СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
3.8°C
Ливневый дождь
Брест
4.1°C
Дождь
Витебск
10.4°C
Без особых явлений
Гомель
5.0°C
Без особых явлений
Гродно
2.4°C
Дождь
Минск
3.1°C
Дождь
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Таварыства філаматаў дало новы штуршок развіццю ліберальнага і дэмакратычнага рухаў на Беларусі і прасторах былой Рэчы Паспалітай. Пад іх непасрэдным уплывам узніклі Таварыства ваенных сяброў, адным з кіраўнікоў якога быў філарэт Міхал Рукевіч, Дэмакратычнае таварыства Франца Савіча, Таварыства свабодных братоў.
Філаматы і філарэты
Пятро Глебка (1905–1969) — беларускі паэт, драматург, перакладчык, арганізатар навукі, акадэмік АН Беларускай ССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР. У відэа — кароткая біяграфія і лірыка пра маладосць. Усе вобразы адлюстраваны на малюнках на пяску.
Пятро Глебка
Юрист-лицензиат и магистр права Александр Жук рассказывает, как быть в ситуации, когда после поездки, к примеру,в гипермаркет, вы обнаружили царапины на машине вы заметили спустя какое-то время после происшествия.
После поездки в гипермаркет
Пирожное, состоящее из двух половинок, конечно же, достойно столь романтичного названия. Готовим пирожное, достойное улыбки Шекспира, вместе с актрисой Алесей Пуховой. В этой пьесе она подскажет, как сделать поцелуй Джульетты настоящим!
Шоколадные пирожные с миндалем «Поцелуй Джульетты»
Шампунь был изобретен в Лондоне в конце XIX века. Открытие связано с именем англичанина Кейси Херберта, который создал сухой порошок из смеси пудры травы и мыла. Средство для мытья было прозвано Shaempoo. Дальнейшая судьба шампуня оказалась в руках химика Ханса Шварцкопфа.
Как делают шампунь?
Тому, у кого есть возможность, следует совершить полное омовение перед вступлением в Мекку, а также вступить в нее днем, следуя примеру посланника Аллаха, да пребудут над ним мир и благословение Аллаха.
Совершение полного омовения для вступления в Мекку
Программа ТВ

Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш. Паэтка, грамадскі дзеяч і неверагодна моцная духам жанчына. Частка літаратурнай спадчыны Ларысы Геніюш яшчэ не выдадзена, у тым ліку і яе ліставанне.

Адной з найцікавейшых жаночых постацей у беларускай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Ларыса Геніюш. Яе жыццё і творчасць увасабляюць у сабе імкнення шмат пакалення беларусаў да культурнай незалежнысці.

Ларыса Антонаўна Міклашэвіч нарадзілася (1910 г.) ў сям’е заможнага селяніна ў маёнтку Жлобаўцы (Гарадзенскі павет).

Дзяцінства паэткі выпала на Першую Сусветную вайну. А у 1919 годзе на тэрыторыі Беларусі ішла ваенная бойка паміж палякамі і Саветамі. Кожны з бакоў адстайваў свае правы на беларускія этнічныя землі. Саветы прайгралі гэтую вайну, а  ў 1921 годзе падпісалі Рыжскую дамову, паводле якой заходняя частка Беларусі адыходзіла Польшчы. Такім чынам, сям’я Міклашэвічаў атрымала польскае грамадзянства.

Польскі ўрад не моцна цікавілі імкненне беларусаў да культурнай і палітычнай незалежнасці, яны не падтрымлівалі ідэю беларускамоўнай адукацыі і ўвогуле намагаліся “апалячыць” заходніх беларусаў. Амаль усе адукацыйныя ўстановы на тэрыторыі нашай краіны ў складзе Польшчы былі польскамоўнымі, выключэннем не стала і Ваўкавыская гімназія, ў якой навучалася Ларыса Міклашэвіч.

Нягледзечы на польскую прапаганду ўжо тады яна сабе ідэнтыфікавала выключна з беларускай культурай. Калі для прыгоджай дзяўчыны прыйшоў час пабрацца шлюбам, яна задзірыста адказвала, што шукае мужа-беларуса. У аўтабіяграфічнай рамане “Споведзь” яна піша: “Падсьведама ія думала аб мужу нейкім, але ён мусяў быць Беларус. Такіх не было, толькі сяляне, усё роўна муж моу бедзе Беларус!” (Ларыса Геніюш пісала на “тарашкевіце”) [Л. Геніюш “Споведзь”]. Маладой і адукаванай дзеўчыне, захопленай беларускай літаратурай, былі не цікавы мясцовыя залётнікі. Але вось Ларыса Міклашэвіч сустракае не менш эрудаванага за яе хлопца – Яна Геніюша, студэнта-медыка Каралініўма. Ён падзяляе яе погляды, поўнасцю адпавядае яе “прыдзірлівым” запытам. Ларыса і Ян пабіраюцца шлюбам і пераязджаюць у Зэльву, родны горад Яна.

Хутка Ян вымушаны пакінуць жонку і працягнуць навучанне ў чэшскай Празе. Маладая жанчына застаецца ў хаце мужа адна.

У  гэты час хмары ўжо пачалі згушчацца над Еўропай. Ішла доўгая вайна ў Іспаніі, у Італіі ўжо даўно пануюць фашысты, нацыянал-сацыялісты з ашалелым антысемітызмам у Германіі ладзяць пагромы, у СССР пачынаецца крывавы тэрор… Польшча адчувае сваю небяспеку, але што яна мусіць рабіць? – пачынаецца агітацыя супраць усіх, хто не падтрымлівае ўрад. У маленькім гарадке Зэльве ідзе “польская” ліхаманка – мясцовы ўрад раздражняе ганарлівая адукаваная жанчына, якая не цураясь говорыць, што яна не полька, а беларуска. У Зэльве пачынаецца ганенне Ларысы Геніюш. Нажаль гэта не апошні раз у яе жыцці, калі яна мусіць зносіць прынежэнне і крыўду за тое, што яна, паэтка, з гонарам гаворыць пра сваю нацыянальнасць.

Цяжарная Ларыса Геньюш перыязджае ў бацькоўскі фальварак. Хутка нараджаецца яе сын Юрась. У яе мужа, Янкі Геніюша, які прыехаў на вакацыі, пачынаюцца праблемы з выездам назад у Чэхію. І калі ён здолеў вярнуцца ў Прагу, у яго ўжо няма магчымасці наведваць жонку і сына ў Польшчы. Ларыса Геніюш вырашае паехаць з сынам да Янкі ў Прагу…

На працягу трыццатых гадоў Прага стала цэнтрам беларускай культуры за мяжой. З-за немагчымасці працягваць барацьбу за культурную і палітычную незалежнасць Беларусі ў БССР ці ў Польшчы, шмат беларускай інтылегенцыі працягваюць сваю працу ў чэшскай Празе. Ларыса Геніюш хутка пазнаёмілась з Васілём Захаркай, Пятром Крэчэўскім, якія былі прыхільнікамі ідэі ўрада БНР у эміграцыі. Але яна мае зносіны і з украінцамі, якія мусілі бегчы з Польшчы і СССР. Сярод яе сябровак была Аляксандра Косач-Шыманоўская, сястра ўкраінскай паэткі Лесі Ўкраінкі.

На вачах Ларысы і Янкі Геніюшаў адбываецца трагедыя чэшскага народа – захоп краіны гітлераўцамі. З боллю і спачуваннем да народу, які яе прытуліў у цяжкі час, яна пісала потым у аўтабіяграфіі: “Я бачыла, як кожная з … гандлярак трымала ў руках газэту, дзе пісалася пра адарваньні ад Рэспублікі [Чэхаславацкай Рэспублікі – зац-ка НР] яе правінцыяў і галоўнае – Судэцкага краю, і як кожная плакала з гора. Плакаў тады ўвесь гэты харошы, пакінуты ўсімі народ” [Л. Геніюш “Споведзь”].

Сям’я Геніюшаў застаецца ў акупаванай фашыстамі Празе, у той час, як яе родныя і сябры ў Беларусі праследваліся савецкай уладай. Частка яе сяброў была забіта, двух сясцёр і маці ссылаюць у сталінскія канцлегеры, дзе яны паміраюць… Лёс беларусаў у заходняй частцы Беларусі, якая была пад Польшчай, быў жахлівы. Саветы рабілі ўсё, каб вынішчыць любыя актыўныя сілы: пакутвалі беларусы і палякі, камуністы і лібералы. Сталінскія рэпрэсіі кранулі нават тых, хто ратаваў за прыход чырованаармецаў.

Думкі паэткі захоплены сумам па родным мясцінам. Выходзіць яе першы друкаваны зборнік вершаў “Ад родных ніў”, які яна прысвеціла беларусам, што ў эміграцыі.

“Мой родны кут,

цьвяцісты луг, -

пад шумы вольх

прыдзе ў начы,

як ціхі ўздох,

мой верны дух

на вечны сон

к табе спачыць” [Л. Геніюш “Мой родны кут”// Ларыса Геніюш”Ад родных ніў”], - піша Ларыса Геніюш. Вершы ў гэтым зборніку напоўнены смуткам і нудой па родным крае. Большасць вершаў увасабляе сабой пейзажную і інтымную лірыку, але ёсць і грамадская.

Тым часам, з пачаткам Другой сусветкай вайны, Ларыса Геніюш бярэ на сабе адказнасць за беларускія архівы, якія знаходзіліся ў Празе. Вакол яе гуртуюцца эмігранты з Беларусі і Украіны. Яна спрабуе рабіць усё, каб дапамагчы сябрам і суайчыннікам у акупіраванай фашыстамі Празе. У час ваеннага ліхалецця паэтка бярэ на сабе адказнасць за беларускія архівы, якія атрымалася выратаваць ад Саветаў... Потым менавіта гэтыя архівы стануць нагодай для яе катавання самім Цанавай, міністрам Дзяржбяспекі БССР.

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Ларысу і Яна Геніюша пераследвае савецкая ўлада, якая ўпэўнена ў іх супрацоўніцтве з фашыстамі… Сын Геніюшаў – Юры - быў перададзены знаёмым і родзічам у Польшчу.

Прассавецкі чэшскі ўрад выдае іх савецкай ўладзе.У 1949 годзе ім далі кожнаму па 25 год у савецкіх канцлагерах… Паэтка адбывала “пакаранне” у лагеры на Інце ў рэспублікі Комі восем год – да 1956 г., калі лагерную сістэму ліквідавалі.

У аўтабіяграфіі “Споведзь” яна піша: “А час поўз. Дні былі страшна даўгія й цяжкія, але годы праляталі хутка. Кожны дзень цяжкія  работы, прогладзь і дакучлівыя маразы. Часам так замерзнеш, што здаецца табе – ты ледзяная сасулька. … Людзей у лагеры амаль ня білі… Нас мучылі вушакана маральна. Забіралі нам спакой, рвалі, як маглі толькі, нэрвы, ганялі ўсяк, прыніжалі…

Ніхто  з іх ня меў літасьці, і гэта палохала найболей…” [Л. Геніюш “Споведзь”]. У сваёй аўтабіяграфіі Геніюш зафіксавала шмат здарэнняў у гэтай нечалавечай атмасферы жорсткасці і пакутаў сталінскіх лагероў, якія сведчылі пра духоўную шляхетнасць многіх пакутнікаў.

У 1956 годзе, калі ў Савецкім Саюзе пачалася хрушчоўская Адліга, сістэму сталінскага ГКЛага паступова скосвалі, а вязням давалі дазвол на вяртанне на радзіму.  Але што большасць сустракала на своёй радзіме? Суседзяў, якія пісалі даносы, а пасля жылі ў хатах “антысаветчыкаў”, зруйнаваныя сядзібы і фальваркі – на іх месцы калгасы… Нешмат і родных засталося ў былых вязняў, частка з іх ці памерла ў час вайны, ці таксама апынулася ў нейкім лагеры. Былі тыя, хто адмаўляўся ад падазроных родзічаў. Шмат каго з вязняў даўно пахавалі ў родных вёсках, бо мала хто меў “права ліставання” у ГКЛазе…

Ларыса і Ян Геніюш вяртаюцца ў Зэльву, дзе некалі стаяла багатая сядзіба бацькі Яна… Але ў ёй жывуць іншыя людзі. Спачатку Геніюшы вырашаюць дамагацца дазволу паехаць у Польшчу – у Беластоку жыве іх сын Юрый, але не атрымаўшы дазволу, яны вымушчаны былі жыць у Зэльве пад пільным наглядам КДБ. Геніюшы адмовіліся ад прыняцця савецкага грамадзянства і фармальна заставаліся грамадзянамі БНР, якімі сябе і лічылі.

Тым не менш, Ларыса Геніюш працягвала пісаць. У 1967 годзе выйшаў яе зборнік “Невадам з Нёмана”, які пабачыў свет дзякуючы  Максіму Танку. Рэдагаваў зборнік вершаў Ларысы Геніюш Уладзімір Караткевіч.

Постаць беларускай паэткі Ларысы Геніюш яшчэ пры яе жыцці стала амаль легендарнай: яе хата ў Зэльве стала аднім з месцаў сустрэч беларускамоўных паэтаў і пісьменнікаў: Данута Бічэль, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч… Шмат з кім яна ліставалася.

Сумыючы па скрадзенаму дзяцінству сына, Ларыса Геніюш піша дзіцячыя вершаваныя творы, якія склалі два зборніка “Казкі для Міхаські” і “Добрай раніцы, Алесь”.

7 красавіка 1983 года паэтка памерла. Яе пахаванне стала сапраўднай народнай жалобай.

На сённяшні дзень постаць Ларысы Геніюш з’яўляецца сымбалічнай: паэтка, грамадскі дзеяч і неверагодна моцная духам жанчына. Частка літаратурнай спадчыны Ларысы Геніюш яшчэ не выдадзена, у тым ліку і яе ліставанне.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ