СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
19.8°C
Без особых явлений
Брест
17.8°C
Без особых явлений
Витебск
16.5°C
Ливневый дождь
Гомель
17.6°C
Без особых явлений
Гродно
15.7°C
Ливневый дождь
Минск
15.8°C
Без особых явлений
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Компания «Марко», основанная в 1991 году, является крупнейшим частным предприятием Беларуси и самым крупным производителем обуви среди стран СНГ.
Репортаж с производства «Марко»
Национальный аэропорт Минск – главные воздушные ворота Республики Беларусь
Национальный аэропорт Минск
Песня гучыць ў выкананні беларускага ансамбля «Сябры».
«Лягу прылягу» // Слухаць
История Екатерины Вандарьевой. Мужчины.
'Настоящие мужчины есть, так что все у меня будет хорошо»
Белорусская компания Wargaming.net зарекомендовала себя как разработчик хороших и порой отличных стратегий: Massive Assault, Order of War, «Операция «Багратион» и некоторые другие. Затем на несколько лет студия взяла паузу, после чего выпустила нашумевшую World of Tanks.
World of Tanks
Для приготовления парфюмерных композиций используется более трёхсот натуральных и синтетических душистых веществ. Их получают из растительного, животного и химического сырья. Как делают духи? Подсмотрим за производством.
Как делают духи?
Программа ТВ

Беларускае вяселле

Беларускае вяселле

Цікавымі абрадамі і звычаямі, паэтычным хараством шматлікіх песен вызначаецца беларускае вяселле. Гэта створаны стагоддзямі рытуал, дзе кожны ўдзельнік выконвае пэўную ролю: свата, дружкі, каравайніцы.

У часы прыгоннага права пажаданні жаніха і нявесты ў разлік не прымаліся, выбар залежыў і ад матэрыяльных абставін. Бацькі адвольна выбіралі нявесту для свайго сына, заручаліся толькі згодай яе бацькоў. Памешчык, які даваў дазвол на шлюб, быў зацікаўлены ў “паляпшэнні пароды сваіх прыгонных сялян«: злучаў хілага жаніха са здаровай нявестай, і наадварот.

Беларускае вяселле, як і шлюбная абраднасць іншых усходнеславянскіх народаў, мела некалькі этапаў: агледзены, сватанне, заручыны, “зборная субота”, ад’езд маладога да нявесты, вянчанне, урачыстае застолле, а пасля – пасад нявесты, расплятанне касы, “злучэнне” маладых.

Своеасаблівымі звычаямі вызначалася сватанне. Пасля вітання і пажаданняў здароўя бацька жаніха звяртаўся да гаспадыні і прасіў даць ім “вечны” подарунак ад чыстага сэрца. Маці нявесты адказвала, што не ведае, аб чым ідзе размова. Бацька павінен быў патлумачыць: “Чы ты не ведаеш, чы ты не знаеш, што вось гэты Пётра задумаў чы воляй узяць, чы сілаю адняць ў цябе сахар-маліну-Машку-дзяўчыну?”. Маці, хоць і ведала, з якой мэтай да іх прыехалі, выказвала здзіўленне: “Іх ты зацейнік. Ласы спраўляеш на чужое дабро, а таму дабру і цаны няма…” Дыялог працягваўся ў жартаўлівай форме, і бацькі пагаджаліся аддаць сваю дачку ці не.

У сватанні і ў шматлікіх песнях яскрава раскрываецца старадаўняя форма шлюбу – купля-продаж нявесты, што доўгі час існавала ў звычаях усходніх славян і выразна адбілася ў вясельнай паэзіі, традыцыйным рытуале.

Звычайна праз тыдзень пасля сватання спраўлялі запоіны з ўдзелам сватоў і бацькоў жаніха. Пасля пачастунку маці нявесты давала падарункі гасцям – ручнікі. Затым клікалі нявесту, якая знаходзілася з моладдзю. Дзяўчаты з хлопцамі скакалі пад дуду, гармонік або цымбалы. Пасля запоін у некаторых месцах яшчэ адбываліся заручыны, а праз адзін-тры тыдні спраўлялася вяселле.

Гасцей на вяселле запрашалі жаніх і нявеста. Напярэдадні вянчання адбываліся вячоркі ў маладога і нявесты. У маладой гэты вечар меў назву “зборная субота”, або “дзявочы вечар”. Нявесту апраналі да шлюбу, моладзь да раніцы гуляла, танчыла, увесь час спявалі песні, якія суправаджалі амаль усе дзеянні маладой.

Перад адпраўленнем да вянца бацька благаслаўляў дачку, браў пры гэтым са стала хлеб і соль і казаў: “Благаслаўляю хлебам, соллю, шчасцем, доляй і добрым здароўем, не на одну гадзіну, а на ўвесь доўгі век!”.

Адметнай асаблівасцю вяселля беларусаў быў каравайны абрад.


Яго традыцыі добра захаваліся да сённяшняга часу. Каравайніц-жанчын, якія пяклі каравай? абіралі са сватоў, баярак, прыданак, суседак. Да справы прыцягваліся і мужчыны, звычайна тры чалавекі. Яны неслі дзяжу, тры разы пераварочвалі яе і ставілі на крыжы супраць печы. Усе дзеянні каравайніц, ад замесу да выпечкі каравая, знаходзілі адлюстраванне ў песнях. У некаторых месцах каравай выкарыстоўвалі ў якасці сродка, з дапамогай якога імкнуліся засцерагчыся ад хвароб.

Амаль усе каравайныя песні былі жартаўлівага характару. Гэта можна патлумачыць тым, што каравай — хлеб, аснова дабрабыту сям’і. Таму людзі з вялікай павагай ставіліся да яго. Для благаслаўлення, напрыклад, клаліся на стол спецыяльна спечаныя жытнія вясельныя хлябы, ў якіх знаходзіліся медныя манеты. Каля хлеба ставілі соль, а ў кошыку знаходзіўся авёс. Хлеб сімвалізаваў дастатак у сям’і, яе шчаслівае, заможнае жыцце.

Неад’емнай часткай усіх вясельных абрадаў і звычаяў былі песні. Там малявалі вобразы жаніха і нявесты, сватоў, дружак. Мнгогія песні, асабліва велічальныя і заклікальныя, насілі магічны характар. Яны павінны былі разам з абрадавымі дзеяннямі спрыяць шчасцю новай сям’і.

Чытайце таксама:

Пинская свадьба: традиции бракосочетания

Готовимся к свадебной церемонии: букет невесты

Вуалетка к свадебному наряду

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ