СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
26.5°C
Без особых явлений
Брест
23.1°C
Без особых явлений
Витебск
22.4°C
Без особых явлений
Гомель
23.9°C
Без особых явлений
Гродно
22.5°C
Ливневый дождь
Минск
20.1°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
В 2012 году объем импорта товаров в Беларусь (по методологии статистики внешней торговли) составил $46,4 млрд., увеличившись по сравнению с 2011 годом на 1,4%.
Импорт товаров
Юрий Шевцов — советский и белорусский гандболист, заслуженный мастер спорта СССР, тренер по гандболу, главный тренер мужской сборной Беларуси.
Правила жизни Юрия Шевцова
Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) Скрыпка (1907–1991) — беларускі пісьменнік-сатырык, драматург, перакладчык, акадэмік. У відэа — кароткія звесткі пра творчасць і верш. Вобразы адлюстраваны на пясчаных малюнках.
Міхась Скрыпка
На аукционе фонда «Витебскоблимущество» ООО «Белагротерминал», входящее в состав холдинга «Содружество», приобрело право аренды земельного участка на территории бывшей базы «Белоруснефть-Витебскоблнефтепродукт» в деревне Заольша Лиозненского района.
Транспортно-логистический терминал в Заольше
За 2003–2010 годы в экономику Беларуси поступило китайских инвестиций на сумму более 300 млн. долларов США.
Кредитно-инвестиционное сотрудничество
История предприятия начинается с 1949 года, когда было открыто Старобинское месторождение калийных солей - одно из крупнейших в мире.
История «Беларуськалия»
Программа ТВ

Кросны: як нашыя продкі тканіну ткалі

Кросны: як нашыя продкі тканіну ткалі

Чаму нашыя продкі ткалі менавіта белымі, чырвонымі і чорнымі нітамі? Які сакральны сэнс закладзены ў гэтых колерах? Пра сакрэты ткацтва Усей Беларусі распавялі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Валянціна Пісарэнка, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:

— Зараз вы не ўбачыце на сяле ні ткацкага станка, ні кроснаў. У сялян кроснамі назваўся ткацкі станок, які быў запраўлены ніткамі. То бок толькі той, на якім ужо ткалі. А так “ставы”, “стацівы”, «ткацкі станок на сохах» — розныя былі назвы. На сення да нас дайшло многа чаго з тых часоў, калі ткацтва было асноўнай працай жанчыны. Вось прадстаўце, сядзіць у хаце гаспадыня. Нешта там гаспадар ходзіць, мяшае… А яна яму: “Што ты тут “шнуроўваешся!”

Аказваецца, “снаваць” — «ніткі запраўляць». А каб іх заправіць, то трэба пахадзіць то туды, то сюды. Не адну нітку нанізаць! А потым узяць ды сплесці ў касу. Каса тая складалася з некалькіх губак. А што такое губа? У нас кажуць: “Глядзі ты, губу распусціла!”. Таму што губа — памер нітак паміж адным і другім колкам на сцяне. Існавала свая тэхніка запраўкі. Не кожны ўмеў снаваць, як і запраўляць кросны. Былі майстрыхі, якіх спецыяльна запрашалі.

Кросны — гэта ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі гарызантальных кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; бёрда з набіліцамі для прыбівання ўтку; панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні.Пачыналі наладку кроснаў з навівання падрыхтаванай асновы. Расплятаючы аснову, яе пастаянна часалі драўляным грэбнем (для раўнамернага размеркавання) і, нацягваючы, накручвалі на навой.

Для ўтварэння зева ў аснову прапускалі 2 вузкія (2–3 см) «чыноўныя» дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап — накіданне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны (колькасць нітоў вагалася ад 2 да 16 і больш). Аснову прапускалі ў бёрда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панажамі. Наладка кроснаў і тканне лічыліся жаночай справай. Ha кроснах выраблялі разнастайныя тканіны ад 2-нітовага палатна да шматнітовых і перабіраных узорыстых ручнікоў, посцілак.

Валянціна Пісарэнка, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:

— Мы з вамі зараз стаім каля ткацкага станка. Кросны. Запраўлены ніткі. Ёсць ужо кавалак вытканага палатна. Як наогул разабрацца, што за такі гэта механізм? Вось станок асноўны. Гэта рама. І на ей два навоі: адзін для нітак і адзін вось там пад рукамі ў гаспадыні для палатна. На гэты навой навіваюцца ніткі. Вось гэта дэталь называецца «чыны». А дзве палачкі — бліскавіцы, таму што зроблены з блішчастай дранкі, якую знаходзілі на балоце. Яны павінны быць роўненькія і гладзенькія. Навой навіваецца ў парачкі. Калі разабраць льняную нітку, то можна ўбачыць, што яна складаецца з дзвюх. Парачка прапускаецца праз ніты. Далей ніткі прапускаюцца ў бёрда. З дапамогай гэтага прыстасавання падчас ткацтва адна з нітак ідзе ўверх, а другая ўніз. Атрымліваецца зеў, у які потым пракідваецца чаўнок.

Валянціна Пісарэнка, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:

— У эскпедыцыі я запытала адну бабулю: «А чаму ж у нас на Беларусі менавіта бела-чырвона-чорныя колеры?». Яна мне адказа прыгожа на ўзроўні Янкі Купалы: «Дачушка мая, белы колер — колер майго сумлення. У нас усе павінны быць сумленныя. Чырвоны колер — колер жыцця. А жыццё пражыць без бяды і гора немагчыма. Хтосьці нараджаецца, хтосьці памірае… Таму я калі тку, я быццам бы прагназую, вузенькую-вузенькую рысачку чорнага тку — без яго нельга, але няхай будзе мала».

Валянціна Пісарэнка, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:

— На Беларусі вельмі многа розных тэхнік ткання. Тэхніка ўніты, тэхніка пераборная, выбарная, перабор на дошчачку. У нас на Палессі нават есць “чынаватае ткацтва” – такі выраз. Мы ў экспедыцыі ездзілі, нам мясцовыя ўсе кажуць “чынаватае” ды “чынаватае”. Мы потмы сталі цікавіцца і зразумелі, што “чыны” — гэта звязана з кроснамі. Атрымліваецца, што жанчыны на Беларусі ткуць ужо 4 тысячы год.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ