СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.9°C
Без особых явлений
Брест
19.8°C
Без особых явлений
Витебск
15.3°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Ливневый дождь
Гродно
16.0°C
Без особых явлений
Минск
16.3°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Солнечные очки не только защищают наши глаза от яркого солнца и вредных ультрафиолетовых лучей, но и являются незаменимым модным аксессуаром в гардеробе любой девушки.
Смотрим в оба
«Мурованка» – так еще называют этот храм. На его стенах остались следы от пуль и картечи со времен русско-польских войн и от обстрела войск Карла XII. А, между тем, этой церкви, по мнению историков и археологов, не менее 600 лет!
Церковь Рождества Богородицы в Мурованке
В соответствии с Конституцией политическая жизнь в Республике Беларусь осуществляется на основе многообразия политических институтов, идеологий и мнений.
Политические партии, общественные объединения. Общая информация
На Общевойсковом факультете осуществляет подготовку высококвалифицированных офицерских кадров для Вооруженных Сил и других силовых ведомств Республики Беларусь.
Общевойсковой факультет
Летний отпуск! Это долгожданное время для того, чтобы отдохнуть, отвлечься от проблем, каждодневной суеты и позволить себе ничего не делать.
Собираем косметичку в отпуск
Какие редкие снимки можно найти в фондах Национального исторического музея? Как пополнялась коллекция во времена СССР? Вся Беларусь предлагает посмотреть на уникальные фото из архивов.
Старинные снимки
Программа ТВ

Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях

Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях

На усходнеславянскіх тэрыторыях існавала моцная традыцыя язычніцтва (паганства), таму распаўсюджванне хрысціянства сутыкнулася з пэўнымі перашкодамі.

Гісторыкі і зараз пры разгледжванні пытання аб прыняцці хрысціянства, не забываюць пра дваяверства. Многія людзі пасля прыняцця новай рэлігіі ўсё ж такі заставаліся вернымі старым багам.

Так склалася, што пагантсва і хрысціянства пачалі суіснаваць. Некаторыя элементы язычніцтва перайшлі ў новую рэлігію. Просты люд працягваў жыць па старым календары, і святарам прыходзілася ўлічваць гэта. Царква свае святы дапасоўвала да календара паганскага.

На працягу яшчэ некалькіх стагоддзяў (да XIII ст.) на ўсходнеславянскіх землях функцыянавалі паганскія свяцілішчы.

Паміж хрысціянствам і язычніцтвам пачынаецца барацьба, аднак пісьмовыя крыніцы, нажаль, данеслі нам аб гэтых падзеях няшмат. Атрыбуты хрысціянства – гэта абразкі з выявамі святых, крыжы з выявамі Езуса Хрыста, атрыбуты язычніцтва – лунніцы – тыповыя язычніцкія ўпрыгожванні, падвеска ў выглядзе каня – тыпова мужчынскае упрыгожванне.

Полацкі варыянт прыняцця хрысціянства

Лаўрэнцьеўскі летапіс піша пра тое, што Ізяслаўль быў заснаваны ў апошняй чвэрці X стагоддзя князем Уладзімірам Святаславічам. Існуе меркаванне, што менавіта ў Ізяслаўлі быў пабудаваны першы манастыр на тэрыторыі Беларусі. Але археолагі не знайшлі рэшткі пабудовы.

Ёсць яшчэ цікавае меркаванне наконт хрысціянізацыі Беларусі. “Сага аб хрышчэнні” дае навукоўцам падставу думаць, што Торвальд Вандроўнік мае дачыненне да распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі. Гэты чалавек прымаў актыўны ўдзел у хрышчэнні Ісландыі. У “Сазе” распавядаецца пра падарожжа Торальда на ўсход з мэтай распаўсюджвання рэлігіі. Сказана, быццам бы ён знайшоў упакаенне “на высокай гары ўверх па цячэнню Драўна ў царкве Іаана”.

Здавалася б, прычым тут Полацк? Крыху раней у “Сазе” гаварыцца, што Торальд быў у Полацку. Пахаванне не знойдзена і сёння. Даследчыкі мяркуюць, што Вандроўнік застаўся жыць у Полацку і нават стварыў хрысціянскую абшчыну. Пасля смерці яго пахавалі прыхаджане.

Самая лагічная і не акутаная тайнамі версія — хрысціянтсва было прынята ў Полацку загадам зверху, адразу пасля Кіева – у 988 годзе. Хутка пасля гэтага ў Полацку пачаў княжыць Ізяслаў, сын Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды. Новы князь быў вельмі набожным чалавекам, пра што сведчаць летапісы. Пры ім хрысціянства актыўна развівалася. І ўжо ў 992 годзе ў Полацку ўтвараецца старажытнейшая на Беларусі Полацкая епархія, кіраўніком якой стаў Міна.

Ізяслаў і Рагнеда лічацца першымі хрысціянамі на Беларусі. Пасля таго, як Уладзімір адправіў жонку з сынам у Ізяслаўль, Рагнеда прыняла пострыг і стала манахіняй. Яе новае імя было Анастасія. Але пра месцазнаходжанне манастыра ў летапісе нічога не распавядаецца. Вядома толькі, што Рагнеда памерла ў 1000 годзе. Яе сын, Ізяслаў, не надоўга перажыў сваю маці. Праз год ён таксама памёр.

У 1003 годзе на полацкі прастол садзіцца Брачыслаў Ізяславіч. Ён княжыў у Полацку да 1044 года, аднак навукоўцам нічога не вядома пра развіццё новай рэлігіі пры гэтым князі.

Гісторыя хрысціянства была значна цікавей пры Усяславе Брачыславічу. Мала хто ў беларускай гісторыі можа параўнацца з гэтай персонай. Нават пры жыцці князя пра яго хадзіла шмат легенд і паданняў. Многія верылі, што князь нарадзіўся пры дапамозе вяшчунства і мог ператварацца ў птушку ці ваўкалака. Адсюль і дадатак да імя — Чарадзей. Аднак, такія чуткі пра князя толькі ўмацоўвалі і без таго яшчэ магутныя путы паганства.

Пры кананізаванні Барыса і Глеба (гэта былі браты дзеда Усяслава Браніславіча), князь аддаваў шмат увагі гэтаму мерапрыемству. Спачатку шанаванне памяці святых Барыса і Глеба праводзілася толькі ў Кіеве. Аднак Усяслаў Чарадзей пасадзейнічаў таму, каб традыцыя распаўсюдзілася і ў Полацку. Пра поспех ідэі князя кажа археолагам фрэска Барыса і Глеба ў Бельскім (Барысаглебскім) манастыры і віслая пячатка з выявай Глеба. Пазней гэтыя імёны — Барыс і Глеб — атрымалі сыны Усяслава Брачыславіча.

У сярэдзіне XI стагоддзя ў Полацку быў пабадаваны Сафійскі сабор — адзін з трох сабораў Сафіі на землях усходніх славян.

Полацкая княжацкая сям’я была цесна звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром, які падтрымаў Усяслава яшчэ ў 1068 годзе ў Кіеве. Увогуле ў Полацку ў XII стагоддзі функцыяніравалі прыкладна 10 культавых манументальных збудаванняў і тры манастыры.

Да  поўнай перамогі хрысціянства заставалася яўчэ доўга. У сельскай мясцовасці працэс хрысціянізацыі ішоў асабліва зацягла. Пахавальныя абрады заставаліся язычніцкімі, спатрэбілася шмат намаганняў, каб распаўсюдзіць хрысціянскі пахавальны абрад.

Прыняцце хрысціянства на тураўскіх землях

Калі ў Полацку ўсё праходзіла больш-менш мірна, то ў Тураве разгарнулася сапраўдная духоўная вайна. Хрышчэнне было насамрэч крывавым. Адно з тураўскіх паданняў распавядае пра каменныя крыжы, якія прыплылі ў горад па крывавай рацэ. Існуе легенда пра пакутніка Дыянісія, які прыйшоў прапаведваць новую рэлігію і загінуў ад рук язычнікаў.

Пасля хрышчэння Русі Уладзімір адправіў свайго сына Святаполка з місіяй у Тураў. Сам князь заснаваў каля Пінска Лешчынскі манастыр. Таксама Уладзімір заснаваў Тураўскую епархію ў 1005 годзе, першым епіскапам якой стаў Фама.

Пазней, калі Святаполк займеў шлюб з дачкой польскага князя Балеслава, ён пасварыўся з бацькам. Палякі вызнавалі каталіцызм. Святаполк спрабаваў распаўсюдзіць гэта адгалінаванне хрысціянства, але Уладзімір быў супраць. Ён арыштоўвае сям’ю Святаполка і епіскапа Рэйнберна. Стаўшы князем кіеўскім, Святаполк дзеля захавання сваёй пасады аддае загад забіць Барыса і Глеба, якія былі абвешчаны потым першымі святымі на ўсходнеславянскіх землях. 1054 год стаў фатальным для хрысціянства: яно канчаткова раскалолася на праваслаўе і каталіцтва.

Значэнне прыняцця хрысціянскай рэлігіі на Беларусі

Так супала, што хрысціянства на беларускіх землях распаўсюджвалася разам з утварэннем дзяржаўнасці. Безумоўна прыняцце новай рэлігіі станоўча паўплывала на стварэнне дзяржаўных адзінак.

Хрысціянская вера ў адзінага Бога адпавядала дзяржаўнаму строю — уладу павінен трымаць у сваіх руках адзін князь. Духавенства было апорай для князя, таму часта князі назначалі у гэтыя колы людзей, якія потым маглі б падтрымаць уладу. Хрысціянскае вучэнне сцвярджала, што ўсялякая ўлада ад Бога, гэта значыць улада была нязменнай і свяшчэннай.

За кошт прыняцця хрысціянтсва свой аўтарытэт паднялі Полацкае і Тураўскае княствы. А пазней і Вялікае княства Літоўскае. Гэтыя дзяржавы сталі ў адзін рад з іншымі хрысціянскімі краінамі Еўропы. А гэта  паспрыяла на развіццё гандлю і рамяства, пераймання іншага досведу і наладжванню сувязей.

Новая рэлігія садзейнічала і культурнаму ўзросту: будаваліся манастыры, пісаліся і перапісваліся кнігі, хаця і дазволіць сабе такую раскошу маглі далёка не ўсе. Пры манастырах засноўваліся бібліятэкі. Фарміравалася новае саслоўе — духавенства, якое мела значны ўплыў на насельніцтва.

Ды і ўвогуле маральны стан грамадства змяніўся. Запаведзі садзейнічалі добрым хрысціянскім адносінам паміж людзьмі. А гэта было, напэўна, і застаецца самым  галоўным.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ