СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
10.6°C
Дымка
Брест
-0.2°C
Без особых явлений
Витебск
4.1°C
Без особых явлений
Гомель
8.1°C
Без особых явлений
Гродно
5.1°C
Дождь
Минск
3.5°C
Дымка
Могилёв
ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь — одна из палат парламента. Состав Совета Республики — 64 члена.
Выборы в Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь
У старажытным беларускім горадзе Заслаўі знаходзіцца адзін з цудоўных архітэктурных помнікаў эпохі Рэнесанса — Спаса-Праабражэнская праваслаўная царква.
Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі
Шугаринг, или сахарная эпиляция - (от англ. «sugar» – сахар) – это методика удаления волос при помощи мягкой карамели.
Шугаринг, или сахарная эпиляция
Наталля Арсеннева (1903–1997) — беларуская паэтэса, перакладчыца, драматург. У відэа — кароткія звесткі пра жыцце і творчасць, а таксама верш пра родную мову. Аўтар размаўляе з гледачом не толькі праз словы, але і праз вобразы на пяску.
Наталля Арсеннева
Как известно, прогресс не стоит на месте, идя семимильными шагами, в том числе, и в мире fashion-индустрии. Это значит, что каждый сезон приносит нам много нововведений, которые всегда готовы порадовать современных модниц своей красотой и практичностью. В этом сезоне такой новинкой в салонах красоты стало появление шеллака.
Маникюр: шеллак
Четырнадцать умнейших людей планеты имеют белорусские корни.
Четырнадцать Нобелевских лауреатов
Программа ТВ

Асветнік і друкар беларускі Сымон Будны

Асветнік і друкар беларускі Сымон Будны

У 1572 годзе Сымон Будны выдае Біблію. Аднак ён адмовіўся ад аўтарства з-за рэдактарскіх правак. Будны паспрабаваў стварыць універсальную мову ў гэтай кнізе, каб яе мог зразумець кожны жыхар Рэчы Паспалітай.

Сымон Будны (1530 - 13 студзеня 1593 гг.) – вядомы сaцынiанскi прапаведнік XVI стагоддзя, гуманіст, асветнік, царкоўны рэфарматар.

10 чэрвеня 1562 года стаў “ревалюцыйным” днём у гісторыі беларускага кнігадрукавання – свет ўбачыў “Катэхізіс”. Спрэчкі наконт гэтага твора працягваюцца па сённяшнi дзень.

Хто быў гэты чалавек? З якой мэтай ён выдаў сваю кнігу і што хацеў данесці праз яе?

Адукацыя і шлях да “Катэхізіса”

Дата і месца нараджэння Сымона Буднага дакладна невядомы і сёння. Адна з версій кажа, што беларускі мысляр нарадзіўся ў вёсцы Буда на Мазовіі, каля 1530 года. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Ёсць яшчэ меркаванне, што ён таксама атрымаў адукацыю і ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. Будучы друкар меў выдатныя веды Святога пісьма і быў прызнаны сапраўдным аўтарытэтам у гэтай справе.

1558 год. Мікалай Радзівіл Чорны запрашае Сымона выкладаць тэалогію ў Віленскім пратэстанцкім зборы. Сымон пагаджаецца, і застаецца ў Вільні на 2 гады. Пасля гэтага ён переязджае ў Клецк і займаецца там душпастырскай працай.

Сымон Будны заўсёды разумеў важнасць Божага слова. Але сваю сапраўдную каштоўнасць яно набывала, калі станавілася разумелым для людзей. Аднак ён не бачыў спроб каталіцкіх і праваслаўных святароў растлумачыць народу Божае слова. Менавіта на падставе гэтых думак і нарадзілася ідэя выдаць кнігу.

“Катэхізіс”

Выданне “Катэхізіса”, безумоўна, – гэта новы этап, новы штуршок для развіцця беларускага друку. Само слова “Катэхізіс” азначае “тэкст ў пытаннях і адказах”. Асветнiк за сваёй працай адчуваў неабходнасць стварэння кнігі менавіта у такой форме. Чалавек задаваў пытанне і атрымліваў просты адказ.

“Катэхізіс” быў выдадзены на беларускай мове. Гэты факт становiцца зразумелым зыходзячы з атмасферы беларускага 16 стагоддзя. Мода беларускай шляхты на чужаземныя мовы абурала Буднага. У прадмове да кнігі ён пісаў:

“… не только в чужоземных языцех кохали, абе бы ся тежь… и того здавна славного языка словенъского розмиловати и оным ся бавити рачили. Слушная бо речъ ест, абы ваши милости того народу язык миловати рачили, в котором давъные предъки и их княжецъкие милости панове отцы вашиых милости славнее преднейшие преложеньства несуть”.

Дзякуючы Катэхізісу Сымон Будны назаўсёды ўвайшоў у гісторыю. Дзмітрый Растоўскі, вядомы расійскі асветнік, параўнаў выданне кнігі з хрышчэннем Русі.

Помнік Сымону Буднаму 16 стагоддзя у г. Несвіж

Іншыя выданні і светапогляд

1562 год стаў сведкам яшчэ адной кнігі асветнiка – “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам”. Да нашага часу яна не захавалася. Апошнія звесткі пра лёс кнігі адыходзяць да пачатку 19 ст. У гэтай працы Сымон Будны зрабіў смелую заяву. Ён сцвярджаў, што не магло быць непарочнага зачацця ў Дзевы Марыі. Для шматлікіх прыхільнікаў рэлігіі гэта быў сапраўдны гром пасярод яснага неба. Аднак напісанага слова не зменіш.

Такім чынам, Сымон набыў сабе нямала ворагаў. Ён разрывае сувязі з кальвіністамі і пераходзіць да сацыян – яшчэ больш радыкальнай плыні Рэфармацыі. Аднак і для іх ён быў ерэтыком.

Тым часам ён глыбей пранікае ў сутнасць Бібліі. У сваіх разважаннях мысляр даходзіць да таго, што ставіць пад сумненне догмы пра Троіцу. Аднак гэта была не апошняя яго выснова. Сымон Будны назваў Хрыста чалавекам выдатным, праведнікам маральнай чысціні. Ён узнёс чалавека да ўзроўня Бога, а не наадварот, як лічылася да яго.

Погляды на душу былі больш чым проста радыкальныя:

Пасля смерці кожнага чалавека, як святога, так і бязбожнага, душа яго нічога не ведае ні аб сабе, ні аб кім-небудзь іншым, нічога не адчувае, не пераносіць ні пакуты, ні ўцехі… Памылковай з’яўляецца агульнапрынятае ўяўленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерці, пераносяць пакуты ці маюць асалоду. Душа – гэта нішто іншае, як чалавечае жыццё…

“Апраўданне” было выдадзена на беларускай мове.

Пасля гэтага асветнiк піша кнігі толькі на польскім і на латыні.

Яго нестандартныя меркаванні не абышліся толькі рэлігіяй. Сваімі поглядамі ён дайшоў да ладу жыцця і палітыкі.

“Дай нам ,Божа, такую ўладу, пры якой мы не думалі б пра сябе, не прыніжалі іншых, дазвалялі казаць праўду адно аднаму, не лічылі б сябе бязгрэшнымі…”

Беларускі асветнік не прызнаваў магчымасць змены ўлады. Ён верыў у тое, што Бог учыніў такое жыццё. Аднак Сымон Будны не пераставаў даваць парады наконт ідэальнага хрысціяніна-уладара.

Што цікава, прыблізна ў гэты ж час Макіявеллі знаёміць свет са сваім тыпам уладара – жорсткім, хітрым. Погляды двух вялікіх людзей у гэтым пытанні разышліся.

У 1572 годзе Сымон Будны выдае Біблію. Аднак ён адмовіўся ад аўтарства з-за рэдактарскіх правак. Ён напісаў Біблію рознымі мовамі. У тэксце прысутнічаюць словы “велікапольскія, мазавецкія, кракаўскія…. і вельмі шмат рускіх”. Пасля такога перакладу Сымон Будны стаў вядомым тэолагам. Але усё ж такі ворагі яго абгаворвалі і спрачаліся з канцэпцыяй кнігі.

Цяжкія часіны насталі для вялікага мысляра.

Сацыяне, “сабраты” Сымона Буднага, не прызнавалі яго ідэй. Філосафа выключылі з сацыянскага збору, ды і з пасады прапаведніка ў Лоску знялі.

Мецэнат і сябар Буднага, вядомы ўсім Ян Кішка, забараніў яму карыстацца друкарняй. Вядома ж, што на мецэната націснулі ўлады, аднак асветнiку ад гэтага было не лепей.

Ён не здаецца. Філосаф працягвае друкаваць кнігі, адстойваць думкі, спрачацца з іншадумцамі.

У Вішнёве

У Вішнёве Сымон Будны пражыў апошнія свае гады. Ніколі мы ўжо не даведаемся аб яго думках ў тыя хвіліны. Мысляр ні з кім не дзяліўся сваімі меркаваннямі.

Пасля яго смерці з’явіўся памфлет з назвай “Смерць Сымона Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнняў літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 года ў Вішнёве і была жудаснай і агіднай”. Суадносна з гэтым памфлетам, Сымон Будны звар’яцеў за 2 гады да смерці. Ён адмаўляў існаванне Бога і Хрыста. Жыццё паклаў на вывучэнне Святога пісьма, хацеў навучыць народ веры, а сам потым адмовіўся ад ўсяго.

Ён жыў не для сябе, а для свайго народу, і заўсёды спадзяваўся, што нашчадкі ацэняць яго намаганні.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ