СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
5.9°C
Без особых явлений
Брест
-2.3°C
Без особых явлений
Витебск
3.1°C
Без особых явлений
Гомель
4.2°C
Дымка
Гродно
0.8°C
Ветер 2 м/с, С-В
Минск
-0.3°C
Ветер 3 м/с, Северный
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
У 1572 годзе Сымон Будны выдае Біблію. Аднак ён адмовіўся ад аўтарства з-за рэдактарскіх правак. Будны паспрабаваў стварыць універсальную мову ў гэтай кнізе, каб яе мог зразумець кожны жыхар Рэчы Паспалітай.
Асветнік і друкар беларускі Сымон Будны
Люди верили, что именно он «открывает небо» - и вместе с ним на землю после весеннего равноденствия приходит настоящая весна. В жаворонках люди видели его посланцев. Цвет его - белый.
Ярило - покровитель любви и весны
Человеческий потенциал определяет экономическое, нравственное и духовное развитие общества.
Концепция творческой педагогики в высшей школе
'Минск-новости» – информационное новостное агентство. Учредитель – Минский городской исполнительный комитет.
Минск-новости
Белорусский разработчик IntexSoft придумал очень интересное приложение под названием «Мои 7 чудес света».
'Мои 7 чудес света»
Республика Индия является одним из важнейших торговых партнеров Республики Беларусь в азиатском регионе.
Торгово-экономические отношения
Программа ТВ

Каляды

 Каляды

Завяршалі стары год і пачыналі новы каляды – старажытнае свята дахрысціянскага паходжання. Абрадавыя магічныя дзеянні, якія выконваліся ў час каляд, павінны былі спрыяць плёну ў працы і засцерагаць сям’ю ад бед і няшчасцяў.

Магутныя сілы прыроды здаўна выклікалі ў чалавека не толькі страх. Але і імкненне падпарадкаваць іх, прымусіць служыць сабе.Чалавек жа ў сваю чаргу стараўся пазнаць заканамернасці прыродных з’яў, намагаўся пранікнуць ў самыя іх таямніцы. Увесь год селянін жыў клопатамі аб зямлі і ўраджаі.Стваралася своеасаблівае кола, ў якім не было  ні пачатку ні канца. Зімовы цыкл земляробчага календара з’яўляецца па сваёй накіраванасці падрыхтоўчым: заканчваўся стары год, пачынаўся новы.Завяршалі стары год і пачыналі новы каляды – старажытнае свята дахрысціянскага паходжання.

Абрадавыя магічныя дзеянні, якія выконваліся  ў час каляд, павінны былі спрыяць плёну  ў працы селяніна і засцерагаць яго,сям’ю, і гаспадарку ад бед і няшчасцяў.Святкаваліся каляды з вечара 24 снежня па 6 студзеня ( па старому стылю).Такі працяглы тэрмін тлумачыцца тым, што з прыняццем хрысціянства царква прымеркавала да каляд царкоўныя святы нараджэння Ісісуса Хрыста і вадохрышча.Назва народных песень, што выконваліся ў гэты ча, - “калядкі”, лічыцца агульнаславянскай. Паходжанне самой назвы ”каляды” даследчыкі тлумачуць па-рознаму. Найбольш верагодна яе лацінская аснова: словам “Calendae” у старажытнасці называлі пачатковы дзень кожнага месяца. У гэтыя дні выконваліся абрады з мэтай  дасягнення дабрабыту.

У абрадах каляд спалучаліся дахрысціянскія вераванні з хрысціянскімі.Усціланне саломай сталоў і падлогі ў хатах, выпечка пірагоў, прыгатаванне куцці і шматлікія іншыя абрады раней уваходзілі ў земляробчую магію, мэта якой была забяспечыць дастатак у хаце, ураджай на полі.Старадаўнія народныя абрады і звычаі паступова пачалі дапаўняцца царкоўна-хрысцянскімі элементамі, а ў асобных выпадкахі замяняцца. Асабліва яскрава відаць такія замены і шчадроўскіх песнях.У беларускіх калядных песнях Бог і святы выступаюць ў ролі апекуноў селяніна ў яго разнастайнай працы. Для простых сялян калядныя святкаванні заўсёды былі жаданымі і радаснымі: пасля доўгага посту, у які не дазваляліся разныя ўвесяленні, селянін мог нарэшце ўволю наесціся і павесяліцца.

Да свята рыхтаваліся загаддзя: забівалі кабана, рабілі каўбасы і падвешвалі іх, звычайна на гарышчы хаты. Добра вымыўшы падлогу, засцілалі яе саломай, прыбіралі хату, а на стол пад абрус клалі сена, якое потым скормлівалі жывёле, што, на думку сялян, садзейнічала яе здароўю, пладавітасці і росту. Апошні неабмалочаны сноп жыта, што захоўваўся ад жніва, ставілі на покуце, і ён сімвалізаваў будучы багаты ўраджай.

Важнай часткай каляднай абраднасці была куцця – святочная вячэра, неад’емнай стравай якой павінна была быць каша-куцця з яічных цельных круп. Усяго на каляды было тры куцці. Першая, вялікая куцця, наладжвалася перад калядамі і была поснай. На вячэру рыхтавалі  квас-своеасаблівую гарачую страву, звараную на расоле, з рыбай або грыбамі, аўсяны кісель. Гатавалі і іншую ежу, але абавязкова посную, дазвалялася ўжываць толькі алеі.Сям’я ўрачыста садзілася за стол, гаспадар – на кут, клікалі мароз у хату куццяваць.

Другую куццю святкавалі  напярэданні  Новага года. У адрозненні ад першай яна была мясной, таму яе называлі шчодрай, багатай.Звычайна на вячэру акрамя кашы-куцці гатавалі бліны, каўбасу, мяса. Куцця сімвалізавала багацце і дастак у сям’і на працягу года.Гэтаму  ж павінны былі садзейнічаць продкі ( дзяды), якім у час вячэры ад кажнай стравы асобна адкладвалі частку ежы. На навагоднюю куццю быў звычай варажыць і гадаць.

Трэцяя куцця была посная, як і першая. Яе спраўлялі  ў канцы каляд перад вадохрышчам. Свянцонай вадой, якую бралі ў царкве, акраплялася хата, хлеў, свіран і іншыя пабудовы.У многіх вёсках малявалі або закопчвалі свечкамі крыжы на столі, сценах і  дзвярах.Сяляне спадзяваліся, што такім чынам яны абароняцца ад злых сіл. Свае пачуцці людзі выказвалі ў такіх формах, дзе магічнае спалучалася з пацешлівым і паступова пацешлівае пераважыла.Гэта выразна відаць, калі прааналізаваць калядныя хаджэнні з “ казой”, “канём”, “мядзведзем”, “жоравам”. Першапачаткова названыя абрады мелі магічную функцыю. Каза сімвалізавала пладавітасць і дабрабыт. Адначасова хаджэнне з “казой”было цікавым тэатралізаваным пацешлівым прадстаўленнем. “ Казой” адзявалі каго-небудзь з калядоўшчыкаў: выварочвалі кажух воўнай наверх, прымацоўвалі па-майстэрску зробленую казіную галаву з мордачкай і бразготкамі.Стваралася ўраджанне, што “каза” сапраўды жывая і можа ляскаць зубамі. Апрача таго, паводзіны яе былі вельмі смешныя: яна пад спевы калядоўшчыкаў паварочвалася то на аднін бок, то на другі і камічна скакала. Не выключна, што і  своеасаблівая плата за прадстаўленне залежала ад эфекту выступлення “казы”.

Калядоўшчыкі ж не ўтойвалі сваіх жаданняў: яны прасілі дарыць каўбасу , “на рожанькі  - два пірожанькі” , “на хвасточак – сала кусочак”.Сярод калядоўшчыкаў  апрача запявалы, падхопнічка , падпявальнікаў і іншых спевакоў быў механоша, які збіраў падарункі . Іх прамовы, песні і прыгаворкі іскрыліся гумарам, дасціпнасцю і  камізмам.

Папулярным і, бадай, яшчэ больш смешным і камічным былі ваджэнні “мядзведзя”.Чаму менавіта “ мядзведзя”?. Відаць, таму, што ў Беларусі з імі некалі хадзілі скамарохі і пацяшалі публіку.Мядзведзя вучылі скакаць і куляцца праз галаву. “ Мядзведзь” з якім хадзілі калядоўшчыкі, па сваіх паводзінах  павінен быў нагадваць сапраўднага, дрэсіраванага.

Менавіта такія абрады і звычаі заўсёды суправаджалі свята – каляды. Менавіта яно пачынала новы год і закончвала стары.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ