СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
17.2°C
Без особых явлений
Брест
19.1°C
Без особых явлений
Витебск
19.9°C
Без особых явлений
Гомель
18.1°C
Без особых явлений
Гродно
19.3°C
Без особых явлений
Минск
16.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Речь идёт о детях, более подверженных «простудным» заболеваниям, чем их сверстники. Что же это за дети такие особенные? Почему они так часто болеют?
Опять на больничном
Описание первого герба белорусского государства содержалось в Конституции Социалистической Советской Республики Белоруссии, принятой 3 февраля 1919 г. I Всебелорусским съездом Советов. Белорусский герб был копией существовавших тогда гербов РСФСР и УССР.
Герб Республики Беларусь
Приготовим сладкий коктейль вместе с известной белорусской актрисой театра и кино Алесей Пуховой!
Приготовим коктейль «Поплавок»
Химический пилинг – это косметологическая процедура, основанная на полном удалении рогового слоя эпидермиса или его части при помощи органических кислот.
Химический пилинг
Ирина Игнатюк — гитаристка, совместившая свой авторский стиль исполнения с танцевальными ритмами Латинской Америки, зажигательным фламенко и восточными мотивами с элементами азиатской и арабской культур.
Гитаристка Ирина Игнатюк. Guitar fusion
Горад Полацк знакаміты мноствам вядомых помнікаў гістарычным асобам. Мы разгледзім скульптуры, узведзеныя ў гонар святых Ефрасінні Полацкай, Мікалая Цудатворца і князя Усяслава Брачыслававіча.
Помнікі гістарычным асобам Полацка
Программа ТВ

Узнікненне Тураўскага княства

Узнікненне Тураўскага княства

Каб размаўляць пра узнікненне Тураўскага княства, спачатку трэба разгледзець гісторыю дрыгавічоў. Гэтыя плямёны насялялі паўднёвую Беларусь у IX – XIII стагоддзях.

Дрыгавічы былі самай развітай групай плямёнаў на Беларусі. На той момант яны не былі ўжо звычайным племенем. У іх існавалі племянныя княжанні. На базе гэтых княжанняў узнікне потым Тураўскае княства.  Па сутнасці, гэта спроба дрыгавічоў стварыць сваю дзяржаву. На пачатку фарміравання новай дзяржаўнай адзінкі дрыгавічы займалі паўночна-заходнюю Міншчыну; усходняя мяжа паселенняў  праходзіла па Бярэзіне і Дняпры да Брагіна; паўдневая – па правябярэжжы Прыпяці (прыкладна сучасная мяжа з Украінай). Левы бераг ракі Заходні Буг і левабярэжнае Панямонне таксама былі  заселены дрыгавічамі. Але няправільна было б казаць, што ўся тэрыторыя дрыгавічоў – гэта Тураўскае княства. Паміж гаспадарамі земляў успыхівалі жорсткія баі за тэрыторыю. Так, паўночная тэрыторыя дрыгавічоў адышла да Полацкага княства. Таксама па частых нападах кіеўскіх князёў на Менск, Заслаўе і Лагойск можна сцвярджаць, што гэтыя тэрыторыі былі памежныя. З боку Тураўскага княства крэпасцямі на мяжы былі Слуцк і Клецк.

Назва “Тураўскае княства”

Назва “Тураўскае княства” у летапісах не сустракаецца. Але няма сумненняў што гэта дзяржаўная адзінка існавала.  Летапісцы  ўжывалі  і назвы “зямля, воласць”. У дачыненні да Турава,  у 980, 1136, 1155 гадах летапісныя крыніцы называюць яго “воласцю”. Князі, якія гаспадарылі ў горадзе, згадваюцца так: “князі, што ў Тураве княжылі” альбо “князі тураўскія”. Пры вывучэнні гісторыі  можна сустрэць назву “Турава-Пінская зямля”.  Яе ўжываюць некаторыя даследчыкі, каб паказаць значнасць Пінска ў Тураўскім княстве. Але гэтак жа ёсць аргументы, якія абвяргаюць такую версію. Першае згадванне Турава паводле летапісаў – 980 год, Пінска – 1097 год. Даследаванні археолагаў паказалі, што да пачатку XI стагодзя Тураў існаваў адзін, без Пінска, гэта значыць, што і асноўныя працэсы фарміравання княства праходзілі без яго ўдзелу. Дынастыя тураўскіх князёў заўсёды жыла ў Тураве, а сталіца Тураўскага княства  ніколі не пераносілася,  нават калі Пінск стаў буйным горадам. У 1005 годзе на тэрыторіі князства  была заснавана Тураўская епархія, адна з самых старажытных на землях Кіеўскай Русі.

“…  Рогволод перешел из заморья, имяше волость свою Полотьске, а Тур Турове, от него же и туровци прозвашася…” Гэта першае згадванне Турава ў летапісе, датаванае 980 годам.

З гэтага запіса можна зрабіць шмат высноў. Летапісец ліча, што жыхары Турава атрымалі сваю назву менавіта ад імя князя, а не ад назвы горада. На тыя часы летапісаў не існавала, верагодна, летапісец даверыўся паданням, якія хадзілі па ўсходнеславянскім землям пра князя Тура. Таксама сцвярждаецца той факт, што Тур і Рагвалод прыйшлі з-за мора. Значыцца, яны не былі заснавальнікамі  гэтых гарадоў. У момант фарміравання Тураўскага княства летапісаў яшчэ не існавала. На жаль, менавіта па гэтай прычыне мала што вядома пра гісторыю княства да згадвання Турава.

Яраслаў  Мудры  і Святаполк  Акаянны

Другі этап гісторыі раннефеадальнага Тураўскага княства пачынаецца з 988 года, калі вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч адабраў уладу ў мясцовых плямённых князёў і аддаў княства свайму сыну Святаполку.

Святаполк


Аднак, што цікава, Святаполку на той момант было толькі 7 год (нарадзіўся ў 981). Зразумела, што разам з ім на пасадзе князя тураўскага быў апякун з ліку давераных асоб вялікага князя кіеўскага. Паводле паведамленняў нямецкага храніста Цітмара Мерзебургскага  (сучаснік падзей), Святаполк у 1009 ці 1010 годзе бярэ шлюб з дачкой польскага караля Бяляслава Харобрага. Яна прыязджае да мужа ў Тураў разам са сваім епіскапам Рэйнбернам.

Бяляслаў Харобры


У канцы 1012 года князь кіеўскі Уладзімір саджае Святаполка з яго сям’ёй у турму. Навукоўцы мяркуюць, што Святаполк хацеў з дапамогай Баляслава аддзяліцца ад Кіева, з-за гэтага яго сям’ю і заключылі ў цямніцу. Лёс жонкі Святапока невядомы. Што ж датычыцца яго самаго, па просьбах кіеўскага баярства Уладзімір вызваліў яго. Але ж ён адправіў Святаполка ў Вышгарад, дзе той знаходзіўся пад наглядам.

У ліпені 1015 года, падчас падрыхтоўкі да карнага паходу на Яраслава Наўгародскага, памірае князь кіеўскі - Уладзімір Святаславіч. Замест яго баярства Вышгарада і Кіева назначае князем Святаполка. У гонар свайго княжання Святаполк выпускае манету “Святаполк на стале, а се яго срэбра”.

Яраслаў Наўгародскі

Пасля таго, як Святаполк нечакана атрымлівае кіеўскі прастол, ён пачынае лічыць небяспечнымі сваіх братоў - Барыса і Глеба - і  ўпэўнены, што яны могуць адняць у яго ўладу.  Ён  пасылае да іх забойцаў. Падступны план па забойству сапернікаў ажыццяўляецца - Барыса спасціглі  на рацэ  Альце, а Глеба забілі пад Смаленскам. Такі ўчынак князя  не мог выклікаць адабрэння ў Ноўгарадзе, дзе княжыў  Яраслаў, які разумее, што лёс Барыса і Глеба таксама можа спасцігнуць і яго самаго. Ён вымушаны уступіць ў барацьбу за пасаду вялікага князя кіеўскага. Было гэта помстай за братоў альбо ж проста жаданнем улады, дасюль невядома.

Яраслаў разбівае свайго брата ў бітве пад Любечам і Святаполк збягае да свайго цесця ў  Польшчу. Але ў 1018 годзе ён вяртаецца з польскай дапамогай. Бітва за Кіеў адбываецца на рацэ Заходні Буг. Войска князя кіеўскага разбіты, сам Яраслаў разам с чатырма ваярамі вымушаны бегчы назад у Ноўгарад. Польская армія Святаполка, тым часам, пачала свавольнічаць. Гэта не спадабалася Святаполку, і ён аддаў прыказ паціху знішчаць палякаў. З-за гэтага польскі  кароль  Бяляслаў Харобры вяртаецца да сябе ў Польшчу, але не з пустымі рукамі. Разам з сабою ён бярэ вялікакняжацкія скарбы і сям’ю Яраслава Наўгародскага.

Менавіта ў гэты час сам  Яраслаў вяртаецца з новым войскам да Кіева, каб адваеваць назад пасаду князя. Святаполк застаўся зусім без дапамогі і вымушаны прыняць крайнія меры: ён звяртаецца па дапамогу да печэнегаў. У 1019  пачалася доўгая жорсткая сеча паміж братамі. Як ні сімвалічна, але дзея адбываецца на рацэ Альце, пад Пераяслаўлем, дзе загінуў Барыс. У гэтай бітве перамагае Яраслаў, а Святаполк ратуецца бегствам за мяжу. У летапісах (якія, вядома, пішуць пераможцы) Святаполку надаюцца цалкам негатыўныя рысы, але ж там ёсць і шмат звестак пра становішча Тураўскага княства на той час:

  • Святаполк хацеў аддзяліцца ад Кіева;
  • Баляслаў Харобры аддаў сваю дачку замуж за князя тураўскага Святаполка;
  • Святаполк заставаўся тураўскім князем, нават у час княжання ў Кіеве.

Улічваючы гэтыя факты, можна адзначыць, што тураўскія землі знаходзіліся на высокім узроўні развіцця на той момант.

Ізяслаў Яраславіч

Наступным тураўскім князем стаў  трэці па старшынству сын Яраслава Мудрага - Ізяслаў Яраславіч. Ён быў актыўным палітыкам. Удзельнічаў у паходах у Мазовію, меў дыпламатычныя зносіны з дваром польскага караля Казіміра, і ў 1043-1047 ажаніўся з польскай князёўнай Алісай-Гертрудай. З 1054 года, пасля смерці Яраслава Мудрага, княжыць у Кіеве. У сакавіку 1067 узяў Менск, але ў 1068 годзе пацярпеў паражэнне ад полаўцаў і ўцёк у Польшчу. На княжанне ў Кіеў ён вяртаецца толькі праз дзесяць гадоў, у 1078 годзе. Але ў гэтым жа годзе ў бітве на Нежацінай ніве Ізяслаў Яраславіч гіне. З-за вельмі актыўнага палітычнага жыцця, у вялікага князя кіеўскага не было часу на Тураўскае княства. Адзначаецца толькі, што жыхары ў той час жылі спакойна, войны іх не закранулі.

Ізяслаў Яраславіч


Пасля смерці Ізяслава Яраславіча кіеўскім князем стаў яго малодшы брат Усевалад Яраславіч. Сынам Ізяслава  -  Яраполку і Святаполку -  ён пакінуў надзелы, якімі валодаў іх бацька. Аднаму з іх – Святаполку - Наўгародскае княства. Другому перайшло  Уладзіміра-Валынскае княства, і той прыдаў да яго тураўскія землі. З таго моманту гісторыі гэтых двух княстваў цесна звязаны.

Яраполк Ізяславіч і Святаполк Ізяславіч

Утрымаць уладу на валынскіх землях было не так проста. Шлі межусобныя войны. Мясцовыя феадалы ды і кіеўскі князь не хацелі здавацца ў барацьбе за землі. Так, з летапісных крыніц вядома, што ў 1084 годзе браты Васілька і Валадар Расціславічы выгналі Яраполка з Валынскага князства.

Яраполк Ізяславіч

 

Святаполк Ізяславіч


У адказ кіеўскі князь пасылае сваё войска на чале з Уладзімірам Манамахам на гэтыя землі і дапамагае Яраполку ўзнавіцца. І зноў усё не так проста, як хацелася б. Яраполк  жадае занять пасаду ў кіеўскім княстве, і  ў 1085 годзе пачынае барацьбу з кіеўскім князем Усеваладам. Тады Усевалад Яраславіч зноў адпраўляе ў Валынскае княства Уладзіміра Манамаха. На гэты раз ужо каб скінуць Яраполка  з пасады, той  збягае ў Польшчу, а кіеўскі князь Усевалад перадае пасаду Уладзімірскага і Тураўскага князя Давыду Ігаравічу.  У 1087 годзе Яраполк вяртаецца і адваёвывае сваю пасаду назад. Аднак ненадоўга. Праз некалькі дзён пасля вяртання яго забіваюць пад Звенігарадам.

Пасаду зноў займае Давыд Ігаравіч. Але ў хуткім часе гэту пасаду займае брат Яраполка – Святаполк  (пасля смерці бацькі ён атрымаў Наўгародскае княства). Ніхто не перашкаджае яму зрабіць гэта. Усе прызнаюць за Святаполкам гэта права. А ў 1093 годзе Святаполк займае пасаду і кіеўскага князя. Ён вядзе шматлікія баі з полаўцамі. Пасля Любечскага з’зда (1097 г.) Святапоку аддаюць Тураўскую зямлю. Улічваючы яшчэ яго пасаду кіеўскага князя, ён атрымлівае і Кіеў з Ноўгарадам. Вядома, што на княжанне ў Кіеў Святаполк прывёў сваю “новую” тураўскую дружыну. Княжыў  ён да 1113 года. Яго сын Яраслаў не атрымаў пасля смерці бацькі Тураўскага княства, і новым гаспадаром стаў Уладзімір Манамах.

На гэтым другі перыяд гісторыі раннефеадальнага Тураўскага княства скончваецца.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ