СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
24.1°C
Без особых явлений
Брест
25.4°C
Без особых явлений
Витебск
23.1°C
Без особых явлений
Гомель
24.6°C
Без особых явлений
Гродно
24.2°C
Без особых явлений
Минск
22.7°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
История Евгения Добротворского. Особенности советских кикбоксеров.
Карьера Евгения Добротворского
Какие балаганы выступали и как проходили цирковые выступления первых артистов в прошлом белорусской столицы? Вся Беларусь расскажет.
Балаган, сальто-мортале и первый минский цирк
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам, або музеяў-скансэнаў.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Актриса Алеся Пуховая делится с нами рецептом необыкновенно вкусного лакомства!
Творожно-фруктовый крем
Сметана прекрасно усваивается, а также стимулирует пищеварение. Этот продукт содержит лецитин, то есть помогает растворять холестерин и не дает ему откладываться на стенках сосудов.
Как делают сметану?
Поляки — третья по численности национальная группа в Беларуси. По данным переписи 2009 года, в стране зарегистрировано 294 549 граждан польской национальности. Доля поляков в общей численности населения Беларуси постоянно уменьшается: в 1989 году она составляла 4,1%, в 2009 году — 3,1%. Этот процесс проходит в основном в ре-зультате ассимиляции и миграции.
Поляки в Республике Беларусь
Программа ТВ

Барысу Кіту 6 красавіка споўнілася 105 год

Барысу Кіту 6 красавіка споўнілася 105 год

Вучоны ў галіне астранаўтыкі, матэматык, фізік, хімік, заслужаны прафесар Мэрылендскага універсітэта (ЗША), акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Пра жыцце гэтага знакамітага беларуса варта здымаць кіно.

Жыццё Барсы Кіта, яго асветніцкая і навуковая дзейнасць, — сапраўданая легенда для сучаснага пакалення беларусаў. Жывы сведак амаль усіх падзеяў на Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя, ён ўяўляецца патрыяхам беларускасці. Дасягненняў Барыса Кіта хопіць на некалькіх жыццёвых лёсаў, — аднаўленне беларускамоўнай гімназіі ў умовах апалячвання, арганізацыя беларускай настаўніцкай семінарыі падчас нямецкай акупацыі, удзел ў распрацоўцы вадароднага паліва для касмічных сістэм Navaho і Apollo.

Барыс Кіт распавядаў пра Беларусь ў ЗША і быў кіраўніком навуковай групы аддзела касманаўтыкі МПС ЗША, ён атрымаў навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі, выкладаў у Мэрылэндскім універсітэце, а яго біяграфія ўкладзена ў капсулу часу з біяграфіямі іншых выдатных вучоных нашага часу ў бібліятэцы Роберта Годарда ў Вашынгтоне (капсула будзе адчынена праз 500 гадоў) … — і гэта жыццё толькі аднаго чалавека.

Васіль Быкаў, які запісаў аповяды Барыса Кіта, разважаў над яго жыццёвым шляхам: “Безумоўна, спадар Кіт чалавек выключны, не такі, як усе ці нават бальшыня людзей. Сваю выключнасьць ён засьведчыў посьпехамі ў вучобе – гімназіі ды ўніверсітэце. Затым яму было наканавана перажыць жахлівыя выпрабаваньні ваеннага часу, клопаты эмігранцкага жыцьця. Але як бы склаўся ягоны лёс, калі б не было тых выпрабаваньняў, калі б давялосяя жыць у нармальным, спрыяльным грамадстве? Як бы разьвіўся ягоны матэматычны талент, яго фэнаменальныя хімічныя здольнасцьці? Калі матэматыкай ён займаўся ўсё жыццё, дык хэмія – толькі эпізод у гоным даўгім жыцьці. І гэткія ашаламляльныя вынікі!” [Кіт Б. Цярновы Шлях. Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце на Майне. Франкфурт на Майне, 2001, с. 53].

Сям'я

Як зазначае даследніца жыцця Барыса Кіта – Лідзія Савік – усе крэўныя родзічы вучонага носяць прозвішча Кіта, але праз бюракратыю і пераезды апошняя літара згубілася.  Барыс Уладзіміравіч Кіт нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Кіта, што паходзіў з беларускага мястэчка Карэлічы. Аляксандр Кіт на пачатку ХХ стагодзя паехаў у тагачасную сталіцу – Санкт-Пецярбург, шукаць магчымасць зарабіць грошы.

У гэты час Пецярбург быў не толькі цэнтрам рускай культуры, але і беларускай. У Пецярбургскім універсітэце ладзілі выхад беларускамоўнай газеты, ішло даследванне беларускага этнасу. Самі беларусы гуртаваліся  тут жа — на самым пачатку ХХ стагодзя працавалі Цішка Гартны, браты Луцкевічы, узнікалі крокі па стварэнню беларускіх палітычных партый…

Аляксандр Кіт ажаніўся з Ксеніяй Зуравай, якая паходзіла з Цвярской губерні. У 1910 годзе ў сям’і Кіт нараджаецца першанец – Барыс. Ранняе дзяцінства ён правёў у Пецербургу, сям’я магла дазволіць сабе часам ездзіць на канікулы ў Фінляндыю.

Але час не стаяў на месцы, подых Першай Сусветнай вайны паралізаваў некалі магутныя і нешматлікія кіруючыя аласты Расійскай імперыі. Ідзе 1917 год, распачынаецца адна рэвалюцыя, потым іншая – чырвоная Кастрычнікая. Барыс Кіт, будучы ўжо ў сталым веку – у 90 год, - у размове з Васілём Быкавым так скажа пра гэтыя падзеі: “… у сапраўднасці не было ніякай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта быў маленькі пераварот, некалькі гадзін – Аўрора пад Зімні палац стрэліла, і адтуль усе ўцяклі. Але хутка пачаўся страшэнны голад, пракарміцца было немагчыма…” [Кіт Б. Цярновы Шлях. Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце на Майне. Франкфурт на Майне, 2001, с. 53].

Сям’я Кітаў пераязджае на радзіму Аляксандра – на Беларусь, у вёску Агароднікі (сёння яна знаходзiцца ў межах гарадскога пасёлка Карэлічы). На Беларусі у гэты час, як толькі спынілася вайна, пачалася іншая, на гэты раз – савецка-польская. Але, пасля дасягнення досыць худога міра (Карэлічы, як і ўся Заходняя Беларусь, перайшлі пад польскую ўладу), сям’ю нагнала бяда – памерла Ксенія, маці Барыса. Хутка ягоны бацька быў вымушчаны ажаніцца ў другi раз – з Аленай Швед. Барыс Кіт потым узгадваў, што яна стала яму другой маці.

Барыс Кіт здолеў паступіць у 1924 годзе ў чацвёрты клас польскамоўнай гімназіі. Бо пра стварэнне беларускамоўных (на так званых “Усходніх Крэсах”, як палякі называлі Заходнюю Беларусь), размовы ішлі марудна. Вучань Кіт меў схільнасць да малявання. Яго малюнкі выстаўлялі ў Познані, а дырэктар школы нават спрабаваў дабіцца для здольнага падлетка стыпендыi ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Аднак не дабіўся. Адной з нагод было тое, што палякі не вельмі гарэлі жаданнем падтрымліваць дзяцей жыхароў новых зямель, больш за тое – беларусы пэўны час нават не мелі грамадзянскіх правоў.

Адзін з настаўнікаў школы, памяць захавала ягонае імя – Сцяпан Рамановіч – быў выкладчыкам матыматыкі і сумленным беларусам, якому досыць моцна не падабалася стаўлення палякаў да беларусаў. Арыгінальным метадам для сучасных выкладчыкаў матыматыкі, але зразумелым для вучняў-беларусаў у Заходняй Беларусі ў 20-я гады, на прыкладзе продажу на кірмашу, ягоныя арыфметычныя задачы мелі сацыяльны падтэкст -  часам ён прапаноўваў вучням уявіць сябе польскімі акупантамі. Зразумела, што такія паводзіны былі неверагоднымі для польскай гімназіі, больш за тое -  дзеці тых самых польскіх акупантаў, якія прадавалі жыта па 500 злотых, і трацілі 50 злотых  у карчме, пакляўзнічалі. Вучні-беларусы (у тым ліку, канешне, і Кіт) сказалі, што ўсе гэтыя выпадкі – брахня, вракі і правакацыі. Настаўніка не зволілі. Удзячны Рамановіч пад час летніх вакацый бясплатна займаўся матыматыкай з вучнымі дзеля іх падрыхтоўкі для паступлення ў Навагрудскую беларускую гімназію. Барыс Кіт і ягоныя сябры паступілі.

Цяжка заставацца “памяркоўным” беларусам пад польскім прыгнётам у старажытнай сталіцы Вялікага княства Літоўскага – у Навагрудку, дзе ўсё крычыць пра былую веліч роднай культуры.

Дырэктарам Навагрудскай беларускай гімназіі быў Пётр Скрабец, душа якога хварэла за беларускую культуру. Менавіта ён і іншыя настаўнікі гімназіі працягнулі выхаванне беларускай самаідэнтыфікацыі маладога Барыса Кіта. Вядома, што пэўны час у Навагрудскай гімназіі выкладаў маляванне Язэп Драздовіч.

Аднак гімназія мела восем класаў, далей – паступленне ў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя, факультэт – прырода-матэматычны. Для непаляка паступіць у які-небудзь польскі ўніверсітэт у 1928 годзе  было нялёгкай справай. Беларусы не малі дзяржаўных праваў і не маглі працягваць навучэнне. Большасць з іх ехала ў Карлаўскі ўніверсітэт – Чэхія шчыра запрашала беларусаў і ўкраінцаў. Так, напрыклад, муж Ларысы Геніюш вучыўся медыцыне ў Караліўме, і праз гэтай нагоды паэтка асела ў Празе, якая на той момант была цэнтрам беларускай эміграцыі.

Аднак тэленавітаму Барысу Кіту пашчасціла – ваявода Бэчковіч дабіўся дзяржаўных правоў для лепшых вучняў Навагрудскай гімназіі раней, чым яны былі прызначаны ўсім жыхарам тагачаснай Польшчы.

У 1933 годзе Барыс Кіт атрымоўвае ў Віленскім універсітэце ступень філасофіі ў галіне матыматыкі. Амаль дзесяць год, з 1931 да 1939 года (да пачатку Другой Сусветнай вайны) Барыс Кіт выкладаў у знакамітай Віленскай беларускай гімназіі, праз якую прайшлі многія выдатныя беларусы.

Барыс Кіт успамінаў у размове з Васілём Быкавым пра выпускнікоў гімназіі: “Можа, і ня ўсе яны бралі ўдзел у грамадзкай працы, але ўсе любілі сваю Беларусь. Яны таксама матэрыяльна падтрымлівалі беларускую справу” [Кіт Б. Цярновы Шлях. Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце на Майне. Франкфурт на Майне, 2001, с. 53].

Палітычныя перыпетыі

Аднак польская каланізатарская палітыка амаль перад самой Другой Сусветнай вайной стала больш прынцыпнай. Ліквідаваліся ўсе нешматлікія беларускамоўныя школы і гімназіі – мова павінна быць польскай, а жыхары тагачаснай Польшчы – выключна палякі. Барыс Кіт успамінаў, што настаўнікі беларускай гімназіі, скончыўшы адзін год, не ведалі, ці будзе другі.

Пра настаўніцкую і асветніцкую тагачасную дзейнасць Кіта вядома, што ён не толькі не быў “шэрым” выкладчыкам матэматыкі, але быў Настаўнікам сваіх вучняў, шмат  каго ён апякаў як быцька. Ён пачынаў свае лекцыі з вершаў…

Таксама пад час свайго жыцця ў Вільні Кіт браў удзел у знакамітым Таварыстве беларускай школы, у палітычнай партыі Грамада. У розныя гады за нацыянальную асветніцкую дзейнасць Барыса Кіта садзілі то ўнавагрудніцкую турму, то ў віленскія Лукішкі.

К 1939 году польскія ўлады быццам бы вырашалі ліквідаваць Віленскую беларускую гімназію – усё павінна выкладацца на польскай мове. Аднак як раней Польшча і Саветы падзялілі Беларусь і Украіну, так і сама Польшча  была падзелена паміж Саветамі і нацысцкай Германіяй. Верасень 1939 года – змрочны час для Еўропы, тым больш для Польшчы – этнічная польская тэрыторыя акупаваны немцамі, “Усходнія Крэсы” – Саветамі. І  вось, раптоўна быццам бы сбылася мара заходніх беларусаў – шмат хто з іх захапляўся камунізмам, савецкай уладай, і большасць з іх мела аніякага ўяўлення ані пра 1933, ані пра 1937 гады…

Паміж двумя актамі Другой Сусветнай вайны беларусы ў заходняй частцы Беларусі атрымалі некалькі гадоў больш ці менш спакойнага жыцця (праўда, сон быў не вельмі спакойным – знакамітыя чорныя варанкі асвойвалі новыя прасторы, а чэкісты вялі нястомную працу па прапагандзе). Шмат хто з паплечнікаў Кіта былі арыштаваны і высланы ў ГУЛАГ.

Амаль перад уваходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь Барыса Кіта прызначалі дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Але спрадвеку беларуская Вільня стала сталіцай Літвы (ці больш дакладна, Летоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі).

Барыс Кіт аднаўляе зачыненую палякамі Навагрудскую беларускую гіммназію. Амаль увесь будынак Віленскай беларускай гімназіі на цягніку быў перавезены у Навагрудак. Кіт стаў яе дэрэктарам, але па даносу ягонага “сябра” ён быў змешчаны з пасады. Хутка тэленавітага педагога прызначалі на пасаду акруговага інспектара аддзела народнай адукацыі Баранавіцкай акругі, таксама ў гэты час ён выкладаў матэматыку ў Баранавіцкім педінстытуце .

Барыс Кіт пабраўся шлюбам з Нінай Корсак з вескі Лебедзева, але хутка пачалася вайна, і на Беларусі. Кіт аказаўся ў спісе людзей, якіх шукаюць нямецкія акупанты…

Барыс Кіт разам з цяжарнай жонкай едзе ў вёску Лебедзева, і як ён сам гаварыў, пачаў “сядзець на пячы”. Нейкі час ён працаваў у мясцячковай школе, але хутка – новы паварот.

Нямецкія акупанты добра разумелі прыгнечаны палякамі і саветамі стан беларушчыны, таму досыць лаяльна ставіліся да беларускамоўнага асветніцтва, жадаючы такім чынам зарабіць сабе падтрымку сярод мясцовага насельніцтва. Але неабходна зразумець пэўную мяжу памиж асветай і калабарацыянізмам.

Калабарыцыяністы праз немцаў марна спрабавалі аднавіць незалежную Беларусь, а беларускія асветнікі скарысталіся магчымасцю весці тую дзейнасць, якую не маглі распачаць пры савецкай уладзе – асветніцкую, канешне, як бы парадаксальна гэта ні гучала.

І вось, Барыс Кіт едзе ў Маладзечна і арганізуе беларускую настаўніцкую семінарыю. Але ж яна хутка была закрыта самімі немцамі, якія далі дазвол спачатку на яе адкрыццё. У 1942 годзе Кіт арганізуе настаўніцкую семінарыю ў Паставах.

Аднак у 1943 годзе Барыс Кіт арыштованы нацыстамі. Ён знаходзіўся ў выязніцах у Глыбокім і ў Вільні. Дзякуючы дапамоге былых вучняў Віленскай беларускай гімназіі ён быў вызвалены. Але ж запал і нават “манія” адчыняць і арганізоўваць беларускамоўныя школы ў Барыса Кіта і яго ідэйных паплечнікаў не знікала. І вось,  на базе гандлёвай школы ў Магілёве ўтворана адміністратыўна-гандлёвая школа, дырэктар – Барыс Кіт. У гэты ж час ён навучаецца ў Магілёўскім навукова-медычным інстытуце. І тут пачынаецца знакаміты раман з хіміяй.  Раман з хіміяй

У 1944 годзе тэрыторыя Беларусі была вызвалена. Перад беларускаарыентаванай інтылегенцыяй навісла новая пагроза, на гэты час – савецкая. Саветы баяліся “разбэшчаных” інтылегентаў, якія пад час адсутнасці жалезнай рукі Жалезнага Фелікса пачнуць схіляць сумленных савецкіх людзей на свой бок. І сапраўды, амаль адразу пасля  вайны пачынаецца новая хваля рэпрэсій – быццам бы праз машыну часу людзі апынуліся ў 38 годзе, але ж  на фоне новых дэкарацый – зруйнаваных нацыстамі і Чырвонай Арміяй гарадоў.

Інтуіцыя не падвяла Барыса Кіта, і ён разам з сям’ёй – жонкай Нінай і маленькім сынам Уладзімірам – выязджае яшчэ пад час вайны (1944 год) праз Польшчу ў Германію. Сям’я Кітаў абасноўваецца ў разбураным вайной баварскім горадзе Мюнхене. Пры лагеры для перамешчаных асобаў дзейнічала ўкраінская школа, у якую Кіт уладкаваўся выкладчыкам. Паралельна ж ён вывучаўся ў Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга Максіміліяна, на медычным факульцеце (1945 – 1948 гады).

У гэты ж час распачынаецца знакаміты план Маршала – эканамічная дапамога ЗША еўрапейскім краінам, у тым ліку і Заходняй Германіі. Амерыканскі прэзідэнт Труман разумее, што разбураная знішчальнай вайной Еўропа страчвае свае пазіцыі на сусветнай арэне. ЗША перахапляе культурную і эканамічную перавагу ў свеце. Амерыканскія ўлады зацікаўлены ў пошуку спецыялістаў – для кожнага народа выдадзены пэўныя квоты для патэнцыйных эмігрантаў. Аднак для беларусаў гэтая лічба зусім маленькая, і Барыс Кіт скарыстаўся квотамі для рускіх.

І вось – 1948 год – Барыс Кіт у Нью-Йорку. Своеасаблівасць амерыканскай культуры ў тым, што яна з’яўляецца вялізарным salad bowl (з англ. «салатник») , у якім самаідэнтыфікацыя грамадзян праходзіць па грамадзянскаму прызнаку. У той жа час ідэі Асветніцтва, закладзеныя ў Канстытуцыі ЗША, спрыяюць захаванню рэлігійных і нацыянальных асаблівасцей. Так, самымі вялікім нацыянальнымі дыяспарамі ў ЗША была, напрыклад, ірландская.

Беларусы пад час Першай Сусветнай вайны таксама досыць масава з’яджалі ў Штаты, аднак не маючы моцнай беларускай дыяспары, яны часам выдавалі сябе за ўкраінцаў, каб атрымаць хоць маленькую дапамогу ў цяжкія першыя гады эміграцыі.

Пашырынне ўплыву Савецкага Саюза пасля вайны было звязана не толькі з прыходам да ўлады аўтарытарных камуністычных лідэраў і засіллем “чырвоных” там, дзе іх да вайны амаль не было. Краіны так званай Варшаўскай дамовы былі вымушчаны адхіліць эканамічную дапамогу ЗША. Таксама на тэрыторыі краін Варшаўскага блоку пачаліся рэпрэсія (канешне, не такія масывыя, як у рэспубліках СССР – Беларусі, заходняй частцы Украіны, Літве, Латвіі …), але ж яны былі.

Барыс Кіт з сям’ёй прыязджае ў ЗША і абасноўваецца ў невялічкім горадзе Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі), дзе жывуць некалькі сямей, родам з Маладзечнацкага раёну, і нават з роднай вёскі жонкі Барыса Уладзіміравіча. Хутка Кіт уладкоўваецца на працу ў фармацэўтычную фірму, дзе ён кантралюе якасць лекаў. Праз кароткi час амерыканскі прэзідэнт Труман выдае дазвол на эміграцую асобаў, якія знаходзідіся ў перасыльнах лагерах у Германіі. Для падставы для эміграцыі было дастаткова, каб чалавек у ЗША напісаў, што ён бярэ першапачатковую апеку над эмігрантам. І вось, у які раз Барыс Кіт піша сотні падобных лісткоў дзеля беларусаў, знаёмых і незнаёмых. Ягоная кватэра становіцца перавалачным пунктам… Шмат каго ён спас яд расправы Саветаў, голаду і жабрацтва ў Еўропе… Знянанцку суседні горад з Саўт-Рывер – Нью-Брансвік – стаў найвялікшай беларускай дыяспарай у ЗША…

Барыс Кіт з паплечнікамі засноўвае Беларуска-Амерыканскі Дапамогавы Камітэт (падобны камітэт быў раней створаны ўкраінскай дыяспарай). Камітэт займаўся дапамогай беларускім эмігрантам, а таксама асветніцтвам (выходзілі часопісы “Беларус у Амерыцы, “Беларускае слова ў Амерыцы”, газета “Беларуская трыбуна”). Камітэт займаўся таксама пашырэннем ведаў сярод амерыканцаў пра беларусаў. Старшынёй камэтэту быў Барыс Кіт.

Касмічная адысея

Але часам палітычныя погляды шматлікіх беларусаў пачынаюць разніцца, канешне, усе яны выступаюць за поўную незалежнасць краіны, аднак якімі шляхамі ісці – спрачаліся моцна. Барыс Кіт, не жадаючы мець дачынення да спрэчак за міталагічную ўладу, пераязджае з сям’ёй ў Лос-Анджалес (штат Каліфорнія) у 1950 годзе. Тут Кіт працягваў працаваць хімікам у фармацэўтычнай галіне. Ужо ў Каліфорнію да яго едуць за дапамогай новыя беларусскія эмігранты. Кіт налажвае добрыя стасункі паміж беларускай, украінскай і літоўскай дыяспарамі…

Але ў другой палове 50-х гадоў Барыс Кіт паступова адыходзіць ад сацыяльнай працы. Кіт ўладкоўваеца на працу ў North American Aviation (зараз - Rockwell International), у ту самую, якая стаяла ў высноў касмічных даследванняў ЗША. Менавіта гэтая фірма распрацавала праект Apolla (які высадзіў першых людзей на Луну) і цяперашні амерыканскі касмічны карабель – Shuttle.

Пры NAA існавалі шматлікія навуковыя аддзелы. І веды, якія меў Барыс Кіт, аказаліся запатрабаваны гэтай магутнай карпарацыi. Хутка Кіт робіць значнае навуковае адкрыццё – для ракетнага паліва магчыма ўжываць вадарод.

Лідзія Савік піша: “Гэта былі тыя піянерскія часы, калі ўжыванне плыўкага вадароду належыла да рэчаў, пра якія можна толькі марыць. Найбольшай цяжкасцю ў гэтых даследваннях было тое, што плыўкі вадарод хутка выпарваўся…” [Савік Л. Космас беларуса. Мінск, 1998, с.128].

У 1960 годзе даследванні Барыса Кіта ўвайшлі ў першы ў свеце падручнік пра ракетныя палівы (ён актуальны і сёння) – Rocket Propeliant Handbook (сумесна з Evered Douglas). У Барыса Кіта пачалося жыццё прадстаўніка амерыканскай навуковай эліты – ён прымаў удзелы ў шматлікіх канферэнцыях, іпрэзах, дыскусіях з лепшымі даследнікамі і навукоўцамі свайго часу; з многімі з іх потым Барыс Кіт сябраваў.

У 1963 годзе Барыс Кіт пераходзіць на працу ў Міжнародную тэлефона-тэлеграфную карпарацыю, у адзел касманаўтыкі, які займоўся праектамі першых сатэлітаў сувязі, і пераязджае ў Вашынгтон. Менавіта там Барыс Кіт займаўся пабудовай сувязі з Луной у рамках ажыцяўлення праекта палёта чалавека на Луну. З 1968-га па 1972-гі  Кіт працаваў ў Нацыянальным бюро стандартаў, аддзеле міністэрства камерцыі. Пры гэтым жа міністэрстве ён працаваў у іншай галіне, якая толькі развівалася – Operations Reserch Analysis. Гэтая навука выкрыстоўвала матэматыку дзеля павышэння эфектыўнасці ў індустрыі ці вайсковай дзейнасці. Барыс Кіт успамінае: “У той жа галіне я працаваў яшчэ ў трох міністэрствах – абароны, транспарту, камерцыі. Маёй працай былі матэматычныя разьлікі для павышэньня эфектыўнасьці дзеяньняў у міністэрствах” [Кіт Б. Цярновы Шлях. Аповяды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце на Майне. Франкфурт на Майне, 2001, с. 53].

У 1972 годзе Барыс Кіт выйшаў на пенсію, і выкладаў у Мэрылэндскім універсітэце матэматыку. У 1983 годзе ён абараніў доктарскую дэсіртацыю “Антоні Зыгмунд, яго жыццё і яго ўклад у матэматыку ХХ стагоддзя”.  Антоні Зыгмунд быў прафесарам матэматыкі ў Віленскім універсітэце пад час навучання там Кіта. Барыс Кіт стаў доктарам філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навук.

Пра сваё паступленне ў Віленскі універсітэт на матэматыку Барыс Кіт успамінаў, што ён увогуле хацеў паступаць на гісторыю. Аднак на гісторыю паступалі чалавек сто, а на матэматыку – толькі пяць. Так Барыс Кіт сустрэўся з выдатнейшым матэматыкам свайго часу, аналіз творчасці якога паклаў у фундамент сваёй доктарскай дысертацыі: ён разабраў больш за 900 тэарэм Зыгмунта…

У 1986 годзе Барыс Кіт атрымаў залатую адзнаку Таварыства Германа Обэрта за вывучэнне сусветнай прасторы, а ў 1991 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж). У 1994 годзе Кіт стаў акадэмікам…

Барыс Кіт тры разы прыязджаў на радзіму, у 1992, 1994 і 1995 годзе.

Усё сваё жыццё Барыс Кіт падтрымліваў сувязь са сваімі шматлікімі вучнямі.

Васіль Быкаў, калі была выдадзена яго кніга “У тумане”, даслаў яе Барысу Кіту з надпісам “Найпершаму беларусу ў свеце”. Зрэшты вынікам іх сустрэч стала кніга-размова пра жыццё аднаго з самых знакамітых на сённішні дзень беларуса-навукоўца, які ўсё жыццё займаецца ўмацаваннем нацыянальнага духу беларусаў, дзе б яны не былі, у Беларусі, у ЗША, ці ў Германіі…

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ