СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
19.8°C
Без особых явлений
Брест
17.8°C
Без особых явлений
Витебск
16.5°C
Ливневый дождь
Гомель
17.6°C
Без особых явлений
Гродно
15.7°C
Ливневый дождь
Минск
15.8°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Сварог – одно из главнейших божеств славянского пантеона. На древнеиндийском языке «сварог» значит «небесный», «ходящий по небу», а «свар (сварга)» - небо.
Небесный кузнец Сварог
Белорусы одними из первых в Европе, еще в 1517 году, имели свою печатную Библию
23 иллюстрированные книги
Оказывается, в фондах Национального исторического музея Беларуси хранится уникальная коллекция фотографий начала прошлого века. Историки с трудом установили имя автора необыкновенных снимков. Более того, сумели разыскать его родственников и пополнить экспозицию. О работах Льва Дашкевича - в материале от Всей Беларуси.
Предметы эпохи. Пикториальные фото Льва Дашкевича
Оказывается, вареную колбасу изготавливают из просоленного фарша. Массу варят при 80 градусах. Но это далеко не все технологические хитрости и преимы.
Как делают вареную колбасу?
Изобретателем консервирования считается французский повар Николя Аппер. Между тем, «предки» консервов - амфоры. Отверстия заливали смолой. В результате этот нехитрый прием не давал портиться продуктам. Секреты сохранности были знакомы многим древним народам. Как сегодня делают консервы? Узнаем из видео!
Как делают консервы?
Молитва — это опора религии. Совершение намаза является вторым столпом ислама, одной из основ религии, без которой ее исповедание невозможно.
О важности молитвы
Программа ТВ

Масленіца

 Масленіца

Масленіца святкуецца ў другой палове лютага – першай палове сакавіка. Гэта адзінае свята, якое дакладна не прымяркоўваецца да пэўнага дня хрысціянскага календара. Абрад сустрэчы першых праяў вясны і провадаў зімы.

Узнікла масленіца ў дахрысціянскую пару, як абрад сустрэчы першых праяў вясны і провадаў зімы. Гэта было вялікае свята для ўсіх людзей, без адзнакі полу і ўзросту, сямейнага ці сацыяльнага стану. Пачынаецца  яно з панядзелка. З чацвярга да нядзелі людзі называюць яе “шырокая масленіца”.

Даследчыкі народных святаў здаўна адзначалі, што ў беларусаў масленіца больш сціплая, чым ў рускіх і нават ва ўкраінцаў. Але масленічныя песні і апісанні звычаяў, сабраныя больш чым за стагоддзе, сведчаць аб тым, што гэта свята адбывалася заўсёды вельмі цікава.

Вядомы беларускі этнограф Адам Багдановіч адзначаў, што яна суправаджалася тымі ж катаннямі з горак на санках, катаннямі на тройках, блінамі, як і ў рускіх, аднак былі і асаблівасці , характэрныя  толькі для Беларусі. Так, на Уласа (лічыўся апекуном хатняй жывёлы і святкаваўся 11 лютага), які часта супадаў з масленіцай, у некаторых мясцовасцях спраўлялі “конскае свята”. Коней лепш кармілі, нічога на іх не вазілі. У Барысаўскім і Лепельскім раёнах існаваў масленічны звычай “вазіць бабу на пачастунак”.

Унукі самі ўпрагаліся ў санкі і везлі ўрачыста сваю бабку-павітуху да сябе на бліны ці прывозілі яе на конях. Дзяўчаты збіраліся вечарам і спявалі «масленічныя песні», якія па змесце падзяляліся ў асноўным на дзве часткі. Першыя – пра заклік вясны, чаканне яе, а другія – аб жыцці замужняй жанчыны, прычым гэтыя песні спяваліся пад вокнамі нядаўніх маладых сямей.

Масленічныя абрады, як і калядныя, мелі аграрна-магічнае прызначэнне, і мэтай іх было садзейнічаць пладароддзю зямлі і пладавітасці ўсяго жывога. Па свайму паходжанню масленіца – прадуцыруючы абрад. Прырода памірае увосень і ўваскрасае вясной. А для таго, каб растлумачыць уваскрашэнне, патрэбна пахаванне ці спальванне лялькі-масленіцы. Аднак усе жалобныя знакі, спевы, галашэнні пры гэтым носяць адзнаку весялосці, маюць знарок сумны характар, а могуць быць і фарсіраванным анімізмам.

У масленічных пахавальных шэсцях бываюць маскі царкоўнікаў, чым і ўзмацняецца камічны эфект пахаванняў. Традыцыйныя дзеянні захаваліся надоўга, хоць і не ўспрымаліся так, як ў мінулым. Нават разгул і абжэрства, характэрныя для масленіцы, з’яўляліся прыкметамі сімільнай  магіі: імкненне многа з’есці, каб  забяспечыць сытае жыццё на ўвесь год. Гэтым жа тлумачыцца некаторая свабода адносін паміж мужчынамі і жанчынамі. Яна не лічылася ганебнай на масленіцу, таму што быццам спрыяла будучаму багатаму ўраджаю, здароваму прыплоду ў жывёлы, дастатку ў гаспадарцы.

На свята пяклі бліны, аладкі, ездзілі вакол вёскі. Усе кругавыя рухі, круглыя прадметы, на думку старажытных людзей, дапамагалі сонцу хутчэй зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.

У час масленічных святкаванняў паміналі продкаў, нябожчыкаў, а ў час развітання з зімой спальвалі ляльку «масленіцы». У многіх кутках Беларусі рабілі гэта так: хлопцы бралі ў каго-небудзь старую барану або кола, клалі на іх салому, дровы, вывозілі на жытняе поле ўвечары і там спальвалi пад песні, крыкі, бегалі з галавешкамі адзін за адным і раскідвалі агонь па полі.

Важна адзначыць, што пры гэтым ніякага смутку з прычыны развітання з масленіцай не назіралася і сумных песень не спявалі. Чаму так адбывалася? Відаць, што спальванне лялькі грунтуецца на кульце паміраючых і ўваскрасаючых бостваў расліннай прыроды. Адміранне, смерць аднаго боства прадвызначана ўваскрасеннем або нараджэннем другога, як гэта існуе ў раслінным свеце.

На масленіцу спявалася нямала вясёлых жартоўных песень у мажорным тоне.  Магчыма, гэтым таксама адрозніваецца беларуская масленіца ад рускай і ўкраінскай, для якіх больш характэрна была мінорнасць, блізкая да пахавальных плачаў. Беларуская ж песня вызначаецца весялосцю:

У нас сягоння масленіца,

Прыляцела ластавіца,

Сядзела на тыну, на калу,

Кідала масла па каму.

А хто ўхопіць – так таму.

Малада дзяўчына схапіла.

Ды ў чаропочку стапіла,

Свайго мілага паіла:

“Пі, мой мілы, хоць да дна,

А я ў цябе буду адна”.

Сярод жартоўных песень масленіцы больш за ўсё – пра сямейныя ўзаемаадносіны. Цікава, што ў іх у камічнае становішча нярэдка трапляў мужчына.

У шматлікіх кутках Беларусі сёння паспяхова наладжваюцца «Провады зімы» з катаннем на санях, гарачымі блінамі, чаем і абаранкамі. Сёння, як і раней, людзі чакаюць вясну і ўсім сэрцам імкнуцца наблізіць момант, калі яна прыйдзе. Масленіца дае падставу пабачыць і адчуць усю прыгажосць нацыянальнай культуры і яе непаўторнасці.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ