СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Главная хоккейная организация страны.
Федерация хоккея Республики Беларусь
Сегодня городской клинический кожно-венерологический диспансер - одно из крупнейших учреждений здравоохранения Беларуси по оказанию современной специализированной дерматологической помощи.
Городской клинический кожно-венерологический диспансер г.Минска
Столица Республики Беларусь. Самые ранние поселения на территории современного города датируются IX веком.
Минск // Смотреть
В Европу зерна маиса привез Колумб в 15 веке. Спустя 2 столетия кукурузу начали выращивать в южных районах России, Крыму и на Кавказе, а вот кукурузную кашу у нас еще долго называли пшенкой: уж очень они были похожи.
Кукуруза очищает организм
Миндаль
Миндаль — средство от атеросклероза, малокровия и хронических колитов
Печень всех видов животных занимает исключительное место по набору и количеству питательных веществ, поэтому она и применяется в лечебных диетах.
Что содержится в 100 граммах печени
Программа ТВ

Гульня-віктарына «З гісторыі рэчаў, касцюмаў, музычных інструментаў»

Гульня-віктарына «З гісторыі рэчаў, касцюмаў, музычных інструментаў»

Пытанні:

1. Узоры для аздаблення твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў побыту, архітэктурных збудаванняў. Ен бывае маляваны, разьбяны, вышываны, тканы, плецены, набіваны, гравіраваны. У якасці матываў выкарыстоўваюцца розныя знакі, эмблемы. Асноўныя колеры – чырвоны, зялены, белы, чорны.

(Арнамент).

2. Жаночае паясное адзенне расхіннага тыпу, адна з самых старажытных форм набедранага адзення. Што насілі паверх кашулі замест спадніцы. З сшытыя полкі ўзорнай шарсцяной (суконнай) тканіны, што ахіналіся вакол таліі на паяску ці матузку, наверх павязваўся фартух. Была заўседы карацейшая за кашулю, пры гэтым мастацкі акцэнт прыходзіўся на падол ці паневу кашулі, якая ўпрыгожвалася знізу ўзорным вышываным ці тканым арнаментам.

(Панёва).

3. Прадаўгаваты кавалак тканіны абрадавага дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. Шырыня ў 5-40 см., даўжыня 1-3 м. На Беларусі вядомыя з глыбокай старажытнасці са з’яўленнем ткацтва. Служылі для бытавых патрэб, ужывалі ў дэкаратыўных і абрадавых мэтах, прыбіралі абразы, насілі ў поле абед.

(Ручнікі).

4. Народны струны музычны інструмент. Іншыя назвы – лера, рэля, на беларуска-ўкраінскім пабярэжжы таксама – кобза, бандура. Інструмент з’явіўся на мяжы 16-17 стагоддзяў і быў звязаны з побытам лірнікаў.

(Ліра).

5. Пасудзіна цыліндрычнай формы, ці блізкай да яе. Выраблялася з дуплістага ствала дрэва (ліпы, вольхі, асіны). Выкарыстоўвалася для захавання збожжа, круп, мукі. Пасудзіна меншых памераў – фаскі для меду, масла, розных далікатэсаў – рабілі з ліпы. Назва звязана з дрэвам.

(Ліпаўка).

6. Прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў, лубіну, фасолі. Традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр’ера беларускага жылля. Выраб з саломы ў старажытнасці лічыўся сімвалам урадлівасці і ўраджайнасці, яго падвешвалі над сталом: згодна з народным павер’ем, ён прыносіў шчасце.

(Павук).

7. Збудаванне, пераважна яруснай кампазіцыі з галоўным уваходам або праездам у замак, горад, забудову. На Беларусі ў народным жыллі была найбольш пашырана ў 19 стагоддзі ў зоне бытавання вяночнага двара, як бы абрамленыя вароты. У наш час сустракаецца па ўсей Беларусі.

(Брама).

8. Гэта дэталь адзення здавён была абавязковай у беларусаў. Многія раскопкі сведчаць аб тым, што гэтыя вырабы ў розных саслоўных груп былі не аднолькавымі. Гэта вызначалася іх памерамі, багаццем колеравай гамы і матэрыялам.

У 40-я гады 18 стагоддзя магнаты Радзівілы заснавалі ў Слуцку першую залататкацкую мануфактуру. Запрасілі ў Слуцк турэцкіх і персідскіх майстроў, а ўзначаліў фабрыку армянін Ян Маджарокі. У хуткім часе ён так разбагацеў, што самастойна выкупіў ля Слуцка маёнтак. Значна ўзбагаціў уладанні сын Маджарокі. С цягам часу ўладарамі і кіраўнікамі такіх мануфактур станавіліся беларусы. На работу бралі ў першую чаргу мужчын, а потым сталі працаваць на фабрыках жанчыны і маладыя дзяўчаты.

Даўжыня гэтай дэталі адзення была ад 2-х да 4-х з паловай метраў. На ражках гэтага вырабу ткаўся на беларускай i лацiнскай мовах надпiс: «Слуцк», «У горадзе Слуцку», а часам заглаўныя літары прозвішча майстроў. Што гэта за выраб?

(Слуцкія паясы).

9. Спецыяльнай леечкай-пісаком наносілі прамыя і хвалістыя паяскі ўздоўж і ўпоперак на важным атрыбуце свята Вялікдень. Малявалі ўзоры ў выглядзе ялінак, грабелек, стылізаваных зорак, завіткоў. Што распісвалі і як называліся гэтыя вырабы?

(Яйкі-пісанкі).

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ