СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
23.9°C
Без особых явлений
Брест
19.6°C
Без особых явлений
Витебск
23.6°C
Без особых явлений
Гомель
17.8°C
Без особых явлений
Гродно
15.9°C
Без особых явлений
Минск
19.1°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Известный австралийский футуролог Росс Доусон поместил Беларусь в число стран, где газеты «вымрут» одними из последних – в начале 2040-х гг. Неудивительно, ведь периодика по-прежнему остается для белорусов самым привычным и доступным видом СМИ.
Печатные СМИ Беларуси
Фрунзенский район ― самый крупный район столицы. Он включает жилые микрорайоны Сухарево, Красный Бор, Медвежино, Кунцевщина, Запад, Масюковщина.
Фрунзенский район
История. Вот что делает Беловежскую пущу не похожей ни на какой другой лес в мире. Разве Шервудский лес представлял бы интерес без Робина Гуда?
Беловежская пуща — король-лес
Цели и задачи
Высшее образование
В дохристианской архитектуре были распространены капища - специальные площадки с идолами. С принятием христианства появился новый тип сооружений - каменный крестово-купольный храм, построенный из тонкого квадратного кирпича - плинфы.
Культовое зодчество Беларуси
Вводятся понятия линейной и угловой скорости вращения, частоты и периода вращения.
Динамика движения по окружности
Программа ТВ

Генезіс беларускага Рэнесанса (Адраджэння)

Генезіс беларускага Рэнесанса (Адраджэння)

У XIV–XVI стст. духоўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага, у склад якога на той час уваходзила Беларусь, адчувала на сабе моцны ўплыў ідэй Адраджэння. У гэты перыяд адбываўся росквіт рэнесанснай культуры.

Гэта праяўлялася ў бурным росце і узаемным ўзбагачэнні культуры, шырокім вывучэнні і выкарыстанні дасягненняў перыяду антычнасці, узнікненні кнігадрукавання на розных мовах, пранікненні гуманістычных ідэй у культуру, пэўнай секулярызацыі духоўнага жыцця, распаўсюджванні рэфармацыйных ідэй і рухаў.

Адраджэнне на Беларусі суправажалася сутыкненнем усходнееўрапейскай і заходнееўрапейскай традыцый, розных хрысціянскіх канфесій і ў той жа час адноснай верацярпімасці, узаемадзеяннем беларускай культуры і менавіта мовы з польскай, украінскай, літоўскай і рускай культурамі, што абумовіла полілінгвізм літаратуры таго часу.

З гісторыі еўрапейскага Адраджэння

Еўрапейскі Рэнесанс пачынаецца ў Італіі напрыканцы XIII ст. Новая эпоха прыносіць новыя ідэалы, змяняюцца погляды, культурныя тэндэнцыі. І тое, што спачатку пачалося, як цікавасць італьянскага манаха да вершаў старажытнарымскага паэта Катула, ў выніку стала поўнакроўнай сістэмай светапогляда, якая пасля ўплывала на ўсе еўрапейскія нацыянальныя культуры, у тым ліку і на беларускую.Традыцыйна Рэнесанс разглядаюць як гістарычную эпоху, якая ідзе пасля Сярэднявечча, нясе з сабой новы, рэвалюцыйны для тых часоў, светапогляд — антрапацэнрызм.

Сярэднявечны светапогляд ставіў у цэнтры цпркву як пасрэдніка паміж Богам і чалавека і Кнігу Кніг — Біблію. нішто не магло заставіць сумленнага хрысціяніна-еўрапейца адыйсці ад меркавання, што ў цэнтры Сусвету, і менавіта ягонага жыцця з’яўляецца Бог.

У рэлігійным запале адным за адным прадстаўнікі заходнаеўрапейскага шляхецтва ладзяць крыжовыя паходы. Мэтамі былі і захоп новых зямель ці, як гаварылі, вызваленне святых зямель з-пад улады язычнікаў. Многія еўрапейцы ўпершыню выязджаюць за межы Еўропы, сваёй краіны, і амаль усе — за межы роднага горада. Яны сутыкаюцца сам на сам з іншай культурай — арабскай. У той час арабская культура ўжо дасягула свайго росквіту, яна не цураецца даследвання і антычных аўтараў – грэчаскіх і рымскіх, якія ў Еўропе амаль невядомыя. Еўрапейцы не толькі ўступаюць у культурны дыялог з арабскай культурай, але і пачынаюць шукаць карані сваёй культуры, дахрысціянскай. Гэта была адна з галоўных нагод пранікнення ў рэнесансную культуру “антычнага” элемента, у першую чаргу, праз філасофію.

Іншай магчымасцю культурнага дыялога быў гандаль. Італьянскія гарады-дзяржавы расквіталі і мелі прыбытак менавіта з гандля: зручнае геаграфічнае станошча рабіла Апенінскі паўвостраў фарпостам, куды прыходзілі караблі з іншых краін, пераважна мусульманскіх. Гэта таксама спрыяла пранікненню новых культурных тэндэнцый, якія паступова змяняюць выгляд еўрапейскай культуры. У першую чаргу італьянскую, а з цягам часу і беларускую, якая стаяла на перакрыжыванні еўрапейскіх дарог.

Дзякуючы зацікаўленасці эліты, шляхты, клірыкаў да антычных аўтараў у заходнаеўрапейскую культуру ўваходзяць новыя для яе постаці: Катула, якім натхняецца манах Петрарка, пішучы свае санэты; Вяргілій, цень якога ляжыць на ўсёй рэнесанснай культуры; антычных багоў і герояў, што становяцца формамі для алегорый і метафар…

Рэнесанс на беларускіх землях

Беларуская шляхта не жадала адыходзіць ад італьянскай, таму вырашыла весці сваю генеалогію ад паўлегендарных плямён сарматаў (антычныя крыніцы багаты на іх узгадкі). З’яўляецца міфалагізацыя сваіх каранёў: як Энэй бяжаў з разбуранай Троі (і стаў пасля заснавальнікам новага народа — рымлян), так і некаторыя рымскія патрыцыі беглі з разбуранага барбарамі Рыму ў далёкія паўночныя землі… Хто ведае, мо нашчадкамі тых патрыцыяў і сталі Радзівілы ці Сапегі. Гэтая своеасаблівая міфалагізацыя парадзіла знакаміты сармацкі партрэт, які паказвае духоўную і фізічную веліч асобы, яе шляхетнае паходжанне.

Партрэт Юрыя Радзівіла. Невядомы мастак.  Каля 1600 г. Палатно, алей.

Узнікае новы тып светапогляду — антрапацэнтрызм. У цэнтры света бачыцца чалавек, які добра адукаваны, магутны і фізічна прыгожы – у гэтым лёгка прасачыць інтэрпрытацыю грэчаскіх і рымскіх філасофскіх і мастацкіх элементаў.

Традыцыйна італьянскі Рэнесанс захапляе с канца ХIII да XVI стагоддзя. Першыя тэндэнцыі Рэнесанаса знайшлі сваё ўвасабленне ў італьянскіх гарадах-дзяржавах, якія мелі зносіны з іншымі культурамі. Пазней, калі ідэі антрапацэнрызма, гуманізма і захапленне атычнымі вобразамі пачынаюць распаўсюджывацца па Еўропе (прыкладна з другой паловы XV стагодзя). Але Рэнесанс кладзецца на тую канву нацыянальных культур, якія ўжо пачалі вылучацца — ў кожным кутку Еўропы гэтая эпоха мела свае адметнасці. Таму нельга гаварыць пра Паўночны Рэнесанс як пра нешта агульнае. Англійскі Рэнесанс не падобны да польскага, а польскі — да беларускага. Але тым не менш, праз кульурны дыялог нейкія тэндэнцыі былі агульныя для ўсяго Паўночнага Рэнесанса.

У другой  палове  XV – першай палове XVI стагоддзях беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта была шматнацыянальная дзяржава, дзе акрамя беларусаў (літвінаў) жылі ўкраінцы, татары, габрэі, летувійцы (сучасныя літоўцы), палякі… Але ж менавіта беларуская культура падтрымлівалася на дзяржаўным ўзроўні: беларуская мова была прызначана дзяржаўнай, беларускія этнічныя землі належылі буйным магнатам, якія мелі ўплыў на палітыку.

Беларуская культура, тым не менш, актыўна вяла дыялог з іншымі культурамі: польскай, якая пераважна ўвасаблялася у каталіцызме, і з маскоўскай, якая ўяўлялася у рускім праваслаўі. Трэба зазначыць, што нават да кадыфікацыі права, жыхары ВКЛ самаідэнтыфікавалі сябе не столькі па рэлігійнаму аспекту (як палякі ці маскоўцы), але па тэрытарыяльному. Але ж рэлігія займала досыць важнае месца ў жыцці беларусаў, большасць з якіх прытрымлівалась візантыйскага канона (не блытаць з рускім праваслаўем).

Каталіцызм быў пераважна сярод буйных магнатаў, да і тое пакуль што не сярод ўсіх. Этнічная і рэлігійная неаднароднасць культуры ВКЛ спрыялі глубокаму пранікненню ідэй гуманістычнай асветы, бо яе галоўная канцэпцыя была звязана з агульначалвечымі каштоўнасцямі, якія сталі аб’ядноўчым элементам ў краіне. Менавіта ў эпоху Рэнесанса беларуская культура вылучылася як нацыянальная культура Вялікага Княства Літоўскага, а таксама вызначыла свае парадыгмы, якія і сёння актуальныя.

Традыцыйна прыход Рэнесанаса ў беларускай культуры азначаецца дзейнасцю беларускіх асветнікаў — Францішка Скарыны, Міколы Гусоўскага, Васілія Цяпінскага, Сімеона Полацкага і Сымона Буднага. Усіх гэтых гістарычных асобаў аб’ядноўвае рэнесанскае разуменне гуманізму.

Так, не гледзячы на тое, што Сімеон Полацкі быў праваслаўным манахам, а Сімон Будны – паслядоўнікам Рэфармацыі, яны бачылі ў цэнты Сусвету чалавека, якому Бог дараваў разуменне і магчымасць самаразвіцця. Францішак Скарына, беларускі першадрукар, у сваіх прадмовах да Бібліі выказвае думку пра ўнікальнасць кожнага чалавека — «Кожны думае пра сваё і разважае па свойму» – гэта прэгнантны і канцэнтраваны выраз увасабляе ўсю ідэю Рэнесанса — кожны чалавек з яго ўнутраным светам — найвышэйшая каштоўнасць (але трэба разумець, што каштоўнасцю чалавек становіцца не насуперак Богу, але дзякуючы Яму).

Рэнесансным ідэалам чалавека стаў тытан — чалавек, які ўвасабляе гуманізм, імкненне да даскладанасці сябе і свету. Такім тытанам для беларускага рэнесансу стаў Скарына — медык па адукацыі, перакладчык Бібліі, першадрукар, пісьменнік і асветнік — ён не бачыў розніцы паміж натуральнымі  і гуманітарнымі навукамі. Для Скарыны яны былі рознымі бакамі свету, але не супрацьлеглымі. Гэта звязвае яго з Леанардам да Вінчы, Мікеланджела — італьянскімі тытанамі.

Моцныя рэлігійныя тэндынцыя Сярэднявечча ў эпоху Рэнесанса разглядаюцца інакш — Рымска-Каталіцкая Царква паступова страчвае сваю магутнасць (у першую чаргу адносна стаўлення людзей да яе). І гэта выліваецца ў плыню Рэфармацыі. Важна зазначыць, што рэнесансная культура, у тым ліку і беларуская XVI стагодзя,  не адмаўлялі рэлігію, але імкунуліся пераглядзець яе з новага пункту гледжання – гуманізму. Таму на Беларусі з’яўляюцца шмат пратэстансцкіх аб’яднанняў. Будуюцца кірхі, як, напрыклад, у Заслаўі. Асноўным архітэктурным стылем становіцца рэнесансны, які спалучае элементы готыкі. Рэнесансы стыль на Беларусі звязаны з шляхецкімі палацамі (Мірскі замак) ці кірхамі, бо магнаты жадалі падкрэсліць сваю дачынённасць да заходнееўрапейскай культуры, а кірхі былі своеабразным сымбалем новых “зносін” паміж Богам і чалавекам.

Мірскі замак (Першы ўспамін — 1395 год)

Царква Міхаіла Арханёла ў вёсцы Сынкавічы Гродзенскай вобласці ( XV–XVI стст.)

Для беларускіх абразоў XIV–XVI стст. адметнай рысай было выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў (разьбы і лепкі), пакрыццё жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы, размалёўка фону, наяўнасць розных накладных элементаў. Выразным прыкладам жывапісу эпохі Рэнесанса з’яўляецца абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты (рубеж XIV–XV стст.), створаны невядомым мастаком.

Маларыцкі абраз Божай Маці

Выдавецтва кніг становіцца неабходнай ўмовай для “удаскладнення чалавека”. Таму пачынаюць з’яўляцца тыпаграфіі — у Заблудаве, Вільні, Нясвіжы… Актуальным становіцца вывучэнне класічных моваў — грэцкай і лацінскай. Больш за тое, у ВКЛ лацінская мова набывае такое ж значэне, як і ў іншых краінах Еўропы. Узровень валодання рэнесанснай lingua franca становіцца дагэтуль высокім, што на ёй з’яўляюцца паэмы (“Песнь пра зубра”, Мікола Гусоўскі), вершы (Павел Русін, Андрэй Рымша), летапісы… Дзякуючы новалацінскай мове іншыя культуры Еўропы мелі магчымасць знаёміцца з дасягненнямі беларускай культуры. Так, працы (беларуска)-польскага прававеда і асветніка Андрэя Волана былі добра знаёмы сярод пратэстантаў: гугенотаў і кальвіністаў. Яго працы Рымска-Каталіцкая Царква занеслі ў “Індэкс забароненных кніг”…

«Біблія руска» Ф. Скарыны

Генэзіс беларускага Рэнесанаса, ў першую чаргу, звязаны з агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі, якія праз культурны дыялог прасачваюцца ў ВКЛ. Прага да асветніцкіх ідэй цягне маладых людзей вывучацца ў лепшых універсітэтах Еўропы і вандраваць, што ў любым выпадку вядзе да ўзбагачэння іх роднай культуры. Асэнсаванне беларускай культурай ідэй гуманізму — узнікненне перакладаў на беларускую мову, развіццё філасофіі і гуманітарных навук, і галоўнае — вылучэнне нацыянальнай парадыгмы — вось вынік эпохі Рэнесанса на землях Беларусі.

Нацыянальная парадыгма беларускай культуры пасля свайго фарміравання становіцца цесна звязана з самаідэнтыфікацыяй па грамадзянскай прыкмеце – гэтаму спрыялі і шматрэлігійнасць насельніцтва, і асэнсаванне гуманістычных каштоўнасцяў — гэта ўсё адлюстроўваюць статуты Вялікага княства Літоўскага. Напісаныя на беларускай мове, яны фіксуюць ідэалы беларускай культуры ў праве: нягледзячы на этнічную і канфісійную прыналежнасць, усе грамадзяне ВКЛ роўныя перад законам, як і перад Богам.

Использованные источники

На галоўным фотаздымку – Несвіжскі замак.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ