СТИХИ ИЗ ПЕСКА
Погода
1.8°C
Ветер 3 м/с, С-З
Брест
0.1°C
Снег
Витебск




ИСТОРИЯ В КАРТИНАХ
РУССКИЙ ЯЗЫК НОВОГО ПОКОЛЕНИЯ
Сейчас смотрят
Максім Адамавіч Багдановіч (1891–1917) — класік беларускай літаратуры, паэзіі, публіцыстыкі, літаратуразнаўства; таксама з’яўляўся гісторыкам і крытыкам беларускай літаратуры; распачаў традыцыю беларускага мастацкага перакладу.
Максім Багдановіч
Почему чихуахуа, болельщик или летящий предмет не помешают засчитать судье взятие ворот, даже если мяч летел мимо? В каких случаях рефери необходимо написать рапорт? И чем еще может забросить гандболист, кроме обеих рук?
22 гандбольных правила, о которых вы ничего не слышали
Совет глав государств (СГГ) ― высший орган Содружества Независимых Государств.
Совет глав государств
Условия уголовной ответственности, а также обстоятельства, не исключающие уголовную ответственность, закреплены в главе 5 Уголовного кодекса Республики Беларусь (далее – УК).
Условия уголовной ответственности
По итогам 2012 года белорусско-венгерский товарооборот составил 209,9 млн. долларов США и уменьшился на 5,3% в сравнении с аналогичным периодом 2011 года. При этом совокупный белорусский экспорт снизился на 12,3% до 69,9 млн. долл. (по итогам 2011 года он составлял 79,7 млн. долл.).
Торгово-экономическое сотрудничество
Центр поддержки предпринимательства ООО ”Инфоцентр Бай“
Инфоцентр Бай
Программа ТВ

Жыгімонт ІІ Аўгуст – першы кароль Рэчы Паспалітай

Жыгімонт ІІ Аўгуст – першы кароль Рэчы Паспалітай

Гэтаму чалавеку лёс накіраваў стаць апошнім князём незалежнага Вялікага княства Літоўскага. Жыгімонт ІІ не пакінуў пасля сябе нашчадкаў, але сваё імя ўпісаў у гісторыю як гаспадара ВКЛ, які стварыў новую дзяржаву з Польшчай.

Жыгімонт ІІ нарадзіўся 1 жніўня 1520 года. Бацькамі будучага караля Рэчы Паспалітай сталі Жыгімонт І Стары і Бона Сфорца. У 1522 годзе, хоць спадчыннік быў яшчэ зусім малы, Сойм Вялікага княства Літоўскага даў Жыгімонту Старому абяцанне, што пасля яго смерці Княствам кіраваць будзе Жыгімонт ІІ.

Бона Сфорца таксама клапацілася пра будучыню сына. У 1526 годзе яна прыклала ўсе намаганні, каб яе сыну дасталася Мазавецкае княства. Аднак пазней гэтыя землі былі проста ўключаны ў склад Польшчы.

У 1529 годзе Жыгімонт Стары дамагаецца спачатку таго, што Жыгімонта ІІ абралі вялікім князём літоўскім, а пасля і каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве ў лютым 1530 года. Але, негледзячы на гэта, Жыгімонт Стары заставаўся рэальным кіроўцам Княства і Кароны.

У 1543 годзе ва ўзросце 23 гадоў Жыгімонт ІІ ажаніўся з эрцгерцагіняй Елізаветай (дачка спадчанніка Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда). А ў 1544 атрымаў рэальную ўладу ў ВКЛ.

Барбара Радзівіл і Жыгімонт ІІ Аўгуст

Прыкладна ў гэты час пачынаюцца адносіны Жыгімонта ІІ і Барбары Радзівіл. Гісторыя іх кахання ператварылася ў прыгожую, але трагічную легенду.

Жыгімонт і Барбара закахаліся адзін у аднаго. Аднак большая частка польскай шляхты і нават бацькі Жыгімонта былі супраць такога саюза. Але вялікі князь літоўскі і кароль польскі не слухаў нікога навокал і ў 1547 годзе ажаніўся з Барбарай. Многія лічуць, што на гэты крок Жыгімонта падштурхнулі браты Барбары Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны. Ёсць меркаванне, быццам бы падчас аднаго з таемных спатканняў браты засталі закаханых і паставілі Жыгімонта перад выбарам: альбо ажаніцца з Барбарай, альбо скончыць адносіны. Спачатку Жыгімонт выбраў другі варыянт, але не мог ён доўга жыць без каханай. На наступным спатканні браты зноў заспелі караля са сваёй сястрой. У Жыгімонта не засталося іншага выбару, як ажаніцца з князёўнай.

Барбара Радзівіл стала жонкай польскага караля. А яе браты набылі яшчэ большы ўплыў у дзяржаве. Такія змены ў кіраванні былі зусім не да спадобы Боны Сфорцы і Жыгімонту Старому. Аднак у 1548 годзе Жыгімонт Стары памірае, і Жыгімонт Аўгуст атрымлівае рэальную ўладу і ў Польшчы.

Для замацавання бяспекі межаў Жыгімонт заключае тайны саюз з Фердынандам І Габсбургам. Гэта пагадненне абавязывала краіны (Чэхію, Венгрыю і ВКЛ з Польшчай) да ўзаемнай дапамогі падчас нападу на каго-небудзь з іх. У 1551 годзе памірае Барбара Радзівіл. І для Жыгімонта страта каханай стала сапраўднай трагедыяй. Але праз некалькі год ён бярэ шлюб з сястрой сваёй першай жонкі Елізаветы – эрцгерцагіняй Екацярынай. Асноўнай падствай для такога ўчынку было жаданне замацаваць саюз з Фердынандам І Габсбургам.

Унутраная і знешняя палітыка

Жыгімонт ІІ Аўгуст прытрымліваўся мірнага вядзення знешняй палітыкі. Выключэннем стала Маскоўская дзяржава, якая падчас Лівонскай (Інфлянцкай) вайны (1558 – 1583 гг.) накіравала сваю агрэсію на Вялікае княства Літоўскае. Пазней менавіта цяжкае становішча ў Лівонскай вайне і прымусіла Жыгімонта пайсці на Люблінскую унію (1569 г.).

Увогуле, вялікі князь літоўскі рабіў усё, каб палепшыць становішча сярэдняй шляхты. Ён быў гуманным манархам. Менавіта пры Жыгімонце ІІ была прынята “Устава на валокі” (рэформа, якая ўсталёўвала памер валокі 21,36 га). За тры гады да падпісання Люблінскай уніі Жыгімонт зацвердзіў Статут ВКЛ 1566 года. Манарх разумеў унутраннае становішча сваёй дзяржавы і ў 1563 годзе выдае Віленскі прывілей. Дакумент ураўнаважваў правы каталіцкага і праваслаўнага баярства ў Княстве. Пасля рэформ судоў, скарбу, войска 1562-1563 гадоў, якія Жыгімонт падтрымаў, дзяржаўная скарбніца павялічылася. Акрамя гэтага вялікі князь літоўскі славіўся сваёй мецэнатскай дзейнасцю. Пры яго праўленні ў Княстве назіраўся росквіт эпохі Адраджэння.

У 1569 годзе пасля прыняцця і зацвярджэння Люблінскай уніі Жыгімонт Аўгуст становіцца першым каралём Рэчы Паспалітай. Аднак ненадоўга. 1 ліпеня 1572 года, роўна праз тры гады пасля заключэння уніі Жыгімонт ІІ Аўгуст памірае, так і не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў.

Дынастыя Ягелонаў скончылася. Перад смерцю Жыгімонт ІІ загадаў шляхце прытрымлівацца сяброўства з Францыяй. Набліжаныя караля Рэчы Паспалітай прыслухоўваюцца да яго слоў. Пасля смерці Жыгімонта ў 1573 годзе на элекцыйным сойме новым каралём Рэчы Паспалітай стаў французскі прынц Генрых Валуа.

3D ЭКСКУРСИИ
КЛИПЫ
СОЦИАЛЬНАЯ РЕКЛАМА
Видеопрезентация
МНЕНИЕ
ВОПРОС-ОТВЕТ