СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
5.9°C
Без особых явлений
Брест
-2.3°C
Без особых явлений
Витебск
3.1°C
Без особых явлений
Гомель
4.2°C
Дымка
Гродно
0.8°C
Ветер 2 м/с, С-В
Минск
-0.3°C
Ветер 3 м/с, Северный
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Палацава-замкавы комплекс Беларусі знакаміты не толькі сваёй архітэктурай. Вось як ужо больш за чатыры стагоддзі жыве ў старажытным горадзе паданне аб Чорнай панне. Вось што распавядаюць пра яе ў Нясвіжы.
Чорная Панна Нясвіжскага замка
Процедура исключения из Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей включает несколько пунктов.
Как исключить субъект хозяйствования из ЕГР?
Сведения о Борисе и Глебе помимо летописей сохранились в ранних житийных произведениях.
Святые князья страстотерпцы Борис и Глеб
Местный фонд предпринимательской взаимопомощи и солидарности
Местный фонд взаимопомощи
Литва один из важнейших экономических партнеров Республики Беларусь. Она занимает 8-е место в общем товарообороте, 6-е место в объеме экспорта и 12-е место в объеме импорта.
Торгово-экономическое сотрудничество
Генеральный директор бизнес-инкубатора КУП «Молодежная социальная служба» Римма Епур считает лентяйство одним из важных качеств молодого человека, который хочет начать свой бизнес.
Бизнес: в чем залог успеха?
Программа ТВ

Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі

Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі

У старажытным беларускім горадзе Заслаўі знаходзіцца адзін з цудоўных архітэктурных помнікаў эпохі Рэнесанса — Спаса-Праабражэнская праваслаўная царква.

Храм быў узведзены ў другой палове XVI стагоддзя ў якасці кальвінскага збору — пратэстанцкай царквы кальвіністаў. Заснаваў яго тагачасны ўладальнік Заслаўя Ян Глябовіч.

Архітэктурная асаблівасць заслаўскай царквы з’яўляецца беларускім асэнсаваннем не толькі стылю рэнесанс, але і ўсёй эпохі Адраджэння — асабліва нагодаў, якія прывялі да будаўніцтва пратэстанскага збору ў старажытным беларускім горадзе. У тым самым Ізяслаўе, які ўяўляў адзін з гістарычных цэнтраў праваслаўя на Беларусі (у Заслаўі ў X стагодзі быў заснаваны адзін з першых праваслаўных манастыроў на Беларусі, той самы, у якім пражыла апошнія гады былая полацкая князёўна Рагнеда пад імем Анастасія).

Збор стаіць пасярод магутнага бастыённага замка і мае выразна абарончыя рысы, у прыватнасці ён мог служыць апошнім прытулкам абаронцам, а высокая вежа, відавочна, выконвала функцыі вежы-дазорцы. Ён пабудаваны прамавугольным ў плане, з'яўляецца безапсідным і бесслуповым.

Паколькі ў рэфарматарскім храме не прадугледжвалася месца для алтара і іканастаса, збор меў інтэр'ер зальнага характару без алтарнай апсіды. Будынак мае тоўстыя сцены, якія аканчваюцца высокім аркатурным поясам наверсе, дзе раней меліся байніцы. Кафалікон мае даволі прыземісты выгляд. Наперадзе яго стаіць 30-метровая вежа з шасцю ярусамі, у кожным з якіх меліся байніцы. Першапачаткова збор быў збудаваны без вежы, якая была дабудавана крыху пазней. Звонку сцены храма аздабляюць вертыкальныя пілястры, апрацаваныя рустам.

Апрацоўка дзвярнога парталу і першага паверху храму рустам у стылі рэнесанс

Наперадзе кафалікона стаіць 30-метровая вежа з шасцю ярусамі, у кожным з якіх меліся байніцы. Першапачаткова збор быў збудаваны без вежы, якая была дабудавана крыху пазней.

Вядома, што заснавальнік запрасіў у Заслаўе Сымона Буднага, філосафа, асветніка і гуманіста, дзеяча беларускай рэфармацыі. У 1572 г. ён прыбыў у Заслаўе, дзе прапаведаваў у рэфарматарскай абшчыне.

Храму давялося быць і касцелам. У 1628 годзе кальвінскі збор быў прыстасаваны пад касцёл Міхаіла Арханёла. Гэта адбылося пры новым уладальніку горада, віленскім кашталяне Мікалаю, сыне Я. Глябовіча. А пры Крысціне і Казіміру Сапегах, якія сталі кіраўнікамі Заслаўя, храм быу перададзены ордэну дамініканаў, ордэн якіх быў заснаваны ў горадзе.

Пры віленскім кашталяне Мікалаю, сыне Я. Глябовіча, будынак прыстасавалі пад касцёл Міхаіла Арханёла. Новыя ўладальнікі Заслаўя Крысціна і Казімір Сапегі, заснаваўшы тут у 1676 г. дамініканскі кляштар, перадалі ордэну і храм.

Кальвіністкі храм ў Заслаўе мае рэзка выяўленыя рысы стылю рэнесанс. Ён не падобны да ранейшых гатычных каталіцкіх храмаў – досыць стрыманы, але мае рысы больш ранішняга раманскага стылю – асабліва ў тым, што у архітэктуры царквы ёсць і абарончыя элементы.

У 30-х гадах XIX стагодзя расійскія ўлады,задумаўшы скасаванне ўніяцтва пасля паўстання за аднаўленне Рэчы Паспалітай, робяць яго ўніяцкім храмам. Праз некалькі год на Полацкім царкоўным саборы ў 1839 годзе  унія была скасавана праваслаўнымі пад главенствам прарасійскіх і прамаскоўскіх (маю на ўвазе прыхільнікаў ідэі Маскоўскага патрыярхата як нашчадка візантыйскага хрысціянства) ідэй.

Усе ўніяцкія храмы адразу станавіліся праваслаўнымі, і былі падкараваны Трэцяму Рыму. Храм ў Заслаўі атрымаў імя ў гонар “Праабражэння Пана Бога”.

У 1864–1865 гг. храм быў капітальна адрамантаваны, і дзейнічаў да сярэдзіны 1930-х гадоў. У перадваенны час у царкве знаходзіўся мучны склад.

Вялікая айчынная вайна не абышла храм без пашкоджанняў. Ён быў адрэстаўрыраваны толькі ў 1968–1972 гг. і прыстасаваны пад музей рамёстваў і народных промыслаў.

У 1980-я гг. царква перададзена Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1996 годзе ў храме адбыўся пажар, але ён быў адрэстаурыраваны.

23 кастрычніка 2014 г. Спаса-Праабражэнская царква набыла статус сабора Мінскай і Заслаўскай епархіі.

Храм уваходзіць у гісторыка-культурны запаведнік «Заслаўе». Па сённяшні дзень ён з’яўляецца праваслаўнай царквой.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ