СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Республика Беларусь — суверенное европейское государство, которое проводит самостоятельную, миролюбивую внешнюю политику.
Международная деятельность
Республика Беларусь заинтересована в максимальной реализации потенциала стратегического партнерства в отношениях с Российской Федерацией как на двустороннем уровне, так и в рамках Союзного государства и интеграционных структур на постсоветском пространстве.
Россия и Союзное государство
ОАО «Жлобинский механический завод «Днепр» более сорока пяти лет является одним из крупнейших поставщиков изделий из металла в Республике Беларусь.
Жлобинский завод «Днепр»
Васіль Вітка (сапр. Цімох Васілевіч Крысько) (1911–1996) — беларускі паэт, аўтар паэтычных казак для дзяцей, крытык, публіцыст, перакладчык, педагог, класік беларускай дзіцячай літаратуры, адзін з аўтараў падручнікаў “Роднае слова”. У відэа — кароткая біяграфія і празаічны вобраз вясны праз пясчаныя карціны.
Васіль Вітка
Юрист-лицензиат и магистр права Александр Жук рассказывает, как выйти из ситуации: вернувшись с покупками к своей машине на парковке, вы обнаружили на кузове свежие царапины или другие повреждения.
На парковке гипермаркета: ваше авто повредили
Елеосвящение — таинство, в котором при помазании тела елеем на больного призывается благодать Божия, исцеляющая душевные и телесные немощи.
Таинство Елеосвящения в православии
Программа ТВ

Малітва ў пятніцу

Малітва ў пятніцу

Пятніца — дзень, прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Малітва да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

О Боскае Сэрца Езуса, звяртаюся да Цябе, бо Ты — адзіны мой прытулак, адзіная, але пэўная надзея. Ты — лекар ад усіх маіх немачаў, суцяшэнне ва ўсіх маіх бедах, выпраўленне ўсіх маіх памылак, дапаўненне ўсяго, чаго мне не стае, задаволенне ўсіх маіх просьбаў, надзейная і невычэрпная крыніца святла, сілы, трываласці, спакою і благаслаўлення.

Змілуйся нада мною, Пане, у велічы міласэрнасці сваёй і ўчыні з мяне, для мяне і ўва мне ўсё, што захочаш, бо я цалкам давяраюся Табе. Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса, не дазволь мне аддаліцца ад Цябе. Амэн.

 

Асабістае прысвячэнне Сэрцу Езуса

О Езу, Божа мой, Валадару мой і найлепшы Пане! Прагну ўшанаваць Цябе, Тваё Найсвяцейшае Сэрца, якое так горача нас любіць. Прысвячаю Твайму Божаму Сэрцу ўсё, што маю і чым з’яўляюся: цела маё, душу маю, памяць, волю і свабоду, усе мае пачуцці, цярпенні і засмучэнні, а таксама ўсе мае добрыя ўчынкі, усе цяперашнія і будучыя заслугі.

Ахвярую Твайму Найсвяцейшаму Сэрцу ўсяго сябе, каб перапрасіць веліч Тваю, якую зневажае чалавечая злосць; прагну часта яднацца з Тваім Сэрцам у Сакрамэнце Любові, каб перапрасіць за блюзнерствы і святатацтвы, учыненыя бязбожнікамі. Буду ў сваіх штодзённых учынках наследаваць цноты Твайго Сэрца, каб жыццём засведчыць, што Ты — мой Пан, Валадар і Айцец.

О Езу, Ты ведаеш таямніцы нашых сэрцаў і слабасць нашай волі, удзялі мне ласку, каб вытрымаў я ў добрым і сваім штодзённым жыццём даваў доказ маёй адданасці Табе.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё. Амэн.

 

Малітоўныя заклікі

Няхай ушаноўваецца ўсюды Найсвяцейшае Сэрца Езуса!

Учыні, о літасцівае Сэрца Езуса, каб любіў я Цябе ўсё больш!

Спадзяюся на Цябе, о Сэрца Езуса!

Езу ціхі і пакорны сэрцам, учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі!

Усё для Цябе, Найсвяцейшае Сэрца Езуса!

Літасцівае Сэрца Езуса, будзь маёй любоўю!

Ахоўвай нашыя сем’і, о Найсвяцейшае Сэрца Езуса!

Праз Марыю Табе аддаюся, о Найсвяцейшае Сэрца Езуса!

Использованные источники
Тэги:
3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ