СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
3.8°C
Ливневый дождь
Брест
4.1°C
Дождь
Витебск
10.4°C
Без особых явлений
Гомель
5.0°C
Без особых явлений
Гродно
2.4°C
Дождь
Минск
3.1°C
Дождь
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Сведения o представительствах иностранных банков, открытых на территории Республики Беларусь, по состоянию на 1.06.2013 г.
Иностранные банки в Беларуси
За 200 лет до н. э. в Риме существовало около 1000 терм –– прообразов современной ванной. К вопросу их обустройства был особый подход, так как туда приходили не только помыться, но и послушать лекции философов и дискуссировать на различные темы. В ХХ веке к вопросу обустройства интерьера ванн уже подошли исходя из наличия канализационных систем, а также гостеприимства.
Как делают наборы для ванной комнаты?
Информация для путешественников.
Выезды из Барановичей
Таможенный союз -- это единая таможенная территория, в пределах которой не применяются таможенные пошлины и ограничения экономического характера, за исключением специальных защитных, антидемпинговых и компенсационных мер.
Интеграционные объединения: Таможенный союз, Единое экономическое пространство
Ихрам — особое состояние, духовная чистота паломника, совершающего хадж.
Хадж: действия перед вхождением в состояние ихрама
ОАО «Евроторгинвестбанк» зарегистрировано 25 февраля 2002 года в Едином государственном регистре юридических лиц и индивидуальных предпринимателей за №807000043.
Евроторгинвестбанк
Программа ТВ

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску

Тут на працягу апошніх 11 гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.

Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны домік. Тут на працягу апошніх 11 гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.

Дом Коласа быў своеасаблівым цэнтрам духоўнага жыцця сталіцы, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. Якуб Колас шчыра і сардэчна быў рады гасцям, саграваў іх душэўным сяброўскім цяплом, а калі трэба было, то і дапамагаў як віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўных Саветаў СССР і БССР. У гэты час тут была cкончана трылогія “На ростанях”, напісана шмат вершаў, палымянай публіцыстыкі, у якой чуйна біўся грамадзянскі пульс, пульс творцы і чалавека.

Тут, на сядзібе Коласа, у зялёным улетку і ўбеленым снегам зімой куточку, адчувальна атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з'яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваюцца працоўны кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы. Ён цікавіўся лепшымі здабыткамі сусветнай літаратуры, з ахвотаю адгукаўся на яе яркія з'явы, з пашанаю пісаў пра многіх валадароў чалавечай думкі і пачуцця.

Фрагмент рабочага кабінета  Якуба Коласа. 1953-1956 гг.

Вялікая гасцёўня

Наведванне музея Якуба Коласа, гэтага асяродка беларускай культуры, паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент песняра.

Друкавальная машынка паэта

Гісторыя дома народнага паэта

На тэрыторыі Акадэмгарадка (цяпер квартал Мінска, сумежны з праспектам Незалежнасці, вуліцамі Акадэмічнай і Сурганава) Якуб Колас пасяліўся пасля вяртання з эвакуацыі ў маі 1945 года. У спаленым горадзе цяжка было знайсці добрае жыллё, таму домік, прывезены з прыгараднай вёскі ў час вайны для патрэбаў нямецкага шпіталя і пастаўлены ў двары Акадэміі навук, стаў на той час адзіна магчымым вырашэннем жыллёвага пытання пісьменніка.

Прыхожая першага паверха, адзін з апошніх фотаздымкаў паэта

Гэта быў драўляны будынак памерам прыкладна 5 х 9 метраў. Ён меў тры невялікія пакойчыкі і зусім маленькую кухню — 2 х 2 метры. Водазабеспячэння ў доме не было. Затое гэта было зручнае  месца. Па-першае, у двары Акадэміі навук, дзе Якуб Колас працаваў віцэ-прэзідэнтам ад часу яе адкрыцця, па-другое, па ўспамінах старэйшага сына Данілы Міцкевіча, месца вельмі зручнае ў прыродных умовах — дом абступалі прыгожыя сосны — рэшткі загараднага лесу.

Дом знайшоў для бацькі сын Даніла адразу ж пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і заняў яго з дазволу кіраўніцтва Акадэміі навук БССР. Сам Колас прыехаў у сталіцу ўпершыню пасля вызвалення 6 снежня 1944 года і некаторы час жыў у гэтым доме. Бываў і пазней наездамі, а канчаткова пераехаў з Масквы ў маі 1945 года, пасля смерці жонкі Марыі Дзмітрыеўны.

Паступова пачалі абжывацца на новым месцы. У канцы 1944 года вакол сядзібы зрабілі агароджу – час быў неспакойны. На працягу 1945-1946 гадоў пабудавалі пуню, гараж, склеп і лазню.

Улетку 1946 года дом песняра наведаў першы сакратар ЦК КПБ і старшыня СМ БССР Панцеляймон Панамарэнка. Ён быў шчыра здзіўлены больш чым сціплым побытам сям'і пісьменніка і, палічыўшы дом няўтульным і непрыгодным для жылля і працы народнага паэта, прапанаваў Коласу пабудаваць вялікі, прасторны катэдж. Колас падзякаваў яму за клопат, але адмовіўся ад прапановы. Каля двух мільёнаў жыхароў рэспублікі жылі тады ў зямлянках, і народны паэт лічыў немагчымым для сябе ў той час жыць у раскошы.

Замест узвядзення новага будынка сям'я вырашыла абысціся частковай рэканструкцыяй старога. І ўжо ў 1947 годзе была зроблена двухпавярховая цагляная прыбудова, фактычна яшчэ адзін невялікі дом, дзе размясцілі кухню, туалетны пакой, маленькі пакойчык для хатняй работніцы на першым паверсе, а таксама кабінет і спальню пісьменніка на другім. У такіх умовах Колас з сям'ёй (сам, два сыны, нявестка) жыў на працягу пяці гадоў да 1952 года. І толькі ўлетку 1952 года, да 70-гадовага юбілею паэта, быў пабудаваны вялікі прасторны дом на падмурку старога (аўтар праекта — архітэктар Георгій Заборскі).

Фрагмент спальні Якуба Коласа

У катэджы на першым паверсе размясціліся спальныя пакоі сыноў Коласа, гасцёўня, сталовая, веранда і кухня, а на другім – кабінеты сыноў Данілы і Міхася Міцкевічаў, кабінет і спальня Коласа, вялікая гасцёўня – усяго 319 м² жылой плошчы. У такім прыгожым і вялікім асабняку, адпаведным яго статусу, Колас пражыў амаль чатыры гады — з верасня 1952 па 13 жніўня 1956 года, калі  паэт памёр у сваім доме, у кабінеце за працоўным сталом.

Умовы для жыцця тут былі добрыя, пісьменнік шмат працаваў. Тут ён закончыў паэму “Рыбакова хата”, трылогію “На ростанях”, многія вершы, апавяданні, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, працаваў над завяршэннем цыкла “Казкі жыцця” і паэмы “На шляхах волі”.

У доме часта бывалі госці. Дарагімі і жаданымі былі перш-наперш калегі — беларускія пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Лужанін, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Кандрат Крапіва, Максім Танк, сват Янка Маўр (дачка Маўра Наталля стала нявесткай Коласа). Часта наведвалі Коласа і маладыя на тую пару пісьменнікі Янка Брыль, Іван Мележ, Іван Шамякін, Мікола Аўрамчык.

Калі ў Мінск прыязджалі з нагоды розных юбілейных дат з Масквы, Ленінграда, Кіева пісьменнікі, яны знаходзілі сардэчны прыём у доме Коласа. Сярод іх былі Аляксандр Твардоўскі, Аляксандр Фадзееў, Сяргей Гарадзецкі, Сяргей Міхалкоў, Міхаіл Ісакоўскі, Максім Рыльскі, Мікола Нагнібеда і іншыя.

Побач з цяперашнім музейным комплексам размясціўся дом, у якім сёння жывуць нашчадкі вялікага пісьменніка.

Апошні ліст паэта

Дом знакамітага пісьменніка абступае мемарыяльны сад. Якуб Колас, геній якога ўзгадаваны на глебе народнай культуры, глыбей, чым хто іншы, не проста тонка разумеў, але і адчуваў духоўнае значэнне кожнай расліны. Адсюль — і яго імкненне акружаць сябе прыродай, жыць у суладдзі з ёю. Таму пасляваенная сядзіба народнага паэта ўяўляла сабой своеасаблівы аазіс у асфальтава-бетоннай пустэльні урбанізму. Сядзібу заўсёды аздабляла і мноства кветак — ружы, півоні, касачы, лілеі, вяргіні. Квітнелі гваздзікі, нарцысы, цюльпаны.

Ужо ў красавіку 1945 г. на сядзібе пасадзілі шмат дэкаратыўных дрэў, сярод якіх быў і любімы Коласаў вяз. Пад гэтым вязам паэт часта адпачываў, гутарыў з сябрамі. У хуткім часе пасадзілі з дзесятак яблыняў каля хаты. Неўзабаве ўзнік і пладовы сад: яблыні, вішні, чарэшні, слівы, грушы, кусты агрэсту, парэчак, маліны, а таксама дэкаратыўныя дрэвы і кусты: ліпа, клён, каштан, піхта, серабрыстая елка, арэхі, барбарыс, бэз, вінаград і інш.

Колас садок свой дбайна даглядаў і бярог. Нават калі наспела неабходнасць пабудовы новага дома, ён не вельмі разгортваўся ўшыр, каб не прымусіць высякаць што-небудзь у садзе. Да сённяшняга дня на тэрыторыі музея растуць ліпы, клёны, каштаны, цешыць вока серабрыстая елка.

Колас вельмі любіў кусты: з прыгараднага лесу быў прывезены ядловец і пасаджаны ў кампанію да барбарысу, японскай айвы, язміну, бэзу. А пад адным з вокнаў пісьменнік саджаў тытунь, але пасля таго, як дактары забаранілі яму курыць, ён быў бязлітасна вырваны. У 1952–1953 гадах паэт пасеяў у сябе пад акном жыта і нават зрабіў вядомы дослед па сумеснаму пасеву жыта і ячменю, пра які вычытаў у дарэвалюцыйным часопісе. Вынікі цікавага пісьменніцкага эксперыменту публікаваліся ў “Вестях АН БССР” і рэспубліканскіх газетах. Пра сваю сядзібу Колас нават напісаў верш “З майго летапісу”:

«Стаіць мая хата між хвой кучаравых,

І купіна жыта на клумбе пры ёй.

Свая ў мяне пожня, і дрэўцы, і травы,

Пляцоўка, і двор свой і я сабе свой».

На Коласавым падворку ці не кожная раслінка мела сэнс – ад блакітнавокіх незабудак да жыццястромкіх сосен. Асаблівае месца займала кампазіцыя з чатырох дубоў і бярозы — дрэў, якія сімвалізавалі сям'ю вялікага Песняра: жонку, сыноў і яго самога. Дрэвы, канешне, падбіраліся невыпадкова: каб сімвалізм быў і глыбокі, і разам з тым зразумелы чалавеку паспалітаму. Так, любімае Коласава дрэва дуб — гэта ўвасабленне цвёрдасці, моцы, здароўя, надзейнасці, урэшце жыццёвага і мужчынскага пачатку. Бяроза з'яўляецца перадусім сімвалам чысціні і цнатлівасці жанчыны, яе хараства, а таксама любові і кахання. У беларускай культуры бяроза атаясамілася яшчэ і з вобразам маці і радзімы.

Мінула болей паўвека, як не стала гаспадара, а сама сядзіба пераўтварылася ў музей. Але ўсталяваныя яшчэ за дзядзькам Якубам традыцыі супрацоўнікі ўстановы імкнуцца захаваць. Па сённяшні дзень кожнай вясной цвітуць незабудкі, у любую пару года імкнуцца да нябёсаў сосны, дружнай грамадою паўстаюць волаты-дубы.

Усё ж час няўмольны. Ён забірае не толькі людзей. Спакваля адыходзяць ва ўчора пасаджаныя Канстанцінам Міхайлавічам яблыні. Старэюць і хварэюць кучаравыя хвоі. Не вытрымала няшчаднага цячэння часу і бярэзінка. Яе, зусім кволую, ужывіў і ўзгадаваў Якуб Колас у пасляваенныя гады. Трапяткая лістота бярозкі шчымлівым шапаценнем нагадвала пра каханую жонку і найпершага друга — Марыю Дзмітрыеўну, якая, не адолеўшы цяжкую хваробу, неўзабаве пасля Перамогі адышла ў лепшы свет і якой не давялося пабыць на сядзібе гаспадыняй. Ды ў мінулым годзе сціхла тое шапаценне: бяроза ссохлася і яе вымушаны былі прыбраць.

Чалавека чалавекам робіць перадусім памяць. Памяці вучыў Колас — і творамі, і асабістым прыкладам. Таму было вырашана аднавіць трымценне галінак дрэва, якое сімвалізавала верную спадарожніцу жыцця народнага паэта, жыцця нялёгкага, пакручастага, з шырокімі дзядзінцамі і вузкімі сцежкамі, з паўгалоднымі часамі на Куршчыне і сухавеямі сярэднеазіяцкіх пустынь.

Использованные источники

http://yakubkolas.by/

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ