СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
24.1°C
Без особых явлений
Брест
25.4°C
Без особых явлений
Витебск
23.1°C
Без особых явлений
Гомель
24.6°C
Без особых явлений
Гродно
24.2°C
Без особых явлений
Минск
22.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Валяние –– традиционное для славян ремесло, которое из необходимого для жизни занятия превратилось в искусство.
Валяние
Судебная власть в Республике Беларусь принадлежит судам. Система судов строится на принципах территориальности и специализации.
Судебная власть в Республике Беларусь
Наиболее известным мировым краудфандинговым сервисом можно назвать сайт Kickstarter.com. Любой пользователь может зарегистрироваться, рассказать о своем проекте и установить желаемую сумму. Не остались в стороне от «Кикстартера» и белорусы.
Белорусы на Kickstarter: Aterdux Entertainment
Согласно церковному преданию, первые христианские миссионеры могли появиться в Турове ещё до крещения Киева.
История Туровской епархии
В начале прошлого века цирк в Минске был необычайно популярен. И во многом этот успех определяли клоуны.
Заплатить за билетик в цирк? Как пожелаете!
Владимир Пефтиев — один из наиболее влиятельных бизнесменов Беларуси. Родился в 1957 году в Бердянске (Украина).
Топ-10 бизнесменов Беларуси. Владимир Пефтиев
Программа ТВ

Першапачатковае засяленне Беларусі

Першапачатковае засяленне Беларусі

У час палеаліту (100-10 тысяч гадоў да нашай эры) клімат змяняўся. Пачалося глабальнае пахаладанне. Чалавек быў вымушаны прызвычайвацца да новых кліматычных умоў.

Лічыцца, што чалавек з’явіўся ва Усходняй Афрыцы. Магчыма, прарадзімай таксама магла быць Паўднёвая Азія. На поўдзень Усходняй Еўропы першабытны чалавек пранік прыкладна мільён гадоў таму. Аднак на тэрыторыі паўднёвай Беларусі ён апынуўся каля 100 тысяч гадоў таму. Гэта былі неандэртальцы.

У 1856 годзе ў Германіі ў мясцовасці Неандэрталь навукоўцы ўпершыню выявілі рэшткі гэтых людзей. Яшчэ адна назва першапасяленцаў – палеантрапы. У Еўропе неандэртальцы затрымаліся на 70 тысяч гадоў і пакінулі нямала доказаў свайго існавання. 600 стаянак і месцазнаходжанняў прылад працы палеантрапаў выяўлена сёння ва Усходняй Еўропе.

Пачатак гiсторыi Беларусi пачынаецца з каменнага веку. Першыя людзi маглi прыйсцi на абшары нашай краiны ўжо ў сярэднiм палеалiце. Пра гэта сведчаць выяўленыя археолагамi на паўднёвым усходзе цяперашняй Беларусi архаічныя крамянёвыя прылады для палявання i апрацоўкi скуры. Яны маглі належаць неандэртальскаму чалавеку. А значыць, перыяд, пра які ідзе гаворка - 100 - 40 тыс. гадоў да н.э. Праўда, падобнае датаванне не мае надзейных геалагiчных, археалагiчных i палеанталагiчных падставаў, таму шэраг вучоных аспрэчвае дадзеную гіпотэзу.

Сяргей Ганчарэнка, гісторык:
- З’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі датуецца 40 тысячамі гадоў таму. Лічыцца, што гэта маглі быць неандэртальцы. Але доказу таму няма. У Бранскай суседняй вобласці задакументавана знаходжанне неандэртальцаў. І значыць, хутчэй за ўсе, неандэртальцы на нашай тэрыторыі ўсе ж жылі. Як вядома, прамымі продкамі чалавека сталі не неандэртальцы, якія вымерлі, а краманьенцы.

На тэрыторыі Беларусі існуюць стаянкі эпохі ранняга палеаліту. Гэта помнікі каля в. Бердыж (Чачэрскага раёна), вескі Абыдавічы (Быхаўскага раёна), Свяцілавічы (Веткаўскага раёна).

Неандэртальцы былі вельмі падобны да сучасных людзей. Яны мелі невялікі рост (155-165 сантыметраў). Ніжняя сківіца была скошана, надвочныя валікі выступалі.

Палеантрапы займаліся пераважна паляваннем і збіральніцтвам. Сярод прылад працы першалюдзей галоўнымі былі востраканечнікі, ручныя рубілы, скрэблы. Пакуль маманты, валасатыя насарогі жылі на тэрыторыі Беларусі (яны сышлі з пацяпленнем), чалавек жыў за кошт палявання. Цеплыя скуры і жытло выратоўвалі палеантрапаў ад нізкіх тэмператур. Лічыцца, што ў палеаліце з’явіліся расткі будучай культуры: неандэртальцы хавалі сваіх суродзічаў з некаторымі рытуаламі. Таксама ёсць доказы пачатку мастацкай творчасці.

Эпоха краманьёнцаў

Пасля палеантрапаў у гісторыю чалавецтва ўваходзяць новыя героі – краманьёнцы. Яны з’явіліся на Беларусі 40-35 тысяч гадоў таму. Краманьёнцы знешне нічым не адрозніваліся ад сучасных людзей. Праўда, мала хто з іх дажываў да 25 гадоў.

Рэшткі жыццядзейнасці краманьёнцаў археолагі выявілі ў весцы Юравічы Калінкавіцкага раёна. Першыя раскопкі ў Юравічах датуюцца 1929 годам. Тады мясцовыя жыхары не маглі вызначыць, каму належаць велізарныя косткі, знойдзеныя на схіле ўзгорка. За справу ўзяўся настаўнік школы Юльян Попель, падключыліся археолагі з Мінска. Так было адкрыта найстаражытнейшае на Беларусі селішча першабытных людзей, якія жылі тут у верхнім палеаліце ​​прыкладна 26 тысяч гадоў таму. Ужо ў 70-х гадах мінулага стагоддзя недалека ад Юравіч знайшлі яшчэ некалькі неалітычных стаянак. Але з 1976 года  цікавасць навукоўцаў да тутэйшых мясцін была «замарожана».   Аднавілі работы ў  2005. У выніку тут быў знойдзен мамант. Калі інструменты стукнуліся аб нешта цвёрдае, археолагі ўбачылі белую косць. Бівень, а побач чэрап, рэбры, пазванкі. Калі раскапалі трэці паўтараметровы бівень, зразумелі:  гэта толькі маманцяня. Шкада, ад дарослай асобіны засталіся толькі фрагменты. Зрэз зямлі на месцы раскопак нагадвае пластовы пірог. Спачатку 1.5 метра аднастайнай пясчанай пароды, а ніжэй палоскі зямлі зялёных і шэрых адценняў. Тут у сантыметрах «закансерваваны» тысячагоддзі.

Па даследаваннях археолагаў можна сказаць, што асноўнай жывёлай на паляванні заставаўся мамант. Таксама ў паселішчах знайшлі косткі дзікіх коней, быкоў. Прычым, буйнейшыя з костак краманьёнцы выкарыстоўвалі пры будаўніцтве жытла.

Яшчэ адна краманьёнская стаянка выяўлена на Пасожжы каля вескі Падлужжа. Адкрыў яе ў 1926 годзе беларускі савецкі вучоны-археолаг, заснавальнік вывучэння каменнага стагоддзя на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя - Канстанцін Палікарповіч. Адкрыццё Бердыжскай стаянкі на Сожы даказала пражыванне людзей у верхнім палеаліце ​​на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя. У 1928-1929, 1938, 1950-1951 гадах Палікарпавіч арганізуе раскопкі палеалітычнай стаянкі Бердыж. Радыёвугляродны аналіз паказаў, людзі жылі тут каля 24 тысяч гадоў таму.

Пасля гэтага Канстанцін Палікарповіч пачынае весці пошук палеалітычных стаянак у гэтым рэгіёне. У 1930 адкрывае стаянку Елісеевічы пад Бранскам. Да 1948 года вядзе тут даследаванні, пры якіх былі выяўлены рэшткі жылля, багаты каменны і касцяны інвентар. Найбольш цікавыя знаходкі - пласцінкі з біўняў маманта з арнаментам і статуэтка жанчыны. У 1947 годзе археолаг паралельна кіраваў раскопкамі палеалітычнай стаянкі ў Юдзінава і першым даследаваў і дакладна інтэрпрэтаваў жылле палеалітычнага чалавека, пабудаванае з костак маманта.

У параўнанні з неандэртальцамі, краманьёнскія прылады працы былі значна багацей і разнастайней: скрабкі, пласціны, нажы, кінжалы, разцы. Сёння навукоўцы не могуць аднавіць жытло эпохі палеаліту. Даследчыкі намалявалі прыкладны партрэт жытла краманьёнца. Яно будавалася пераважна з буйных костак маманта, а зверху пакрывалася скурамі. У пабудове знаходзілася вогнішча. Плошча хат была рознай: ад 15 да 50 метраў. У некаторых было некалькі перагародак. Такім чынам жытло ператваралася ў шматпакаёвую кватэру. У некаторых пабудовах асобна прысутнічаў пакой для рэлігійных абрадаў.

Фінальнапалеалетычнае насельніцтва на Беларусі

Апошні ледавік пакінуў тэрыторыю Беларусі каля 15 тысячагоддзяў таму. Клімат, тым не менш, заставаўся яшчэ суровым. Тэмпературы на працягу года былі на некалькі градусаў ніжэй за сучасныя. Насельніцтва гэтага перыяду адносіцца да розных археалагічных культур. Пасля знікнення ледавіка Падняпроўе засялілі плямёны грэнскай культуры. Назва паходзіць ад стаянкі на Чачэршчыне каля вескі Грэнск. Аднак адкуль з’явіліся гэтыя плямёны на Беларусі, яшчэ не высветлена. Сцвярджаць дакладна нельга, але існуе некалькі версій – што яны прыйшлі з Паўночнай Украіны ці з Паўднёвай Прыбалтыкі. Асаблівасцю грэнцаў можна лічыць асіметрычныя наканечнікі стрэлаў, якія вырабляліся з адшчэпаў. Распаўсюджанымі былі разнастайныя скрабкі і разцы. Усе прылады працы з крэменю.

Свідэрская культура распаўсюдзілася на Паўднёвым захадзе беларускіх зямель. Сваю назву атрымала ад вескі Свідры Вельке (Польшча).

Месцы стаянак свідэрскай археалагічнай культуры:

  • берага Верхняй Прыпяці;
  • Сярэдняе і Ніжняя Панямонне;
  • Паўднёвая і Паўднёва-Заходняя Літва;
  • Цэнтральная і Усходняя Польшча;
  • Паўночны захад Украіны;
  • Бабровічы Івацэвічскага;
  • Валеўка Навагрудскага;
  • Заазер’е Пінскага;
  • Опаль Іванаўскага;
  • Нобель Зарэчненскага Україна.

Адметнай рысай  плямёнаў свідэрскай культуры былі пласцінкі - пласціначныя нажы, скрабкі. Для палявання выкарыстоўваліся доўгія наканечнікі.

У гэты час на тэрыторыі Беларусі жылі прадстаўнікі іншых археалагічных культур (лінгбійская, арэнсбургская). Навукоўцы высветлілі, што людзі фінальнапалеалітычнага часу звычайна сяліліся на берагах Прыпяці, Дняпра, Нёмана. Знойдзена больш за 20 стаянак такога тыпу. Беларускія землі былі амаль пустыя з-за суровага клімату. Ледавік ужо адыйшоў, але наступствы яго засталіся. Чалавеку патрэбны быў час, каб звыкнуцца з новымі ўмовамі існавання. Таму стаянкі былі пераважна кароткачасовымі, а плошчы паселішчаў - не надта вялікімі, круглымі ці авальнымі па форме.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ