княжацкія і баярскія  падданыя вызваляліся  ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў. На працягу XV стагоддзя  дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага з неабмежаванай манархіі  пераўтварыўся ў манархію  парламенцкага тыпу, якая трымалася на двух “кітах”: Радзе  і Сойме.

У   XV стагоддзі   пры “дварах”  вялася панская гаспадарка.  Яна мела выключна натуральны характар. На землеўладальніка  працавала так званая у тыя часы нявольная чэлядзь.  Праз стагоддзе, калі пашырыліся сувязі са знешнімі  рынкамі, гэтыя гаспадарчыя цэнтры   ператварыліся  ў фальваракі. Пашырылася панская запашка, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў.  Фальварак быў больш арыентаваны на продаж збожжа. Панямонне і Падзвінне — рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі. Менавіта тут і з’явіліся такія  адмысловыя фэадальныя ўладанні.  А Прывілей (1447 ) паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ('чэлядзь нявольная», «людзі пахожыя», «непахожыя») паступова ператварыліся ў адзіны клас-саслоўе — прыгоннае сялянства.

У 1450 годзе згадваецца  фальварак ў маёнтку Менедыкаўскім на Наваградчыне. Упамінаюцца вотчыны і ў запісах Браслаўскага земскага суда за 1481 год  у маёнтку Відзы,  ў 1498  «подле рек Десны», у 1499  — у маёнтку Холхла Менскага павета. Шэраг упамінанняў аб фальварках утрымліваюць дакументы  за 1507, 1524, 1528, 1529, 1548 гады. Часьцей  вопыт фальварачнага гаспадарання згадваецца як невялікае  ўладанне  (вотчына) дробных абшарнікаў, атрыманае  шляхам выкупу  у лятыфундыстаў. Зямля наразалася на валокі (21,36 га). Гэта было прапісана ў дакументах 1557 года  ( «Уставы на валокі).   Да XV стагодзя  на тэрыторыі Беларусі існавала дастаткова развітая сетка гарадоў, нават да ўтварэння  Вялікага княства Літоўскага. У гэты лік уваходзяць гарады, пачынаючы з самых старажытных (Полацк, Тураў) і заканчваючы тымі пасяленнямі, якія былі ўтвораны значна пазней. Навукоўцы прыводзяць наступныя лічбы: да пачатку XV стагоддзя ў  Вялікім княстве Літоўскім было не менш за 62 горада. Што цікава, да канца XVI гэтыя паказчыкі выраслі да 669 (амаль у 10 разоў). Нельга забываць той факт, што некаторыя пасяленні з’яўляліся ў пісьмовых крыніцах значна пазней. Таму колькасць гарадоў на самой справе магла быць значна большай, чым гэта апісана. У такога скачка ёсць таксама і адваротны бок. Пытаннем стаяла тое, што менавіта называлі горадам. Некаторыя ўмацаваныя крэпасці-замкі таксама адносіліся да ліку гарадоў.

У XV-XVI стагоддзях ў  Вялікім княстве ўсё больш і больш развіваецца гандаль. Людзі імкнуліся абменьваць тавары на грошы. Кіраўніцтва Княства  абкладвае сялян грашовай рэнтай, якую нельга было не выплачваць. Людзей у грашовым абароце станавілася ўсё больш. Існуючыя гарады проста не спраўляліся з такой сітуацыяй. Прагрэс у сферы гандлю і апынуўся асноўнай прычынай росту гарадоў.

Другой важнай прычынай сталі феадалы, дакладней, іх жаданне мець большую прыбыль са сваіх уладанняў. Пасля рэформ 30-40-х гадоў  XV стагоддзя  гэты клас атрымаў маёмасныя імунітэты. Буйныя землеўласнікі былі зацікаўлены не толькі ў сялянскай грашовай рэнце, але і ў іншых зборах. Так яны ўсталёўвалі разнастайныя паборы, звязаныя з дзейнасцю  гандляроў і рамеснікаў.  Аднак такая тэндэнцыя не прыйшлася даспадобы Вялікага князя Літоўскага. Гаспадарэнне феадалаў у гарадах значна змяншала прыбытак князя. З гэтай нагоды выйшла пастанова, паводле якой заснаванне новага горада не было магчымым без спецыяльнага прывілея. Самавольныя зборы грошай з насельніцтва забараняліся Статутамі 1529 і 1588 гадоў.  Становішча землеўласнікаў горшылася. Гаспадар не спыніўся на гэтым. 14 артыкул Уставы на валокі (1557)  забараняў арганізоўваць новыя месцы для гандлю бліжэй, чым за 3 мілі ад гарадоў ВКЛ.

Дзяржава не ўхваляла стварэнне новых гарадоў. Аднак  яны ўсё роўна ствараліся. Зацікаўленасць феадалаў узяла сваё: у ІІІ Статут ВКЛ быў далучаны артыкул, паводле якога не патрабавалася больш спецыяльных прывілеяў для стварэння. Тым больш некаторыя пасяленні спачатку засноўваліся, а толькі потым ужо атрымлівалі дазвол.

Асаблівасці урбанізацыі на Беларусі

Гарады раслі і развіваліся нераўнамерна. Найбольш хутка яны раслі на захадзе (Віленскае, Наваградскае, Трокскае ваяводствы). А вось у другой палове XVI стагоддзя урбанізацыйны працэс перакінуўся на ўсходнія землі Беларусі (Віцебскае, Мсціслаўскае, Менскае, Полацкае ваяводствы). Усё ж такі на ўсходніх землях колькасць гарадоў так і не змагла дасягнуць заходняга ўзроўня. Што перашкаджала ці наадварот спрыяла ўтварэнню гарадоў:

  • эканамічнае развіццё усходняй і заходняй частак Беларусі;
  • геаграфічнае асяроддзе;
  • прыродныя ўмовы (лясныя і балоцістыя масівы);
  • заселенасць тэрыторый;
  • знешняя пагроза.

Такім жа ўмовам падпарадкоўваліся і мястэчкі (невялікія населеныя пункты, былі менш за гарады, але больш за вёску па памерах і насельніцтву). Для чаго ствараліся такія паселішчы? Яны былі цэнтрам сельскагаспадарчых раёнаў. Калі-некалі мястэчкі ўтвараліся побач з вялікімі гарадамі. Звычайна ж мястэчкі ўтвараліся побач з феадальнымі замкамі і невялікімі вёскамі. Такая з’ява даказвае, што патрэба ў невялікіх паселішчах такога тыпу была. Іх знаходжанне побач з гарадамі перашкаджала росту і развіццю апошніх.

Буйнейшыя гарады XVI стагоддзя  былі адміністрацыйнымі цэнтрамі. Разам з ростам гарадоў павялічвалася і гарадское насельніцтва. Напрыклад:

  • Бярэсце – канец XIV стагоддзя – 2 тыс. чалавек, 1566 год – 6 тысяч чалавек, XVII стагоддзе – больш за 10 тысяч чалавек.
  • Пінск – 1552-1555 гады – 654 домаўладальніка, 1648 год – 5-6 тысяч домаўладальнікаў.
  • Клецк – 1552 год  – 150 дамоў, 1645 год - 490 дамоў.

Многія былыя мястэчкі станавіліся сярэднімі гарадамі.

Як утваралася гарадское насельніцтва?

Часта сялян перасялялі ў гарады па загаду феадала. Землеўласнік рабіў гэта, каб перамясціць сялян у свае юрыдыкі – тэрыторыю, якая яму падпарадкоўвалася, а на  жыхароў не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада магістрату. Так,  у выніку і ўтварыліся буйныя латыфундыі  Агінских, Сапег, Радзівілау.  Узмяцнялася маемасць феадалаў, якія у хуткім часе перайшлі і да захопу гарадскіх зямель, переўтварылі гараджан у сваіх падданых. Сяляне і самі ахвотна перасяляліся ва ўмацаваныя цэнтры. Многія збягалі ад сваіх гаспадароў, каб стаць свабоднымі ці проста знайсці новага больш дэмакратычнага  феадала.  У горадзе (па тагачасным дакументам) маглі пражываць толькі вольныя людзі. Аднак жа магнаты  працягвалі сваю палітыку перасялення залежных сялян у гарады. На такія ўчынкі гарадская адміністрацыя, бывала, заплюшчвала вочы. А часамі і абаранялі беглых сялян.

Не рэдкасцю былі перасяленні людзей з іншых гарадоў, а таксама краін. Частымі гасцямі станавіліся палякі і расейцы, аднак сустракаліся немцы, шатландцы. У гарадах выхадцы з замежжа звычайна сяліліся побач. Такія вуліцы часта атрымлівалі назвы па нацыянальнасці гасцёў (напрыклад, вуліца Татарская ў Менску).

З пачатку XIV стагоддзя ў вялікія гарады Княства перасяляюцца яўрэі. Яны атрымлівалі спецыяльныя дазволы, каб пражываць на тэрыторыі горада. І вось да XVI стагоддзя яўрэі становяцца значнай часткай насельніцтва гарадоў.

Тонкая палітыка феадалаў не скончвалася на пераманьванні сялян. Гарады папаўняліся за кошт часовых прывілегій. Новыя жыхары на пачатку свайго пражывання ў горадзе вызваляліся ад падаткаў. Так, феадалы прываблівалі да сябе новае насельніцтва. У 1598 годзе Крыштоф Мікалай Радзівіл практываў гэты метад. Новыя жыхары (яны не з’яўляліся падданымі князя) атрымлівалі так званую “волю” на 14 гадоў. Яшчэ раней волі пачалі атрымліваць вялікакняскія гарады (Полацк – 1525, Навагрудак – 1563, Дзісна – 1566, Сураж – 1570).

Магдэбурскае права ў беларускіх гарадах

Па Еўропе ўжо даўно шла хваля атрымання Магдэбурскага права гарадамі. Гэта хваля дайшла і да ВКЛ. Самакіраванне для горада было вельмі важным крокам у далейшым развіцці.

Горад

Дата атрымання Магдэбургскага права

Вільня

1387

Бярэсце

1390

Гародня

1391

Слуцк

1441

Высокае

1494

Полацк

1498

Менск

1499

Браслаў

1500

Навагрудак

1511

Магілёў

1561

Мазыр

1577

Пінск

1581

Віцебск

1597

Орша

1620

Мстіслаўль

1634

Жыхары Магдэбургскіх гарадоў вызваляліся ад гаспадароў. Насельніцтва самастойна кіравала населеным пунктам. Такі склад абставін станавіўся яшчэ больш прывабным для прыгонных сялян: больш шансаў, што гаспадар не зможа дабрацца да ўцекачоў. Аднак насамрэч не ўсё дзейнічала так цудоўна, як хацелася б. У некаторых гарадах патрабаванні магістрата выконваліся не цалкам. Пасля надання многім невялікім населеным пунктам Магдэбурскага права ўлады не хацелі прызнаваць іх гарадамі. Па правілах права на самакіраванне маглі атрымліваць толькі гарады. Мястэчкі такога роскашу не маглі сабе дазволіць. Расшырэнне феадальных юрыдык наносіла вылікі урон гарадской гаспадарцы і вяло да паслаблення ўлады магістрата.  Праз двесце гадоў, ужо у Рэчы Паспалітай,  такі прынцып раздзялення насельніцтва прывеў да таго, што Сейм 1766 года прызнаў Магдэбурскае права толькі за 11  гарадами ВКЛ. Акрамя гэтага юрыдыкі перашкаджалі саслоўнай кансалідацыі гараджан. Феадал карыстаўся бяспошліннымі продажамі  і пакупкамі, а гарадскія купцы не вытрымлівамі такую канкурэнцыю. У выніку большасць гандляроў і рамеснікаў збяднялася.

Функцыі гарадскіх паселішч

Горад заўсёды быў ваенным, культурным, рэлігійным, эканамічным цэнтрам. Невялікія гарады былі цэнтрамі пратэстанцкага руху. У вялікіх кіравалі мітрапаліты і працавала агромністая колькасць рамеснікаў, якія спецыялізаваліся на абсалютна розных відах дзейнасці (ювеліры, дойліды, музыканты, скамарохі ).  У гэты час пачынаюць стварацца бібліятэкі, а пры езуіцкіх калегіумах і праваслаўных брацкіх школах –  тэатры. Развівалася кнігадрукаванне – будаваліся друкарні.  З'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 годзе.

Адна з галоўных функцый любога горада – абарона жыхароў. У гарадах ВКЛ феадалы, мяшчане, землеўласнікі – усе няслі вайсковую службу ў паспалітым рушанні. З горада збіралі налог на ўтрыманне агульнакняжацкага войска. Пры ваенных канфліктах многія мястэчкі ўмацоўваліся, каб зручней было весці абарончыя дзеянні. Такім чынам многія населеныя пункты узмацняліся яшчэ больш.

План горада

У XV-XVI стагоддзях  план горада змяняецца. Замест звыклага замка-дзядзінца ў цэнтры змяшчаецца рыначная плошча. Усе галоўныя, ды і пабочныя вуліцы, звадзіліся на гандлёвую плошчу. За гэты час у жыцці беларускіх гарадоў адбылося шмат змен. Пасяленні пачалі атрымліваць права на самакіраванне. Гарадское насельніцтва расло проста па гадзінах, немалой яго часткай былі сяляне-уцекачы. Тым не менш, горад працягваў выконваць свае спрадвечныя функцыі: месца гандлю, абарона, асвета, цэнтр культуры і рэлігіі. Змястоўнымі  крыніцамі аб гарадскім укладзе на землях Беларусі ў XV-XVI стагоддзях  гісторыкі называюць заканадаўчыя помнікі - Судзебнік Казіміра (1468 ) і Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566 і 1588 ). Па іх можна ўявіць грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, правасвядомасць, мараль і побыт, культуру і мову людзей таго часу. Пэўна самай значнай скарбніцай ведаў  сучасных даследчыкаў стала  'Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 годзе.

Населенасць гарадоў была не надта вялікая:  ад 1,5 да 3 тысяч  жыхароў.  Буйныя цэнтры станавіліся месцам жыхарства 10 тысяч чалавек.  Сярод беларускіх гарадоў  - найстаражытнейшы Полацк  (летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск, ням. летапіс. Плоцэке, у скандынаўскіх сагах Palteskjuborg). Горад згадваецца ў  'Аповесці мінулых гадоў'  ( 862—865гады).   Дата, хутчэй за ўсе,  не вельмі дакладная, бо летапіс пісаўся праз 200—250 гадоў пасля падзей. Паведамляецца пра Полацк і ў Іпацьеўскім  летапісе, дзе вядзецца гаворка пра  Рурыка і яго «мужоў» у якасці заснавальнікаў гарадоў:  И прия Рюрикъ власть всю одинъ... и роздая мужемъ своимъ волости и городы рубити овому Полътескъ, овому Ростовъ...

На той момант жыць у Полацку лічылася прывабным, і гараджане разумелі яго вялікае значэнне. Да такіх высноваў можна прыйсці, абапіраючыся на гістарычныя факты. Вядома, што ў 1464 годзе падчас перамоў з магістратам горада Рыгі жыхарамі гораду было сказана: «А Полтеск тежн есть, хвалячн бога, место славутное ..., а не нюкшое во честн н во всём ні Внлнн, а ні Марнборка, а ні Кданьска».

У  XIV - XVI стагоддзях Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў, Пінск  - сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі. Мяшчанства стала асобным саслоўем. Мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады -магістрат, суд. Права на самакіраванне  першымі атрымалі  -  Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).  Усе рэгіёны ВКЛ былі звязаны паміж сабой рынкамі гарадоў. Рынкі гарадоў. Беларускія купцы( »госці«) - пракладвалі “гасцінцы” - тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Сярэднявечны беларускі горад падзяліў людзей па саслоўях, адсунуўшы аграрыяў на рысу сваіх межаў. Традыцыі феадальных асноў далі расколіну,  а новыя вытворча-грамадскія адносіны ўсё больш авалодвалі розумамі людзей, фарміруючы новы  светапогляд,  адчуванне чалавека ў грамадстве і другія  сацыяльныя ролі. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддяў.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ