СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
12.4°C
Без особых явлений
Брест
13.6°C
Без особых явлений
Витебск
14.2°C
Без особых явлений
Гомель
12.0°C
Без особых явлений
Гродно
10.9°C
Дождь
Минск
11.9°C
Ливневый дождь
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Первое банковское учреждение на территории современной Беларуси появилось 8 января 1870 года.
Банки на территории Беларуси: вехи истории
Порядок образования Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов определен Конституцией Республики Беларусь.
Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов
Сведения o представительствах иностранных банков, открытых на территории Республики Беларусь, по состоянию на 1.06.2013 г.
Иностранные банки в Беларуси
Летом 2012 года года рядом с главной концертной площадкой фестиваля «Славянский базар» — Летним амфитеатром был торжественно открыт крупнейший в Витебске бизнес-центр «Марко-сити».
Мapко-сити: «египетские пирамиды» в Витебске
Цыкл дакументальных серый «Літаратурны пясок».
Янка Лучына
Растяжки – насущная проблема многих женщин. Вот, кажется, только исполнилась мечта, и вы похудели, но кожа настойчиво напоминает о прошлых неприятностях. Конечно, самое оптимальное – не допустить появления растяжек. Для этого надо худеть постепенно и не спеша. Но что делать тем, у кого проблемы уже есть?
Избавляемся от растяжек
Программа ТВ

Францішак Аляхновіч: шлях барацьбы

Францішак Аляхновіч: шлях барацьбы

Францішак Каралевіч Аляхновіч (9 сакавіка 1883 — 3 сакавіка 1944) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік

Пасля 60-ці гадоў забыцця пра Францішка Аляхновіча пачалі гаварыць. Сёння яго ведаюць не толькі як аўтара першага ў сусветнай літаратуры твора пра Салаўкі, але і таленавітага беларускага драматурга.

Францішак Аляхновіч стаіць у вытокаў “новай драмы” у беларускай літаратуры. Ён першы ў сусветнай літаратуры напісаў твор пра жыццё і побыт у сталінскіх канцлагерах (аўтабіяграфічная аповесць “У кіпцюрох ГПУ”). Трагічнае жыццё Аляхновіча, таленавітага літаратара і тэатральнага дзеяча, неадлучна звязана з жахлівай гісторыяй прыхода да ўлады камуністаў, падзелам нашай краіны, сталінскімі рэпрэсіямі, паслядоўным знішчэннем беларускасці…

Фігура Францішка Аляхновіча да сённяшняга часу выклікае шмат спрэчак: савецкая прапаганда зрабіла яго калабарацыяністам і прыспешнікам нацызму, у той час як адзінай яго ідэалагіяй была палітычная і культурная незалежнасць Беларусі ад Польшчы і Расійскай імперыі. Да канца 80-х гадоў імя Аляхновіча было амаль што забаронена. Сёння яно рэабілітавана, ніхто не ставіць пад сумненне яго адданасць беларускай культуры, ідэі незалежнасці нашай краіны; яго творы з’яўляюцца прыкладам найцікавейшай нацыянальнай інтэрпрытацыі “новай драмы”. П’есы Францішка Аляхновіча “Пан міністр”, “Шчаслівы муж”, “Адамавы жарты” ідуць у беларускіх тэатрах.

Дзяцінства і юнацтва

Францішак Аляхновіч нарадзіўся (1883 г.) у Вільні ў сям’і збяднелага беларускага шляхціча. У родным горадзе ён скончыў гімназію, вучыўся ў Кракаўскай драматычнай школе, а пазней — у Драматычнай школе ў Варшаве.

Прыкладна ў 1908 годзе малады артыст і рэжысёр вяртаецца ў Вільню, дзе нейкі час працуе ў аматарскіх тэатрах, але потым Аляхновіч вырашае займацца журналістыкай. У гэты ж час Францішак Аляхновіч знаёміцца з “нашаніўскім” асяроддзем.

Трэба адзначыць, што на пачатку ХХ стагоддзя Вільня ўяўляе сабой горад, у якім няспынна бурляць беларускія нацыянальныя ідэі. У пачатку ХХ стагоддзя не было пытання, ці з’яўляецца горад польскім альбо літоўскім (літувійскім). Вільня ўвасабляла магутнасць шматэтнічнага ВКЛ, дзе дзяржаўнай мовай была старабеларуская, і дзе менавіта беларуская культура атрымала магчымасць найбольшага росквіту.

Вельмі сімвалічна, і ў той жа час лагічна з пазіцыі гісторыі, што менавіта ў Вільні пачынае выходзіць першая беларускамоўная газета – “Наша ніва”. Вакол “Нашай нівы” паступова гуртуецца нацыянальна-арыентаваная інтэлігенцыя, якая падтрымлівае ідыі адражэння беларускай культуры. Францішак Аляхновіч становіцца адным з актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ў Вільні. Ён ладзіць першую беларускамоўную пастаноўку, займаецца даследваннямі творчасці Дуніна-Марцінкевіча, выдае польскамоўны гумарыстычны часопіс.

Творчы шлях і эміграцыя

Неўзабаве антырэлігійны артыкул Аляхновіча, змешчаны ў часопісе, прыцягвае ўвагу царскіх уладаў, і малады тэатрал змушаны бегчы ад арышта спачатку ў Лемберг (сучасны Львоў), а пасля ў Кракаў. Падчас уцёкаў Францішак Аляхновіч працуе ў польскіх тэатрах і піша беларускамоўныя п’есы.

З пачаткам Першай сустветнай вайны Аляхновіч вяртаецца ў Вільню, дзе працягвае сваю тэатральную дзейнасць: ладзіць пастаноўкі, сярод якіх былі як Элаізы Пашкевіч (Цёткі), так і яго аўтарства.

Гістарычныя падзеі ў Еўропе тым часам былі не менш напружаныя, чым у “новай драме”, дзяржаўныя межы быццам тэатральныя дэкарацыі змяняюцца з небывалай хуткасцю. Усяго за чатыры гады вайны, якая закранула амаль усе нацыі, разваліліся дзве імперыі, якія некалі падзялілі Рэч Паспалітую, — Расійская і Аўстра-Венгерская. Нацыянальныя культуры, прыгнечаныя імкненнем імперый да “маналітнасці”, атрымалі шанец заявіць свету свае правы на незалежнасць. З’явілася магчымасць вярнуць акупаваныя раней тэрыторыі тым народам — іх сапраўдным гаспадарам.

Францішак Аляхновіч (леваруч) і Ўладзіслаў Галубок (праваруч) у 1918 годзе ў Мінску

25 сакавіка 1918 г. ў Мінску аб’яўлена незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У кантэксце часу і культуры гэта быў вынік шматгадовай працы беларускай інтылегенцыі па вынаходніцтве культурнага кода беларусаў. Але ані Польшча, ані РСФСР (новае палітычнае ўтварэнне на тэрыторыі Расіі), не жадалі бачыць незалежнай Беларусь. БНР былa акупавана Германіяй, потым Польшчай, пазней — РСФСР.

Няўдалая спроба стварыць незалежную дзяржаву, у якой культура Беларусі не будзе прыгнечына, але будзе падтрымлівацца і распаўсюджвацца — гэта было запаветнай мараю кожнага беларускага інтылегента. Францішак Аляхновіч, безумоўна, таксама падтрымліваў ідэю БНР. Ён прыязджае ў Мінск, дзе з запалам бярэцца ладзіць свае п’есы.

Аднак пасля “канчатковага” прыходу Саветаў Францішак Аляхновіч, у якога было польскае грамадзянства, быў вымушаны вярнуцца ў Вільню, якая тым часам стала польскай.

Пасля Рыжскай мірнай дамовы заходняя частка Беларусі адыходзіць да Польшчы. У выніку беларусы былі раз’яднаны дзяржаўнымі межамі.

Польскі ўрад не збіраўся падтрымліваць імкнення беларусаў да культурнага і палітычнага вызначэння сябе як самастойнай нацыі. Нягледзячы на перашкоды, Аляхновіч працягвае сваю тэатральную дзейнасць: ён стварае вандроўную трупу, якая ставіць п’есы Янкі Купалы і аўтарства самаго Аляхновіча. Таксама ён рэдагуе беларускамоўную газету “Беларускі звон” у Вільні. Яго дзейнасць прыцягвае ўвагу польскіх уладаў, якія падазраюць у яго дзейнасці антыпольскі настрой.

У гэты час на тэрыторыі савецкай Беларусі створана БССР. На пачатку двадцатых гадоў, калі Саветы яшчэ не ўпэўнены ў сваіх пазіцыях, калі толькі сціхае ваеннае ліхалецце, беларуская інтылегенцыя мае час на развіццё культуры. У нацыянальнай гісторыі 20-я гады ХХ стагоддзя становяцца сапраўдным узлёткам: тэатры ставяць беларускія п’есы, літаратура выдаецца не з-пад палы, але легальна…

Менавіта такое ўраджанне меў Францішак Аляхновіч, знаходзячыся па другі бок дзяржаўнай мяжы, у “польскіх Крэсах Усходніх”… Ён вырашае пакінуць на час сваю сям’ю, з’ехаць у Мінск, паспрабаваць свае сілы ў прафесійных акторскіх трупах — БДТ-1 і БДТ-2 , якія былі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з ім. Францішак Аляхновіч спадзяваўся, што потым яго сям’я пераедзе з Вільні ў БССР.

Група беларускіх пісьменьнікаў: Францішак Аляхновіч — першы зьлева ў ніжнім шэрагу, Янка Купала — першы справа. Травень-чэрвень 1920, Менск. Імаверна, што гэта адзін з здымкаў супрацоўнікаў і актыўных карэспандэнтаў часопіса «Рунь», пасля выхаду апошняга (10-га) яго нумара.

У 1926 г. ўжо пачынаюць згушчацца хмары над беларускамоўнай інтэлегенцыяй: Сталін умацоўвае свае пазіцыі, паступова згортваецца выратавальная новая эканамічная палітыка, змяняецца стаўленне да нацыянальных культур. Канешне, калі б Францішак Аляхновіч ведаў сапраўднае становішча ў БССР, ён наўрад ці спакусіўся б на запрашэнні савецкіх тэатраў. У сваёй аўтабіаграфіі “У кіпцюрох ГПУ”, ён выказвае думку, што яго пераезд у БССР быў добра спланаванай акцыяй ГПУ, якая выкарыставала яго нацыянальныя пачуцці, каб “выманіць” у БССР.

У Віцебску і Мінску Аляхновіча чакае поспех, ён вырашае адмовіцца ад польскага грамадзянства і атрымаць савецкае. І вось, 23 снежня 1926 г. Францішак Аляхновіч становіцца грамадзянінам БССР — быццам бы спраўдзілася яго патаённая мара жыць і працаваць у беларускай дзяржаве на беларускай мове на карысць беларускай культуры.

Прысуд і барацьба

Але ўжо 1 студзеня 1927 года яго арыштоўваюць. Прысуд — 10 гадоў у Салавецкім лагеры. У аўтабіяграфіі ён піша: «...калегiя ... разгледзеўшы... скiроўвае Аляхновiча ў распараджэнне УСЛОН на 10 гадоў...» Падпiсаў. Уздыхнуў з палёгкай. Хаця яшчэ нiчога не разумеў. Ведаў толькi адно: што не расстраляюць. Услон? Што гэта за штука? Мусiць, недзе на поўднi. Мабыць, гэта нейкi канцлагер у Туркестане. Ну, дзякуй Богу, што не Салаўкi. Лепш туркестанская малярыя, як салавецкая цынга” [Ф. Аляхновіч “У кіпцюрох ГПУ”]. Абвінавачванне — шпіянаж на карысць Польшчы, а ў гэты час у Вільні выходзяць газетныя артыкулы, якія сцвярджаюць, што Аляхновіч нібыта працуе на ГПУ.

У абарону Аляхновіча выступаюць Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі… але дарэмна — лёс тэатральнага дзеяча Аляхновіча вырашаны, і ён едзе па этапах на жахлівы Салавецкі архіпелаг, пра які ўжо хадзілі чуткі не толькі ў СССР.

Сыны Францішка Аляхновіча Юрка (справа) і Казік (зьлева) падчас ягонай ссылкі на Салавецкіх астравах (1927–1933)

Сем год Францішак Аляхновіч правёў у Салаўках, яму пашчасціла — ён не памёр ад нечалавечай працы, эпідэмій і цынгі. Больш таго, у Вільні ў яго засталіся сям’я і сябры, якія рабілі ўсё, каб выратаваць драматурга. У 1933 г. савецкія ўлады абмянялі яго на польскага палоннага, “вязня капіталістычнай гаспадаркі”. Польскім вязнем быў беларус Браніслаў Тарашкевіч. Той самы Тарашкевіч, які напісаў першы падручнік  беларускай мовы, распрацаваў нормы правапісу і займаўся даследваннямі ў беларусістыцы. Савецкі бок абмяняў беларускага драматурга на беларускага лінгвіста. Праз пяць год Браніслава Тарашкевіча абвінавацяць па сфабрыкаванай справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру” і расстраляюць…

Францішак Аляхновіч вяртаецца ў Вільню, дзе пачынае пісаць “У кіпцюрах ГПУ”. Гэты твор упершыню выкрыў жахлівы твар савецкай улады, яе варожасці да нацыянальных культур. Кніга выходзіць на польскай, італьянскай, партугальскай, рускай і ўкраінскай мовах яшчэ пры жыцці Аляхновіча.

Вокладка 1-га выдання кнігі «У капцюрох ГПУ»

З прыходам да ўлады літоўцаў у Аляхновіча знікае магчымасць займацца тэатрам у Вільні, ён спрабуе з’ехаць, але безвынікова. На працягу Другой сусветнай вайны ён працуе над сваімі п’есамі, рэдагуе беларускамоўную газету “Беларускі голас”, якую дазволілі выдаваць нямецкія ўлады.

3 сакавіка 1944 г., калі нямецкае войска пачало саступаць Вільню Саветам, Францішак Аляхновіч быў знойдзены ў сваёй квартэры мёртвым. Яго застрэлілі.

Пасля амаль што шасцідзесяці гадоў забыцця пра Францішка Аляхновіча зноў пачалі гаварыць. Сёння яго ведаюць не толькі як аўтара першага ў сусветнай літаратуры твора пра Салаўкі, але і тэленавітага беларускага драматурга, літэратара і грамадскага дзеяча, які шмат зрабіў для развіцця нацыянальнага тэатра.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ