СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.2°C
Дымка
Брест
9.5°C
Дымка
Витебск
13.5°C
Без особых явлений
Гомель
12.4°C
Дымка
Гродно
11.1°C
Без особых явлений
Минск
10.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Наиболее популярные злаки для выпечки хлеба: рожь, ячмень, пшеница. Интересно, что первое механическое оборудование для приготовления теста изобрели в 19 веке. Как делают муку сегодня? Узнаем из видео.
Как делают муку?
Становление капиталистической промышленности в Беларуси происходило путем перехода от ручного, мануфактурного к машинному, фабричному производству.
Развитие промышленности в ХІХ веке
Военная политика Республики Беларусь ― часть общей политики государства.
Основы военной политики Республики Беларусь
Договор об обычных вооруженных силах в Европе подписан государствами-участниками 19 ноября 1990 гjlf и вступил в силу 17 июля 1992 года. Участниками ДОВСЕ являются 28 европейских государств, а также Канада и США.
Договор об обычных вооруженных силах в Европе
Фондовая биржа –– это рынок ссудных капиталов, где происходит торговля ценными бумагами: акциями, облигациями, паями и т.п. –– часто они называются более общим термином –– «титулы собственности», или просто титулы.
Фондовый рынок
Работоспособность всей железной дороги зависит от состояния железнодорожных путей, определяющего ее пропускную способность, безопасность и допустимые скорости движения поездов.
Как строят и ремонтируют железную дорогу
Программа ТВ

Фарны касцёл Святога Францішка Ксавеверыя ў Гродна

Фарны касцёл Святога Францішка Ксавеверыя ў Гродна

Гарадзенскі Фарны касцёл — адзін з добрых прыкладаў узаемадапаўнення двух архітэктурнах стыляў — барока і ракако.

Выключна ракайных будынкаў на Беларусі не захавалася. Для беларускіх зямель гэты стыль застаўся досыць экзатычным, бо амаль на працягу ўсяго XVIII стагодзя архітэктары аддавалі перавагу барока. Больш за тое, барока відавочна дамінуе над ракако, апошні стыль літаральна прывідам узнікае ў інтэр’еры касцёла.

Досыць часта гаворыцца пра тое, што ракако – гэта канчатковы вынік развіцця барока. Канешне, барока, як першы агульнасусветны стыль, не мог не ўплываць на развіццё ракако, аднак, вытокі ўзнікнення апошняга іныя. На працягу XVII стагодзя у Еўропе ўзнік стыль барока, які ўзяла на ўзбраенне Рымска-Каталіцкая Царква. Двухсэнсоўны змрочны выраз memento mori як мага поўна адлюстроўваў і настроі грамадства, і жаданне Касцёла вярнуць свой уплыў на чалавечыя душы. Дзякуючы актыўнай дзейнасці езуітаў, якія у якасці прыклада будавалі свае храмы з голоўным зборам езуітаў у Рыме – Іль-Джэзу – стыль барока хутка стаў асэнсоўвацца з Рымска-Каталіцкай Царквой. Дарэчы, фарны касцёл у Гародні быў езуіцкім. Яго пачалі будаваць у 1678 годзе. Фундатарамі была сям’я Лозы.

Касцёл асвяцілі ў 1705 годзе імем святога Францішка Ксаверыя – однаго з першых езуіцкіх святых. Сам касцёл быў часткай комплексу: пры ім быў заснаваны кляштар і калегіюм (пры езуіцкіх кляштарах калегіюмы і розныя адукацыйныя ўстановы былі звычайнай справай).

Архітэктурны стыль касцёла ўяўляе сабой поздняе барока з элементамі мясцовай інтэрпрытацыяй гэтага стыля – віленскае барока. Храм лічыцца “адным з самых вялікіх касцёлаў эпохі барока ў Рэчы Паспалітай. Сярод езуіцкіх храмаў побач з ім можна паставіць толькі касцёлы Святых Паўла і Пятра ў Кракаве і Святога Казіміра ў Вільні.


Досыцць строгі архітэктурны сілуэт касцёла (ён захаваўся і сёння) набывае ўрачыстасць, дзякуючы пышнаму пластычнаму фасаду, што падзелены на тры яруса паясамі антаблементаў, пілястрамі, праёмамі і нішамі з скульптурамі.

Вядома, што апошнія ярусы вежаў былі надбудаваны толькі ў 1752 годзе  і былі ўпрыгожаны ажурнымі, што называецца ў штодзённай мове “барочнымі”, крыжамі і выявамі анёлааў. А крых на купале быў выраблен знакамітым майстрам-езуітам Ежы Біршам ў 1752 годзе. У пазнейшых ўпрыгожваннях можна заўважыць элементы ракако.

Ракако, ці ракайны стыль, ўзнік з класіцыстычнай прадагмы еўрапейскай культуры. Таго самага класіцызма, які на працягу XVII стагодзя канкураваў з барока. Барочная культурная парадыгма мела драматычнае і нават трагічнае адценне, дзе за ўпрыгожваннямі, што быццам крычалі пра роскаш, насамрэч хавалася тленнасць жыцця. Больш за тое, метатэкстам барока стала самая пісімістычная кніга Бібліі – Эклезіяст. Ракако, як часовая інтэрпрытацыя класіцызму ў XVIII стагоддзі, арыентавалася на прыгажосць, ідэалістычнасць і ўзнёсласць жыцця. Барока атрымала ў XVII і XVIII стагодзях  значнае распаўсюджванне ў Рэчы Паспалітай. Цяжкае палітычнае і сацыянальнае жыццё падштурхоўвала да барочных тэмаў.

Унутранае аздабленне касцёла на працягу двух стагоддзяў дапаўнялася. Аднак ягоная барочная істотнасць захавалася. Так, адным з самых уражлівых элементаў інтэр’ера гарадзенскага фарнага касцёла з'яўляецца знакаміты алтар – адзін з самых яскравых прыкладаў барочнага сінтэзу розных мастацтваў: скульптуры быццам замерлі ў тэатральнай гісторыі хрысціянства.

Алтар паўкругам стаіць у паглыбленай апсідзе. Дзесяць калон (у іх сілуэце можна разгледзець уплыў ракако) стаяць у два ярусы і выяўляюць вертыкальную кампазіцыю; шырокія карнізныя паясы раз’ядноўваюць і тым жа часам аб’ядноўваюць алтар па гарызонту. Дзесяць апослаў стаяць між калонамі. У цэнтры – святы ахоўнік фарнага касцёла, Францішак Ксаверый. Ля скульптуры святога -  выявы язычнікаў, якіх езуіт-месіянер прывёў да Езуса. Бакавыя крылы алтара, пастаўленыя ў разварот, узмацняюць уражванне ад перспектывы алтара – тыповы барочны амаль што “спецэфект”.

На флангах змешчаны скульптуры біблейскага прарока Самуэля і святой Канстанцыі, якія былі аднайменцамі (і значыць святымі патронамі) фундатараў касцёла – Самуэля і Канстанцыі Лозаў. Прарок Самуэль утрымлівае картуш з гербам сям’і Лозаў. Такім чынам Касцёл захаваў памяць пра фундатараў. Другі рад скульптур захоўвае сіметрыю, пададзеную ў першым радзе (таксама адзін з элементаў класіцізму). У цэнтры ўзвышаецца фігура Пана Езуса, які бласлаўляе святога Францішка Ксаверыя і ўсіх прысутных у храме. Завяршае алтар вянок-глорыя, ад якога расходзяцца промні, у цэнтры глорыі – манаграма Езума – IHS. Перад вянком схіляюць голавы чатыры жаночыя фігуры, якія з’яўляюцца алегорыяй чатырох кантынентаў. Так, Еўропа – жанчына з рогам багацця, Азія – жанчына с свяцільнікам і пяром, Афрыка – жанчына ў масцы кракадзіла, а Амерыку – жанчына ў набедранай павязцы.

Апошняя алегорыя як мага лепш ілюструе першапачатковую прыналежнасць храма ордэну езуітаў. Менавіта езуіты распачалі поўнамаштабную місіянерскую кампанію сярод terra nova, што былі адкрыты пад час Новага часу.

“У структуры алтара і яго размяшчэнні рэалізаваны прынцып сінтэзу архітэктуры і выяўленчага мастацтва, уласццівы лепшым помнікам барока” [Ярашэвіч А.А., Бажэнава В.Дз. “Гродзенскі кафедральны касцёл Святога Францыска Ксаверыя”, Мінск, 2005]. Таксама зазначым, што сам алтар мае і элементы ракако, аднак, гэтыя элементы пададзены праз барочны мастацкі светапогляд.

Таксама ў касцёле ёсць і іншыя алтары – іх ўсяго трынаццаць – сакральная лічба – Езус і яго дванаццаць апосталаў. У некаторых можна разгледзець узмацненне класіцызму, і нават ракако. Аднак, гэта не парушае барочную істотнасць храма – іпрэзу езуітаў.

У касцёле ёсць візуальныя аповеды цудатворнай дзейнасці Францішка Ксаверыя. Усяго 14 сюжэтаў распавядаюць пра місіянерскую дзейнасць святога патрона касцёла. Мастак адлюстраваў жыцяпіс  Ксаверыя: вось, Ксаверый усмірае раз’юшчаных барбараў, што напалі на хрысціянаў у Індыі; святы дыспутуе з 200-мі бонзамі ў Японіі; цела памерлага сятога прывезлі ў Гоа, і яно выратавала жыхароў ад чумы…

Напрыканцы XVIII стагодзя  ордэн езуітаў быў ліквідаваны, касцёл набыў статус фарнага. Варожае стаўленне Расійскай імперыі да каталіцтва ставіць храм у цяжкае становішча. Аднак ён не быў адабраны дзеля Маскоўскага патрыярхата, як практыкавалася на беларускіх землях.

Пад час сусветных войн храм амаль не быў пашкоджаны. Але сур’ёзная пагроза навісла над касцёлам пад час хрушчоўскай «адлігі», калі ў пылу змагання з рэлігіяй, савецкія ўлады планавалі зруйнаваць касцёл. Такі трагічны лёс напаткаў Фару Вітаўта. Аднак прыхаджанне адстаялі касцёл. Сёння ён з’яўляецца кафедральным у Гародні.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ