СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Первое банковское учреждение на территории современной Беларуси появилось 8 января 1870 года.
Банки на территории Беларуси: вехи истории
История Евгения Добротворского. С кафедры бокса, фехтования, шахмат и шашек - в воздушно-десантные войска.
Банка сгущенки за победу и парни из 9-ой роты
Дажбог (также встречаются имена «Даждьбог», «Дажьбог», «Сварожич») большинством источников называется первым «Сварожичем», сыном Сварога – Небесного кузнеца, который считался создателем Земли и первых людей.
Cолнечный Дажбог
В 2013 году председательство в Содружестве Независимых Государств осуществляет Республика Беларусь.
Председательство в Содружестве Независимых Государств
«Рэспублiка» - общественно-политическая газета Совета Министров Республики Беларусь.
Рэспублiка
При пользовании кредитными ресурсами у кредитополучателей могут возникнуть некоторые проблемы.
Что делать, когда возникают сложности с погашением кредита?
Программа ТВ

Сафійскі кафедральны сабор у Полацку

Сафійскі кафедральны сабор у Полацку

Сафійскі сабор — кафедральны сабор горада Полацка. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры са складаным лёсам, які перажыў шмат разбурэнняў, рэстаўрацый і нават змяненне канфесій, але змог застацца такім, якім яго задумалі тыя, хто ўзвёў. Полацкая Сафія — адзін з самых ранніх храмаў Старажытнай Русі і адна з першых каменных пабудоў на беларускіх землях.

Палітычная і эканамічная незалежнасць Полацкага княства ў XI ст. спрыяла ўзнікненню тут самабытнай школы храмавага дойлідства. Узвядзенне Сафійскага сабора мела актуальную агульнадзяржаўную мэту: падкрэсліць не толькі палітычную і рэлігійна-культурную незалежнасць ад Кіеўскага княства, але і бясспрэчную роўнасць з апошнім.

Полацкая Сафія была пабудавана князем Усяславам Брачыславічам — мужным ваяром і легендарным дзедам прападобнай ігуменні Еўфрасінні Полацкай. Задумаўшы ўзвесці кафедральны сабор, князь запрасіў у Полацк візантыйскіх дойлідаў. Каменных храмаў у горадзе тады яшчэ не было.

Можна выказаць здагадку, што сярод майстроў, якія будавалі Сафію, былі тыя, хто ставіў падобныя па статусе храмы ў Кіеве (1037) і Вялікім Ноўгарадзе (1045). Да работы візантыйскіх дойлідаў далучыліся і мясцовыя майстры. Так, на вялізным вапняку (валун), які быў пакладзены на парозе Сафіі і праз дзевяць стагоддзяў ператварыўся ў музейны экспанат, старажытныя полацкія майстры пакінулі свае імёны: Давыд, Тума, Мікула, Копысь.

У адрозненне ад дастаткова складаных планаў Кіеўскай і Наўгародскай Сафіі план Полацкай Сафіі быў выразна просты і лаканічны. Сафійскі сабор, узведзены, верагодна, у перыяд з 1044 г. па 1066 г., быў пяцікупальным. Паводле летапісных крыніц канца XVI ст. купалоў у сабора налічвалася сем. Магчыма, два дадатковыя купалы маглі знаходзіцца ў заходняй частцы будынка.

Сабор быў узведзены з плінфы (тонкай абпаленай цэглы), а таксама неапрацаваных валуноў. Кожны другі шэраг плінфы быў «утоплены» ўглыб сцяны і зацёрты вапнавым растворам (цамянкай). У плане сабор уяўляў сабой чатырохкутнік з трыма апсідамі. У цэнтральнай апсідзе да цяперашняга часу захаваўся так званы сінтрон — каменная лава для святароў. Інтэр’ер Сафійскага сабора, уключаючы фрэскавы роспіс і мазаіку храмавай падлогі, ствараў пачуццё асаблівай прыгажосці і гарманічнай завершанасці. У храме было тры ўваходныя парталы, размешчаныя з заходняга, паўночнага і паўднёвага бакоў.

Дакладна вядома, што Полацкі Сафійскі сабор адыгрываў важную ролю не толькі ў рэлігійным, але і ў грамадска-палітычным жыцці горада. З пісьмовых крыніц вядома, што ў саборы Святой Сафіі ўжо да пачатку XII ст. дзейнічала адна з самых старажытных у Еўропе бібліятэк. Варта адзначыць, што ў зборы фондаў бібліятэкі, верагодна, прыняла ўдзел і прападобная Еўфрасіння Полацкая.

Перш чым заснаваць свой манастыр у загарадным мястэчку Сяльцо, полацкая ігумення жыла ў так званай «голубнице», прыбудове да Сафійскага сабора, і старанна займалася перапісваннем богаслужбовых кніг. Да 1563 г. саборная бібліятэка пастаянна папаўнялася. У перыяд вайны Вялікага княства Літоўскага, а пасля Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай значная частка фонду была разрабавана і страчана.

З моманту ўзвядзення да канца XVI ст. храм Святой Сафіі заставаўся кафедральным саборам Полацкай епархіі. Першым вядомым нам епіскапам, які быў пастаўлены кіеўскім мітрапалітам Нікіфарам у 1105 г. на кафедры святой Сафіі, быў свяціцель Міна (1105–1116). У кафедральнай царкве служылі такія святыя іерархі, як Ілія, які дараваў прападобнай князёўне Еўфрасінні Полацкай былы архірэйскі дом у загарадным мястэчку Сяльцо, Дыянісій, які асвяціў храм Спаса ў жаночым манастыры, і Сымон.

У часы Лівонскай вайны (1558–1583) у 1563 г. Полацк быў узяты штурмам войскамі маскоўскага цара Іаана IV. Па завяршэнні штурму ў Сафійскім саборы у гонар атрыманай перамогі быў адслужаны малебен.

26 лютага 1563 г. мітрапаліт Маскоўскі Макарый па загадзе цара ў гонар старажытнага Полацкага княства і знакамітай Сафіі «аб сямі вярхах» заснаваў Полацкую архіепіскапію. Ужо ў 1579 г. пасля ўпартай аблогі Полацк быў адбіты войскам караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя (1576–1586). Пасля выгнання «москвитян» за межы горада Баторый выдаў указ, згодна з якім у Полацку быў заснаваны езуіцкім калегіум, а ўсе праваслаўныя цэрквы і манастыры за выключэннем Святой Сафіі былі перададзены прадстаўнікам каталіцкага ордэна. У 1596 г. частка вышэйшага кліру Праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай прыняла Брэсцкую ўнію, і Сафійскі сабор з захаванай пры ім кафедрай стаў уніяцкім.

У 1607 г. Сафійскі сабор згарэў. Аднаўляць будынак, які некаторы час знаходзіўся ў занядбаным стане, выпала ў 1618 г. вядомаму сваёй жорсткасцю архіепіскапу Язафату Кунцэвічу (1580 (?) – 1623). Падчас рамонтна-рэстаўрацыйных работ у саборы архіепіскап Кунцэвіч прыклаў усе намаганні па змяненні аблічча храма. Па сведчанні І. Сцябельскага, архіепіскап Язафат загадаў пакараціць купалы царквы, каб яны не нагадвалі пра праваслаўнае мінулае Святой Сафіі.

У 1642 г. Святая Сафія зноў згарэла (будынкі вакол царквы, а таксама часовыя драўляныя сцены і вышкі Верхняга замка былі спалены), аднак падчас наведвання храма царом Аляксеем Міхайлавічам у 1654 г., які ваяваў з Рэччу Паспалітай, сабор быў адноўлены і пераасвячоны.

У перыяд з 1656 г. па 1667 г., калі Полацк знаходзіўся пад уладай Расійскай дзяржавы, Сафійскі сабор дзейнічаў як праваслаўны храм. Па заканчэнні руска-польскай вайны ў 1667 г. згодна з Андрусаўскім пагадненнем Полацк быў зноў вернуты Рэчы Паспалітай, а Сафійскі сабор перайшоў да ўніятаў.

У пачатку ХVІІІ ст. Расія ўступіла ў зацяжную вайну са Швецыяй. Ваенныя дзеянні паміж варагуючымі бакамі адбываліся і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1705 г. Пётр І разам з галоўнакамандуючым войскам Аляксандрам Меншыкавым наведаў Полацк, заняў сам горад і яго ўмацаваныя замкі.

У Сафійскім саборы адбыўся прыкры інцыдэнт паміж расійскім імператарам і манахамі-базыльянамі. Калі Пётр І захацеў увайсці ў алтар сабора, яго не пусцілі туды пільныя манахі. Тады імператар падышоў да адной з пышна ўпрыгожаных ікон і пацікавіўся, хто на ёй намаляваны. У адказ пачуў, што перад ім знаходзіцца вобраз святога пакутніка Язафата Кунцэвіча, які быў па-зверску закатаваны і забіты ерэтыкамі і богаадступнікамі. Апошнія словы манахаў вывелі цара з раўнавагі.

Пётр І загадаў варце, якая суправаджала яго, схапіць базыльянаў і арыштаваць. Манахі не падпарадкаваліся загаду і, аказаўшы супраціў варце, сталі клікаць на дапамогу сваіх братоў. Згодна з дакументальнымі сведчаннямі ў саборы пачаўся сапраўдны рукапашны бой, падчас якога чатыры служыцелі былі забіты.

Пасля ўзгаданага інцыдэнта Пётр І распарадзіўся спыніць набажэнствы ў саборы Святой Сафіі. Храм быў зачынены, а ў яго прытворы размясцілі склад з боепрыпасамі. Такі несвядомы ўчынак расійскага імператара стаў фатальным для Полацкага сабора: 1 мая 1710 г. боепрыпасы, размешчаныя ў храме з 1705 па 1710 г., узарваліся. Сцяна, якая прымыкала да бабінца, абрынулася. Падвальныя памяшканні былі пашкоджаны, сумежныя сцены далі расколіны. Велічны храм Святой Сафіі ператварыўся ў руіны.

Да канца 30-х гг. ХVІІІ ст. будынак Святой Сафіі літаральна ляжаў у руінах. Ніхто не спрабаваў аднавіць старажытны храм, бо з заканчэннем Паўночнай вайны (1700–1721) казна Рэчы Паспалітай была пустая. Такая сітуацыя назіралася да 1738 г., калі па замове і на ўласныя сродкі полацкага ўніяцкага архіепіскапа Фларыяна Грабніцкага ў 1738–1750 гг. храм быў перабудаваны выбітным дойлідам Янам Глаўбіцам у стылі віленскага барока.

Характэрна, што новая царква ў адрозненне ад папярэдняй была разгорнута алтаром не на ўсход, а на поўнач (у бок ад Заходняй Дзвіны). Стыль «віленскае барока» цалкам змяніў знешні выгляд некалі праваслаўнага Сафійскага сабора. Ад храма ХІ ст. засталіся фрагменты апсіднай часткі і падмурак. Акрамя барочных калон з’явілася шмат ляпных аздабленняў, фігурныя карнізы і некалькі нязвыклая для інтэр’ера сабора колеравая гама. Пасля завяршэння будаўнічых работ сабор Святой Сафіі быў пераасвячоны Фларыянам Грабніцкім у імя Сашэсця Святога Духа.

У часы Айчыннай вайны 1812 г. французскія войскі размясцілі ў храме стайню. Дзверы і вокны царкоўнага будынка большай часткай былі выбіты, іконы пашкоджаны, царскія вароты паламаны, рызніца прыстасавана пад харчовы склад, а высокія вежы сабора сталі ваеннымі наглядальнымі пунктамі. Пасля выгнання французаў Сафійскі сабор яшчэ пэўны час заставаўся ўніяцкім.

У 1839 г., пасля таго, як у Полацкім саборы быў зачытаны ўрачысты акт аб вяртанні ўніятаў да Праваслаўнай царквы, сабор зноў атрымаў спрадвечнае імя Святой Сафіі Прамудрасці Божай.

Адноўленая ў праваслаўнай веры Полацкая Сафія да 1856 г. была гарадскім саборам, крыху пазней — прыпісной царквой Свята-Мікалаеўскага сабора.

У 1908 г. храм моцна пацярпеў ад пажару. Пры ўдзеле архітэктара і рэстаўратара Пятра Пакрышкіна ў 1913–1914 гг. у Сафійскім саборы былі зроблены рамонтна-аднаўленчыя работы.

17 кастрычніка 1914 г. храм Святой Сафіі быў нанава пераасвячоны.

У 1924 г. у рамках правядзення савецкай атэістычнай кампаніі храм быў зачынены. У будынку сабора размясціўся краязнаўчы музей. Па ўспамінах відавочцаў, у 1930-я гг. не раз рабіліся спробы дэмантаваць з купалоў Сафіі крыжы. Так, пяць чалавек падымаліся на дах будынка і неўзабаве падалі з яго і разбіваліся на смерць. У перыяд нямецкай акупацыі з пачатку 1942 г. па ліпень 1944 г. у саборы ладзіліся службы. Па заканчэнні вайны будынак Сафійскага сабора быў прыстасаваны пад склад збожжавых. Крыху пазней Полацкі гарсавет перадаў будынак храма пад жыллё. З 1949 г. сабор быў перададзены «в аренду комитету культпросветучреждений».

На сённяшні дзень Сафійскі сабор знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні Міністэрства культуры. Ад храма ХІ ст. захаваліся толькі фрагменты алтарнай часткі і падмурак. Пасля правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ у 1985 г. у саборы была размешчана канцэртная зала і музей гісторыі і архітэктуры храма. У канцэртнай зале Сафійскага сабора штогод у красавіку і лістападзе праходзяць фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай і арганнай музыкі.

У адной з прыбудоў сабора ў дзень памяці Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня) праводзіцца літургія. Так, 5 чэрвеня 2002 г. у Сафійскім саборы адбылося набажэнства, прысвечанае юбілейнаму святу — 900-годдзю з дня нараджэння прападобнай ігуменні Еўфрасінні. Пасля завяршэння службы велізарны хрэсны ход, які ўзначаліў мітрапаліт Філарэт, рушыў ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Побач з саборам быў усталяваны адзін з чатырох Барысавых камянёў (народная назва каменя — «Барыс-Хлебнік»), верагодна, названых у гонар сына Усяслава Брачыславіча — полацкага князя Барыса. Дакладная прычына з’яўлення гэтага помніка кірылічнай эпіграфікі да нашага часу не высветлена. Па абодвух баках выбітага шасціканцовага крыжа быў прадстаўлены кароткі надпіс наступнага зместу: «ХС. Ніка. ГІ (Гасподзь) дапамажы рабу свайму Барысу».

Існуе некалькі версій наконт паходжання выбітых надпісаў. Так, згодна з першай версіяй гранітны валун ледавіковага паходжання быў памежным знакам уладанняў князя Барыса Усяславіча ў вярхоўях Заходняй Дзвіны. Па іншай версіі праваслаўны крыж быў высечаны на камені з мэтай спыніць далейшыя спробы язычнікаў пакланяцца і прыносіць яму рытуальныя ахвяры.

Ідэя падняць камень з вады і ўсталяваць на плошчы ў Полацку з’явілася яшчэ ў верасні 1889 г. Так, пасля правядзення набажэнства жыхары горада ўпрыгожылі камень сцягам і пры дапамозе паліцыі спрабавалі выцягнуць валун на абрывісты бераг Заходняй Дзвіны. Усе спробы былі безвыніковымі. Барысаў камень быў перамешчаны з рэчышча Заходняй Дзвіны, непадалёк ад вёскі Падкасцельцы, да сцен Сафійскага сабора толькі ў 1981 г. пры дапамозе тэхнікі.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ