СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Долгое время самым популярным приложением для связи через технологию VoIP был Skype. Но всё стало меняться с выходом Viber.
Как пользоваться Viber
Беларусь – транзитная страна. Через территорию Республики проходит два европейских транспортных коридора. Самые популярные и загруженные направления транзитных перевозок через страну: из Германии, Польши в Россию и наоборот.
Автомобильная Беларусь
Беловежская пуща… Этот край видели именно таким и сто, и двести, и пятьсот лет назад. Места эти охраняются от вмешательства человека, а потому все здесь кажется далеким от реальности.
Животный мир Беловежской пущи
Медицинский микронидлинг – это методика оздоровления кожи, основанная на сочетании лечения микроиглами с высокоэффективными косметическими препаратами.
Микронидлинг: оздоровление кожи
В Испании в 1876 году несколько путешественников спустились в пещеру и увидели на стенах изображения оленей и бизонов. Эти рисунки в Альтамире оказались самой древней доисторической живописью, выполненной в красках. О том, как делают краски сегодня, наше видео.
Как делают краску?
Майонез, сделанный по оригинальному историческому рецепту, не пригоден для длительного хранения. Именно поэтому для промышленного производства рецептуру немного изменили. Интересные факты о продукте — в видео.
Как делают майонез на фабрике?
Программа ТВ

Рака прападобнай Еўфрасінні падчас растоўскай эвакуацыі (1915 – 1920 гады)

 Рака  прападобнай  Еўфрасінні падчас растоўскай эвакуацыі  (1915 – 1920 гады)

З пачатку першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі Полацк стаў прыфрантавым горадам і быў пераведзены на ваеннае становішча.

Прарыў германскіх войскаў каля ст. Маладзечна прывёў да пагрозы захопу горада, і ваенныя ўлады зрабілі загад аб эвакуацыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Прыярытэт быў нададзены святыні і людзям. Згодна загаду Св. Сінода, рака з мошчамі ў суправаджэнні ігуменні і сясцёр манастыра была накіравана ў горад Растоў (раённы цэнтр Яраслаўскай вобласці).

Эвакуацыя

Эвакуацыя манастыра праходзіла хуткімі тэмпамі: на пагрузку ўсёй манастырскай маёмасці было адведзена некалькі часоў, да таго ж не хапала перавозачных сродкаў. У Растоў быў накіравана да 12 вагонаў маёмасці манастыра.

На шляху да Растова 8 верасня 1915 г. мошчы Еўфрасінні Полацкай былі прывезены спецыяльным цягніком у Віцебск. 9 верасня 1915 г. рака, упрыгожаная жывымі кветкамі, была перанесена ў Свята-Мікалаеўскі сабор, дзе на працягу двух дзён знаходзілася адкрытай для пакланення.

Грабніца з мошчамі Еўфрасінні ў Крыжаўзвіжанская саборы. Фота 1911-1912 гадоў

10 верасня 1915 г. мошчы Еўфрасінні Полацкай былі перанесены хрэсным ходам на вакзал, дзе іх чакаў спецыяльна падрыхтаваны для адпраўлення ў Растоў цягнік.

Эвакуіраваны жаночы манастыр быў пераведзены ў Богаяўленскі Аўрааміеў мужчынскі манастыр, які быў перададзены са згоды архіепіскапа яраслаўскага і растоўскага Агафангела (Праабражэнскага). Рака прападобнай Еўфрасінні Полацкай была размешчана ў саборным храме манастыра на адлегласці 1 ½ сажані за калонай, на захад ад ракі прападобнага Аўраамія. Як сведчыў Я. Сабінін, «темнота колонны и своды храма дают впечатление родной для преподобной древней церкви ее обители». Ушанаванне святой не прыпынілася нават у эвакуацыі: 23 мая 1916 г. быў адзначаны дзень яе памяці.

Вяртанне на радзіму

Вяртанне мошчаў прападобнай Еўфрасінні на радзіму было зацягнута распачаўшыміся рэвалюцыйнымі падзеямі. Да таго ж з лютага па лістапад 1918 горад Полацк быў акупіраваны нямецкімі войскамі, а з верасня 1919 па май 1920 гг. левабярэжная частка горада апынулася пад польскай акупацыяй.

За гады растоўскай эвакуацыі была знішчана большая частка манастырскай маёмасці, канфіскаваны і раскрадзены царкоўныя рэліквіі: старажытныя абразы, каштоўныя рызы, аклады, еўхарыстычныя сасуды.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ