СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
5.9°C
Без особых явлений
Брест
-2.3°C
Без особых явлений
Витебск
3.1°C
Без особых явлений
Гомель
4.2°C
Дымка
Гродно
0.8°C
Ветер 2 м/с, С-В
Минск
-0.3°C
Ветер 3 м/с, Северный
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Министерство промышленности (Минпром) Республики Беларусь координирует деятельность республиканских органов государственного управления по вопросам, входящим в его компетенцию.
Министерство промышленности Республики Беларусь
На усходнеславянскіх тэрыторыях існавала моцная традыцыя язычніцтва (паганства), таму распаўсюджванне хрысціянства сутыкнулася з пэўнымі перашкодамі.
Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях
Вооруженные Силы Республики Беларусь ― структурный элемент военной организации белорусского государства, предназначенный для обеспечения военной безопасности и вооруженной защиты Республики Беларусь, ее суверенитета, независимости и территориальной целостности.
Вооруженные Силы Республики Беларусь
Государственное учебно-спортивное учреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по боксу управления физической культуры спорта и туризма Мингорисполкома».
СДЮШОР по боксу УФКСиТ Мингорисполкома
Производственное объединение «Минский тракторный завод» (ПО «МТЗ») было основано 29 мая 1946 года.
Минский тракторный завод
Пожалуй, нет такого белоруса, который при слове «Горизонт» не вспомнил бы отечественного производителя бытовой техники. Интернет-портал «Вся Беларусь» побывал на данном предприятии и вернулся оттуда с видеоотчетом, где заснят процесс производства изнутри.
Холдинг «Горизонт»: репортаж с производства
Программа ТВ

Янка Купала

Янка Купала

Класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Іван  Луцээвіч

(Янка Купала)

Паэт, драматург, публіцыст.

1882—1942

 

Сапраўднае імя Янкі Купалы (зарэгістраванае ў афіцыйных дакументах аб нараджэнні) - Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня ў 1882 годзе (па новым стылі) у фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці).

Бацькі - Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна - паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая мела свае адметныя саслоўныя рысы, але па эканамічным становішчы і ладзе жыцця была блізкай да сялян. Дваранскае паходжанне роду Луцэвічаў Сенатам Расійскай імперыі зацверджана не было. Тым не менш пры хрышчэнні ў Радашковіцкім касцёле Іван (для блізкіх - Ясь) Луцэвіч быў запісаны дваранінам, але пазней паводле афіцыйных дакументаў належаў да мяшчан. Матэрыяльнае становішча сям'і рэзка пагоршылася, калі Луцэвічы ў 1870-х гадах былі выселены з засценка Пяскі (называўся таксама Лазараўшчына, Луцэвічы; цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці), дзе род жыў з XVII стагодзя. Да гэтага Луцэвічы, як чыншавая шляхта, хоць і не мелі спадчыннай зямлі, але валодалі сядзібай на падставе бясплатнага карыстання. Дамініку Луцэвічу давялося арандаваць чужую зямлю. Сям'я была шматдзетнай, часта пераязджала з месца на месца. Ясь, як старэйшы сын, быў галоўным памочнікам бацькі па гаспадарцы.

Бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Іван Луцэвіч вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску. Толькі ў 16-гадовым узросце змог скончыць поўны курс (два класы за адзін год) Бяларуцкага народнага вучылішча.

 

 

 

 

 

 

Пасля смерці бацькі Іван Луцэвіч вымушаны клапаціцца аб сям'і. Ен працуе на сваёй гаспадарцы, шукае работу ў іншых месцах. Быў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага перыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы.

Першыя вершы - сентыментальна-рамантычныя - былі напісаны па-польску (1902). Рашэнне пісаць па-беларуску ў той час было смелым крокам. Беларуская мова ўсё яшчэ знаходзілася пад забаронаю, спадзявацца на публікацыю не даводзілася. Сам Купала пісаў ў аўтабіяграфіі: «У 1904 годзе трапляюцца мне ў рукі беларускія пракламацыі і рэвалюцыйныя брашуры на беларускай мове. Гэта канчаткова вырашыла, што я беларус і што адзінае маё прызначэнне - служыць свайму народу ўсімі сіламі сваёй душы і сэрца'.

Найбольш ранні з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, - «Мая доля», датаваны 15 ліпеня 1904 года. Праз год у мінскай газеце «Северо-Западный край' быў надрукаваны верш «Мужык» - першы апублікаваны твор паэта на беларускай мове. У ім закрануты тэмы чалавечай годнасці і самасцвярджэння працоўнага селяніна.

 

Гісторыя псеўданіма “Янка Купала”.

Замест афіцыйнага імя - Іван Луцэвіч - літаратар пачаў ужываць псеўданім Янук Купала. Выбар такога літаратурнага імя звязана з народным святам Купалля, пошукам чароўнай кветкі шчасця, што для паэта стала ўвасабленнем пошуку лепшай долі для народа, памкнення да светлай будучыні.

У пачатку 1908 года у Санкт-Пецярбургу ў беларускім выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выйшаў першы зборнік Я. Купалы - «Жалейка». У зборніку ўпершыню апублікаваны верш «А хто там ідзе?», які адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам. «Жалейка' двойчы канфіскоўвалася ўладамі. Рэдактарам зборніка быў выдатны дзеяч беларускай культуры, педагог, выдавец, адзін з лідэраў беларускага руху ў Санкт-Пецярбургу ў пачатку XX стагродзя - Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла. Аўтара зборніка трэба было пісаць - Янук Купала, але ён памылкова напісаў - Янка Купала. І з таго часу псеўданімам менавіта ў такой форме пачаў карыстацца Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Аўтар і рэдактрар пазнаеміліся праз год пасля гэтай памылкі.

У 1908-1909 гадах Янка Купала жыў у Вільні, працаваў у рэдакцыі газеты «Наша ніва» і адначасова бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы. У гэты час ім напісаны паэмы «У Піліпаўку' і «За што?». Потым ен жыве ў Санкт-Пецярбургу. Эпімах-Шыпіла дапамог з паступленнем на агульнаадукацыйныя курсы, аказаў значную падтрымку маладому літаратару, як духоўную, так і матэрыяльную. Увесь час навучання Купала жыў у яго кватэры. Ён пазнаёміўся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю, удзельнічаў у пасяджэннях Беларускага навукова-літаратурнага гуртка - культурна-асветнай арганізацыі студэнтаў-беларусаў Санкт-Пецярбургскага універсітэта, якія доўгі час да афіцыйнай рэгістрацыі сваёй арганізацыі праводзілі пасяджэнні на кватэры Эпімах-Шыпілы.

Свайму апекуну Янка Купала прысвяціў верш «Прафесару Б. Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам», а таксама паэму «Паляўнічы і пара галубкоў» (Легенда з індыйскай кнігі «Магабгарата»). У гэтым годзе з творчасцю Янкі Купалы пазнаёміўся Максім Горкі, які выказаў вялікую цікавасць да яе і шчырае захапленне. У 1910-1913 гадах былі створаны паэмы «На Куццю», «На Дзяды», «Яна і я», рамантычныя паэмы на фальклорнай аснове «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», драматычныя паэмы «Сон на кургане», «На папасе», дзе Купала выявіў сябе буйнейшым прадстаўніком нацыянальнага рамантызму. Ва ўсіх гэтых творах - глыбокі філасофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.

Першыя  вопыты Купалы ў драматургіі сталі падмуркам беларускай нацыянальнай камедыі і драмы. У камедыі «Паўлінка», сцэнічным жарце «Прымакі» высмейваюцца дамастроеўскія асновы жыцця засцянковай шляхты. Разам с тым вобразы Паўлінкі і яе каханага Якіма ўвасабляюць сабой новыя перадавыя павевы ў жыцці вёскі. У драме «Раскіданае гняздо» раскрываецца цяжкі лёс беларускага абеззямеленага сялянства пасля рэформы 1861 года.

Пасля Санкт-Пецерургу Янка Купала вяртаецца ў Вільню. Працуе ў «Беларускім выдавецкім таварыстве», у газеце «Наша ніва». Як рэдактар гэтага выдання падвяргаўся судоваму пераследаванню царскіх уладаў. 3 удзелам Купалы арганізоўваліся літаратурныя вечары, сустрэчы з рускімі, літоўскімі і польскімі пісьменнікамі.

Восенню 1915 Іван Луцэвіч знаходзіўся ў Маскве, займаўся ў народным універсітэце А.Л. Шаняўскага на гісторыка-філасофскім факультэце. У студзені 1916 года узяў шлюб з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч. У хуткім часе быў прызваны ў армію. Служыў у Мінску, Полацку, Смаленску старшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі.

Увесь 1918 год  Купала пражыў у Смаленску. Працаваў агентам аддзела забеспячэння харчовага камітэта Заходняй вобласці, ездзіў па Смаленскай, Арлоўскай і Курскай губернях. Падаў заяву з просьбай залічыць яго слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Але абставіны жыцця і ваенныя падзеі не спрыялі творчасці. У гэты перыяд Іван Луцэвіч нічога не піша.

Пасля трохгадовага творчага маўчання Купала напісаў вершы «Для Бацькаўшчыны», «У дарозе», «Песня», «Свайму народу», «На сход!», у якіх выявілася яго расчараванне ў рэвалюцыі, трывога за родны народ, прагучаў заклік да беларусаў згуртавацца і самім вырашыць лёс Беларусі.

З  1919 года  Я. Купала пастаянна жыве ў Мінску. Ен працаваў бібліятэкарам ва ўстанове Народнага камісарыята асветы. У Мінску знаходзіўся і падчас польскай акупацыі (жнівень 1919 - ліпень 1920 г.), у пачатку 1920 года перанёс цяжкую хваробу. З прыходам Чырвонай Арміі працаваў рэдактарам розных беларускіх выданняў, намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Народнага камісарыята асветы, у рэдакцыі часопіса «Вольны сцяг».

У гэты перыяд ен шмат выступаў як публіцыст, ўдзельнічаў у літаратурна-грамадскім і культурна-мастацкім жыцці, у тым ліку ў стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў, уваходзіў у склад камісіі па стварэнні Інстытута беларускай культуры. Абраны правадзейным членам Інбелкульта, рэарганізаванага ў Акадэмію навук Беларусі.

У трагікамедыі «Тутэйшыя», напісанай у 1922 годзе прагучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі як ад Захаду, так і ад Усходу, у вострай сатырычнай форме выкрываліся прыстасаванства і нацыянальны нігілізм. Купалу адкрыта пачалі абвінавачваць у «нацдэмаўшчыне».

У маі 1930 года ў  партыйным органе - газеце «Звязда» з'явіўся артыкул, дзе ён абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Родных паэта раскулачылі, ледзь не выслалі на Поўнач. Летам таго ж года Купалу выклікалі ў Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ), каб дапытаць у сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», прыпісаць яму кіраўніцтва гэтай міфічнай арганізацыяй. У лістападзе ізноў давялося даваць паказанні ў ДПУ. А ў снежні 1930 года у газеце «Звязда» быў апублікаваны  'пакаянны» ліст Я. Купалы, напісаны, на думку многіх даследчыкаў, пад дыктоўку, у якім паэт вымушаны быў прызнавацца ў «памылках» і «шкодных поглядах», абяцаў «аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву».

У наступны перыяд Купала выбіраўся членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Мінскага гарсавета, быў членам рэдакцыйнай камісіі па падрыхтоўцы тэксту Канстытуцыі БССР, удзельнічаў у розных камітэтах і камісіях па ўшанаванні памяці і правядзенні юбілеяў класікаў рускай і нацыянальных літаратур, з'яўляўся дэлегатам літаратурных форумаў і з'ездаў, выступаў на шматлікіх літаратурных нарадах.

У маі 1934 прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Стваралася ўражанне, нібыта Купала сапраўды прымае паўнавартасны ўдзел у грамадскім жыцці. У той час літаратурная актыўнасць Купалы рэзка зменшылася. Ажывілася яна толькі ў сярэдзіне 1930-х гг. (ляўкоўскі цыкл). Мастацкая ж вартасць паэм «Над ракою Арэсай» (1933) і «Барысаў» (1934), напісаных у рэчышчы «сацыялістычнага рэалізму», не адпавядала творчым магчымасцям паэта. У 1936 г. выдадзены зборнік вершаў і паэм «Песня будаўніцтву», дзе Купала паказвае працэс будаўніцтва новых форм жыцця. У 1937 годзе  выйшаў зборнік «Беларусі ардэнаноснай» - своеасаблівая анталогія творчасці паэта савецкага часу. І зноў паэт аказаўся ў спісе чарговых ахвяраў рэпрэсій, аднак, хоць мясцовыя рэпрэсіўныя органы і звярталіся да вышэйшага кіраўніцтва па дазвол на яго арышт, такой санкцыі на атрымалі. Пры гэтым у студзені 1939 года Янка Купала быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

У час Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Маскве, потым у пасёлку Пячышчы каля Казані. Артыкулы з яго подпісам змяшчаліся ў газетах «Правда», «Известия», «Красная звезда». Купала быў членам прэзідыума Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, удзельнічаў у грамадскіх мерапрыемствах, прысвечаных барацьбе з захопнікамі. У чэрвені 1942 ен прыехаў у Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды яго 60-годдзя. А 28 чэрвеня ён трагічна загінуў (упаў у лесвічны пралёт з 10-га паверха) у гасцініцы «Масква» пры невысветленых абставінах. У 1962 г. урна з прахам паэта перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых могілках.

 

 

 

 

 

 

Цікавыя факты:

Імем паэта названы Інстытут літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр у Мінску, Гродзенскі універсітэт, пасёлак у Глускім, вёска ў Пухавіцкім раёнах, калгасы, бібліятэкі, школы, вуліцы ў многіх гарадах і населеных пунктах Беларусі. Судны Дунайскага і Волжскага параходстваў. Купалаўскія найменні атрымалі школа і вуліца ў Душанбе (Таджыкістан), бібліятэка ў Харкаве і вуліцы ў Кіеве і Запарожжы (Украіна), вуліцы ў Ташкенце (Узбекістан), Тбілісі (Грузія), Рызе (Латвія), Ніжнім Ноўгарадзе (Расія), Беластоку (Польшча). У Порту-Алегра (Бразілія) імя Янкі Купалы прысвоена бібліятэцы-чытальні.

Помнікі Янку Купалу пастаўлены ў Вязынцы, Акопах, Радашковічах, Ляўках, Мінску. На дамах, дзе ў розны час жыў Купала, - у Ляўках Аршанскага раёна, Вязынцы і Яхімоўшчыне Маладзечанскага раёна, вёсках Сенніца Мінскага раёна, Бяларучы Лагойскага раёна, Старая Беліца Сенненскага раёна, Косіна Лагойскага раёна, у гарадах Мар'інай Горцы, Барысаве, Маладзечне, Капылі - устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Помнік Купалу ўсталяваны ў Араў-парку ў Нью-Йорку. У Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Кіславодску, пасёлку Пячышчы каля Казані, вёсцы Соф'іна Раменскага раёна Маскоўскай вобласці (Расія), Вільнюсе (Літва), пасёлку Гаспра каля Ялты (Украіна) устаноўлены мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя паэту.

Жыццю і творчасці паэта прысвечаны хранікальна-дакументальны фільм «А зязюля кукавала», тэлефільмы «Паклон мой народу за песні», «Ніколі я не паміраў», «Імша па Купалу». «П'есы Паўлінка», «Раскіданае гняздо», паэма «Магіла льва' экранізаваны.

Творы беларускага песняра перакладзены на англійскую, арабскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, рускую, французскую, хіндзі, японскую мовы.

У 1996 годзе быў заснаваны Міжнародны фонд Янкі Купалы.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ