СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Единственным уголовным законом, действующим на территории Республики Беларусь, является Уголовный кодекс Республики Беларусь от 9 июля 1999г. (далее – УК).
Уголовный кодекс Республики Беларусь: общая характеристика
Список членов СЮЛ «Республиканская конфедерация предпринимательства» на 1 июня 2013 года насчитывает 116 организаций
Члены «Республиканской конфедерации предпринимательства»
Ампула — герметически запаянный стеклянный сосуд, предназначенный для хранения лекарственных препаратов. Как их производят? Узнаем из видео.
Как делают ампулы с лекарствами?
Священство есть таинство, в котором через святительское рукоположение на избранного нисходит Святой Дух и поставляет его совершать таинства.
Таинство Священства в православии
Манка –– блюдо, знакомое с детства. Эту кашу мы вспомним как первое блюдо, к которому мамы приучали нас гарнирами к ней в виде ягод, меда, варенья и других сладостей. Но манка –– не просто лакомство, а еще и отличное средство для лечения болезней желудка. Как делают эту кашу? Об этом –– в видео.
Как делают манку?
Виктория Азаренко — белорусская теннисистка, экс-первая ракетка мира в одиночном разряде.
Правила жизни Виктории Азаренко
Программа ТВ

Прылічэнне Барысаглебскага мужчынскага манастыра да ліку заштатных. Упадак абіцелі.

Прылічэнне Барысаглебскага мужчынскага манастыра да ліку заштатных. Упадак абіцелі.

Апошняя змена канфесійнай прыналежнасці Бельчыцкага манастыра адбылася ў 1839 годзе на Полацкім саборы.

У 1842 годзе населеныя маёнткі Барысаглебскага манастыра паступілі ў казну, а сам манастыр быў прылічаны да разраду заштатных. З 16 жніўня 1863 года Бельчыцкі манастыр перайшоў пад упраўленне настаяцеля Полацкага Богаяўленскага манастыра. На перыяд 1864 года манастырскі клір складаўся з трох духоўных асоб, а да канца 1860-х гадоў у сценах манастыра не засталося ніводнага манаха.

З другой паловы ХІХ стагоддзя храмы Барысаглебскага манастыра пачалі прыходзіць у заняпад: маёмасць і прыход манастыра значна скараціліся. Саборная Барысаглебская царква знаходзілася ў аварыйным стане: драўляны купал будынка, пакрыты жалезам, даў расколіну. Па прычыне аварыйнага стану наведванне прыхаджанамі храма было спынена. Будынак царквы Параскевы Пятніцы захаваўся ў лепшым відзе: да храма была прыбудавана новая драўляная званіца, крытая жалезам, і вузкі драўляны калідор, які аб’ядноўваў Пятніцкую царкву з жылым двухпавярховым домам. Менавіта царква Параскевы Пятніцы некаторы час яшчэ магла змяшчаць ў сябе вернікаў падчас правядзення набажэнстваў у дні найбольш значных рэлігійных святаў.

У лістападзе 1879 года, праз сорак гадоў пасля ўз’яднання уніятаў з Праваслаўнай Царквой, Барысаглебскі заштатны манастыр з усімі зямельнымі ўгоддзямі быў прыпісаны да Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Дадзеная акалічнасць ніякім чынам не паўплывала на палепшэння становішча Бельчыцкай абіцелі.

На працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў (з 80-х гг. ХІХ да пачатку ХХ стагоддзяў) Барысаглебскі манастыр працягваў знаходзіцца ў стане поўнага разбурэння. Трэба адзначыць намаганні па рэстаўрацыі манастырскіх помнікаў члена Віцебскай вучонай архіўнай камісіі Івана Далгова, які планаваў прыцягнуць да археалагічнага вывучэння абіцелі навучэнцаў Полацкага кадэцкага корпуса. З прычыны смерці полацкага краязнаўцы ў 1911 годзе пазначаныя планы не былі здзейснены. Да 1910 года на тэрыторыі архітэктурнага ансамбля манастыра захаваліся Барысаглебская і Пятніцкая цэрквы, значна перайначаныя пазнейшымі перабудовамі. Да пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя ніякіх работ па аднаўленню культавых пабудоў манастыра не праводзілася.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ