СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Геополитические «проделки» трех Черных орлов. Игрок без козырей – игрок без победы.
Причины и предпосылки падения Речи Посполитой
Березинский биосферный заповедник, национальный парк «Беловежская пуща» и республиканский заказник «Прибужское Полесье» включены в международный список биосферных резерватов.
Особоохраняемые территории Беларуси
«Я не проста свой дзённік пішу, А прысуд выношу»
Война
Идеи для дома от дизайнера Виктории Буслович.
Декоративная ваза — из простой бутыли
Порой ведение бизнеса не приносит выгоды, а одни лишь хлопоты, и чтобы не оказаться в положении банкрота, юридическое лицо зачастую выгоднее ликвидировать. Чтобы успеть все закрыть вовремя и не привлечь к ликвидации государственные органы, узнаем об этом более подробно.
Как ликвидировать юридическое лицо
Сведения о Борисе и Глебе помимо летописей сохранились в ранних житийных произведениях.
Святые князья страстотерпцы Борис и Глеб
Программа ТВ

Сучаснае жыццё Чырвонага касцела

Сучаснае жыццё Чырвонага касцела

Дзякуючы намаганням святароў, рэстаўратараў і мастакоў, Чырвоны касцёл паступова стаў цэнтрам не толькі рэлігійнага і культурнага жыцця.

Зараз у касцёле праводзяцца набажэнствы на беларускай, польскай і італьянскай мовах. Храм адчынены для ўсіх жадаючых, незалежна ад рэлігійных перакананняў. Працуе нядзельная школа для дзяцей і дарослых, праходзіць катэхізацыя перад прыняццем святых сакрамантаў: хрышчэння, шлюбу, споведзі, пры касцёле дзейнічае болей за 35 духоўных гурткоў, у тым ліку 28 аб'яднанняў «Жывы ружанец» і Клуб каталіцкіх жанчын, існуе малітоўная група студэнцкай моладзі «Via Dolorosa», праводзяцца паломніцтвы, якія сталі вельмі папулярнымі сярод вернікаў.

На працягу сямі год ксяндзы з Чырвонага касцёла вялі на радыё перадачу «Голас душы». З 1993 года у Чырвоным касцёле рэгулярна арганізуюцца сустрэчы святароў і вернікаў розных веравызнанняў, якія праводзяцца ў фармаце сумесных маленняў, канцэртаў з выкананнем твораў духоўнай музыкі і паэзіі, юбілейных сустрэч.

У 1994 годзе пры касцёле было створана мінскае грамадскае аб'яднанне «Кальварыя», якое пачало займацца даглядам магіл і ўборкай тэрыторыі Кальварыйскіх могілак, а таксама аховай іх ад разбурэння. У 1992 пры храме быў створаны хор «Голас душы», які паспяхова выступае на міжнародных фестывалях духоўнай музыкі, у філармоніі, на радыё і тэлебачанні, запісвае альбомы. З цягам часу пры Чырвоным касцёле з'явіліся яшчэ некалькі харавых калектываў, сярод якіх вядомасць атрымаў мужскі хор «Арханёл», шматразовы прызёр конкурсаў і фестываляў. З таго часу як у Чырвоным касцёле з'явіўся электрычны арган, пачалі праводзіцца ўрачыстыя вечарыны арганнай музыкі і харавых калектываў Беларусі і замежжа

У касцёле выдаваўся часопіс «Вера і жыццё», створаны пры касцёле выдавецкі цэнтр пачаў друкаваць шматлікую хрысціянскую літаратуру ў перакладзе на беларускую мову, праводзяцца дабрачынныя канцэрты, адчыняюцца мастацкія выстаўкі. У 2006 годзе быў створаны відэацэнтр для здымак фільмаў хрысціянскай тэматыкi. У тэатральнай зале праходзяць спектаклі і выстаўкі. У касцёле былі заснаваны тэатр аднаго акцёра «Зніч» і студэнцкі тэатр «Анёл». Касцёл супрацоўнічае з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, студэнты якой атрымліваюць заказы ад касцёла на выраб ікон, керамікі, вітражоў і іншае.

У 1996 касцёл (з блаславення кардынала Казіміра Свёнтка) звярнуўся да ўлад горада Беластока з просьбай аб вяртанні касцельнай бібліятэкі. Урачыстая перадача фонду кніг адбылася ў 1998 годзе у Беластоку. Бібліятэка бясплатна адкрыта для ўсіх жыхароў горада — колькасць чытачоў складае каля 4000 чалавек. У памяшканні бібліятэкі праводзяцца літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы.

Гуманітарная дзейнасць

У 1993 годзе было зарэгістравана парафіяльнае хрысціянскае таварыства «Карытас» (Міласэрнасць). Людзям, якія жывуць у нястачы, аказваецца гуманітарная дапамога (прадукты харчавання, вопратка, абутак, прадметы побыту, якія ахвяруюцца парафіянамі). У касцёле арганізуюцца святочныя бясплатныя абеды для бедных парафiян. Гэтае ж таварыства арганізавала пры касцёле цэнтр медыцынскай кансультацыі, у працы якога ўдзельнічаюць высокакваліфікаваныя лекары (псіхіятры, гомеапаты, гінеколагі) і бясплатна дапамагаюць прыхаджанам сваімі парадамі. Акрамя таго, таварыства «Карытас» арганізуе за кошт ахвяраванняў парафіян, грамадскіх арганізацый і добраахвотных спонсараў паездкі дзяцей з бедных і няпоўных сямей на адпачынак як у беларускія летнікі, так і за мяжу (за кошт прымаючых сямей вернікаў).

У 1994 годзе пры Чырвоным касцёле быў створаны  цэнтр «Ахова жыцця і выратаванне ненароджаных»( ГДА «Выратаванне немаўлят»). Цэнтр хутка распаўсюдзіў сваю дзейнасць на ўсю Беларусь: у абласных і раённых цэнтрах былі створаны аддзяленні аховы зачатых дзяцей, валанцёры якога выступаюць з публічнымі лекцыямі, праводзяць індывідуальныя кансультацыі для цяжарных жанчын і членаў іх сямей, працуюць пры жаночых кансультацыях,  паліклінніках і бальніцах.

З 1995 года пры касцёле працуе цэнтр псіхатэрапеўтычнай дапамогі алкаголікам, які працуе з людзьмі на прынцыпах ананімнасці, добраахвотнасці і добразычлівасці.

Пры Чырвоным касцёле пачаў дзейнічаць навукова-даследчы цэнтр «Святая Плашчаніца Турынская», куды ўвайшлі акадэмікі, дактары навук, іншыя навукоўцы.

Использованные источники

Войнилович, Э. Воспоминания: Пер. с польск. / Общ. ред. В. Завальнюка. — Мн.: Издание Минской римо-католической парафии св. Симона и Елены, 2007. — 380 с. — 250 экз. (руск.)

Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno: Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s. (польск.)

Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Дзянісаў, У. Касцёл Св. Сымона і Св. Алены / У. Дзянісаў. — Мінск, 1996. — 52 с.

Дзянісаў, У. Каштоўная крыніца гісторыі / У. Дзянісаў // Наша вера. — 2004. — № 1.

Матусевич, О. Польское общество "Освята" в Минске / О. Матусевич // Знакамітыя мінчане : Матэрыялы VI Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2005 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 133—136.

Туронак, Ю. Трагізм і загадкавасць лёсаў / Ю. Туронак // Наша вера. — 1996. — № 1 (2).

Харэўскі, С. В. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2011. — 432 с. — ISBN 978-9955-773-51-1.

Харэўскі, С. Колькі шчыгулаў да разуменьня Менску // Прамоўленае / С. Харэўскі. — Вільня: ЭГУ, 2008. — С. 88—111.

Chmielewska, G. Cierń Kresowy. Opowieść o Edwardzie Woyniłłowiczu i jego rodzinie / G. Chmielewska. — Łomianki: LTW, 2011. — 369 s. — ISBN 978-83-7565-128-7. (польск.)

Пазняк, З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў / З. С. Пазняк. — Мінск: Нар. асвета, 1985. — 109 с.

Чернатов, В. Страничка каменной летописи / В. Чернатов // Нёман. — 1976. — № 3. (руск.)

Тарас, А. Е. Костел в нашей жизни / А. Е. Тарас. — Минск: ФУАинформ, 2010. — 192 с. — ISBN 978-985-6868-44-6. (руск.)

Эдвард Вайніловіч — зямянін, грамадзянін, каталік: матэрыялы беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 14 лют. 2009 г. / Гісторыка-культурная ўстанова «Палоніка-Літуаніка»; Польскі інстытут у Мінску. — Мінск, 2009. — 70 с.

Nasze koscioły / pod red. ks. Jozafata Żyskara. — Warszawa: Druk Piotra Laskauera, 1914. — Т. 2. Djecezja mińska. — Z. 11, Dekanat miński — miasto. — 18 s. (польск.)

Jurkowski, R. Ziemia ojczysta, Mińszczyna i lud białoruski we «Wspomnieniach» Edwarda Woyniłłowicza // Знакамітыя мінчане. Мінск і Міншчына ў літаратурных творах на рубяжы XIX—XX стст.: Матэрыялы VI Беларуска-польскай навук. канф.: Польскі Ін-т у Мінску. Мінск: 27 крас. 2010 г. / рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: В. Хурсік, 2011. — С. 31—52.

Wyczyński, K. Pajzderski Tomasz / K. Wyczyński // Architekt. — 1909. — styczeń, z. 1. (польск.)

Ślizień, Wł. Nowy kościoł w Mińsku Litewskim / Wł. Ślizień // Tygodnik Wileński. — 1911. — № 2. — S. 7—10. (польск.)

Воложинский, В. Г. Минск в легендах, мифах и преданиях / В. Г. Воложинский. — Минск: ФУАинформ, 2012. — 345 с. — ISBN 978-985-6868-51-4. (руск.)

Fruba, P. Tomasz Pajzderski / P. Fruba // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc.: Ossolineum, 1980. — T. XXV/1. Zesz. 104: Padło Jan — Parczewski Franciszek. — S. 34—35. (польск.)

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ