СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Янка Золак (сапр. Антон Міхайлавіч Даніловіч)(1912–2000) — беларускі паэт-эмігрант, празаік, выдавец. Брат Алеся Змагара. У відэа — кароткая біяграфія і верш, прысвечаны Беларусі. Усе вобразы — праз малюнкі на пяску.
Янка Золак
Продукция, выпускаемая ОАО «Лесохимик», играет важную роль в различных отраслях промышленности.
ОАО «Лесохимик»
Исторические фотографии можно увидеть на выставке в Национальном историческом музее Республики Беларусь.
Фотографии, которые хранят историю
Елеосвящение — таинство, в котором при помазании тела елеем на больного призывается благодать Божия, исцеляющая душевные и телесные немощи.
Таинство Елеосвящения в православии
Закон Республики Беларусь «О пенсионном обеспечении» от 17.04.1992г. № 1596-ХII (далее – Закон) предусматривает несколько оснований для перерасчета пенсий.
Перерасчет пенсий: общие положения
Судебная коллегия по административным делам Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь формируется из числа судей ВХС в количестве 9 человек
Судебная коллегия по административным делам
Программа ТВ

Богаяўленскі кафедральны сабор у Полацку. Гісторыя

Богаяўленскі кафедральны сабор у Полацку. Гісторыя

Полацкі Свята-Богаяўленскі сабор з’яўляўся часткай комплексу брацкага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра, які быў заснаваны ў XVI ст. на беразе Заходняй Дзвіны.

Вядома, што ў перыяд уніі на беларускіх землях манастыр быў адзіным цэнтрам праваслаўя (у той перыяд Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр да 40-х гадоў ХІХ ст. належаў каталіцкаму ордэну езуітаў (1579–1820) і піяраў (1820–1832).

Богаяўленскі манастыр упершыню згадваецца пад 1582 г. у Даравальнай грамаце вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторыя (1576–1586). Аднак маёнтак разам са значнымі ўгоддзямі, якія належалі гэтаму манастыру, быў неўзабаве адабраны дэкрэтам караля Рэчы Паспалітай і разам з маёнткамі іншых полацкіх манастыроў аддадзены на карысць заснаванага ў горадзе езуіцкага калегіума.

У 1633 г. манастыр быў адноўлены князямі Агінскімі і земскім брацкім суддзёй Севасцянам Мірскім. Па іншых даных манастыр быў заснаваны ў 1637 г. намаганнямі князя Льва Самуіла Агінскага. 12 ліпеня 1633 г. грамадзянскі суддзя Севасцян дазволіў пры манастыры «будаўніцтва школы для навукі дзецям хрысціянскім», у якой з 1655 г. па 1664 г. вучыўся, а пасля і выкладаў у 1656–1659 гг. да пераезда ў Маскву вядомы рэлігійны і грамадскі дзеяч, настаўнік дзяцей маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч). У 1650-х гг. ігуменам Богаяўленскага манастыра быў вядомы царкоўны дзеяч і літаратар Ігнацій (Іяўлевіч) (1619–1686).

У 1633 г. у манастыры ў імя Богаяўлення Гасподняга ўзвялі вялікую драўляную царкву. Ужо ў 1683 г. гэтая царква неўзабаве загінула ад полымя. Нягледзячы на забароны ўніятаў, на месцы згарэлага храма ў мужчынскім манастыры была ўзведзена капліца.

Свята-Богаяўленскі мужчынскі манастыр адзіны, які перажыў у Полацку ўнію. Напрыканцы XVI ст. у атмасферы наступу каталіцызму і царкоўнай уніі пры манастыры была створана брацкая школа, у якой адукацыя і выхаванне насілі строга рэлігійны характар. З сярэдзіны XVII да першай паловы XIX ст. Богаяўленскі манастыр быў стаўрапігіяльным. Гэта значыць, ён знаходзіўся пад непасрэднай уладай спачатку кіеўскіх праваслаўных мітрапалітаў, потым — маскоўскіх патрыярхаў і Свяцейшага Сінода.

Мяркуючы па карце Полацка 1707 г., храм Богаяўленскага сабора ўяўляў сабой квадратнае ў плане пяціглавае збудаванне.

У 1757 г. у манастыры здарыўся яшчэ адзін пажар, які знішчыў усе манастырскія пабудовы. Аднаўленне архітэктурнага ансамбля мужчынскага манастыра было распачата на ахвяраванні мясцовых праваслаўных жыхароў і завершана на сродкі, выдзеленыя з Дзяржаўнага казначэйства імператрыцай Кацярынай ІІ (35 221 руб.).

Агульнымі намаганнямі дзяржавы і Царквы да 1761 г. манастырская брація заклала новы мураваны храм у імя Богаяўлення Гасподняга. Сабор быў асвячоны 5 жніўня 1777 г. ігуменам Пскоўскага Праабражэнскага манастыра Іусцінам.

Праваслаўны кафедральны сабор, узведзены ў стылі позняга барока і класіцызму, уяўляў сабой аднаапсіднае рашэнне алтарнай часткі з двухвежавым галоўным фасадам-нартэксам (прытворам) і высокім барабанам. Планіровачная і прасторавая кампазіцыя сабора шмат у чым паўтарае магілёўскі Спаса-Праабражэнскі храм з тым адрозненнем, што полацкі Богаяўленскі сабор адрозніваецца яшчэ больш лаканічным вонкавым афармленнем, у якім цалкам адсутнічаюць барочныя матывы.

Адначасова з будаўніцтвам галоўнага храма вяліся работы па аднаўленні іншых манастырскіх будынкаў, у праектаванні якіх прымаў удзел вядомы майстар архітэктуры класіцызму Джакама Кварэнгі. У 1782–1785 гг. на захад ад храма, на месцы драўлянага будынка брацкай школы, быў узведзены каменны Г-падобны ў плане корпус, у якім знаходзіліся келлі манахаў, пакоі ігумена і дзве цёплыя царквы. У 1784–1791 гг. і 1812–1900 гг. у жылым корпусе манастыра размяшчалася народнае вучылішча, а ў 1792–1812 гг. — багадзельня.

На тэрыторыі манастырскага комплексу дзейнічала тры храма: Богаяўленскі сабор з двума прыдзеламі ў імя Раства Багародзіцы і іконы Божай Маці «Усіх тужлівых радасць» і дзве цёплыя царквы — Свята-Еўфрасіннеўская і Свята-Кацярынінская. У манастыры таксама знаходзіўся мясцовашанаваны абраз Іверскай Божай Маці. Згодна з паданнем падчас пажару 1761 г. ікона была выкрадзена езуітамі, але праваслаўныя палачане, дагнаўшы іх за горадам, адабралі святыню і вярнулі яе ў манастыр.

З гісторыі Богаяўленскага манастыра вядома, што ў розныя перыяды яго наведвалі маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч, імператар Пётр I, імператрыца Кацярына II, імператары Павел I і Аляксандр I. У 1812 г. манастыр быў разрабаваны французамі, а службовыя (гаспадарчыя) пабудовы спалены. У 1833–1840 гг. у адбудаваным манастыры жылі полацкія епіскапы.

У 1836 г. сцены і ўнутраная паверхня купала Богаяўленскага сабора былі распісаны фрэскамі. Тры фрагменты фрэскавага роспісу другой паловы XVIII ст. захаваліся да нашага часу. Сабор не раз перабудоўвалі, і яго архітэктурнае рашэнне пастаянна мянялася. У 1908 г. у манастыры пад кіраўніцтвам архімандрыта налічвалася 9 манахаў і 18 паслушнікаў. Штогод, 9 мая, адбываўся святочны хрэсны ход з манастыра ў прыпісную могілкавую царкву імя Мікалая Цудатворцы, якая знаходзілася на хутары Ропна, у шасці вёрстах ад горада.

Да рэвалюцыйных падзей 1917 г. манастыр атрымліваў з дзяржаўнай казны 2850 руб. У 1918 г. дзейнасць мужчынскай абіцелі была скасавана. У 1922 г. Свята-Богаяўленскі манастырскі храм быў прыпісаны да Мікалаеўскага сабора і неўзабаве зачынены. У савецкі перыяд будынак храма быў пераабсталяваны пад спартыўную залу. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў саборы былі адноўлены набажэнствы. Пасля вайны сітуацыя змянілася, будынак храма адабралі ў праваслаўных вернікаў і прыстасавалі пад абласную базу тэкстыльных тавараў.

У 1973 г. у Богаяўленскім саборы былі распачаты рэстаўрацыйныя работы, па завяршэнні якіх у будынку была ўладкавана карцінная галерэя. У той самы час у былым манастырскім корпусе была ліквідавана дамовая Кацярынінская царква, разбураны купал, а сам будынак пачалі выкарыстоўваць як жылы дом.

На сённяшні дзень Свята-Богаяўленскі мужчынскі манастыр з’яўляецца скасаваным. Дзейнічае яго частка — Свята-Богаяўленскі кафедральны сабор Полацка-Глыбоцкай епархіі, які ў 1991 г. быў перададзены Рускай праваслаўнай царкве. У захаваным і адрэстаўрыраваным будынку былога манастыра на сённяшні дзень знаходзіцца Музей беларускага кнігадрукавання і Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. 17 лістапада 2011 г. у Полацку адбылося святкванне, прымеркаванае да 250-годдзя закладкі Свята-Богаяўленскага сабора.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ