СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Вводится понятие равновесного состояния тела, формулируются понятия центра масс тела, момента и плеча силы.
Равновесие тел
В соответствии с Конституцией политическая жизнь в Республике Беларусь осуществляется на основе многообразия политических институтов, идеологий и мнений.
Политические партии, общественные объединения. Общая информация
Беларуская народная песня «Сонейка».
«Сонейка» // Слухаць
Зачастую фотографии музеям дарят. Чаще всего, это делают фотогафы, которые проводят свои персональные выставки. Одна из таких серий – Минский альбом - фотохудожника Валерия Ведренко. Увидеть снимки можно при посещении Исторического музея в Минске.
Предметы эпохи. Старые-новые фотографии
Оказывается, если смешать гуашь с клеем ПВА, получится прекрасная замена маслу и акрилу. О том, как производят краски, в нашем видео.
Как делают гуашь?
Прежде чем приступить к обработке шерсти, ее стирают. На фабрику шерсть поступает в прессованном виде. Рабочие распаковывают тюки с материалом. Подробнее о том, как делают шерстяны нити, в нашем видео.
Как делают шерстяные нити? // Смотреть
Программа ТВ

Малітва ў аўторак

Малітва ў аўторак

Аўторак — дзень, прысвечаны ўшанаванню анёлаў-апекуноў і святых.

Малітва да святога арханёла Міхала, апекуна Беларусі

Святы арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы.

У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.

Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!». Амэн.

 

Малітва да святога арханёла Рафала

Пане Божа, май ласку паслаць нам на дапамогу святога арханёла Рафала. Верым, што ён заўсёды знаходзіцца перад абліччам Тваёй Велічы, таму просім: няхай ён прадставіць Табе нашыя сціплыя малітвы, каб атрымалі мы благаслаўленне Тваё. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Малітва да святога анёла-ахоўніка

Мілы Богу анёле, ты мяне, даручанага тваёй святой апецы, з пачатку майго жыцця абараняеш, асвячаеш і вядзеш. Ушаноўваю і люблю цябе як свайго апекуна; тваёй апецы цалкам аддаюся і пакорна прашу цябе, каб, не зважаючы на няўдзячнасць маю і занядбанне тваіх натхненняў, ты не пакідаў мяне, але каб мяне, блукаючага, спагадліва накіроўваў, няўмелага — навучаў, а калі падаю — падтрымліваў, засмучанага — суцяшаў, а ў небяспецы ратаваў заўсёды, пакуль не давядзеш мяне да вечнага шчасця. Амэн.

 

Малітва да святога апекуна

Святы (імя), імя якога я нашу, мой літасцівы апякуне, тваёй апецы, асабліва ў сённяшні дзень, я аддаюся і прашу, каб ты сваім заступніцтвам перад Богам дапамагаў мне ва ўсялякіх патрэбах маіх, ратаваў ад зла і выпрасіў для мяне ласку вернага наследавання тваіх цнотаў.

Учыні, мой дарагі апякуне, каб я захаваў вернасць Богу, нягледзячы на ўсе нягоды зямнога жыцця, і заслужыў ласку шчаслівай смерці. Амэн.

Использованные источники
Тэги:
3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ